• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    1.1.335.	СНІТКА Грыгорый (Gregory Snitka), паходзіў з Полацка; у 1707 г. запісаны ў вучні на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка В. Траяноўскага, у 1711 г. у падмайстры; у 1713 г. віленскія ўлады запісалі яго [на атэстацыю] да майстраў В. Траяноўскага і Я. Г Клесінза; у 1716 г. атрымаў званне майстры, прынёс прысягу «месту Віленскаму» і быў запісаны ў злотніцкі цэх; сярод яго вучняў былі: Я. Ракіцкі (1716), Т Лукашэвіч (1718), М. Шынкевіч (1719), М. Савіцкі (1722), П. Тэрлецкі (1723); Я. Армацкі (1725), С. Гузоўскі (1725), A. А. Хараткевіч (1725); Я. Канарскі (1726), Д. Бабінскі (1726), П. Балесна (1726), П. Вершаловіч (1726), Б. Кемінскі (1727), М. Астафенка (1730), I. Кудзіновіч (1736), Я. Гіслоўскі (1737), К. Бзікоўскі (1738), Я. Снітка (1743), I. Юнцэвіч (1743), Т. Радкоўскі (1748), П. Грушчынскі (1749); меў жонку Барбару Шыпінскую, а таксама трох сыноў: Паўла-Адама (1718 г.н.), Якуба-Дамініка (1725 г.н.) і Тамаша-Езафата (1728 г.н.) (L-V, № 1.1037); згадваецца ў 1774 г. як былы старшы цэха ў дадатковых артыкулах да цэхавага статута (АВАК, т. 10, с. 60, 61).
    I. 1. 336. СНІТКА Ян (Jan Snitka), паходзіў з Друі; 06.10.1743 запісаны ў вучні
    на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка Г Сніткі (L-V, № 1.1038).
    I. 1. 337. СОКАЛ Матыс, злотнік віленскі, «ураджоны пан»; 06.08.1639 скардзіцца ў Ашмянскі гродскі суд на зямянаў Ашмянскага пав. А. Сеніцкага і Т. Стрэльскага за напад на яго сенажаць на р. Узла каля вёскі Цешыніцы Ашмянскага пав. (НГАБ у Гродне, ф. 584, воп. 1, спр. 121, арк. 329 — 330 зв.).
    I. 1. 338. СПАДОБА Мацей (Maciej Spodoba), паходзіў са Слоніма; у 1670 г. запісаны вучнем да віленскага майстры Станіслава Даніловіча на тэрмін у 2 г., пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (МЭ, с. 203; L-V, № 1.1051).
    I. 1. 339. СПАРЫШЭВІЧ Крыштаф (Krzysztof Sporyszewicz), злотнік новагародскі; згадваецца ў 1633 г. у прывілеі на цэх (КМФ-18, спр. 3, арк. 616).
    I. 1. 340. СТАНІСЛАВАЎ Ян (Станнславов Ян), «поляк» з Віцебска, Срэбранай палаты майстра; у 1660 г. жыў у Маскве з жонкай і дачкой; у 1662 г. атрымліваў гадавое жалаванне 8 рублёў; памёр у 1665 г. (Тромцкмй, вып. 2, с. 124; Железнов, с. 50).
    I. 1. 341. СТАНІСЛАВОВІЧ Андрэй, «залатар» гарадзенскі, 14.03.1541 заактыкаваў у судзе факт няяўкі ксяндза Яна, каплана [касцёла] Св. Мікалая, якога ён «паклікаў» у суд (АВАК, т. 17, с. 239; тамсама, т. 18, с. 289).
    I. 1.342. СТАНІСЛАВОВІЧ Якуб, злотнік і мешчанін пінскі; у 1553-1555 гг. атрымаў 1 валоку зямлі (Пмсцовая кннга Пмнского п Клецкого княжеств, с. 37) [магчыма, гэта тая ж асоба, што і пінскі злотнік Якаў у 1561 -1566 гг.].
    I. 1. 343. СТАНКЕВІЧ Мацвей (Matwej Stankewicz), паходзіў з Новагародка; у 1670 г. запісаны ў вучні на тэрмін у
    Адбітак пячаткі катэдры Магілёўскай беларускай епіскапіі (павялічаны). 7 740 г.
    7	г. да віленскага злотніка М. Грэйтэра (L—V, № 1.1054).
    1.1.344.	СТАНОВІЧ Альберт(АІЬег1йт Stanowicz), злотнік віленскі; у 1579 г. згадваецца ў іску да яго з боку Матыса Дытрыхоўскага (КМФ-18, спр. 273, арк. 181 зв. — 182 зв.).
    СТОКВІШ, гл МІТНАХТ
    I. 1.345. СТРУНК Крыштаф (Krzysztoph Strunk), злотнік віленскі; 29.06.1634 атрымаў ад караля Уладзіслава IV прывілей, якім «за сваё ўмельства ў рамястве сваім» залічваўся ў каралеўскія слугі і вызваляўся ад юрысдыкцый усіх улад, акрамя падсуднасці каралеўскаму двару (КМФ-18, спр. 111, арк. 74 74 зв.).
    1.1.346.	СУСАЧ Рыгор (Grzegorz Susacz), паходзіў з Друі; у 1685 г. запісаны вучнем на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніцкага майстры В. Шыша, пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (L-V, № 1.1080).
    I. 1.347. СЦЯГІАНАЎ Сенька, паходзіў з Полацка; згадваецца ў 1676 г. як маскоўскі гандляр срэбранымі вырабамі ў Срэбраным радзе (Матермалы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 27).
    I. 1. 348. СЦЯПАНАЎ Хрыстафор, паходзіў з Вільні, маскоўскі срэбраных спраў майстра; у 1661 г. у Віцебску «прнстал добровольно» да маскоўскага палкоўніка і жыў у яго 5 г.; потым быў узяты ў Маскоўскую срэбраную палату, дзе жыў [вучыўся і працаваў] на працягу 8 г.; у 1673 г. жыве ў маскоўскай Новамяшчанскай слабадзе, «промышляе серебраным мастерством», мае сына Івашку (Матерналы... купечества, т. 1, прмл. 2, с. 51).
    I. 1.349. СЯМЁНАЎ Якуб (Семенов Яков (Якуб)), з Віцебска, Срэбранай палаты
    майстра; у 1660 г. жыў у Маскве з жонкай і дзвюма дочкамі; у 1662 г. меў жалаванне 8 рублёў гадавых; у 1663 г. разам з іншымі майстрамі-«полякамн» звольнены па палітычных матывах (Железнов, с. 49; Тромцкмй, вып. 2, с. 122)-
    1.1.350.	СЯМОЎСКІ Міхал, злотнік слуцкі канца XVII пачатку XVIII ст., рабіў прадметы для аздаблення слуцкіх цэркваў (Палеес, с. 49-50).
    I. 1. 351. СЯНДКОВІЧ (ЧЭЛІНСКІ) Ян (Jan Sgdkowicz), нарадзіўся ў 1563 г. у Польшчы, злотнік; у 1601 -1606 гг. працаваў у езуіцкім касцёле ў Нясвіжы, потым, з 1614 да 1627 г. (з некаторымі перапынкамі), — у Вільні; з 1627 г. пачаў працаваць у Гародні, дзе 05.04.1629 памёр (SJA, s. 196; L-V, №1.1010).
    1.1.352.	СЯЎГОНІЦ Фама (Thoma Sewgonic), argentum controuersum; згадваецца ў 1650 г. у іску да злотніка Я. Граконіца (КМФ-18, спр. 342, арк. 4 зв. 5).
    I. 1. 353. ТАРАСЕВІЧ Севярын (Seweryn Tarasewicz), «вольны» злотнік глускі; згадваецца ў 1692 г. у інвентары места Глускага, жыве ў завулку Казарыцкай вул. «над возерам» (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 7, спр. 846, арк. 7).
    1.1.354.	ТАРАСЕВІЧ Ян (Jan Tarasewicz), «вольны» злотнік глускі; згадваецца ў 1692 г. у інвентары места Глускага, жыве ў завулку вул. Казарыцкай «над возерам» (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 7, спр. 846, арк. 7).
    I. 1. 355. ТОМКІН Рыгор (Томкшн Грнгормй), «поляк» з Віцебска, жалаваны майстра Срэбранай палаты; у 1660 г. фігуруе як вучань; у 1662 г. ужо значыцца майстрам з гадавым жалаваннем 8 рублёў, за выкананне «скорых ков-
    чежных дел» атрымаў на корм «полтнну»; у 1663 г. звольнены па палітычных матывах (Тронцкмй, вып. 2, с. 131).
    I. 1. 356. ТРАЯНОЎСКІ Севярын (Seweryn Trojanowski), злотнік гарадзенскі; 10.09.1628 запісаны ў кнігу сяброў стралецкага брацтва Св. Антонія пры гарадзенскай Фары (Lopacinski, № 131).
    I. 1. 357. ТРАЯНСКІ (ТРАЯНОЎСКІ) Васіль, паходзіў з Полацка, злотніцкі майстра віленскі; у 1693—1697 гг. вучыўся ў Вільні ў майстры В. Шыша; у 1698 г. атрымаў званне падмайстры; у 1699— 1700 гг. злотніцкі таварыш у віленскага майстры I. Славаковіча; у 1701 г. атрымаў статус майстры;у 1707,1712-1714, 1718 і 1724 гг. згадваецца як цэхмістр віленскага злотніцкага цэха; на працягу сваёй дзейнасці меў каля трыццаці вучняў, сярод якіх былі: Г. Снітка (1707), М. Траянскі (1707), /. Разынкевіч (1713, у 1715-м падмайстра), К. Любашэўскі (1716), Я. Відзіевіч (1717), Я. Карніловіч (1718), Т. Кардзянеўскі (1719), К. Яцкевіч (1719), А. Міхалоўскі (1722), В. Сасноўскі (1724) і інш.; варштат гэтага злотніка працягваў працаваць у 1730—1732 гг. пад кіраўніцтвам ягоўдавы Люцыі Александровіч (МЭ, с. 205; L—V, № 1.1209).
    I. 1. 358. ТРАЯНСКІ Мацей, паходзіў з Полацка; у 1707 г. запісаны вучнем на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніцкага майстры В. Траянскага, пасля заканчэння вучобы запісаны ў падмайстры (L-V, №1.1210).
    I. 1. 359. ТРУСОВІЧ Павел (Pawel Trusowicz), паводле паходжання «русін», злотнік віленскі; 25.06.1667 уступіў у езуіцкі ордэн у Вільні; у 1676-1677 гг. працаваў у гаспадарчым калегіуме ордэна ў мяст. Мышы, у 1677—1679 гг. — у Пінску; у 1679—1682 гг. — у Віленскай
    акадэміі; у 1682 г. пакінуў ордэн (SJA, s. 212; L—V, № 1.1211).
    I. 1. 360. ТРЫЛЬНЕР Ганус (Hanus Trilпег), злотнік віленскі; згадваецца ў 1614—1616 гг. у іску яго бацькі Я. Трыльнера да віленскага цэха злотнікаў аб «неўпісанні»яго, Гануса,у цэхавы рэестр (КМФ-18, спр. 285, арк. 1 зв. 2 зв., 103, 334 зв. — 335 зв.).
    I. 1. 361. ТРЫЛЬНЕР Ян (Jan Trylner, Jo­annes Trilner), пробер віленскай мінцы, бацька Г. Трыльнера; у 1615 г. называецца злотнікам aurifabrum Skulptorenign Ferrarium (КМФ-18, спр. 294, арк. 1 зв. — 2 зв., 103 зв.); у 1616 г. называецца aurificem scuiptorening monetarium (тамсама, арк. 334 зв.); у 1635 г. меў прывілей на жыллё ў будынку мінцы на вул. Нямецкай, дзе жыў з жонкай Барбарай Дзяметраўнай (тамсама, спр. 312, арк. 119 зв.);
    Адбітак пячаткі Слуцкага брацтва Супакаення Багародзіцы (Замкавай царквы). 7 733 г.
    у 1637—1638 гг. скардзіцца ў асэсарскі суд на мешчаніна Я. Гроса за знявагу яго словамі (тамсама, спр. 315, арк. 134 — 136 зв.); у 1648 г. згадваецца ў працэсе аб правах слесара Гануса Цыменса на жыллё ў будынку мінцы (тамсама, спр. 316, арк. 135).
    I. 1. 362. ТУРКЕВІЧ Аляксандр, сын Л. Туркевіча, брат К. Туркевіча, злотнік віленскі (1676—1699); першасную адукацыю атрымаў у свайго бацькі; у 1684-1685 гг. адбываў таварыскую службу ў віленскага злотніка /. Барчынскага; у 1687 г. атрымаў статус віленскага злотніцкага майстры (МЭ, с. 94, 206).
    I. 1. 363. ТУРКЕВІЧ Казімір, сын Л. Туркевіча, братА. Туркевіча, злотнік віленскі; згадваецца ў 1676 г. (МЭ, с. 94,206).
    I. 1. 364. ТУРКЕВІЧ Лукаш, бацька А. і К. Туркевічаў, злотнік віленскі, цэхмістр; згадваецца ў 1663-1679 гг. (МЭ, с. 94, 206).
    1.1.365.	ТУРОВІЧ Пётра (Petro Turovicz), злотнік берасцейскі; згадваецца ў 1585 г. у працэсе з А. Бергелем (КМФ-18, спр. 276, арк. 20 20 зв.).
    I. 1. 366. ТЫРЛЗЕ Ян (Jan Tirlze), пробер віленскай мінцы; згадваецца ў 1601 г. у консэнсе Жыгімонта III, якім зацвярджае ліст падскарбія А. Завішы як «ад'ехаўшы» з Вільні ў Дамбровіцу (КМФ-18, спр. 86, арк. 287).
    I. 1. 367. ФАСКОВІЧ Аўлас (Awlas Faskowicz), злотнік I мешчанін магілёўскі; згадваецца ў 1629 г. у пастанове на стварэнне цэха (І4ЮМ, т. 8, с. 426).
    I. 1. 368. ФЕЙХНЕР Георгі (Georgium Feychner), злотнік віленскі; у 1634 г. згадваецца ў іску да спадкаемцаў Я. Магрэ (КМФ-18, спр. 312, арк. 63 зв.).
    1.1.369.	ФЁДАРАЎ Лук'ян, родам са Смаленска, срэбраніцкі майстра, «узяты» ў Маскву разам «з Андрушкам, сынам Ірыкавым» (А. Івановым), срэбраніцкім майстрам; працаваў «кармавым майстрам» (атрымліваў жалаванне); абодва адпушчаны дамоў, але А. Іваноў застаўся ў Маскве (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 65).
    I. 1. 370. ФЁДАРАЎ Пётра, нарадзіўся ў Магілёве, маскоўскі срэбраных спраў майстра; у 1656 г. выехаў у Маскву; у 1676 г. жыў у Мяшчанскай слабадзе ў доме майстры В. Карпава (Матерналы... купечества, т. 1, прнл. 2, с. 3, 53; Абецедарскнй, с. 35).