• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    лец, тут жа названы Якавам Станіслававічам (тамсама, с. 105).
    I. 2. 501.... ЯКУБ, згадваецца ў 1565 г. як пінскі злотнік (Грушевсжмй, с. 132, 136, 107).
    I. 2. 502.... ЯКУБ Б., у 1541 г. згадваецца як віленскі злотнік, у 1565 г. як берасцейскі (Бершадскнй, с. 107, 246248).
    I. 2. 503.... ЯН, злотнік віцебскі; у 1641 г. меў дом на Узгорскім пасадзе (ВС, т. 1, с. 356), дом і агарод на вул. Багародзіцкай (тамсама, с. 358) і пляц у Рускім пасадзе (тамсама, с. 366).
    I. 2. 504. ... ЯН, злотнік кракаўскі, паводле паходжання літвін; згадваецца ў 1435 і 1441 -1460 гг. (Lepszy, s. 132).
    I. 2. 504a. ... ЯН, злотнік слуцкі; меў пляц каля царквы Св. Спаса ў Слуцку (НГАБ у Мінску, ф. 146, дад. да воп. 2, спр. 24, арк. 253).
    I. 2. 505. ... ЯНЭК, злотнік віленскі; у 1658 г. (Сторожев В. Н. Московское управленне в Внльно XVII в., с. 24; Труды Девятого Археологмческого сьезда в Внльно, 1893, с. 152).
    I. 2. 506. ... ЯРЭЙ (Ерей), немец, злотнік; у 1641 г. рабіў «пакутне рамясло» ў Магілёве, не ўпісаўшыся ў цэх, за што яму прысуджана «до скрмнкн цеховое ... десять грмвень, а другую на урад так же много» (МЮМ, т. 9, с. 413-416).
    I. 2. 507	згадваецца 03.02.1584 у іску К. Ю. Зенавічанкі ў Ашмянскі гродскі суд (AGAD, AR, dz. XXIII, t. 61, р. 1, s. 56-58).
    I. 2. 508	злотнік друйскі; 28.10.1728 згадваецца яго жонка, якая выступае ў якасці сведкі пацярпелай у бойцы Ганны Каралевічаўны (НГАБ у Мінску, ф. 1797, воп. 1, спр. 1, арк. 99 зв.).
    I. 2. 509	ювелір з Жоўквы, злотнік нясвіжскі; 12.12.1747 атрымаў за пару
    срэбраных падкоў для князя Радзівіла Ападчашага «11 злотых 15 грошаў, a за матэрыял — 69 злотых», за выраб «сыгнёту зялёнага» і аздобу яго золатам — 10 злотых, за выраб сыгнёту для луцкага біскупа і «даданне чвэрці золата» 24 злотыя (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1921, арк. 270 зв.).
    I. 2. 510	 14.03.1776 згадваецца
    ўдава злотніка Ганна, яе сыны Фёдар і Нікіфар, дачка Таццяна, другая, замужняя, дачка Варвара, яе муж Цімафей і іх дачка Алена (НГАБ у Мінску, ф. 3014, воп. 1, спр. 1, арк. 19 зв.).
    ЮСв
    I. 3. 511. АБЕЛЬ Якубовіч; згадваецца ў 1720 г. як берасцейскі злотнік і іўдзей (Lopacinski, № 606; L-V, № 1.484).
    I. 3. 512. АБРАМ Шаломавіч, злотнік [дабрэнскі], абывацель м. Белая; 22.02.1742 даў падпіску і заруку ў тым, што ні ён, ні яго кампаньёны Р Берковіч і Г. Шапшовіч, ні іх сем’і не будуць уцякаць з м. Белая і што яны добраахвотна паступілі на службу ў замак Белы (AGAD, AR, dz. XXI, b 236).
    I. 3. 513. АРОН ... злотнік нясвіжскі; згадваецца ў 1736 г. у «попісу падымнага»; 23.03 таго ж года заплаціў падатку 1 злоты, 11.12-1 злоты 15 грошаў (AGAD, AR, dz. XXI, t. 7, p. 1); y 1738 г. атрымаў за работу 17 злотых 15 грошаў (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 2, спр. 4985, арк. 94-95).
    I. 3. 514. АРОН Меяровіч (Aron Mejerowich), злотнік капыльскі; згадваецца ў інвентары 50-60-х гг. XVIII ст.: жыў ва ўласным доме на вул. Папярэчнай разам з сям'ёй, меў трох замужніх сясцёр у суседніх мястэчках (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 17, арк. 83 зв.).
    I. 3. 515. АЎСЕЙ ... злотнік менскі; у 1774 г. жыў на «замчышчы места Менскага» (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 3 зв.).
    I. 3. 516. БЕНЯ Юдовіч (Benia Judowicz), злотнік слуцкі; у 1728 г. жыў ва ўласнай «халупе» ў завулку вул. Жыдоўскай (НГАБ у Мінску, ф. 1825, вып. 1, спр. 16, арк. 14).
    I. 3. 517. БЕРКА ... злотнік менскі; у 1775 г. жыў у Менску на «пляцы па вул. Зыбіцкай», плаціў да скарбу «падымнага» 4 злотыя (НГАБ у Мінску, ф. 1756, воп. 1, спр. 156, арк. 10).
    I. 3. 518. БЕРКА Юзэфовіч (Berko Jozefowicz), злотнік слуцкі; згадваецца ў інвентары 50-60-х гг. XVIII ст.: здымаў каморуў доме А. Ізраілевіча па правым баку вул. Навамескай (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 17, арк. 55 зв.).
    I. 3. 519. БОРУХ ... (Boruch), злотнік дзісненскі; у 1775 г. значыцца ў рэестры дымоў места Дзісненскага, меў дом на вул. Каханоўскай, плаціў 7 злотых падымнага (НГАБ у Мінску, ф. 1757, вып.1, спр. 9).
    I. 3. 520. БОРУХ ... злотнік менскі; у 1774 г. жыў на вул. Замкавай (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 2 зв.).
    Й 3. 521. ГЕРШОН ... злотнік клецкі; у 1740 г. жыў на вул. Нясвіжскай, «ідучы з рынку» па левым баку (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 2, спр. 3138, арк. 2).
    I. 3. 522. ГІРШ ... (Hirsz), злотнік цімкавіцкі; у 1713 г. жыў у мястэчку каля рынку (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 2, спр. 8424, арк. 11).
    I. 3. 523. ГІРША, злотнік менскі; у 1774 г. жыў на вул. Школьнай (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 5), заплаціў 22 грошы кагальнага збору (тамсама, арк. 19).
    I. 3. 524. ГІРША (Hirsz), злотнік новагародскі; згадваецца ў сумарыушы аплаты мыта ў Гродзенскай эканоміі па новагародскім кагале; заплаціў у 1767 г. падатак 3 злотыя 26 грошаў, у 1768 г. 12 злотых, у 1769 г. 6 злотых (НГАБ у Мінску, ф. 1882, воп. 1, спр. 5, арк. 44, 46, 48).
    I. 3. 525. ГІРШОН ... злотнік менскі; у 1775 г. жыў у Менску на «пляцы Базыльянаў па вул. Зборавай», плаціў да скарбу 4 злотыя «падымнага» (НГАБ у Мінску, ф. 1756, воп. 1, спр. 156, арк. 11 зв.).
    I. 3. 526. ДАВІД Арановіч, злотнік берасцейскі, меў жонку Фрэду Леўкаўну Давыдаўну; 19.08.1663 памёр ад няправільнага, на думку яго родных, лячэння; згадваецца ў скарзе яго бацькі Арона Якубовіча на берасцейскага цырульніка Самуэля Шрэера (АВАК, т. 28, с. 398).
    Адбітак пячаткі Галоўнага Трыбунала ВКЛ, Менскай кадэнцыі. 7 766 г.
    I. 3. 527. ЕВЕЛЬ ... (Jewel), злотнік новагародскі; згадваецца ў 1767 г. у сумарыушы аплаты мыта ў Гродзенскай эканоміі па новагародскім кагале, заплаціў 36 злотых (НГАБ у Мінску, ф. 1882, воп. 1, спр. 5, арк. 44 зв.); у верасні 1771 г. фігуруе ў пераліку даходаў новагародскага кагалу, у скарб якога ўнёс 4 злотыя (тамсама, ф. 1820, воп. 1, спр. 1, арк. 2 зв.), у сакавіку 1774 г. — 1 злоты 4 грошы (тамсама, арк. 9).
    I. 3. 528. ЕЛЬЯ ... злотнік менскі; у 1774 г. жыў на вул. Рэзніцкай (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 3 зв.); заплаціў 1 злоты і 15 грошаў кагальнага збору (тамсама, арк. 19).
    I. 3. 529. ЕЛЬЯ Борухавіч (Jelia Boruchowicz), злотнік новагародскі; у верасні 1771 г. унёс у агульны скарб новагародскага кагалу 20 грошаў (НГАБ у Мінску, ф. 1820, вып. 1, спр. 1, арк. 1 зв.).
    I. 3. 530. ЕФРАІМ Поляк (Ephraim Po­lak), злотнік слуцкі; у 1699 г. жыў у 2-й кватэры «ў рынку места Слуцкага» (НГАБ у Мінску, ф. 146, дад. да воп. 2, спр. 21, арк. 2529 зв.).
    I. 3. 531. ЁСЕЛЬ [Аронаў] (Josel), злотнік слуцкі; згадваецца ў інвентары 50—60-х гг. XVIII ст.: жыў у доме маці Хасі Аронавай разам з уласнай сям'ёй, братам і каморнікамі на правым баку вул. Нясвіжскай (НГАБ у Мінску, ф. 1826, воп. 1, спр. 17, арк. 78 зв.).
    I.	3. 532. ЁСЕЛЬ ... злотнік менскі; у 1773 г. жыў на Траецкай гары на вул. Вялікай (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 1); заплаціў 24 грошы кагальнага збору (тамсама, 19).
    I. 3. 533. ЗАЛЬКО ... (Zelko), злотнік нясвіжскі; згадваецца ў 1783 г. у інвентары места (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 2, спр. 5001, арк. 29 зв.).
    I. 3. 534. ІДЭЛЬ Абрамовіч (Idel Abramowicz), злотнік слуцкі; паводле інвентара 50-60-х гг. XVIII ст., здымаў камору на Новым Месцы каля скарбавай васкабойні на вул. Сенатарскай [Замкавай] (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 17, арк. 49 зв.).
    I. 3. 535. ІЗЕР Ёселевіч, злотнік нясвіжскі; у 1801 г. згадваецца ў іску нясвіжскага катлярскага цэха да новастворанага нясвіжскага цэха злотнікаў (НГАБ у Мінску, ф. 530, воп. 3, спр. 1, арк. 23 зв. 29).
    I. 3. 536. ІЗРАІЛЬ ... «юбілер» менскі; у 1772 г. жыў «у завулку над Свіслаччу» (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 2 зв.).
    I. 3. 537. ІЗРАІЛЬ Лейбавіч, злотнік слуцкі; у 1682 г. фігуруе ў «Рэвізіі ўсіх слуцкіх жыдоў»; жыў разам з дзецьмі на вул. Спаскай; прыпісаны да сотні Філіпа Алайкевіча (AGAD, AR, dz. XXIII, t 137,s. 459).
    I. 3. 538. ICAK Файшавіч (Ізаак Файшевмч, Izaak Fayszeicz), «злотннк места Городенского», каралеўскі фактор; у 1645 г. атрымаў ад караля, вялікага князя Уладзіслава IV, прывілей на 12 валокаў зямлі ў Гродзенскай эканоміі (L—V; № 1.252); у 1664 г. звяртаецца ў Гродзенскі земскі суд аб нявыплаце яму з 1654 г. доўгу памерам у «880 золотых», што застаўся пасля смерці ксяндза, каноніка віленскага рэгента Вялікай канцылярыі ВКЛ, М. Беліцкага (НГАБ у Мінску, ф. 1755, воп. 1, спр. 45, арк. 262 262 зв.); згадваецца ў 16491670 гг. (АВАК, т. 5, с. 198,274, 275,282). I. 3. 539. ІЦКА ... (Іско), злотнік новагародскі; згадваецца ў сумарыушы аплаты мыта ў Гродзенскай эканоміі па новагародскім кагале, у скарб якога ўнёс у 1768 г. 60 злотых, у 1769 г. -
    25 злотых (НГАБ у Мінску, ф. 1882, воп. 1, спр. 5, арк. 46, 48 зв.).
    I. 3. 540. ІЦКА Шэндэровіч, злотнік менскі; у 1774 г. жыў на вул. Зыбіцкай (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 4).
    I. 3. 541. ЛЕЙБА Абрамовіч, злотнік нясвіжскі; 12.05.1762 выступае адным з паручыцеляў за нясвіжскага абывацеля Б. Гершовіча (НГАБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1343, арк. 126).
    I. 3. 542. ЛЕЙБА Давідовіч (Leiba Dawidowicz), злотнік слуцкі; у 1728 г. жыў у доме Шмойлы Моўшавіча каля «саскага касцелу» (НГАБ у Мінску, ф. 1825, воп. 1, спр. 16, арк. 2); у 1750 г. жыў «на левым баку» вул. Навамескай (КМФ-5, воп. 1, спр. 3837, арк. 40 зв.).
    I. 3. 543. ЛЕЙБА Хаймовіч, злотнік менскі; у 1774 г. жыў на вул. Рэзніцкай (НГАБ у Мінску, ф. 332, воп. 2, спр. 1, арк. 3).
    1.3.	544. ЛЕЙЗЕР, злотнік слуцкі; у 1712 г. згадваецца ў «Рэвізіі места Слуцкага» (КМФ-5, воп. 1, спр. 3837, арк. 10).
    I. 3. 545. ЛІТМАН Ванашэвіч (Litman Wonoszewicz), злотнік слуцкі; згадваецца ў інвентары 50-60-х гг. XVIII ст.: меў 45 гадоў, здымаў камору разам з жанатым сынам у доме Е. Фанхелевіча на рынку (НГАБ у Мінску, ф. [825?], воп. 1, спр. 17, арк. 3).
    I.	3. 546. ЛІТМАН Манасовіч (Litman Моnasowicz), злотнік слуцкі; у 1728 г. жыў у шынкоўным доме Гервічаў «на рагу ў рынку» (НГАБ у Мінску, ф. [825?], воп. 1, спр. 16).
    I. 3. 547. ЛІТМАН Шакашэвіч, злотнік слуцкі; нарадзіўся ў 1705 г.; у 1750 г. жыў у «II кватэры рынку слуцкага», меў жанатага сына 22 гадоў (КМФ-5, воп. 1, спр. 3837, арк. 4 зв.).
    I.	3. 548. МЕЕР Юзафовіч (Mejer Jozefowicz), злотнік слуцкі; згадваецца ў інвентары 50-60-х гг. XVIII ст.: меў 30 гадоў, жыў разам з сям'ёй у каморы скарбавай карчмы (alias Austeria) на вул. Навамескай (НГАБ у Мінску, ф. 1825, вып. 1, спр. 17, арк. 52 зв.).