Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
II. 2. 624 неўдакладнены віцебскі проберны майстра з ініцыяламі П • К і датай 1877 (у РЗмСД на с. 238 гэтае кляйно памылкова прыпісана да Полацкай пробернай палаткі, якая ніколі не існавала).
II. 2. 625 неўдакладнены майстра Віцебскай (?) пробернай палаткі з ініцыяламі Я • К, фігуруе ў 1840—1842 гг. (у РЗмСД на с. 238 дадзенае кляйно памылкова прыпісана да Полацкай пробернай палаткі, але «жадныя» дакументальныя крыніцы не згадваюць пра яе існаванне); варта адзначыць, што ініцыялы супадаюць з блізкім па часе проберам Магілёўскай губ. Я. Кельнам (гл. вышэй). Для больш грунтоўных высноў бракуе пэўных матэрыялаў.
II. 2. 626 неўдакладнены віцебскі проберны майстра з ініцыяламі A • М і датай 1855.
II. 2. 627 неўдакладнены майстра Віцебскай (?) пробернай палаты з ініцыяламі О П і датай 1847 (у РЗмСД на с. 238 гэтае кляйно памылкова прыпісана да Полацкай пробернай палаткі, якая ніколі не існавала).
II. 2. 628 неўдакладнены віцебскі проберны майстра з ініцыяламі Н • С і датай 1861, фігуруе на абкладзе да абраза, зробленага майстрам М. Татарскім.
II. 2. 629 неўдакладнены менскі проберны майстра з ініцыяламі
О ■ С, фігуруе ў 1874-1890 гг. (РЗнСД, с. 200).
II. 2. 630 неўдакладнены віцебскі проберны майстра з ініцыяламі М • П і датай 1889.
ПРОБЕРНЫЯ КЛЕЙНЫ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ
Віленскія мескія цэхі (клейны) да далучэння да Расійскай імперыі
XVIII CT. XVIII ст.
1637 г. XVI-XVII стст.
Клейны Віленскай пробернай палаткі
1855 г.
1875 г.
1895-1896 гг.
1845-1847 гг. 1845-1873 гг.
Клейны Віцебскай пробернай палаткі
Гарадзенскія мескія клейны канца XVIII — пачатка XIX ст.
XVIII пачатак XIX ст. Пачатак XIX ст.
Клейны Гарадзенскай пробернай палаткі
1854 г. 1861-1862 гг.
Клейны Менскай пробернай палаткі
1848г. 1860 г. 1873 г. 1874г.
1889 г. 1891 г.
1895 г.
Клейны Смаленскай пробернай палаткі
Кадзіла
з гродзенскай сінагогі. 60-я гг. XIX ст.
soes
РЭЕСТР ЗЛОТНІКАЎ I РЭЗЧЫКАЎ ПЯЧАТАК канца XVIII пачатку XX ст. (Ill)
III. 1. 631. АБАМ Аляксандр, шклоўскі мешчанін, рэзчык пячатак; фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў 1877-1886 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2).
III. 1. 632. АБРАМОВІЧ Абрам Лейбавіч, гарадзенскі злотніцкі майстра; 03.09.1878 запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніцкага майстры В. Брытэнскага (L—V, № 2.1).
III. 1. 633. АБРАМОВІЧ Моўша, майстра залатых і срэбраных спраў мяст. Чашнікі; у 1818 г. працаваў без штэмпеля для клеймавання вырабаў (НГАБ у Мінску, ф1416, воп. 4, спр. 837, арк. 44).
III. 1. 634. АДАМОВІЧ Балеслаў Іпалітаў, залатых спраў майстра; у 1893 г. унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу, дзе напісана: менскі мешчанін, пражывае ў г. Мітава на вул. Каталіцкай у доме I. Шаблоўскага, нарадзіўся ў 1874 г., пісьменны (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 3009, арк. 48 зв. — 49).
III. 1.635. АДАШКА М., віленскі ювелір; у 1893 г. меў вучня, валожынскага мешчаніна Ё. Рудэнку (L—V).
III. 1.636. АДЭЛЬСОН Г, віленскі ювелір; у 1886 г. меў вучня, новагародскага мешчаніна Л. Немзера (L—V, № 2.697).
III. 1. 637. АЗЕРСКІ Моўша Нотавіч, шклоўскі мешчанін, бабруйскі злотніцкі майстра, рэзчык пячатак да 1844 г.; менскі майстра злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства (НГАБ у Мін-
ску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1); у 1849 г. значыцца майстрам ювелірнага цэха г. Менска (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49); у канцы 40-х пачатку 50-х гг. XIX ст. займаўся вырабам і рэалізацыяй нізкапробных залатых і срэбраных вырабаў, пры гэтым накладваў фалылывае кляйно з лічбамі «84»; не зарэгістраваны ў Пробернай палатцы (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 3—5).
III. 1. 638. АЗЕРСКІ Шмуйла Айзікавіч, бабруйскі злотніцкі майстра, рэзчык пячатак; у 1851 г. «отлучнлся в Велмкорусскне губерннм»; у 1852 г. згадваецца ў сувязі з тым, што займаўся вырабам і рэалізацыяй нізкапробных залатых і срэбраных вырабаў, пры гэтым накладваў фальшывае кляйно з лічбай «84»; не зарэгістраваны ў Пробернай палатцы (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 3—5).
III. 1. 639. АЙЗЕНШТАТ Беньямін Мееравіч, мешчанін м. Шклоў Магілёўскай губ., майстра віцебскай злотніцкай управы; нарадзіўся ў 1812 г.; у 1840—1850-я гг. жыў у Віцебску на Падзвінні ў доме Марголіна (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 12 зв.); у 1863 г. рэзчык пячатак, пражываў у Віцебску разам з сям'ёй; у 1860-1868 гг. жыў на вул. Падзвінскай у доме купца II гільдыі М. С. Марголіна (тамсама, ф. 2631, воп. 2, спр. 2, арк. 116 зв.); у 1868 г. жыў на вул. Сма-
ленскай (тамсама, ф. 116, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.; ф. 2505, воп. 1, спр. 123, арк. 44 зв.).
III. 1. 640. АЙЗЕНШТАТ Генэз Мееравіч, мешчанін Магілёўскай губ.; у 1849 г. значыцца майстрам менскага срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20); у снежні 1853 г. атрымаў пасведчанне на «промзводство в Мннске мастерства золотых н серебряных нзделнй... на прнготовленне волочення... н сусального золота м серебра» (тамсама, спр. 770, арк. 9); у 1854 г. фігуруе як майстра (тамсама, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 641. АЙЗЕНШТАТ ... мешчанін Віцебскай губ., рэзчык пячатак; у 1872 г. выразаў пячатку для Себежскай гарадской думы (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр.14763).
III. 1.642. АЙЗІНБАРГ Арон Нотаў, срэбранік мяст. Лагішына Пінскага пав.; у 1816 г., паводле рэвізскай казкі цэхавых, яму 56 гадоў меў жонку Міндлю Ёселеву (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 1144, арк. 669 зв. 670).
III. 1. 643. АЙЗІНБАРГ Ехіэль Аронаў, срэбранік мяст. Лагішына Пінскага пав.; у 1816 г., паводле рэвізскай казкі цэхавых, яму 28 гадоў, а яго жонцы Юдэс 27 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, д. 1144, арк. 669 зв. 670).
III. 1.644. АЙЗІНБАРГ Іцка Давідаў згадваецца як срэбранік мяст. Пагост Пінскага пав. у 1816 г.; паводле рэвізскай казкі цэхавых, у 1811 г. «перайшоў» з Мазырскага пав. у мяст. Давыд-Гарадок (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 1144, арк. 669 зв. — 670).
III. 1. 645. АЙЗІНБАРГ Шалом Ёселеў, срэбранік мяст. Лагішына Пінскага пав.; у 1816 г., паводле рэвізскай каз-
кі цэхавых, яму 33 гады, меў жонку Юдэс 32 гадоў і дачку Сорку 12 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 1144, арк. 669 зв. 670).
III. 1. 646. АКСЕКРУ... Файбіш, майстра менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха; памёр каля 1844 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1 зв.).
III. 1. 647. АКСЕЛЬРОД Ёсель Вульфаў (Вульфавіч); 23.11.1844 паступіў у вучні тэрмінам на 1 г. да менскага майстры Г Гарфінкеля (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 30, арк. 3 — 4 зв.).
III. 1. 648. АЛЕСКЕР Сімон Вульфаў, віцебскі мешчанін; у 1893 г. вучань у майстры X. Алескера, жыў у 1 -й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84). III. 1. 649. АЛЕСКЕР Хайм Арон (Аронаў), віцебскі мешчанін; жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай у доме Шнеерсона; 08.12.1886 залічаны ў падмайстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 4 зв.); 10.12.1886 атрымаў пасведчанне падмайстры віцебскай злотніцка-срэбраніцкай управы; 01.02.1891 атрымаў атэстат «вечнага» майстры «золатасрэбраных» спраў, жыў ва ўласным доме (тамсама, спр. 343, арк. 4 зв. — 5; тамсама, спр. 457, арк. 71 — 76); у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў (тамсама, спр. 522, арк. 5), у спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голаса на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); меў падмайстру Ш. Барэнбаума (1893) і вучняў: С. Алескера (1893; НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84), Б. Міркіна (1898), /. Гілерсона (1902); у 1894 г. атрымаў гадавы
Пячатка Льва Явароўскага, грэка-ўніяцкага епіскапа Уладзімірскага і Брэсцка-Літоўскага, выразаная да 30-х гг. XIX ст. (павялічана)
дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 505, арк. 45); 03.06.1897 згадваецца ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1,спр. 659, арк. 10 зв.).
III. 1. 650. АЛІХОЎСКІ Абрам Беркаў, віцебскі мешчанін; прыняты ў майстры золатасрэбраных спраў у 1884 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1 спр. 249, арк. 3); у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў (тамсама, воп. 1, спр. 522, арк. 5 зв.); згадваецца ў спісе майстраў срэбраніцка-злотніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); у 1893 г. разам з братам Хаймам жыў у 3-й частцы г. Віцебска на вул. Вакзальнай у доме Казанга і меў вучня Г Драпкіна (тамсама, спр. 510, арк. 84); 11.03.1894 атрымаў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 505, арк. 94); у 1895—1898 гг. меў у вучнях свайго сына Б. Аліхоўскага; 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 10 зв.).
III. 1. 651. АЛІХОЎСКІ Берка Еўзер Абрамаў, віцебскі мешчанін; жыў у 3-й частцы г. Віцебска па вул. Вакзальнай у доме Перальмана; з 01.01.1895 па 01.01.1898 вучань у свайго бацькі А. Аліхоўскага; 04.06.1902 атрымаў званне падмайстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 819, арк. 43).
III. 1. 652. АЛІХОЎСКІ Нохім Шлёма Беркаў, віцебскі мешчанін; у 1885 г. паступіў вучнем да свайго бацькі X. Аліхоўскага, пасля 3 г. вучобы працаваў
у яго падмайстрам; 16.05.1891 атрымаў пасведчанне майстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха з адтэрміноўкай на 3 мес. выплаты «ўступнага» (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 458, арк. 26-27); у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў як майстра злотніцкай справы (тамсама, спр. 522, арк. 5); згадваецца ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць лрава голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); у 1893 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай у доме Гурыновіча (тамсама, спр. 510, арк. 84); у 1894 г. атрымаў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 505, арк. 48).
III. 1. 653. АЛІХОЎСКІ Нохім Шлёмаў, віцебскі майстра; 20.05.1891 атрымаў атэстат «вечнага» майстры золата-срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 343, арк. 4 зв. — 5); у 1892 г. згадваецца ў спісе майстраў срэбраніцка-злотніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 10 зв.).