Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
III. 1. 882. ЖАК Ханес Лейба Беркавіч, мсціслаўскі мешчанін мяст. Шамова; 16.09.1886 прыняты майстрам, рэзчыкам пячатак, на неабмежаваны час у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых
спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 6 зв.); 15.10.1888 выключаны з цэха (тамсама).
III. 1.883. ЖЭЛМАНОВІЧ Давід, злотнік нясвіжскі; у 1801 г. згадваецца ў іску нясвіжскага катлярскага цэха да новастворанага нясвіжскага цэха злотнікаў (НГАБ у Мінску, ф. 530, воп. 3, спр. 1, арк. 23 зв. 29).
III. 1. 884. ЗАБАЛІНСКІ Вігдэр Шмеркавіч, слонімскі майстра залатых і срэбраных спраў у 1863 г. (НГАБ у Гродне,ф. 24, воп. 1,спр. 2180, арк. 205).
III. 1.885. ЗАБАЛІНСКІ Хайм Гірш Шмеркавіч, слонімскі залатых і срэбраных спраў майстра ў 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 2180, арк. 205).
III. 1. 886. ЗАБЕЦКІ ... менскі майстра срэбраных спраў у 1891 г. (РЗнСД, с. 200).
III. 1. 887. ЗАБЦЫЦКІ Тувей, віцебскі майстра злотніцкага цэха; у 1866 г. трымае майстэрню ў Віцебску ў «Блохінным» завулку ў доме Зактэрсіна, працуе «без наёмных работнікаў» (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 108, арк. 28 зв. — 29).
III. 1.888. ЗАК Вульф Ёселеў, новагародскі мешчанін; 16.08.1889 запісаны ў вучні на тэрмін у 4 г. да віленскага ювеліра Е. М. Ерусалімскага, потым вучыўся ў A. М. Дрохеса; у 1893 г. працуе падмай-страм у В. Брытэнскага; 05.04.1897 віленская рамесная ўправа дазваляе яму працаваць у Вільні ювелірам (L-V, № 2.1083).
III. 1. 889. ЗАК Шмуйла, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 3-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41 зв.).
III. 1. 890. ЗАЛІНКОЎСКІ Шлёма Гіршаў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 51 год, ён меў жонку Хаю Геселеву 45 гадоў і дачку Міню 20 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 69 зв. 70).
III. 1.891. ЗАЛКІНД Моўша Іцкавіч, свянцянскі мешчанін; 22.01.1890 запісаны вучнем на тэрмін у 2 г. да віленскага ювеліра; у 1896 г. віленская рамесная ўправа выдала яму пасведчанне на права работы злотнікам; у 1899 г. трымае падмайстру А. Каца; 12.04.1900 запісаны вучнем на тэрмін у 1 г. да віленскага ювеліра Я. Рабіновіча (L—V, № 2.1095).
III. 1.892. ЗАЛУМАН Зэлік Шалоймавіч, менскі мешчанін; у 1849 г. майстра срэбраніцкага цэха, дадаткова пазначана: «у старых кнігах запісаны медніцкім майстрам» (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49).
III. 1. 893. ЗАПРУДНІК Янкель, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.).
III. 1. 894. ЗАПРУДСКІ (ЗАПРУЦКІ) ... віцебскі майстра золата-срэбраных спраў; фігуруе ў спісе майстраў у 1877-1886 гг. (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2).
III. 1.895. ЗАПРУДСКІ (ЗАПРУЦКІ) Ёсель Янкелеў-Тувелеў, віцебскі мешчанін; 19.07.1888 быў вучнем у свайго бацькі Я.-Т. Запрудскага (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 455, арк. 1-5); 06.09.1891 атрымаў атэстат «вечнага» майстры золата-срэбраных спраў
па атэстацыі яго бацькі (тамсама, спр. 343, арк. 5 зв. 6); у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў (тамсама, спр. 522, арк. 5); у 1892 г. згадваецца ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); у 1893 г. жыўу 1-й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай (тамсама, спр. 476, арк. 83; тамсама, спр. 510, арк. 83); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 11).
III. 1. 896. ЗАПРУДСКІ (ЗАПРУЦКІ) Тэвель, віцебскі мешчанін, нарадзіўся ў 1818 г. у мяст. Любавічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., залатых I срэбраных спраў майстра; з 1839 г. жыў у Віцебску па вул. Дварцовай, 4 у флігелі домаўладання Я. Нямойціна (НГАБ у Мінску, ф. 2631, воп. 2, спр. 2, арк. 796 зв.).
III. 1. 897. ЗАПРУДСКІ (ЗАПРУЦКІ) Тэве-Янкель, аршанскі мешчанін; у 1868 г. майстра віцебскага злотніцкага цэха; жыў у Віцебску на вул. Шасейнай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 123, арк. 44 зв.).
III. 1. 898. ЗАПРУДСКІ (ЗАПРУЦКІ) Янкель-Тэвель Хаймаў, віцебскі мешчанін, золата-срэбраніцкі майстра; з 1888 па 19.07.1891 меў у вучнях свайго сына Ё. Запрудскага (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 455, арк. 1-5; тамсама, спр. 476, арк. 83); 02.08.1890 за махлярства прыгавораны да 5 мес. турмы (тамсама, спр. 522, арк. 5); у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў (тамсама, спр. 476, арк. 83), згадваецца ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на
Пячатка Галоўнага суда Менскага ваяв. 1793 г.
грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50 зв.), жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай у доме Добрына; 10.01.1894 атрымаў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 505, арк. 83).
III. 1. 899. ЗАПРУДСКІ (ЗАПРУЦКІ) Янкель Хаймаў, любавіцкі мешчанін (Аршанскі пав.); майстра золата-срэбраных спраў у 1840—1850-я гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 12 зв.); у 1849 г. жыў з маці, падаў скаргу віцебскаму грамадзянскаму губернатару на віцебскага пробера С. Палякова і віцебскую яўрэйскую ўправу залатых і срэбраных спраў за тое, што на працягу 1847-1848 гг. яму не выдалі дазвол займацца рамяством і не ўключылі ў спісы цэхавых майстраў. Прашэнне было вырашана станоўча (тамсама, ф. 1430, воп. 1, спр. 17469, арк. 1-3); згадваецца як віцебскі мешчанін, значыцца ў спісе асоб, што
сталі майстрамі да 1877 г. (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2); фігуруе ў спісе майстраў у 1877—1886 гг. (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2).
III. 1. 900. ЗАХАРОВІЧ Віктар, віцебскі майстра залатых і срэбраных спраў у 1818 г. (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 57).
III. 1.901. ЗЕЛЬЦЭР Абрам-Лейзер Беркаў Пршаў, новагародскі мешчанін (Менская губ.); жыў у Менску на вул. Захар'еўскай у доме Вайцахоўскага; 21.07.1900 падаў прашэнне аб прыпісцы яго да цэха работнікам злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства; пасля майстроўскай «экспертнзы» аб веданні ім рамяства атрымаў «званне ремесленного работніка» (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 911, арк. 11—12).
III. 1. 902. ЗЕЛЬЦЭР Міхель Літманаў, віцебскі мешчанін; 17.09.1885 прыняты ў майстры золата-срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 3; тамсама, спр. 193, арк. 176); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 10).
III. 1. 903. ЗІЛЬБЕРГЛЕЙТ Абрам Лазаравіч, менскі мешчанін; у 1844 г. падмайстра цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1); 27.03.1852 прыняты ў лік майстраў злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства (тамсама, арк. 5); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 3).
III. 1. 904. ЗІЛЬБЕРГЛЕЙТ Абрам Смешавіч, нарадзіўся ў 1813 г.; у 1849 г. прыняты майстрам у злотніцка-срэбраніцкі цэх г. Менска, «па беднасці» быў вызвалены ад уплаты ўступнага ўзносу (НГАБ
у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 3); у 1852 г. меў сыноў: Бендара 15 гадоў і Сендара 10 гадоў (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 286 зв. 287).
III. 1.905. ЗІЛЬБЕРГЛЕЙТ Лейзер Шмеркавіч, менскі мешчанін; 18.08.1850 прыняты майстрам у ювелірны цэх г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 3 зв.).
III. 1.906. ЗІЛЬБЕРГЛЕЙТ Моўша Шмеркавіч, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1817 г.; 05.06.1850 прыняты майстрам у ювелірны цэх г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 3); у 1852 г. меў сына Шмерку 9 гадоў і брата Абрама 40 гадоў (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 291 зв. — 292).
III. 1. 907. ЗІЛЬБЕРГЛЕЙТ Пейсах Борухавіч, прыпісаны да менскага яўрэйскага грамадства; 03.04.1852 прыняты ў майстры менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 6); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 3).
III. 1. 908. ЗІЛЬБЕРГЛЕЙТ Шмуйла Лейбавіч; у 1844 г. майстра ювелірнага цэха г. Менска; памёр у 1852 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1).
III. 1?909. ЗІЛЬБЕРШТАТ Элья Борухавіч, 12.04.1852 прыняты падмайстрам у срэбраніцкі цэх г. Менска, у сувязі з беднасцю вызвалены ад уступнага ўзносу (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 31, арк. 4).
III. 1. 910. ЗІЛЬБЕРШТЭЙН Арон Лейбавіч, майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха г. Менска; памёр каля 1844 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1).
III. 1. 911. ЗІМАЛІН Моўша, віцебскі злотніцкі майстра; у 1853-1854 гг. аб-
вінавачваецца віцебскім проберам С. Паляковым у тым, што «накладывал фальшнвые клейма» на нізкаякасныя залатыя і срэбраныя вырабы (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 10295, арк. 1 -10 зв.).
III. 1. 912. ЗЛАТНІКОВІЧ Іцка Янкелеў, срэбранік мяст. Горваль Рэчыцкага пав., «калека»; у 1795 г. яму 53 гады; у 1811 г. яго сыну Давыду 20 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 261, арк. 383).
III. 1.913. ЗЛОТНІК Лейба Моўшаў новагародскі мешчанін, нарадзіўся ў 1771 г., срэбранік; у 1806 г. меў жонку Цыру 35 гадоў, сыноў Ёселя 5 гадоў I Моўшу 2 гадоў, жыў у Новагародку (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 184, арк. 5 зв.).
III. 1. 914. ЗОМБЕГРЭАТ Абрам Лазаравіч, менскі мешчанін; у 1849 г. майстра срэбраніцкага цэха, дадаткова пазначана: «у старых кнігах запісаны медніцкім майстрам» (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49).
III. 1. 915. ЗУСМАНОВІЧ Абель Мордухавіч, мешчанін мяст. Жупраны Ашмянскага пав. Віленскай губ.; з 1895 г. унтэр-афіцэр у адстаўцы, да прызыву ў войска працаваў у г. Дзвінску Віцебскай губ. у гравёрнай установе Файтэля Гольдберга (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 9, спр. 828, арк. 1—2); 6 чэрвеня атрымаў пасведчанне на права трымаць установу для рэзкі пячатак, вырабу гумавых штэмпеляў I гравёрных прац (тамсама, арк. 12); 4 лістапада ў сувязі з матэрыяльнымі цяжкасцямі просіць дазволу адкрыць майстэрню разам з беластоцкім мешчанінам Г. Неймаркам у доме апошняга (тамсама, арк. 6).
III. 1. 916. ЗЫЛЬБЕРМАН Абрам Лейзераў, мешчанін Пінскага пав. Мен-