Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
III. 1. 947. КАЗАЛЁЎ Ханем, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.).
III. 1. 948. КАЗІЦКІ Ліпа Рубінавіч; у 1863 г. слонімскі майстра залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 2180, арк. 205 зв.).
III. 1. 949. КАЙДАН Елья Ліпнаў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1820 г.; у 1852 г. меў сына Вульфа 3 гадоў, жыў у драўляным доме на вул. Траецкай (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. I, спр. 462, арк. 290 зв. 291).
III. 1. 950. КАЛАНЧЫК Файбіш Мордухавіч, менскі мешчанін; у 1849 г. майстра срэбраніцкага цэха г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49).
III. 1.951. КАЛМАНОВІЧ Іцка, мешчанін менскі; 26.12.1846 прыняты падмайстрам менскага ювелірнага цэха, «па беднасці» вызвалены ад уплаты ўступнага ўзносу (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 2 зв.).
III. 1.952. КАЛЬНЕР Абрам-Іцка Хаймаў, панявежскі мешчанін; унесены ў спіс віцебскіх майстраў золата-срэбраных спраў у 1881 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, вопл1, спр. 249, арк. 2 зв.).
III. 1. 953. КАЛЬФІС Людвік, нарадзіўся ў 1785 г. у Гародні; 04.03.1801 запісаны вучнем на тэрмін у 6 г. да віленскага злотніцкага майстры Т. К. Шульца; 06.06.1804 выпісаны з віленскіх злотніцкіх цэхавых рэестраў (L-V, № 2.444).
III. 1. 954. КАНДАК Елья, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.).
III. 1.955. КАНІН Залман Мендэлеў, полацкі мешчанін; каля 1848 г. атрымаў дазвол займацца злотніцка-срэбраніцкім рамяством у Віцебску (НГАБ у Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 17469, арк. 1 зв.). III. 1. 956. КАНТАРОВІЧ Ёсель Львовіч, ашмянскі мешчанін; 26.11.1866 вызвалены ад адпрацоўкі паловы вучнёўскіх гадоў віленскім злотнікам Ё. Рабіновічам (L—V. № 2.450).
III. 1.957. КАНТАРОВІЧ Зісля Янкелевіч, мешчанін івянецкага яўрэйскага грамадства мяст. Ракаў, рэзчык пячатак; 18.03.1852 прыняты падмайстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф 10, воп. 1, спр. 32, арк. 4 зв.).
ill. 1. 958. КАПЛАН Абрам Смуйлавіч, барысаўскі мешчанін; 02.04.1848 паступіў вучнем да менскага ювелірнага майстры Я. Роткіна на тэрмін у 2 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 30, арк. 5-5 зв.).
Ё. Аман. Злотніцкі варштат. Вытворчы працэс вырабу срэбранага посуду і інш. Дрэварыт. XVI ст.
III. 1.959. КАПЛАН Вульф Шмуйлаў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1817 г.; у 1852 г. меў сына Іцку 7 гадоў, брата Меера 28 гадоў і пляменніка Шмуйлу 4 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 287 зв. 288); у 1854 г. згадваецца як менскі злотніцка-срэбраніцкі майстра (тамсама, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 960. КАПЛАН Зусь Мордухавіч, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1818 г.; у 1849 г. значыцца майстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20); у 1852 г. меў сына Мордуха 11 гадоў, брата Сроля 33 гадоў з сынамі Янкелем 9 гадоў і
Вульфам 5 гадоў; жылі ў Ляхаўцы (тамсама, спр. 462, арк. 288 зв. 289); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 961. КАПЛАН Моўша Елья Аронавіч, нарадзіўся ў 1814 г.; да 1844 г. запісаны ў падмайстры менскага злотніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 1); у 1852 г. менскі «ювнлерскі» майстра, меў сына Еллю 3 гадоў (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 287 зв. 288).
III. 1. 962. КАПЛАН Янкель Беркавіч, менскі мешчанін; нарадзіўся ў 1813 г.; у 1844-1849 гг. залатых спраў майстра; у 1849 г. падстаршыня цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 288 зв. 289); у 1852 г. згадваецца як «ювнлерскі» майстра, у 1853 г. таварыш старшыні [?] (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 20 зв.; тамсама, ф. 10, воп. 1, спр. 30-31), у 1854 г. — майстра (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2). III. 1. 963. КАПЛАЧ Меер Шмуйлавіч, менскі мешчанін; да 1844 г. запісаны ў падмайстры злотніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 1).
III. 1. 964. КАРЧЭЎСКІ Просіф [?], 10.12.1871 па хадайніцтве майстры Л. Стаброўскага пераведзены з вучняў у падмайстры цэха злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства (НГАБ у Мінску ф. 10, воп. 1, спр. 164, арк. 5).
III. 1. 965. КАРЭЛІЦКІ Арон Ёхелевіч, паходзіў з Новагародскага пав.; 01.11.1879 запісаны ў вучні да віленскага злотніка М. Літмана (L—V, № 2.502).
III. 1. 966. КАЎНЕР (КОЎНЕР) Міхель Абелевіч, ашмянскі злотнік; у 1869 г. знойдзена золата і срэбра, пазначанае фальшывымі клейнамі, да якіх ён меў дачыненне (L-V, № 2.513).
III. 1. 967. КАФЕЛЬ Рафал Міхелевіч, дзінабургскі майстра залатых і срэбраных спраў; у 1821 г. дзінабургскім гарадавым у яго забраны і адпраўлены ў Віцебскую проберную палатку штэмпель для кляймення вырабаў (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 242).
III. 1. 968. КАХАМЕЙЗЕР Меер, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 2-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41).
III. 1. 969. КАЦ Мендэль Файвішаў, віцебскі мешчанін; у 1893 г. «хлопчык» (вучань) у майстры Б. Мезінскага, жыў у 2-й частцы г. Віцебска на вул. Замкавай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84 зв.).
III. 1. 970. КАЦ-КАГАН Мендэль Гіршаў, дзвінскі мешчанін Віцебскай губ.; у 1907 г. атрымаў пасведчанне на права займацца гравёрным рамяством (НГАБ у Мінску, ф. 2496, воп. 1, спр. 2458, арк. 23); 18.02.1908 просіць віцебскую гарадскую ўправу аб выдачы яму пасведчання на права займацца гравёрным рамяством у 1908 г. (тамсама, спр. 2460, арк. 2 зв.).
III. 1.971. КАЦНЕЛЬСОН Зэлік Юдэлевіч, бабруйскі злотніцкі майстра, рэзчык пячатак; у канцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIX ст. згадваецца ў сувязі з тым, што вырабляў «сфальшаваныя» клейны з лічбай пробы «84» для «прнготовлення» і рэалізацыі нізкапробных срэбраных вырабаў; у 1851 г. «отлучнлся в Велнкорусскіе губерннн» (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 3-5).
III. 1. 972. КАЧАР Зэлік, бабруйскі злотніцкі майстра; у канцы 40-х пачатку 50-х гг. XIX ст. займаўся вырабам і
рэалізацыяй нізкапробных залатых і срэбраных вырабаў, пры гэтым накладваў на іх фальшывае кляйно з лічбай «84» (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 3—5).
III. 1. 973. КАШЭДЗІН Нохім Шлёмавіч, віцебскі мешчанін, злотніцкай управы майстра; у 1831 г. падаў заяву віцебскаму грамадзянскаму губернатару аб выдачы яму пашпарта для паездкі ва ўнутраныя губерні Расіі (НГАБ у Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 3463, арк. 12); у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (тамсама, ф. 1416, воп. 1, спр. 11540, арк. 39 зв.); унесены ў «Памятную кннжку Внтебской губ. на 1861 г.».
III. 1.974. КАШЭДЗІРСКІ Залман, віцебскі мешчанін, падмайстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыўу 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41 зв.).
III. 1. 975. КЕЁРЫН ... у 1890 г. майстра менскага злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага цэха, меў вучня Д. Самсонава (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 519, арк. 3 зв.).
III. 1.976. КЕЙТЭР Іонаш Шмуйлавіч, нарадзіўся ў Ашмянах у 1775 г., віленскі злотнік, удавец, згадваецца ў 1813 г. (L-V, № 2.464).
III. 1. 977. КЕНІН Абрам, бабінавіцкі мешчанін Магілёўскай губ., злотніцкі майстра; у 1821 г. жыў у Веліжы (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 217).
III. 1. 978. КЛІМОВІЧ ... гарадзенскі майстра залатых спраў; 23-26 лістапада 1863 г. удзельнічаў у таргах Гарадзенскай пробернай установы (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 2180, арк. 173 зв. 174).
III. 1. 979. КЛІМОВІЧ ... менскі майстра срэбраных спраў у 1899 г. (РЗмСД, с. 201).
III. 1. 980. КМОРЫН Моўша Іцкаў, менскі мешчанін; у 1890 г. майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1); памёр да 1900 г.; пасля смерці майстры яго ўдава Перла трымала майстэрню і яго вучня М. Эвенчыка (тамсама, спр. 995, арк. 8-9).
III. 1.981. КНІЖНІК Габрыэль Беркаў, у 1882 г. паступіў вучнем да мсціслаўскага гадзіннікавага майстры I. I. Агаронта; у 1886-1889 гг. падмайстра гадзіннікавых спраў у віцебскага майстры Г. Левіна; атрымаў пасведчанне маскоўскай рамеснай управы маскоўскага срэбраніцкага цэха на права займацца гадзіннікавым рамяством з 01.02.1891 па 27.11.1891; у кастрычніку 1891 г. віцебская рамесная ўправа выдала яму атэстат на права займацца гадзіннікавым рамяством (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 455, арк. 53-56); 02.12.1891 прасіў віцебскую рамесную ўправу аб «пералічэнні» яго з віцебскага гадзіннікавага ў срэбраніцкі цэх, прашэнне было задаволена (тамсама, арк. 105-110); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 659, арк. 10).
III. 1.982. КОГАН Прша Ізраілевіч, новагародскі мешчанін, нарадзіўся ў 1865 г.; 24.05.1879 запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага ювеліра Л. Эпштэйна (L-V, № 2.488).
III. 1. 983. КОПЕЛЕЎ Шлёма, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 2-й частцы г. Ві-
цебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41).
III. 1. 984. КОСЕЛЬ Абрам Штэр Лейбаў, «во...ломірскі» мешчанін; 01.05.1890 запісаны «па гравёрным рамястве»ў майстры менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха; прадставіў ва ўправу цэха пасведчанне харкаўскай рамеснай управы аб званні падмайстры і пробную працу (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 519, арк. 1 зв.).
III. 1. 985. КОЎНАН Даніэль Моўшавіч, рэжыцкі майстра залатых і срэбраных спраў, жыў у мяст. Люцын; у 1824 г. люцынскім гарадавым адпраўлены рапарт у Віцебскую проберную палатку аб тым, што Д. Коўнан працуе без штэмпеляў для кляймення вырабаў (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 245).
КОЎНЕР, гл КАЎНЕР
III. 1.986. КРАВЕЦ Абрам Хайм Вульфаў, свянцянскі мешчанін; 18.07.1889 запісаны вучнем на тэрмін у 3 г. да віленскага ювеліра Б. Рафелькса (L-V, №2.515).
ill. 1. 987. КРУМ Ян, сын Яна, нарадзіўся ў 1773 г. у Гародні; 05.07.1790 запісаны вучнем да віленскага злотніцкага майстры Я. Гёрыца; у 1795 г. атрымаў званне падмайстры, у 1806 г. майстры, прыняты ў віленскі злотніцкі цэх; памёр у 1809 г. (L-V, № 2.529).
III. 1. 988. КРУЧКОВІЧ Абрам-Янкель Залманаў, мсціслаўскі мешчанін; у 1880-1883 гг. вучыўся ў Б. Таўбіна; 08.08.1883 атрымаў пасведчанне з правам работы на 1 г. майстрам залатых і срэбраных спраў у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 7, арк. 156-158);