Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
III. 1. 1020. ЛЕВІН Борух, менскі мешчанін; у 1849 г. старшыня майстраў ювелірнага цэха г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.).
III. 1. 1021. ЛЕВІН Гірша Сролевіч, маладзечанскі мешчанін; 06.06.1889 запісаны вучнем на тэрмін у 5 г. да віленскага ювеліра А. Ёхельсона, заплаціў вучнёўскія ўступныя ў памеры 50 капеек (L—V, № 2.563).
III. 1. 1022. ЛЕВІН Давід, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца падмайстрам ювелірнага цэха г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.).
III. 1. 1023. ЛЕВІН Ёсель Хаймавіч, менскі мешчанін, злотнік; у 1851 г. меў узрост 33 гады (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 31, арк. 6); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 3).
III. 1.1024. ЛЕВІН Іцка, ашмянскі мешчанін; 03.01.1891 запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага ювеліра А. Шліёзберга (L—V, № 2.564).
III. 1. 1025. ЛЕВІН Лейба Еўнаў, нарадзіўся ў 1806 г., менскі «ювнлерскі» майстра (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 287 зв. 288).
III. 1. 1026. ЛЕВІН Хайм Аўсееў, менскі «ювмлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1798 г.; у 1852 г. меў сыноў Ёселя 35 гадоў і Сроля 16 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 288 зв. 289). III. 1. 1027. ЛЕВІН Цэмах Давідавіч, паходзіў з Воранава Лідскага пав.; 24.05.1884 запісаны вучнем на тэрмін у 4,5 г. да віленскага злотніка М. Ш. Медайскага (L-V).
III. 1. 1028. ЛЕВІН Шмуйла Лейбаў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1814 г. (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 286 зв. — 287); магчыма, гэта тая ж асоба, што і Левік Шмуйла Лейбавіч.
III. 1. 1029. ЛЕВІТ Лейба Шмуйлаў, полацкі купец II гільдыі, жыў на вул. Віцебскай у доме Мінкова, трымаў магазін гадзіннікаў, залатых і срэбраных вырабаў; прайшоў рэгістрацыю на права займацца сваёй дзейнасцю на наступны 1895 год; 30.12.1894 меў гадавы абарот 2000 рублёў, рэнтабельнасць 10% з кожнага рубля; плаціў штогадова за памяшканне 70 рублёў і наём кватэры 80 рублёў; на час праходжання рэгістрацыі ён і яго жонка Шыфра мелі
Адбітак пячаткі полацкіх евангелістаў (павялічаны). Сярэдзіна XIX ст.
па 44 гады, іх дзеці: Нохім 21 года, Меер 18 гадоў, Рохля-Лея 16 гадоў, Сімха 14 гадоў, Шмуйла 10 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 2523, воп. 1, спр. 6, арк. 51 зв. 52). III. 1. 1030. ЛЕДЭР Фрым Ёселевіч; у 1850—1852 гг. вучань старшыні менскага злотніцкага ювелірнага цэха М. Тэйсава (НГАБу Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 29, арк. 1).
III. 1. 1031. ЛЕЕР Абрам Копель Ёселеў, менскі мешчанін 22 гадоў, жыў на вул. Садовай у доме Барысевіча; 19.01.1900 просіць выдаць яму сведчанне майстры гравёра-літографа; экспертная камісія прысвоіла яму званне рамеснага работніка (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 955, арк. 4—6).
III. 1. 1032. ЛЕЙКІН Іцка, віцебскі мешчанін, падмайстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41 зв.).
III. 1. 1033. ЛЕЙТЭС Берка Рафаілаў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 35 гадоў, меў жонку Зыслю Лейбаўну 33 гадоў і трох дачок: Сіму 7 гадоў, Бейлю 6 гадоў і Іту 3 гадоў, a таксама брата Янкеля (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 72 зв. 73). III. 1. 1034. ЛЕЙТЭС Янкель Рафаілаў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 38 гадоў, меў жонку Гісю Беркаўну 39 гадоў, дачок Хаю-Песю 18 гадоў і Мерыім 7 гадоў і сына Сымона 6 гадоў, а таксама брата Берку 35 гадоў; у 1859 г. уся сям'я «пе-
ралічана» ў крэменчужскія мяшчане (НГАБ у Мінску, ф. 21 51, воп. 2, спр. 15, арк. 72 зв. 73; тамсама, спр. 46, арк. 55 зв. — 56).
III. 1. 1035. ЛЕЙЧЫН Берка Шмуйлаў, віцебскі майстра; 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 10 зв.).
III. 1. 1036. ЛЕЙЧЫН Гірша Лейбаў, віцебскі мешчанін, жыў у 2-й частцы Віцебска па вул. Смаленскай; 20.02.1899 па 20.02.1902 вучань у свайго бацькі, віцебскага майстры Л. Лейчына; 20.05.1902 атрымаў званне падмайстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 819, арк. 48 52 зв.).
III. 1. 1037. ЛЕЙЧЫН Еўна Лейбаў, віцебскі мешчанін; у 1887 г. атрымаў у віцебскай агульнай рамеснай управе пасведчанне падмайстры злотніцкасрэбраніцкага майстэрства (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1,спр. 335, арк. 261); 08.02.1890 яму выдалі атэстат «вечнага» майстры золата-срэбраных спраў (тамсама, спр. 343, арк. 4 зв. — 5); у 1892 г. згадваецца ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); у 1893 г. падмайстра свайго бацькі Л. X. Лейчына, з якім жыў разам (тамсама, спр. 510, арк. 83); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 10 зв.).
III. 1. 1038. ЛЕЙЧЫН Ёсель, у 1892 г. фівіцебскіх майстраў (НГАБ у І05, воп. 1, спр. 522, арк. 5). ЛЕЙЧЫН Лейба Есманаў,
янавіцкі мешчанін Віцебскай губ., май-
гуруеўспісе Мінску, ф. 2: III. 1. 1039.
стра віцебскай злотніцка-срэбраніцкай управы; 06.09.1897 гарадскім старастам выдадзена пасведчанне віцебскім уладам аб тым, што ён не быў пад судом (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 659, арк. 30).
III. 1. 1040. ЛЕЙЧЫН Лейба Залманаў, віцебскі мешчанін, майстра злотніцка-срэбраніцкай управы; 09.09.1897 абраны старшынёй цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 659, арк. 38); 03.06.1897 адхілены ад пасады па заяве майстраў, якія не прымалі ўдзел у працэдуры абрання (тамсама, арк. 38 зв.).
III. 1. 1041. ЛЕЙЧЫН Лейба Хаймаў, віцебскі мешчанін, майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха; запісаны ў цэх 13.03.1877 (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2 зв.); у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў (тамсама, спр. 476, арк. 83; тамсама, спр. 522, арк. 5 зв.); згадваецца ў спісе майстраў цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); у 1893 г. жыў у 1 -й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай, трымаў падмайстру — свайго сына Е. Леўчына (тамсама, спр. 510, арк. 83); у 18891892 гг. меў вучня, а ў 1892—1895 гг. — падмайстру 3. Фішкінда, 16.03.1894 атрымаў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 505, арк. 96); 24.05.1894 абраны на пасаду таварыша старшыні віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (тамсама, спр. 522, арк. 1 — 1 зв.); 26.05.1895 прысутнічаў падчас канфіскацыі рэчаў і прылад працы рамесніка І.-Ю. Шэфтэля (тамсама, спр. 626, арк. 4). III. 1. 1042. ЛЕНБЕРГ Нахман Лейбаў, віцебскі мешчанін; у 1909 г. атрымаў пасведчанне на права займацца злот-
ніцка-срэбраніцкім рамяством у г. Віцебску (НГАБ у Мінску, ф. 2496, воп. 1, спр. 2458, арк. 27).
III. 1. 1043. ЛЕСНІК Іцка Калманавіч, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1825 г.; у 1849 г. значыцца майстрам ювелірнага цэха г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.); у 1852 г. меў сына Калмана «2 % года» (тамсама, спр. 462, арк. 288 зв. 289); у 1854г. згадваецца як майстра (тамсама, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 1044. ЛЕСНІК Хонан, менскі мешчанін, у 1890 г. майстра менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1); 30.12.1894 атрымаў дазвол на права займацца рамяством у 1895 г. (тамсама, спр. 721, арк. 9).
III. 1.1045. ЛЕФАЙ Міхаэль, гарадзенскі майстра залатых спраў; у ліпені-жніўні 1822 г. па прадстаўленні гарадзенскага пробера /. Міхаэліса яму забаронена займацца рамяством, таму што ён працаваў без дазволу пробернай палаткі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 1, спр. 2670).
III. 1. 1046. ЛІБЕРАЙХШТАТ Іцка Мееравіч, віцебскі майстра залатых і срэбраных спраў у 1818 г. (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк.57).
III. 1. 1047. ЛІБСОН (ЛІБЕНСОН) Абрам Ізраілеў, віцебскі мешчанін; у 1907 г. атрымаў пасведчанне на права займацца злотніцка-срэбраніцкім рамяством (НГАБ у Мінску, ф. 2496, воп. 1, спр. 2458, арк. 26 зв.).
III. 1.1048. ЛІБСОН Берка, менскі мешчанін, майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха ў 1890 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1).
III. 1. 1049. ЛІБСОН Залман, віцебскі злотніцкі майстра; у 1840—1850-я гг.
рамяством не займаўся (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 12 зв.).
III. 1. 1050. ЛІБСОН Шая, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 3-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41).
III. 1. 1051. ЛІПКОВІЧ Шлёма Саламон Ярухавіч, крэўскі мешчанін; 03.03.1895 запісаны вучнем на 4 г. да віленскага ювеліра М. Адэльсона; у 1900 г. пачынае працаваць падмайстрам у майстэрні А. Дзіка (L-V, № 2.595).
III. 1. 1052. ЛІПМАН Мордух Рэ... мсціслаўскі мешчанін мяст. Зафрына; 19.09.1887 прыняты майстрам залатых і срэбраных спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 9 зв.).
III. 1.1053. ЛІПМАН Моўша Ёселеў, нарадзіўся ў 1841 г. у Радашковічах, вучыўся ў Вільні; 31.12.1862 атрымаў дазвол працаваць з дыяментамі; у 1875—1881 гг. рэгулярна фіксуецца Віленскай пробернай палаткай; у 1882 г. зарэгістраваны ў Ковенскай пробернай палатцы; пасля 1884 г. яго імя фігуруе ў дакументах віленскага яўрэйскага злотніцкага цэха (L—V, № 2.597).
III. 1. 1054. ЛІТАРГАН Вульф Літманаў, «старннный здешнмй» мешчанін г. Веліжа, нарадзіўся ў 1777 г., майстра злотніцкага рамяства; у 1827 г. меў драўляны дом у Веліжы (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 1,спр. 240, арк. 145 зв,—146).
III. 1. 1055. ЛІТМАН Іцка Фо...аў, мсціслаўскі мешчанін мяст. Захарына; 18.11.1885 прыняты майстрам залатых спраў тэрмінам у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхар-
ных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінскуф2106, воп. 1, спр. 14, арк. 6).
III. 1. 1056. ЛІТМАН Кушэль, [вілейскі] мешчанін; у 1890 г. менскі майстра залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Мінску,ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1).
III. 1. 1057. ЛІТМАН Мордух Рафаілаў, мсціслаўскі мешчанін мяст. Зофрына;у 1879 г. да яго ў вучні запісаны А. Карэліцкі; 19.09.1888—18.08.1889 запісаны майстрам залатых і срэбраных спраў у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў мсціслаўскай агульнай рамеснай управы на тэрмін у 1 г.; 15.10.1888 выключаны з цэха (НГАБ у Мінску, ф 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 9 зв.).