• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    III. 1. 1163. ПАЛЯЧЭК Мордух Хонанавіч, лідскі мешчанін; 08.12.1881 запісаны ў вучні на тэрмін у 2 г. і 10 мес. да віленскага ювеліра Д. А. Гендлера; 01.10.1880 праз 1 г. і 2 мес. скончыў вучобу без наступнага працягу (L—V, № 2.762).
    III. 1.1164. ПАНАРСКІ Плька Міхелеў нарадзіўся каля 1812 г., майстра залатых і срэбраных спраў; у 1854 г. у кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства запісаны як памерлы; на час перапісу 1858 г. яго сыну Юдку 18 гадоў, брату Ё. Панарскаму — 44 (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 70 зв. 71; тамсама, спр. 46, арк. 53).
    III. 1. 1165. ПАНАРСКІ Гірша Міхелеў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на час рэвізіі яму 54 гады, яго жонцы Хаве — 30; у 1862 г. «пералічаны»ў мелітопаль-
    скія купцы (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 73 зв. — 74; тамсама, спр. 46. арк. 56 зв. 57).
    III. 1. 1166. ПАНАРСКІ Ёсель Міхелеў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; брат Плькі Міхелева, на час перапісу яму 44 гады, меў жонку Рохлю Файбішаву і дачок: Лею — 9 гадоў і Фрэйгу — 3 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 70 зв. 71).
    III. 1. 1167. ПАНЕС Абрам Янкелевіч, мешчанін мяст. Рубяжэвічы Менскага пав., нарадзіўся ў 1833 г.; у 1852 г. пражывае ў Менску, 07.04 прыняты падмайстрам у тамтэйшы злотніцкасрэбраніцкі цэх (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. L спр. 31, арк. 3 зв.).
    III. 1.1168. ПАНСЕЎ Еўфраім, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20).
    III. 1. 1169. ПАРФЕНАЎ Кірыла, суражскі мешчанін; займаўся нелегальна срэбраніцкай работай («немалым колнчеством») на даму ў віцебскага медніцкага майстры Юдкі Белінштэйна (разам з ім); у «кампаньёнаў» знойдзена срэбраная засцібка ад Евангелля, «деланная» К. Парфенавым, што належала да маёмасці Віцебскай Петрапаўлаўскай царквы (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 5, спр. 661, арк. 2,15).
    III. 1. 1170. ПАШКОВІЧ Германо... Іванавіч, дваранін; 20.10.1876 пераведзены ў падмайстры пасля шасцігадовага вучэння ў майстры Л. Стаброўскага (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 164, арк. 13).
    III. 1. 1171. ГІЕ[ЗСН]АКОЎ Ёсель, веліжскі мешчанін, майстра залатых
    і срэбраных спраў у 1817-1821 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 217); у 1821 г. згадваецца як злотніцкіх і срэбраных спраў майстра (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 217).
    III. 1.1172. ПЕЙСАХОВІЧ Ханон, у 1818 г. віцебскі майстра залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 57).
    III. 1. 1173. ПЕРАЛЬМАН Моўша Шмуйлавіч, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам ювелірнага цэха г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 333, арк. 20).
    III. 1. 1174. ПЕРАЛЬМАН Рафаіл Файбішаў, уздзенскі мешчанін, меў 26 гадоў ад нараджэння; 23.01.1890 атрымаў званне вучня ў маскоўскага майстры 3. Рыўліна, скончыў вучобу 23.01.1891 (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 911, арк. 1 зв., 5); 27.11.1900 просіць менскую рамесную ўправу аб прыпісцы яго да рамеснага таварыства ў якасці рамесніка злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства і выдачы яму пасведчання на права адкрыцця майстэрні (тамсама, арк. 1 зв., 3—14).
    III. 1. 1175. ПЕРЛІН Давід Моўшаў, мешчанін Пінскага пав. Менскай губ., нарадзіўся ў 1798 г.; залатых, бляхарных і медных спраў майстра; у 1852 г. меў сыноў: Цодыка 30 гадоў, Юдэля 24 гадоў, Меера 20 гадоў і Янкеля 14 гадоў, пляменнікаў: Зусьмана 31 года і Сроля 14 гадоў; жыў у Пінску (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 4, спр. 2482, арк. 115 зв. -116). III. 1. 1176. ПЕРЛІН Самсон Шэвелевіч, слуцкі мешчанін; 09.12.1874 запісаны ювелірам у віленскі яўрэйскі злотніцкі цэх; меў вучняў і падмайстраў: у 1875 г. — М. Разоўскага, у 1877 г. -
    X. Рэхеза, з канца таго ж года — Л. Алькеніцкага, у 1878 г. С. Уцяна і Ё. Гальперына; з 1880 г. Е. Ерусалімскага (L-V, № 2.751).
    III. 1. 1177. ПЕРНАЎСКІ Іера... Шмуйлаў, веліжскі мешчанін, нарадзіўся ў 1834 г., «реіднк» пячатак; у 1865 г. пражывае ў Веліжы на вул. Смаленскай разам з бацькамі і братамі (НГАБ у Мінску, ф. 2640, воп. 1, спр. 747, арк. 439 зв.).
    III. 1. 1178. ПЕСІН Гірша Танхелеў, нарадзіўся каля 1807 г., майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; памёр у 1855 г.; на час рэвізіі яго ўдаве Хане Пльковай 43 гады, іх сыну Гільку 15, дочкам Зэльдзе 21, Гіце 18, Басе 9 (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 73 зв. 74). III. 1.1179. ПЕЎЗНЕР Берка, веліжскі мешчанін, майстра залатых і срэбраных спраў у 1817—1821 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 10, 217).
    III. 1.1180. ПІКЕР Хайм Невах Янкелевіч, нарадзіўся ў 1875 г., залатых спраў майстра, пісьменны; у 1887 г. менскі мешчанін, пражывае на вул. Замкавай у доме ваданоснай школы; унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 3009, арк. 139 зв. 140). III. 1.1181. ПІНХАСІК Залман Шломавіч; 02.04.1850 абраны на тэрмін у 1 г. на пасаду падстаршыні менскага срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 42, арк. 1 зв.).
    III. 1. 1182. ПІНХАСІК Зэлік Гіршавіч, пухавіцкі мешчанін; у лістападзе 1844 г. прыняты ў майстры злотніцка-срэбраніцкага цэха г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1 зв.);
    у 1850 г. падстаршыня цэха (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 3 зв. 4).
    III. 1. 1183. ПІПКІН Пейсах, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 2-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41).
    III. 1. 1184. ПОЗІН Берка Ёселевіч, у 1818 г. віцебскі майстра залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 57).
    III. 1. 1185. ПОЗІН Моўша-Хайм Лейбаў, віцебскі мешчанін, майстра золата-срэбраных спраў; унесены ў 1881 г. у спіс віцебскіх майстраў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2 зв.).
    III. 1.1186. ПРОТАС Елья Лейбаў, абывацель мяст. Новы Свержань Менскай губ.; у 1842 г. запісаны майстрам залатых спраў, бабруйскі злотніцкі майстра; у канцы 40-х пачатку 50-х гг. XIX ст. абвінавачаны ў падробцы і гандлі залатымі вырабамі з фальшывымі клейнамі (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 1, спр. 4701, арк. 1 -4); у 1852 г. узяты разам з бацькам Л. Ё. Протасам і братам Ё. Протасам «пад стражу» за выраб сфальсіфікаваных і некляймёных вырабаў і гандаль імі, а таксама напад на кватэру чыноўніка А. Ціханоўскага з мэтай захопу рэчавых доказаў (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923).
    III. 1. 1187. ПРОТАС Ёсель Лейбаў, бабруйскі злотніцкі майстра; у 1845— 1846 гг. абвінавачваецца менскім проберам Анташкевічам у тым, што разам з землякамі ўхіляўся ад кляймення сваіх вырабаў, чым наносіў шкоду Казённай палаце і падманваў «публіку»; на абвінавачанне ён тлумачыў, што ў сувязі з блізкасцю Магілёва ён знаходзіцца на ўліку ў тамтэйшай пробернай па-
    латцы; апошняя не пацвердзіла гэты факт (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 2500); у 1852 г. узяты разам з бацькам Л. Ё. Протасам і братам Е. Протасам «пад стражу» за выраб сфальсіфікаваных і некляймёных вырабаў і гандаль імі, а таксама напад на кватэру чыноўніка А. Ціханоўскага з мэтай sa­xony рэчавых доказаў; меў жонку Цыву Вульфаву (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 28); у 1853 г. гандляваў нелегальна фалылывымі нізкапробнымі «галантереямі» (рэчамі) у доме А. Ратнэра на Шасэйнай вул. у г. Бабруйску (тамсама, арк. 131).
    III. 1. 1188. ПРОТАС Лейба Гемшавіч, менскі майстра залатых і срэбраных спраў; у снежні 1853 г. атрымаў пасведчанне на «пронзводство в Мннске мастерства золотых н серебряных мзделнй... на прнготовленме волочення... н сусального золота н серебра» (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 9).
    III. 1. 1189. ПРОТАС Лейба Ёселеў, менскі мешчанін свержаньскага яўрэйскага грамадства г. Бабруйска; аселы жыхар, «старшыня бабруйскага цэха залатых і срэбраных спраў», майстра; у 1845-1846 гг. абвінавачваецца менскім проберам Анташкевічам у тым, што разам з землякамі ўхіляўся ад кляймення сваіх вырабаў, чым наносіў шкоду Казённай палаце і падманваў «публіку»; на абвінавачанне ён тлумачыў, што ў сувязі з блізкасцю Магілёва ён знаходзіцца на ўліку ў тамтэйшай пробернай палатцы; апошняя не пацвердзіла гэты факт (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2 спр. 2500); у 1852 г. узяты разам з сынамі Ё. і Е. Протасамі «пад стражу» за выраб сфальсіфікаваных і некляймёных вырабаў і гандаль імі, a
    Пячатка нясвіжскага гарадскога галавы
    таксама за напад на кватэру чыноўніка А. Ціханоўскага з мэтай захопу рэчавых доказаў (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 28, 36).
    III. 1. 1190. ПРОТАС Невух [Невох] Лейбаў, бабруйскі злотніцкі майстра, нарадзіўся ў 1825 г.; у канцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIX ст. абвінавачаны ў падробцы і гандлі залатымі вырабамі з фальшывымі клейнамі (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 1, спр. 4701, арк. 1—4); у 1851 г. яму 28 гадоў, атрымаў пасведчанне бабруйскай рамеснай управы на права займацца злотніцкім і срэбраніцкім рамяством; паводле яго слоў, у сакавіку 1852 г. адаслаў яго ў менскую рамесную ўправу (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 4217, арк. 57 зв ).
    III. 1. 1191. ПРУДКІН (ПРУСКІН) Мендэль Янкелеў, віцебскі мешчанін; 22.10.1888 прыняты вучнем да майстры Б. Мезінскага на тэрмін у 3 г. з дамоўленасцю ўплаты яму 75 рублёў за вучобу (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1,
    спр. 249, арк. 5 зв.); у 1893 г. падмайстра ў Б. Мезінскага, пражывае ў 2-й частцы г. Віцебска на вул. Замкавай (тамсама, воп. 1, спр. 510, арк. 84 зв.).
    III. 1. 1192. ПРЭЙЦЫХ Якаў (Якуб), майстра срэбраных спраў Гарадзенскай губ.; у кастрычніку 1822 г. звярнуўся ў Літоўскае губернскае праўленне за дазволам рабіць у Гародні вырабы 72-й пробы замест 84-й, якую патрабаваў урад (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 3, спр. 499).
    III. 1. 1193. ПРЭПІС (ПРЫПІС) Лазар Пінхусаў, люцынскі мешчанін; у 1888 г. запісаны на 3 г. у г. Луга да майстры Аляксея Сцяпанава Міхайлоўскага; у 1891 г. прызнаны падмайстрам злотніцка-срэбраніцкага рамяства ў віцебскай злотніцка-срэбраніцкай управе (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 458, арк. 170-174).