Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
III. 1. 1300. СЕНКМАН Давыд, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41).
III. 1. 1301. СЕНКМАН Шмуйла, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41).
III. 1. 1302. СЕРШАН Залман, менскі майстра залатых спраў; 01.08.1844 заключыў дамову з юрбаргскім мешчанінам Л. Абрамсонам аб прыёме апошняга «да ўслужэння» на тэрмін у 1 г. і 10 мес. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 30, арк. 1 зв. 2).
III. 1. 1303. СІЛІЦКІ Шлёма Янкелеў, гарадоцкі мешчанін, віцебскі майстра; 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 659, арк. 12 зв.); 15.09 гарадскім старостам выдадзена пасведчанне віцебскім уладам аб тым, што ён не быў пад судом (тамсама, ф. 2505, воп 1, спр. 659, арк. 23).
III. 1. 1304. СІЛІЦКІ Янкель Шлёмаў, віцебскі мешчанін; у 1877-1880-я гг. меў вучня Б. Мезінскага; згадваецца як майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха ў 1892 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 476, арк. 83); у 1893 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Дварцовай, меў падмайстру Г. Розмана і вучня С. Кагана (тамсама, спр. 510, арк. 84 зв.); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, спр. 659, арк. 12).
III. 1. 1305. СІНОЛАФ Хонан Айзікаў, мсціслаўскі мешчанін; 10.06.1885 прыняты майстрам залатых і срэбраных спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 5 зв.).
III. 1.1306. СЛІЖЫКАЎ Іцка, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1840-1850-я гг. рамяством не займаўся (НГАБу Мінску, ф. 2505, воп. 1,спр. 17, арк. 12 зв.); у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40).
III. 1. 1307. СЛОМІХ Невах Меераў, мешчанін Пінскага пав. Менскай губ., нарадзіўся ў 1819 г.; залатых, бляхарных і медных спраў майстра; у 1852 г. жыў у Пінску (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 4, спр. 2482, арк. 114 зв. — 115).
III. 1. 1308. СЛУЦКІН Аўсей Лейбаў, нарадзіўся каля 1826 г., майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны як памерлы ў 1854 г. у кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; меў брата С. Слуцкіна (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 67 зв. 68). III. 1.1309. СЛУЦКІН Беньямін Сымонаў, майстра залатых і срэбраных спраў, нарадзіўся каля 1804 г.; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; памёр у 1855 г.; меў брата I. Слуцкіна (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 74 зв. 75).
III. 1. 1310. СЛУЦКІН Ідэль Сымонаў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на час рэвізіі яму 51 год, яго жонцы Рыўцы Шлёмавай 49 гадоў, яны маюць дачку Дзвеўру 6 гадоў і жанатага сына Файбіша Сімху, які быў «пералічаны» ў земляробы Екацярынаслаўскай губ.; таксама I. Слуцкін меў брата Б. Слуцкіна і пляменніка Ізраіля Мордухава Слуцкіна 10 гадоў, з імі жыла маці апошняга — Гіся
(НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 73 зв. — 74, 74 зв. 75).
III. 1. 1311. СЛУЦКІН Лейба Мордухаў, майстра залатых і срэбраных спраў, нарадзіўся каля 1821 г.; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; памёр у 1851 г.; у 1858 г. жыла яго маці Цыля Міхелева 62 гадоў і яго брат Рафал з сям'ёй (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 67 зв. 68).
III. 1. 1312. СЛУЦКІН Рафал Мордухаў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 27 гадоў, яго жонцы 22, іх дачцэ Хаі 1 год; з імі жыла яго маці Цыля Міхелева 62 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 67 зв. 68).
III. 1. 1313. СЛУЦКІН Смугель Лейбаў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 34 гады, меў жонку Басю Моўшаўну і 5 дачок; яго брат А. Слуцкін, які нарадзіўся ў 1826 г., памёр у 1854 г. (НГАБ у Мінску, ф. 21 51, воп. 2, спр. 15, арк. 67 зв. -68).
III. 1. 1314. СЛУЦКІН Файбіш Ідэлеў, майстра залатых і срэбраных спраў, запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 30 гадоў, меў жонку Рыўку, іх дачцэ Бяломе [?] 9 гадоў, Леі 6, Іце паўгода (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 73 зв. 74).
III. 1. 1315. СМАЛЯВІЦКІ Вольф, вучань бабруйскага майстры I. Протаса; у
1852 г. згадваецца ў справе аб гандлі некаторымі некляймёнымі і фальшывымі вырабамі: пад кіраўніцтвам свайго настаўніка зрабіў завушніцы са шклом, якое выдавалі за брыльянты (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 52 зв.).
III. 1. 1316. СОНКІН Ёсель, камінскі (?) мешчанін; у 1890 г. менскі майстра залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1).
III. 1. 1317. СОРКІН Пінхус Давідаў, мсціслаўскі мешчанін; 30.11.1886 прыняты майстрам — рэзчыкам пячатак і гравёрам на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў; у сувязі са сканчэннем тэрміну выключаны з цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 7).
III. 1. 1318. СОСКІН Ёсель Залманаў, віцебскі мешчанін; 11.07.1889 атрымаў атэстат «вечнага» майстры золата-срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 343, арк. 2 зв. — 3).
III. 1. 1319. СОСКІН Ёсель Залманаў Шмерка Мееравіч, віцебскі майстра; 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 659, арк. 11 зв.). III. 1. 1320. СОСКІН Іцка Лейбавіч, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1804 г.; у 1849 г. згадваецца як майстра менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20; тамсама, спр. 462, арк. 291 зв. 292), у 1854 г. — як менскі срэбраніцкі майстра (тамсама, спр. 770, арк. 3).
III. 1. 1321. СОСКІН Моўша, віцебскі мешчанін, падмайстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Ві-
цебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41 зв.).
III. 1.1322. СОСКІН Шлёма-Янкель, майстра віцебскай злотніцка-срэбраніцкай управы; 16.09.1897 гарадскім старостам выдадзена пасведчанне віцебскім уладам аб тым, што ён не быў пад судом (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 659, арк. 20).
III. 1. 1323. СОСКІН Янкель, віцебскі злотніцкі майстра ў 1840—1850-я гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13).
III. 1. 1324. СОСКІН Янкель, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40).
III. 1.1325. СОШЭН Ёсель, менскі мешчанін, залатых спраў майстра; у 1870 г. меў майстэрню на Саборнай плошчы г. Менска, працаваў без наёмных работнікаў (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 3, спр. 1, арк. 55 зв. — 56).
III. 1. 1326. СРЭБРАНІК Аўсей Ёселеў, злотнік, жыхар мяст. Мір; «желает быть запнсанным» у мірскія мяшчане ў 1806 г.; на той час яму 50 гадоў, меў жонку Шэйну 40 гадоў і жанатага сына Зэліка (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 184, арк. 58).
III. 1. 1327. СРЭБРАНІК Аўсей Ёселеў, новагародскі мешчанін, злотнік, нарадзіўся ў 1771 г.; у 1806 г. меў жонку Цыру 35 гадоў і сыноў Ёселя 5 гадоў і Моўшу 2 гадоў; жыў у Новагародку (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 184, арк. 5 зв.).
III. 1. 1328. СРЭБРАНІК Ёсель Рубінаў, новагародскі мешчанін, злотнік, нарадзіўся ў 1788 г.; у 1806 г. вучыўся за мяжой; жыў у Новагародку з 1801 г.
(НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр.184, арк. 6 зв.).
III. 1. 1329. СРЭБРАНІК Зэлік Аўсееў, у 1806 г. «желает быть запнсанным» у мірскія мяшчане; на той час яму 26 гадоў, меў бацьку Аўсея і маці Шэйну, жонку Блюму 20 гадоў і дачку Хаю, якой 1 год (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 184, арк. 58).
III. 1. 1330. СРЭБРАНІК Лейба Моўшаў, мірскі злотнік, нарадзіўся ў 1765 г.; у 1806 г. яго жонцы Шэйне 40 гадоў, сыну Зэліку 26, яго жонцы Блюме 20, іх дачцэ Хаі 1 год, сыну Моўшу 2 гады (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 184, арк. 58).
III. 1. 1331. СРЭБРАНІК Моўша Мендэлевіч, бабруйскі злотніцкі майстра; у 1852 г. фігуруе ў справе па вырабе і рэалізацыі нізкапробных залатых і срэбраных вырабаў (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 3—5).
III. 1. 1332. СТАБРОЎСКІ Людвік, менскі майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха, меў свой дом на вул. Захар’еўскай і майстэрню, у якой працавалі 3 работнікі (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 3, спр. 1, арк. 63 зв. — 64); 13.03.1870 хадайнічае аб пераводзе ў падмайстры свайго вучня Б. Станкевіча (тамсама, ф. 10, воп. 1, спр. 164, арк. 1), 10.10.1871 Л. Карчэўскага (тамсама, арк. 5); 20.10.1876 хадайнічае аб выдачы атэстата падмайстры свайму вучню Г. Пашковічу (тамсама, арк. 1 зв., 3); у 1890 г. згадваецца як майстра (тамсама, спр. 577, арк. 1); 30.12.1894 атрымаў штогадовае пасведчанне на права вырабу залатых, срэбраных і ювелірных «штук» у Менску ў 1895 г. (тамсама, спр. 721, спр. 15).
III. 1.1333. СТАЙФІЗЭР Айзік Абрамавіч, 28.03.1852 прыняты майстрам у менскі
злотніцка-срэбраніцкі цэх (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 5 зв.).
III. 1. 1334. СТАНКЕВІЧ Браніслаў Аляксандравіч, дваранін Менскага пав.; 13.03.1870 пераведзены «по выбытню установленных лет» і прашэнні майстры Л. Стаброўскага з вучняўу падмайстры менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 164, арк. 1).
III. 1. 1335. СТОЛТЭР До[а?]н Гіршаў, віцебскі мешчанін, майстра золата-срэбраных спраў; фігуруе ў спісе майстраў 1877-1886 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2).
III. 1. 1336. СТРАЖ Хайм Хайкелавіч, віленскі мешчанін; 12.08.1874 пераведзены з вучняў у падмайстры менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 164, арк. 10); 20.08 атрымаў атэстат менскага майстры (тамсама, арк. 1 1 зв.).