• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    III. 1. 1369. ТЭЙСАЎ Моўша Хлонавіч, мешчанін мяст. Самахвалавічы Менскай губ.; у чэрвені 1846 г. залічаны ў майстры менскага срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 2); у красавіку 1850 г. абраны старшынёй цэха (тамсама, спр. 42, арк. 1 зв.); у 1850—1852 гг. меў вучня Ф. Ледэра (тамсама, спр. 31, арк. 1 зв.); у 1852 г. згадваецца як старшыня цэха (тамсама, спр. 33, арк. 3 — 6 зв.; тамсама, спр. 31, арк. 1).
    III. 1. 1370. УЛЬЯНСКІ Юда Велькавіч, новагародскі купец II гільдыі, віцебскі злотніцкі майстра; 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць
    права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 659, арк. 12).
    III. .1. 1371. ФАЙВІШАЎ Іцка Герцавіч, мешчанін менскага яўрэйскага грамадства; 19.11.1857 унесены ў кнігу майстраў менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха, на той час меў 21 год (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 105, арк. 2 зв. 3).
    III. 1. 1372. ФАЙН Айзік Ёселеў Янкелеў, залатых спраў майстра, нарадзіўся ў 1880 г.; у 1887 г. менскі мешчанін, пражывае на вул. Крашчэнскай у доме бацькі; пісьменны, унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 3768, арк. 186 зв. -187).
    III. 1. 1373. ФАЙН Елья Іцкавіч, да 1852 г. быў вучнем у менскага майстры Ш. Любаніна; 28.03 прыняты ў менскі срэбраніцкі цэх (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 31, арк. 3).
    III. 1. 1374. ФАЙН Лейба Моўшавіч, нарадзіўся ў 1809 г.; у 1849 г. значыцца майстрам менскага срэбраніцкага цэха; у 1852 г. меў сыноў — Моўшу 21 года і Абрама 17 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20; тамсама, спр. 462, арк. 286 зв. 287).
    III. 1.1375. ФАЙН Моўша Лейбавіч, менскі мешчанін; 25.12.1845 прыняты ў лік падмайстраў менскага ювелірнага цэха, у сувязі з беднасцю вызвалены ад уплаты ўступнага ўзносу (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 1 зв.); у 1849 г. значыцца ў ліку майстраў срэбраніцкага цэха (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.).
    III. 1.1376. ФАЙНГОЛЬД Вігдэр Ёселевіч, у 1863 г. слонімскі майстра залатых і
    срэбраных спраў (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1 спр. 2180, арк. 205).
    III. 1.1377. ФАЙНГОЛЬД Іцка Абрамавіч, у 1863 г. слонімскі майстра залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 2180, арк. 205).
    III. 1. 1378. ФАЙНШТЭЙН Абрам Янкелеў, менскі «ювмлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1814 г.; у 1852 г. яго сыну Шмулю 5 гадоў, Пінхусу — 4, Вульфу — паўгода; жыў у г. Глухаве Чарнігаўскай губ. (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 291 зв. 292).
    III. 1. 1379. ФАКТАРОВІЧ Берка Меераў, віцебскі мешчанін, майстра золата-срэбраных спраў; фігуруе ў спісе майстраў 1877-1886 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2), у 1892 г. — у спісе віцебскіх майстраў, што маюць права голасу (тамсама, спр. 522, арк. 5); у 1893 г. жыў у 3-й частцы г. Віцебска на вул. Вакзальнай, меў вучня Я. Фактаровіча (тамсама, спр. 510, арк. 84 зв.); 13.01.1894 атрымаў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 505, арк. 39).
    III. 1. 1380. ФАКТАРОВІЧ Меер, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1840—1850-я гг. жыў на вул. Смаленскай у доме Рыса (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13); у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40); у 1868 г. жыў на вул. Смаленскай у доме Бяссмертнага (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 123, арк. 44 зв ).
    III. 1. 1381. ФАКТАРОВІЧ Янкель BepKay віцебскі мешчанін; у 1893 г. вучань у майстры Б. Фактаровіча, жыў у 3-й частцы г. Віцебска на вул. Вакзальнай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84 зв.).
    III. 1. 1382. ФАЛЬК Вільгельм Канстанцінавіч, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1868 г., залатых спраў майстра; у 1889 г. пражываў у г. Санкт-Пецярбургу на вул. Малай Пад’ячаскай, №1-96, кв. 27; пісьменны, унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 1696, арк. 31 зв. 32).
    III. 1. 1383. ФАНТАРОВІЧ Абель, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 39 зв.).
    III. 1. 1384. ФАНТАРОВІЧ Іцка, віцебскі майстра злотніцкага цэха; у 1866 г. трымаў майстэрню на вул. Смаленскай у доме Цырлі, працаваў «без наёмных работнікаў» (НГАБу Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 108, арк. 29 зв. — 30).
    III. 1. 1385. ФІЛОН Давід Хацкелавіч, менскі мешчанін; у 1849 г. падмайстра менскага срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49).
    III. 1. 1386. ФІНКЕЛЬ Сендар, бабруйскі мешчанін; 04.04.1874 запісаны ў вучні на 5 г. і 10 мес. да віленскага ювеліра Л. Нодэльмана (L-V, № 2.241).
    III. 1. 1387. ФІСБОН Хацэк Хацкелевіч, менскі мешчанін; 25.12.1850 прыняты ў майстры менскага злотніцкасрэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 4); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 3).
    III. 1.1388. ФІТЭРСЭН Янкель Залманаў, менскі мешчанін; 26.11.1844 паступіў у вучні да менскага майстры залатых спраў С. Белінштэйна на тэрмін у 3 г. і 8 мес. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 30, арк. 4 — 4 зв.).
    III. 1. 1389. ФІШДОН Хайм Хацкелевіч, мешчанін мяст. Камень Менскага пав.;
    04.05.1846 прыняты ў падмайстры менскага срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 31, арк. 1 зв.).
    III. 1.1390. ФІШКІНД Залман Ёсель Хаймаў, чашніцкі мешчанін Лепельсжага пав. Віцебскай губ.; жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Суражскай у доме Лесіна; у 1889—1892 гг. вучань майстры Л. X. Лейчына, у 1892-1895 гг. падмайстра ў таго ж майстры; 02.02.1902 звярнуўся ў віцебскую рамесную ўправу з просьбай выдаць яму пасведчанне майстры срабрэння металічных рэчаў «гальванопластмческмм способом» (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 819, арк. 12-18).
    III. 1.1391. ФРАЙМАН Янкель Лейбавіч, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1832 г. падаў заяву віцебскаму грамадзянскаму губернатару аб выдачы яму пашпарта для паездкі ва ўнутраныя губерні Расіі (НГАБ у Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 3463, арк. 37); у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40).
    III. 1. 1392. ФРАНКФУРТЭР Ёсель Беніцыянавіч, воранаўскі мешчанін Лідскага пав.; 18.10.1859 запісаны вучнем на тэрмін у 5,5 г. да віленскага ювеліра Ш. Ш, Крумгальза (L—V, № 2.248).
    III. 1. 1393. ФРЫДЛЯНД Іцка Беркавіч, ігуменскі мешчанін; у 1849 г. майстра менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20); у 1854 г. менскі срэбраніцкі майстра (тамсама, спр. 770, арк. 2).
    III. 1. 1394. ФРЫДМАН Моўша Пейсахавіч, слонімскі мешчанін, нарадзіўся каля 1865 г.; у сакавіку 1895 г. згадваецца як купец II гільдыі, кандыдат на выбарчую пасаду старшыні слонім-
    скага цэха майстраў залатых і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 33, спр. 802).
    III. 1. 1395. ФРЭЙДЭНБЕРГ Аўгуст (August Freidenberg), 31.10.1804 атрымаў званне майстры віленскага злотніцкага цэха; у 1806 г. працаваў у нясвіжскім двары князёў Радзівілаў (L-V, № 2.249).
    III. 1. 1396. ФРЭНКЕЛЬ Ерахісель Іцкаў, менскі мешчанін; 12.11.1875 атрымаў атэстат рэзчыка пячатак, быў вучнем менскага майстры (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 164, арк. 12 зв.).
    III. 1. 1397. ФРЭНКЕЛЬ Іцка Шмуйлаў, у 1854 г. менскі срэбраніцкі майстра (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2).
    III. 1. 1398. ФУНГОЛЬД Гірша Ескавіч, запасны радавы м. Варшава, віцебскі майстра; 09.09.1891 атрымаў атэстат часовага майстры бронзава-срэбраных спраў віцебскай злотніцкасрэбраніцкай управы (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 343, арк. 5 зв. 6); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, спр. 659, арк. 12).
    III. 1. 1399. ХАЙМОВІЧ Іцка, менскі мешчанін; у 1849 г. падмайстра менскага срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49).
    III. 1. 1400. ХАЙМОВІЧ Лейба, злотнік нясвіжскі; у 1801 г. згадваецца ў іску нясвіжскага катлярскага цэха да новастворанага цэха злотнікаў (НГАБ у Мінску, ф. 530, воп. 3, спр. 1, арк. 23 зв. 29).
    III. 1. 1401. ХАНІН Шалом, мсціслаўскі мешчанін; 11.05.1887 запісаны майстрам гадзіннікавых спраў у мсціслаўскі
    цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў мсціслаўскай агульнай рамеснай управы (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 2). III. 1. 1402. ХАРЛІП Лейзер Шмуйлавіч, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1820 г.; у 1849 г. значыцца майстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.; тамсама, спр. 462, арк. 290 зв. — 291); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, спр. 338, арк. 2).
    III. 1. 1403. ХАСІН Міхель Хайм Еўзераў, веліжскі мешчанін, залатых спраў майстра, нарадзіўся ў 1844 г.; у 1865 г. пражывае ў Веліжы на вул. Смаленскай з бацькамі і іншымі родзічамі (НГАБ у Мінску, ф. 2640, воп. 1, спр. 747, арк. 954 зв.).
    III. 1. 1404. ХАЮЦІН Вульф Евелеў, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1866 г., залатых спраў майстра; у 1886 г. пражывае ў г. Маскве на завулку Нікіцкім у доме Чыжова; пісьменны, унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 1548, арк. 36).
    III. 1. 1405. ХЕЙФЕЦ Лейба Хонанаў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 46 гадоў, яго жонцы Рохлі Беркавай 46, іх сыну Айзіку 22, Літману — 13, Аўсею — 12, дачцэ Рохлі — 20; сын Айзік жанаты на Гітлі 20 гадоў, іх дачцэ Мірцы 2 гады (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 74 зв. 75). III. 1. 1406. ХЕЙФЕЦ Сямён Файбішаў, майстра залатых I срэбраных спраў, нарадзіўся каля 1838 г.; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага гра-
    Адбітак пячаткі нясвіжскага казначэйства. Канец XVIII пачатак XIX ст.
    мадства ў 1858 г.; меў жонку Міхлю Іцкаўну 20 гадоў, з імі жыла сястра С. Хейфеца Хая 18 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 76 зв. — 77). III. 1. 1407. ХЕЙФЕЦ Файбіш Шлёмаў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на час рэвізіі яму 22 гады, яго жонцы Перлі 21 (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 75 зв., 76 зв. — 77).