Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
III. 1. 1337. СУПЕРФІН Файбіш Шмеркаў, нарадзіўся каля 1818 г., майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны як памерлы ў 1855 г. у кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; меў брата, Ю. Суперфіна (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 68 зв. 69).
III. 1. 1338. СУПЕРФІН Юдка Шмеркаў, майстра залатых і срэбраных спраў, запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 37 гадоў, меў жонку Злату 32 гадоў, яго сыну Самуэлю 8 гадоў, Файбішу 2 гады, дачцэ Пндзе 13 гадоў; меў брата Ф. Суперфіна (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 68 зв. — 69).
III. 1. 1339. СУСМАН Залман Ельевіч, менскі срэбраніцкі майстра ў 1854 г.
(НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2 зв.).
III. 1. 1340. СУХОЦІН Берка, веліжскі мешчанін, залатых спраў майстра, нарадзіўся ў 1830 г.; у 1865 г. пражываў у Веліжы на Узгорскім завулку; меў жонку Малку 33 гадоў, яго сыну Арону 16 гадоў, Аўсею 14, Хайму — 11, Ёселю 9, Вульфу — 5, Абраму 3 (НГАБ у Мінску, ф. 2640, воп. 1, спр. 747, арк. 797 зв.).
III. 1. 1341. СЫРДЫНАЎ Ёсель, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.).
III. 1. 1342. СЯРЭБРАНЫ Фройм Літманаў, «залатар» мяст. Брагін Рэчыцкага пав.; паводле рэвізіі 1811 г. яму 28 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 261, арк. 390).
III. 1. 1343. СЯРЭБРАНЫ Янкель Літманаў, «залатар» мяст. Брагін Рэчыцкага пав.; паводле рэвізіі 1811 г. яму 33 гады (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 261, арк. 390).
III. 1.1344. СЯРЭБРЫК Моўша, бабруйскі злотніцкі майстра; у 1845—1846 гг. абвінавачваецца менскім проберам Анташкевічам у тым, што разам з землякамі ўхіляўся ад кляймення сваіх вырабаў, чым наносіў шкоду Казённай палаце і падманваў «публіку»; на абвінавачанне М. Сярэбрык апраўдваўся, што ў сувязі з блізкасцю Магілёва ён знаходзіцца на ўліку ў тамтэйшай пробернай палатцы, аднак яна не пацвердзіла гэты факт (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 2500).
III. 1. 1345. ТАДХІН Абрам Гірша ApoHay віцебскі мешчанін; у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 522, арк. 5);
Адбітак пячаткі менскай паліцыі. [1813 г.]
05.11.1893 атрымаў атэстат «вечнага» майстры золата-срэбраных спраў (тамсама, спр. 343, арк. 6 зв. 7); жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай у доме Пархаля; 03.03.1894 атрымаў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 505, арк. 92).
III. 1. 1346. ТАНХАЎ Волька, злотнік, прыпісаны да яўрэйскага грамадства г. Рэчыцы; у 1816 г. яму 30 гадоў, яго жонцы Рохлі — 25 (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 316, арк. 1013 зв.).
III. 1. 1347. ТАПАЗ Борух Шмуйлаў, менскі мешчанін; у 1849 г. майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20); у 1853 г. старшыня цэха (тамсама, ф. 10, воп. 1, спр. 29, арк. 31); у снежні таго ж года атрымаў пасведчанне на «пронзводство в Мннске мастерства золотых м серебряных нзделнй... на прнготов-
ленне волочення... н сусального золота н серебра» (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 9); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, спр. 30, арк. 2), 01.01 заключыў дагавор аб прыёме ў вучні М. Гольдзіна (тамсама, спр. 30, арк. 8); у 1870 г. меў уласны дом і майстэрню на вул. Захар'еўскай, працаваў «без работнікаў», тут жа названы «купцом» (тамсама, ф. 1, воп. 3, спр. 1, арк. 61 зв. — 62); у 1890 г. фігуруе як майстра (тамсама, спр. 577, арк. 1); 28.12.1894 атрымаў пасведчанне на права займацца рамяством у 1895 г. (тамсама, ф. 10, воп. 1, спр. 721, арк. 8), 07.01.1898 пасведчанне на 1898 г. (тамсама, спр. 791, арк. 1).
III. 1. 1348. ТАПАЗ Елья Мендэлеў, менскі мешчанін, у 1854 г. майстра срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 1349. ТАПАЗ Зэлік Шмуйлавіч, менскі мешчанін; 20.12.1845 прыняты падмайстрам у менскі ювелірны цэх, па беднасці вызвалены ад уплаты ўступнага ўзносу (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 1 зв.); у тым жа годзе значыцца майстрам срэбраніцкага цэха (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.); у 1886 г. згадваецца як старшыня цэха, звольніўся ў адпачынак у жніўні 1887 г. (тамсама, ф. 10, воп. 1, спр. 326, арк. 3 — 4 зв.); у 1890 г. фігуруе як майстра (тамсама, спр. 577, арк. 1).
III. 1. 1350. ТАПАЗ Міхель Борухаў, менскі мешчанін, майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха; на 1886 г. яму 48 гадоў; у чэрвені 1889 г. знаходзіўся ў Варшаве (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 467, арк. 4 зв.); у лістападзе таго ж года звярнуўся ў менскую агульную рамесную ўправу з прашэннем аб вы-
дачы пашпарта яго 19-гадоваму сыну Лейзеру (тамсама, арк. 1—2); у 1896— 1899 гг. меў вучня Мордуха Сагаловіча (тамсама, спр. 955, арк. 2-3).
III. 1. 1351. ТАПАЗ Моўша Шмуйлаў, менскі мешчанін; 15.06.1849 пераведзены ў падмайстры ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 3 зв.); у 1854 г. менскі срэбраніцкі майстра (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2 зв.); у 1890 г. майстра злотніцка-срэбраніцкага рамяства (тамсама, спр. 577, арк. 1); у 1894 г. згадваецца як майстра; 20.12 атрымаў пасведчанне на права займацца рамяством у 1895 г. (тамсама, спр. 721, арк. 10), 07.01.1898 пасведчанне на 1898 г (тамсама, спр. 797, арк. 1).
III. 1. 1352. ТАПАЗ Невах Рубінаў, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1867 г.; у 1887 г. жыў на вул. Губернатарскай ва ўласным доме; усыноўлены сям'ёй эсьмонскага мешчаніна Барысаўскага пав. Аўсея Ліўшыца (ад 31.12.1886 за № 10522); пісьменны, унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 1698, арк. 139 зв. — 140); у 1890 г. згадваецца як падмайстра менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (тамсама, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1). III. 1. 1353. ТАПАЗ Рубін, менскі мешчанін; пражываў ва ўласным доме ў 1-й частцы г. Менска; у 1890 г. майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1).
III. 1. 1354. ТАПАЗ Шмуйла Хаймавіч, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1793 г.; у 1849 г. значыцца майстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20); у 1852 г. меў сыноў Боруха 35 гадоў і Моўшу
21 года, унукаў Хайма 15 гадоў і Рубіна 10 гадоў; жылі ў драўляным доме на вул. Францысканскай (тамсама, спр. 462, арк. 288 зв. 289); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, спр. 338, арк. 2).
III. 1. 1355. ТАТАРСКІ Мордух, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.).
III. 1. 1356. ТАТАРСКІ Шалом, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40).
III. 1. 1357. ТАТАРСКІ Янкель, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11 540, арк. 40).
III. 1. 1358. ТАЎБІН Абрам Беркаў, мсціслаўскі мешчанін; у 1878—1883 гг. вучыўся ў майстры Ю. Гурэвіча «ремеслу по промыслу часовых, золотых н серебряных дел мастера»; атрымаў пасведчанне тэрмінам у 1 г. на права займацца рамяством (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 7, арк. 60-62).
III. 1.1359. ТАЎБІН Арон Хаймаў, віцебскі мешчанін; 23.01.1891 атрымаў пасведчанне падмайстры золата-срэбраных спраў віцебскай злотніцка-срэбраніцкай управы, вучыўся на працягу 5 г. у майстры г. Луга10; скончыў вучобу ў 1890 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 457, арк. 23).
III. 1. 1360. ТАЎБІН Берка, мсціслаўскі мешчанін; у 1880—1883 гг. меў вучня А. Кручковіча; 02.08.1886 прыняты
10 Луры Давід Аўсееў — лузскі майстра залатых і срэбраных спраў.
майстрам залатых і срэбраных спраў, прымаў іспыты ў Б. А. Ланіна (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 2).
III. 1.1361. ТАЎКАЧАР Зэлік Шэндэравіч, мешчанін Рэчыцкага пав., бабруйскі злотніцкі майстра, рэзчык пячатак; у 1851 г. «отлучнлся [на год] в Велнкорусскне губерннм»; у 1852 г. згадваецца ў сувязі з тым, што займаўся вырабам і рэалізацыяй нізкапробных залатых і срэбраных вырабаў, пры гэтым накладваў фальшывае кляйно з лічбай «84»; не зарэгістраваны ў пробернай палатцы (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 3-5); у 1854 г. згадваецца як памерлы 2 гады таму (тамсама, арк. 5).
III. 1. 1362. ТОЙЦ Юда Пршаў, мсціслаўскі мешчанін; 19.04.1884 запісаны майстрам гадзіннікавых спраў у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў мсціслаўскай агульнай рамеснай управы на тэрмін у 1 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 5).
III. 1.1363. ТРЫФСІК Моўша Кастрылёў, полацкі купец II гільдыі; жыў на вул. Віцебскай у доме Гордзіна, гандляваў залатымі і срэбранымі вырабамі, трымаў аднаго прыказчыка; 23.12.1894 прайшоў рэгістрацыю на права займацца сваёй дзейнасцю на наступны 1895 год; меў гадавы абарот 1700 рублёў, рэнтабельнасць — 10% з кожнага рубля; траты штогадова на памяшканне — 100 рублёў і на арэнду кватэры 150 (НГАБ у Мінску, ф. 2523, воп. 1, спр. 6, арк. 58 зв. 59).
III. 1. 1364. ТРЭНЧУК Залман, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40).
III. 1. 1365. ТУБЯНСКІ Марк Ізраэлавіч, гарадзенскі майстра залатых спраў; у студзені 1898 г. падаў заяву ў Віленскую акруговую проберную палатку з прашэннем выдаць яму пасведчанне на права займацца рамяством (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 1620).
III. 1.1366. ТУБЯНСКІ Моня, гарадзенскі злотнік;у 1897 г. прыцягнуўувагу Віленскай пробернай палаткі ў сувязі з падазрэннем, што заніжаў пробу каштоўнага металу ў вырабах (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 1620, арк. 6).
III. 1.1367. ТУРКАЎ Абрам Эліеў Герман, мешчанін Пінскага пав. Менскай губ., нарадзіўся ў 1822 г.; залатых, бляхарных і медных спраў майстра, у 1852 г. жыў у Пінску (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 4, спр. 2482, арк. 114 зв. 115).
III. 1. 1368 ТУРКЕВІЧ Давід Гаўсееў, пінскі мешчанін, нарадзіўся ў 1821 г.; у 1852 г. займаўся злотніцкім рамяством, меў пляменніка Айзіка 25 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 2482, арк. 113 зв. 114).