Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
III. 1. 1263. РЫЎКІН Лейба Ангелеў, у 1852 г. койданаўскі залатых спраў майстра (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 522).
III. 1. 1264. РЫЎКІН Масей Янкелеў, мсціслаўскі мешчанін; 06.05.1887 прыняты майстрам залатых і срэбраных спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў; 15.10.1888 выключаны з цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 9).
III. 1. 1265. РЭЙНГОЛЬД Давід Нохімавіч, мешчанін мяст. Ціханец Рага-
чоўскага пав.; працаваў у Бабруйску, не быў запісаны ў бабруйскі злотніцка-срэбраніцкі цэх; паводле слоў родных, вырабляў тампакавыя рэчы; па даручэнні іншых майстраў рабіў дробны рамонт срэбраных вырабаў; у 1852 г. падазраецца ў тым, што займаўся іх вырабам і рэалізацыяй з нізкапробнага срэбра, пры гэтым накладваў фальшывае кляйно з лічбай «84»; не зарэгістраваны ў пробернай палатцы (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 3-5).
III. 1. 1266. РЭМ Сроль, самахвалавіцкі мешчанін; у 1890 г. менскі майстра залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1).
III. 1. 1267. РЭПІН Хайм Шмуйла, віцебскі злотніцкі майстра; у 1845 г. згадваецца ў справе паміж віцебскім проберам С. Паляковым і былым проберам В. Розетам; у доме апошняга знойдзены рэчы, «заклеймённыя в разное время» клейнамі, што належалі X. Рэпіну (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 9866, арк. 14).
III. 1. 1268. РЭСЕРГ Ізраіль Шмуйлаў, менскі мешчанін; у 1844-1849 гг. майстра менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1 зв.); у 1849 г. майстра срэбраніцкага цэха, у спісах дадаткова пазначана: «у старых кнігах запісаны медніцкім майстрам» (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49).
III. 1. 1269. РЭШАЛЬ Сроль Шмуйлавіч, 28.03.1852 прыняты ў майстры менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінскуф. 10,вол. 1,спр. ЗЗ.арк. 5зв.).
III. 1.1270. САБАНОВІЧ Нахемій Іцкавіч, у 1849 г. значыцца ў спісе майстраў менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 333, арк. 20).
III. 1. 1271. САГАЛАЎ ... Іцкаў, менскі «ювклерскі» майстра, нарадзіўся ў 1796 г.; у 1852 г. меў сыноў Іцку 35 гадоў і Абрама 9 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 291 зв. 292).
III. 1. 1272. САГАЛАЎ Абрам Фіменавіч, ракаўскі мешчанін; 25.01.1847 прыняты падмайстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 3); у 1849 г. значыцца падмайстрам цэха (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.).
III. 1. 1273. САГАЛАЎ Нахемій, у 1854 г. менскі срэбраніцкі майстра, згадваецца «ў гэтым годзе» як памерлы (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 1274. САГАЛОВІЧ Мойша Аронаў, залатых спраў майстра, нарадзіўся ў 1883 г., пісьменны; у 1903 г. івянецкі мешчанін, пражывае ў г. Мазыры на вул. Слуцкай у доме Чорнага; унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 4062, арк. 21 зв. 22).
III. 1. 1275. САГАЛОВІЧ Мордух Лейзераў, ракаўскі мешчанін, меў 16 гадоў ад нараджэння; у 1896-1899 гг. вучыўся рэзцы пячатак у менскага майстры Міхеля Тапаза; 10.01.1900 просіць менскую рамесную ўправу далучыць яго да цэха злотніцка-срэбраніцкага рамяства як работніка (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 955, арк. 1 -3).
III. 1.1276. САЕЎСКІ П., полацкі майстра ў 1858 -1869 гг. (РЗмСД, с. 238).
III. 1. 1277. САКАЛОЎСКІ Восіп, менскі майстра злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства; 09.03.1898 атрымаў пасведчанне на права займацца рамяством у 1898 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 797, арк. 1).
III. 1. 1278. САЛАДУХА Борух Шмуйлавіч, ашмянскі мешчанін, нарадзіўся ў 1890 г.; 19.01.1899 запісаны вучнем на тэрмін у 3 г. і 9 мес. да віленскага ювеліра I. Цвіркі-Сіраты (L-V, № 2.902). III. 1.1279. САЛАМОНАЎ Гірш Берка Янкелеў, веліжскі мешчанін, «злотнік», нарадзіўся ў 1843 г.;у 1865 г. пражывае на вул. Новая Слабодка, мае жонку Шэйну 20 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 2640, воп. 1, спр. 747, арк. 184 зв.).
III. 1. 1280. САЛАМОНІК Шалом, віцебскі мешчанін, майстра віцебскай злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.).
III. 1.1281. САЛАНТА Габрыэль, дрызенскі майстра залатых і срэбраных спраў; у 1821 г. гарадавым у яго забраны і адпраўлены ў Віцебскую проберную палатку 2 штэмпелі для кляймення вырабаў (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 223).
III. 1. 1282. САМСОНАЎ Давід Беркавіч, менскі мешчанін, вучань майстры Кеёрына', 17.10.1890 запісаны ў лік падмайстраў гравёрнага рамяства (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 519, арк. 3 зв.). III. 1. 1283. САПІР Шая Яхілаў, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкасрэбраніцкай справы ў 1892 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 476, арк. 82 зв.); у 1893 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Замкавай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84).
САПІРА, гл. ШАПІРА
III. 1. 1284. САПІРА Моўша Ёселеў, стаўпецкі мешчанін, злотнік; у 1816 г. на час складання рэвізскай казкі яму 35 гадоў, яго жонцы Птлі — 34, іх сыну Берку-Давіду — 12 (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 96, арк. 664 зв. 665).
Палкавы знак 7-га Гусарскага Беларускага палка
III. 1. 1285. САПІРА Шмерка, віцебскі мешчанін, падмайстра злотніцкай управы; у 1860 г. пражывае ў 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41 зв.).
III. 1. 1286. САРОКІН Мацвей, менскі майстра срэбраных спраў у 1876 г. (РЗнСД, с. 201).
III. 1. 1287. СВАЖЫНСКІ Павел, купецкі сын, полацкі майстра залатых і срэбраных спраў у 1817 г. (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 37 зв.). III. 1. 1288. СВЕРДЛАЎ Вульф, віцебскі мешчанін, нарадзіўся ў 1835 г., залатых і срэбраных спраў майстра; у 1863 г. пражывае разам з сям'ёй на вул. Дварцовай у доме A. М. Гінцбурга (НГАБ у Мінску, ф. 2631, воп. 2, спр. 2, арк. 804 зв.).
III. 1. 1289. СВЕРДЛАЎ Вульф Гдальеў, віцебскі мешчанін, майстра золатасрэбраных спраў; у 1840-1850-я гг. жыў на вул. Смаленскай у доме Па-
процкага (НГАБу Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13); у 1866 г. трымаў майстэрню ў доме Цырыльсона (тамсама, спр. 108, арк. 28 зв. 29), у 1868 г. — на вул. Афіцэрскай у доме Перліна, працаваў «без наёмных работнікаў» (тамсама, спр. 123, арк. 44 зв.); 12.06.1870 атрымаў пасведчанне на права займацца залатымі і срэбранымі работамі, заплаціў за яго 2 рублі 50 капеек (тамсама, спр. 147, арк. 7); фігуруеўспісе майстраў 1877-1886 гг. (тамсама, спр. 249, арк. 1 зв.; тамсама, спр. 522, арк. 5), згадваецца ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); у 1893 г. жыў у 3-й частцы г. Віцебска на вул. Вакзальнай, меў вучня Г. Свердлава (тамсама, спр. 510, арк. 84 зв.); 17.01.1894 атрымаў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 505, арк. 63); 24.05.1894 абраны на пасаду «гласнага» віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (тамсама, спр. 522, арк. 1 1 зв.); 26.05.1895 прысутнічаў пры канфіскацыі рэчаў і прылад працы рамесніка І.-Ю. Шэфтэля (тамсама, спр. 626, арк. 4); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха £тамсама.спр. 659, арк. 10).
III. 1. 1290. СВЕРДЛАЎ Гдаль Вульфаў, віцебскі мешчанін; у 1893 г. вучань у майстры В. Свердлава, жыў у 3-й частцы г. Віцебска на вул. Вакзальнай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84 зв.).
III. 1. 1291. СВЕРДЛАЎ Ёсель Гіршавіч, віцебскі мешчанін, майстра золатасрэбраных спраў; у жніўні 1817 г. згад-
ваецца як полацкі срэбраніцкі майстра (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 37 зв.); у 1840—1850-я гг. жыў на вул. «Гразной» у доме Шубы (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13); у спісе майстраў 1877—1886 гг. значыцца як памерлы да 1877 г. (тамсама, спр. 249, арк. 1 зв.ф
III. 1. 1292. СВЕРДЛАЎ Хайм, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 3-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11 540, арк. 41).
III. 1. 1293. СВІНЯРСКІ М„ менскі майстра срэбраных спраў у 1874 г. (РЗнСД, с. 201).
III. 1. 1294. СВІРСКІ Бенцэль Іцкавіч, новагародскі майстра; 04.07.1856 запісаны ў вучні на тэрмін у 1 г. да віленскага злотніка Е. Хазана; 26.09.1861 заключыў дамову на падмайстэрства на тэрмін у 1 г. з віленскім майстрам М. А. Левінсонам (L—V, № 2.931).
III. 1. 1295. СЕГЕНЬ Андрэй Сямёнаў, «давідгарадоцкі» злотнік; у 1795 г. меў 40 гадоў, яго жонцы Фядоры Ільіной — 30; сыну Івану — 12, Васілю 3, дачцэ Адары 7, «Татяне» — 5 гадоў; разам з імі жыла цешча Марыя Іванаўна 60 гадоў; «подданыя тубыльцы» (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 57, арк. 135 зв. — 136).
III. 1. 1296. СЕЛІСКІ (СЕЛІЦКІ) Мордух Янкелеў, гарадоцкі мешчанін; жыў у Віцебску на вул. Смаленскай у доме Бама; 31.01.1891 атрымаў пасведчанне падмайстры золата-срэбраных спраў віцебскай злотніцка-срэбраніцкай управы; вучыўся на працягу 6 г. у свайго бацькі, майстры Я. Селіцкага (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 457, арк. 23). III. 1. 1297. СЕЛІСКІ Шлёма Мікелеў, гарадоцкі мешчанін Віцебскай губ.;
прыняты ў майстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха 16.08.1886 (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 3).
III. 1. 1298. СЕЛІЦКІ Шмуйла Янкелеў, гарадоцкі мешчанін Віцебскай губ.; 12.11.1883 залічаны ў падмайстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 4).
III. 1.1299. СЕЛІЦКІ Янкель Шломаў, гарадоцкі мешчанін Віцебскай губ., залатых спраў майстра; фігуруе ў спісе майстраў 1877-1886 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2), жыў у 1 -й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай у доме Файнберга; 11.02.1887 атрымаў гадавы дазвол на выраб золата-срэбраных рэчаў і гандаль імі (тамсама, спр. 405, арк. 5); у 1891 г. меў у вучнях свайго сына М. Селіцкага', у 1892 г. значыцца ў спісе віцебскіх майстраў (тамсама, спр. 522, арк. 5) і майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50 зв.); 13.01.1893 і 17.01.1894 атрымліваў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 505, арк. 6; тамсама, арк. 67); 24.05.1894 абраны «прысеглым» экспертам злотніцкасрэбраніцкага цэха (тамсама, спр. 522, арк. 1 — 1 зв.); 16.01.1897 разам з майстрам Я. Сіліцкім падаў пратэст і патрабаванне адмяніць вынікі выбараў цэхавага старшыні ў сувязі з парушэннем працэдуры (тамсама, арк. 38 зв.).