Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
III. 1. 1132. НЕЙФАХ Сроль Айзікавіч, менскі жыхар; 26.11.1845 паступіў у вучні на тэрмін у 1 г. да менскага майстры А. Бейліна (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 30, арк. 4 зв. 5); у 1849 г. значыцца майстрам цэха (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20).
III. 1. 1133. НЕЙФАХ Сроль Айзікаў, койданаўскі мешчанін, нарадзіўся ў 1874 г., залатых спраў майстра, пісьменны; у 1890 г. пражывае ў г. Менску на «вул. Прэабражэнскай» у доме Вендорфа; унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 2744, арк. 164зв. — 165).
III. 1. 1134. НЕМЗЕР Абрам, новагародскі мешчанін; 09.01.1891 запісаны ў вучні на тэрмін у 4 г. да віленскага злотніка А. Ш. Дрохнеса (L—V, № 2.695).
III. 1. 1135. НЕМЗЕР Лазар Хаймавіч, новагародскі мешчанін; 09.12.1886 запісаны ў вучні на тэрмін у 3,3 г. да віленскага ювеліра Г. Адэльсона (L—V, № 2.697).
III. 1. 1136. НІСФАХ Ізраэль, менскі мешчанін; у 1849 г. падстаршыня менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.).
III. 1. 1137. НОВІКАЎ Гершон Мееравіч, мсціслаўскі мешчанін; 24.06.1888 атрымаў пасведчанне на званне падмайстры залатых спраў у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў; раней быў запісаны вучнем маскоўскага ювелірнага цэха ў майстры Кагана (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 24, арк. 152-154).
III. 1.1138. НЯБОГА [Небаго] Ёзаф Паўлаў, «старннный здешнмй» мешчанін г. Веліжа, нарадзіўся ў 1802 г.; у 1817 г. майстра срэбраніцкага рамяства (НГАБ у Мінску, ф.1416, воп. 4, спр. 837, арк. 10); у 1827 г. меў дом на вул. Крутой г. Веліжа (тамсама, ф. 1416, воп. 1, спр. 240, арк. 148 зв. 149).
III. 1. 1139. НЯМОЙЦІН Мендэль Янкелеў, віцебскі мешчанін; у 1911 г. атрымаў пасведчанне на права срабрэн-
ня металічных рэчаў (НГАБ у Мінску, ф. 2496, воп. 1, спр. 2458, арк. 33).
III. 1.1140. НЯМЧОНАК Меер, 24.05.1894 абраны малодшым майстрам віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 522, арк.1 1 зв.).
III. 1.1141. НЯМЧОНАК (Немченко) Мендэль Файвішаў віцебскі мешчанін, майстра золата-срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 476, арк. 83); у 1892 г. згадваецца ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); у 1893 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Кавальнай (тамсама, спр. 510, арк. 83; тамсама, спр. 522, арк. 5); 16.01.1897 разам з майстрам Я. Сіліцкім падаў пратэст віцебскаму губернатару і патрабаванне адмяніць вынікі выбараў цэхавага старшыні ў сувязі з парушэннем працэдуры (тамсама, арк. 38 зв.); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 11).
III. 1. 1142. ОКУНЕЎ Абрам Нафтальеў, віцебскі мешчанін; у 1885 г. атрымаў пасведчанне ржэўскай рамеснай управы аб прызнанні яго майстрам; у 1876 г. запісаны майстрам залатых і срэбраных спраў і рэзчыкам пячатак у цэх г. Вышні Валачок; у 1885 г., пасля іспытаў8 «в сложно нконопнсном» цэху
8 Ржэўскія срэбраніцка-злотніцкія майстры, якія былі ў экзаменацыйнай камісіі: Сцяпан Пятроў Сафронаў, Самуіл Янкелеў Кузняцоў, Васіль Цімафеевіч Анісімаў; старшыня «сложно-нконопмсного» цэха — Ягор Захараў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 455, арк. 29-30).
г. Ржэва, прызнаны майстрам залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 455, арк. 29-30); 09.10.1891 атрымаў атэстат «вечнага» майстры золата-срэбраных спраў віцебскай злотніцка-срэбраніцкай управы (тамсама); у 1897—1898 гг. фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 11 зв.); 21.12.1898, паводле лрадпісання віцебскай рамеснай управы, выключаны з ліку майстраў за скупку крадзеных рэчаў (тамсама, спр. 343, арк. 5 зв. 6).
III. 1. 1143. ОКУНЕЎ Елья Мендэлеў, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1840-1850 гг. жыў на вул. Афіцэрскай у доме Перальмана (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13); у 1853-1860 гг. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40); у 1866-1868 гг. трымаў майстэрню на вул. Афіцэрскай у доме Перліна, працаваў «без наёмных работнікаў» (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 123, арк. 44 зв.); у спісе майстраў 1877-1886 гг. значыцца як памерлы (тамсама, спр. 249, арк. 2); у 1892 г. яго ўдава Шэйна Іцкаўна трымае падмайстру Р. Окунева (тамсама, спр. 510, арк. 83).
III. 1.1144. ОКУНЕЎ Л індан, віцебскі майстра злотніцкага цэха; у 1866 г. трымае майстэрню на вул. Афіцэрскай у доме Цэхавага (?), працуе «без наёмных работнікаў» (НГАБу Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 108, арк. 28 зв. 29).
III. 1. 1145. ОКУНЕЎ Мендэль Мордухаў, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1841 г. фігуруе як цэхмістр залатых і срэбраных спраў
у прашэнні віцебскіх злотнікаў на імя міністра фінансаў, каб быў пакінуты пры пасадзе проберны майстра В. Poser (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 8174, арк. 5); у 1840-1850-я гг. жыў на вул. Смаленскай у доме Цырыльсона (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 12 зв.); у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 39 зв.); у 1868 г. трымаў майстэрню на вул. Смаленскай, працаваў «без наёмных работнікаў» (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 123, арк. 44 зв.); у спісе майстраў 1877-1886 гг. згадваецца як памерлы (тамсама, спр. 249, арк. 1 зв.).
III. 1. 1146. ОКУНЕЎ Мордух-Берка Ельеў віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40); 27.03.1885 прыняты ў майстры золата-срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 3); у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў (тамсама, спр. 522, арк. 5 зв.), згадваецца ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); 03.06.1897 фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп.1, спр. 659, арк. 10 зв.).
III. 1. 1147. ОКУНЕЎ Нафталі Шлёмаў, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.); у 1892 г. згадваецца ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); 03.06.1897 фігуруе
ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 11).
111.1.1148. ОКУНЕЎ Рувін Ельеў, віцебскі мешчанін, падмайстра ў свайго бацькі Е. Окунева', у 1893 г. жыў разам з маткай у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Смаленскай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 83).
III. 1. 1149. ОКУНЕЎ Ханон Мордухаў, нарадзіўся ў 1847 г.; у 1863 г. у Расіі на працягу 3 г. вучыцца на рэзчыка пячатак, пражывае разам з сям'ёй дзядзькі Шломы Окунева (НГАБу Мінску, ф. 2631, воп. 2, спр. 2, арк. 109 зв.).
III. 1.1150. ОКУНЕЎ Шлома Мендэлевіч, віцебскі мешчанін, нарадзіўся ў 1826 г., рэзчык пячатак; у 1863 г. пражывае разам з сям'ёй і пляменнікам X. Мордухавым на вул. Смаленскай у доме A. М. Пнцбурга (НГАБ у Мінску, ф. 2631, воп. 2, спр. 2, арк. 109 зв.); у 1868 г. жыў на вул. Загацьевай (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 123, арк. 45); у спісе майстраў 1877-1886 гг. значыцца як памерлы (тамсама, спр. 249, арк. 2).
III. 1.1151. ОКУНЕЎ Шмойла (Саламон), віцебскі злотніцкі майстра; у 18401850-я гг. жыў на вул. Смаленскай у доме Зельцзра (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13), працаваў у 1-й частцы горада; унесены ў «Памятную кннжку Вмтебской губерннм на 1861 г.». III. 1. 1152. ОРСІК Антон Мікалаевіч, менскі рамеснік злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства; жыў на вул. Захар'еўскай у доме Чапскага; 28.03.1894 звярнуўся ў менскую спрошчаную рамесную ўправу за пасведчаннем на права займацца рамяством, якое атрымаў 30.03.1894 (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 721, арк. 4-6).
III. 1.1153. ПАГАРЭЛЬСКІ... менскі майстра срэбраных спраў у 1862-1866 гг. (РЗмСД, с. 201).
III. 1. 1154. ПАГОЗІН Моўша-Хайм Лейбаў, віцебскі мешчанін; каля 1885 г. запісаны ў лік падмайстраў віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 7). III. 1. 1155. ПАЗНЯК Берка Файбішаў, веліжскі мешчанін, майстра залатых і срэбраных спраў у 1817 г. (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 10).
III. 1. 1156. ПАЗНЯК Ёсіф Файбішавіч [Берка Файбішаў], «старннный здешннй» мешчанін г. Веліжа, нарадзіўся ў 1799 г.; у 1817 г. майстра срэбраніцкага рамяства (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 10); у 1827 г. жыў у горадзе, свайго дома не меў (тамсама, воп. 1, спр. 240, арк. 149 зв. 150).
III. 1.1157. ПАЗНЯК Файбіш, веліжскі мешчанін, майстра залатых і срэбраных спраў; меўсына Берку 1817 г.н. (НГАБу Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 10). III. 1. 1158. ПАЙКІН Невух Руманавіч, у 1863 г. полацкі мешчанін, падмайстра «золотых дел мастеру», жыў на вул. Яўрэйскай у доме полацкай мяшчанкі ўдавы Бейлі Пайкінай; на той час яму 30 гадоў, яго жонцы Рэйзі — 24, дачцэ Басі — 6, Расі 3, Росі паўгода (НГАБ у Мінску, ф. 2523, воп. 1, спр. 5, арк. 44 зв.).
III. 1. 1159. ПАЛІВА Фрайм Калманавіч, менскі срэбраніцкі майстра ў 1854 г. (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 1160. ПАЛЮТА Антоні, майстра срэбраных спраў Гарадзенскай губ.; у кастрычніку 1822 г. звярнуўся разам з калегамі ў Літоўскае губернскае праўленне за дазволам выпускаць у
Гародні вырабы 72-й пробы замест 84-й, якую патрабавалі ўлады (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 3, спр. 499).
III. 1. 1161. ПАЛЯКОЎ Берка Ельеў, клімавіцкі мешчанін мяст. Шумятычы; 20.01.1888 прыняты майстрам залатых спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў; 15.10.1888 выключаны з цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 8 зв.).
III. 1. 1162. ПАЛЯКОЎ Елья Шымонаў, клімавіцкі мешчанін мяст. Шумятычы; 17.03.1884 прыняты майстрам залатых спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 5).