Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
30.06.1885 яшчэ на 1 г. (тамсама, спр. 14, арк. 5 зв.); 07.02.1888 атрымаў пасведчанне майстры гадзіннікавых і залатых спраў на тэрмін у 1 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 24, арк. 37).
III. 1.989. КРУЧКОВІЧ Залман Нохем’еў, мсціслаўскі мешчанін; 09.12.1884 прыняты майстрам гадзіннікавых I залатых спраў натэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэхзалатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1,спр. 14,арк. 5); 04.01.1886, 03.02.1887 і 07.02.1888 атрымліваў пасведчанне аб прыналежнасці да цэха (тамсама, арк. 7 зв., 8 зв., 9 зв.).
III. 1.990. КРУЧКОВІЧ Залман Фішэлеў, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 2-й частцы г. Віцебска на вул. Замкавай (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41); у 1893 г. мае вучня А. Берыльмана (тамсама, спр. 510, арк. 84 зв.); у 1897-1898 гг. фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 11).
III. 1. 991. КРУЧКОВІЧ Лейба (Лейзік) Залманаў, мсціслаўскі мешчанін; 28.05.1887 прыняты майстрам залатых і срэбраных спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 9); 16.12.1888 атрымаў пасведчанне аб сваім знаходжанні ў цэху; 15.07.1890 выключаны з цэха (тамсама, арк. 9 зв.).
III. 1. 992. КРУЧКОВІЧ Янкель Залманаў, мсціслаўскі мешчанін; 30.06.1885 запісаны майстрам залатых I гадзіннікавых спраў у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных
і гадзіннікавых спраў мсціслаўскай агульнай рамеснай управы на тэрмін у 1 г.; 04.01.1886 званне пацверджана (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 5, 6).
III. 1. 993. КРЭЙДЭЛЬ (КРЭЙДЗІН) Абрам Ёсіпавіч, менскі мешчанін; у 1847 г. прыняты майстрам менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха, у сувязі з беднасцю вызвалены ад уступнага ўзносу; прыняў на сябе абавязкі не браць вучняў і чаляднікаў (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 2 зв.); у 1849 г. значыцца ў спісе майстраў цэха (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 2 зв.); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, спр. 770, арк. 2); у 1870 г. працаваў без работнікаў, меў установу ва ўласным доме на вул. Захар'еўскай (тамсама, ф. 1, воп. 3, спр. 1, арк. 61 зв. — 62); у 1890 г. фігуруе як майстра цэха злотніцка-срэбраніцкага рамяства (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1); 30.12.1894 атрымаў пасведчанне на права рабіць золата-срэбраныя і ювелірныя вырабы ў Менску ў 1895 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 721, арк. 12); у студзені 1898 г. атрымаў пасведчанне на права займацца рамяством у 1898 г. (тамсама, спр. 797, арк. 1).
III. 1.994. КРЭЙДЭЛЬ (КРЭЙДЗІН) Ёсель Сролеў, менскі срэбраных спраў майстра, нарадзіўся ў 1804 г.; у 1852 г. мае сыноў Абрама 28 гадоў і Зэльмана 8 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 844 зв. — 845).
III. 1. 995. КРЭЙДЭЛЬ Лейба Зусеў, залатых спраў майстра, нарадзіўся ў 1879 г., пісьменны;у 1899 г. менскі мешчанін, пражываў на вул. Захар'еўскай у доме Гольдберга; унесены ў спісы
асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 3618, арк. 190 зв. 191).
III. 1. 996. КРЭЙНДЭЛЬ Зусель Ёселеў, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1834 г.; у 1890 г. майстра цэха злотніцка-срэбраніцкага рамяства (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1), таварыш старшыні менскага злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага цэха (тамсама, спр. 519, арк. 1—1 зв.).
III. 1. 997. КРЭСЮК Моўша Лейбаў, мешчанін Пінскага пав. Менскай губ., нарадзіўся ў 1808 г.; залатых, бляхарных і медных спраў майстра; у 1852 г. меў сына Хайма 11 гадоў, брата Давіда 39 гадоў, жыў у Пінску (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 4, спр. 2482, арк. 115 зв. 116).
III. 1. 998. КУГЕЛЬ Абрам Вульф Янкелеў, нарадзіўся ў 1883 г., залатых спраў майстра, пісьменны; у 1904 г. менскі мешчанін, пражываў на вул. Багадзельнай у доме Іргера; унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 4150, арк. 84 зв. 85).
III. 1. 999. КУГЕЛЬ Рубін Абрамавіч, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, арк. 2).
III. 1.1000. КУЗЬМЕНКА Леў Міхайлавіч, полацкі купец II гільдыі; жыў на вул. Віцебскай ва ўласным доме, трымаў лаўку залатых і срэбраных вырабаў, меў аднаго прыказчыка; 30.12.1894 прайшоў рэгістрацыю на права займацца сваёй дзейнасцю на наступны 1895 год; штогадовыя траты на памяшканне — 600 рублёў, на кватэру — 200 рублёў
(НГАБ у Мінску, ф. 2523, воп. 1, спр. 6, арк. 62 зв. — 63).
III. 1.1001. КУКІН... гарадзенскі майстра залатых спраў; 26.11.1863 удзельнічаў у таргах Гарадзенскай пробернай установы (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 2180, арк. 1 зв.).
III. 1. 1002. КУПОРБІН Залман Шаломавіч, мешчанін Пінскага пав. Менскай губ., нарадзіўся ў 1825 г.; залатых, бляхарных і медных спраў майстра; у 1852 г. жыў у Пінску (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 4, спр. 2482, арк. 115 зв. -116). III. 1. 1003. КУСЕЛЬ Кушэль Гіршаў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1803 г.; у 1852 г. меў сына Мойшу 28 гадоў, жыўу Рагачове (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 291 зв. — 292). III. 1. 1004. КУФМАН Прша Хацкелевіч, смілавіцкі мешчанін Ігуменскага пав.; 23.01.1847 прыняты падмайстрам ювелірнага цэха г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 2 зв.); у 1849 г. значыцца падмайстрам (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.).
III. 1.1005. КУШЭЛЬ Вульф, радашковіцкі мешчанін; 15.06.1874 прыняты майстрам у цэх злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства г. Менска, вучыўся ў майстры X. Бамштэйна (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 164, арк. 9 зв.).
III. 1. 1006. ЛАЗЕРСОН Абрам, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.).
III. 1. 1007. ЛАНІН Аўсей Ёселеў, мсціслаўскі мешчанін, майстра; у 18801883 гг. у яго вучыліся «часовых м золотых дел мастерству» мсціслаўскія мяшчане Е. Генькін I яго сын С. Генькін
(НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 7, арк. 66—68).
III. 1.1008. ЛАНІН Аўсей Ёсіфаў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на час рэвізіі меў 36 гадоў, яго жонка Геня Гілкаўна — 27 гадоў, іх дачка Хая Рохля 8 гадоў і сын Гілька 1 год, меў брата Беньяміна (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 75 зв. 76).
III. 1. 1009. ЛАНІН Беньямін (Веньямін) Аўсееў, мсціслаўскі мешчанін, запасны радавы 115-га пяхотнага Вяземскага палка; 25.03.1885, пасля іспытаў у мсціслаўскага майстры Б. Таўбіна, прыняты ў цэх; 02.08.1886 залічаны майстрам залатых і срэбраных спраў тэрмінам на неабмежаваны часу мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў; у 1888 г. «старшыня гадзіннікавых і залатых спраў» (тамсама, спр. 24, арк. 30, 37, 40), 15.10 выключаны з цэха (тамсама, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 6 зв.).
III. 1. 1010. ЛАНІН Беньямін Ёсіфаў, нарадзіўся каля 1817 г., майстра залатых і срэбраных спраў; у кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г. запісана, што памёр у 1855 г.; на час рэвізіі яго сыну Янкелю 14 гадоў; другі сын, Сымон, нарадзіўся каля 1847 г., памёр у 1852 г.; меў брата Аўсея (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 75 зв. 76).
III. 1. 1011. ЛАНІН Гілька Аўсееў, мсціслаўскі мешчанін; у 1878—1883 гг. вучыўся прафесіі на працягу 5 г. у майстры Е. Ланіна; 11.06.1883 атрымаў пасведчанне з дазволам работы май-
страм-злотнікам на 1 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 7, арк. 162—164).
III. 1. 1012. ЛАНІН Евель Ёселеў, мсціслаўскі мешчанін, майстра залатых спраў мсціслаўскага цэха залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў; у 1878-1883 гг. меў вучня з тутэйшых мяшчан — Г. Ланіна (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 7, арк. 162-164).
III. 1. 1013. ЛЕАНОВІЧ Мікалай, полацкі мешчанін, майстра залатых і срэбраных спраў у 1817 г. (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 37 зв.).
III. 1. 1014. ЛЕВІК Абрам-Шмуйла Лейбавіч, менскі мешчанін; 06.08.1887 запісаны падмайстрам у злотніцкасрэбраніцкі цэх пад «удостоверенне» свайго бацькі (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 337, арк. 1); у 1890 г. майстра цэха злотніцка-срэбраніцкага рамяства (тамсама, спр. 577, арк. 1).
III. 1. 1015. ЛЕВІК Лейба Абрамавіч; з 01.12.1851 вучань майстры Шмуйлы Левіка (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 29, арк. 1); 01.12.1852 прыняты майстрам у срэбраніцкі цэх г. Менска (тамсама, спр. 33, арк. 6 зв.); у 1854 г. згадваецца як майстра (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2); 06.08.1887 хадайнічае аб запісе ў злотніцкасрэбраніцкі цэх свайго сына А.-Ш. Левіка (тамсама, спр. 337, арк. 1); у 1890 г. таварыш старшыні цэха (тамсама, спр.519, арк. 2).
III. 1.1016. ЛЕВІК (ЛЕВІН) Шая Лейбавіч, менскі мешчанін; у 1844—1849 гг. майстра ювелірнага і злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1; тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49); у 1849 г. майстра срэбраніцкага цэха, у спісах дадаткова
пазначана: «у старых кнігах запісаны медніцкім майстрам» (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49); у 1854 г. майстра (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 1017. ЛЕВІК Шмуйла Лейбавіч, менскі мешчанін; у 1847-1849 гг. майстра, падстаршыня ювелірнага цэха г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 2 зв. 3); у 1849 г. у спісах дадаткова пазначана: «у старых кнігах запісаны медніцкім майстрам» (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49); у 1851 г. меў вучня Л. Левіка (тамсама, ф. 10, воп. 1, спр. 29, арк. 1); 04.04.1852 прыняты майстрам у срэбраніцкі цэх (тамсама, спр. 33, арк. 6 — 6 зв.).
III. 1.1018. ЛЕВІН Абрам Шмуйла, менскі мешчанін; у 1890 г. падмайстра менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1).
III. 1. 1019. ЛЕВІН Берка Ёселеў, менскі мешчанін, нарадзіўся ў 1867 г., залатых спраў майстра, пісьменны; у 1887 г. пражывае ў г. Менску на вул. Аляксандраўскай у доме Ялені, унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 1696, арк. 9).