Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
III. 1. 1096. МАШЭВІЦКі Шая Лейбавіч, новагародскі злотніцкі майстра, працаваў з віленскім ювелірам А. Шліёзбергам; пазней адбыў у Сібір; у 1894 г. атрымаў атэстат майстры; 26.10.1897 віленская рамесная ўправа выдала яму пасведчанне на права работы ў Вільні злотнікам (L-V, № 2.633).
III. 1. 1097. МЕЕРАЎ Шлома, злотнік нясвіжскі; у 1801 г. згадваецца ў іску нясвіжскага катлярскага цэха да новастворанага нясвіжскага цэха злотнікаў (НГАБ у Мінску, ф. 530, воп. 3, спр. 1, арк. 23 зв. — 29).
III. 1. 1098. МЕЗГІСЕР Ёсель Мордухаў, нарадзіўся каля 1838 г.; паводле рэвізіі 1850 г., фігуруе ў спісах сяброў мсціслаўскага злотніцка-срэбраніцкага цэха; меў брата М. Мезгісера', у 1854 г.
прыняў хрысціянства (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 74 зв. 75). III. 1. 1099. МЕЗГІСЕР Моўша Мордухаў, нарадзіўся каля 1819 г., майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; у 1850 г. згадваецца яго сын Ізраіль; каля 1854 г. М. Мезгісер прыняў хрысціянства; меў брата Ё. Мезгісера (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 74 зв. 75; тамсама, спр. 46, арк. 57 зв. 58).
III. 1.1100. МЕЗІНСКІ Берка Абрамаў, віцебскі мешчанін; у 1877—1880 гг. вучань у майстры Я. Сіліцкага; у 1880—1884 гг. падмайстра ў майстры Е. Гінты; у пачатку 1884 г. «подвергался нспытанню через экспертов», майстраў В. Свердлава, Б. Фактаровіча і інш.; прыняты майстрам золата-срэбраных спраў 01.02.1884, з гэтага часу меў сваю майстэрню і вучняў; у 1893 г. жыў у 2-й частцы г. Віцебска на вул. Замкавай, трымаў падмайстру М. Прускіна (у 1888 г. — вучань у гэтага ж майстры) і вучняў М. Каца і Ё. Шура (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84 зв.); у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў (тамсама, спр. 522, арк. 5 зв.), згадваецца ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, што маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50); «ювелір г. Віцебска», цэхавы майстра, жыў у 2-й частцы г. Віцебска на вул. Замкавай у доме Вішняка; 13.01.1894 атрымаў гадавы дазвол на права гандлю залатымі і срэбранымі вырабамі (тамсама, спр. 505, арк. 44); 24.05.1894 абраны на пасаду старшыні віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (тамсама, арк. 1 1 зв.); атры-
маў дазвол на гандаль у 1895 г. (тамсама, арк. 114); 26.05.1895 прысутнічаў пры канфіскацыі рэчаў і прылад працы рамесніка І.-Ю. Шэфтэля (тамсама, спр. 626, арк. 4); у 1896 г. атрымаў атэстат на заняцце рамяством; у 1897-1898 гг. фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1,спр. 659, арк. 10 зв.); з 01.03.1899 па 01.03.1902 вучыць свайго сына В. Мезінскага; у 1902 г. старшы віцебскага злотніцкага цэха, просіць віцебскую рамесную ўправу аб выданні атэстата, яго кваліфікацыю пацвердзілі майстры П. Кабак, Р. Окунеў, Л. Лейчын, Я. Сіліцкі, X. Лур'е, Н. Аліхоўскі (тамсама, спр. 249, арк. 2 зв., 2а, 26; тамсама, спр. 476, арк. 82 зв.).
III. 1. 110і| МЕЗІНСКІ Вульф Беркаў, віцебскі мешчанін; з 01.03.1899 па 01.03.1902 вучань свайго бацькі, віцебскага майстры Б. Мезінскага; атрымаў званне падмайстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха ў ліпені 1902 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 819, арк. 58 62 зв.).
III. 1.1102. МЕНДЗЕЛЕЎ Моўша, бабруйскі майстра срэбраных спраў; у 1852 г. згадваецца ў справе аб гандлі некаторымі бабруйскімі майстрамі некляймёнымі і сфальшаванымі вырабамі (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923, арк. 3).
III. 1. 1103. МЕНДЗЯЛЁВІЧ Абрам, менскі майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха; памёр да 1844 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1).
III. 1. 1104. МЕНКМАН Хайм Шмуйлаў, дзісненскі мешчанін, майстра золата-срэбраных спраў; фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў 1877—1886 гг.; памёр
каля студзеня 1878 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2 зв.).
III. 1.1105. МЕЯРОВІЧ Юдэль, лідскі мешчанін; у 1849 г. унёс у віленскі яўрэйскі злотніцкі цэх 1,5 вучнёўскага ўступнага; 28.04.1852 запісаны на тэрмін у 3 г. падмайстрам да віленскага ювеліра А. Тэйца, 27.06.1852 падмайстрам на тэрмін у 3 г. да віленскага ювеліра Я. Барэлі№ 2.645).
III. 1. 1106. МІГАЛЬ Раман Сямёнаў, «давідгародскі» злотнік; у 1795 г. яму 40 гадоў, яго жонцы Антаніне Піліпаўне — 30, маюць сыноў: Сямёна 6 гадоў і Пятра 3 гадоў; «подданыя тубыльцы» (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 57, арк 135 зв. — 136).
III. 1.1107. МІЛІЙ Моўша Ізраілевіч, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20).
III. 1. 1108. MIHO... Моўша Сролеў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1820 г.; у 1852 г. меў сына Хайма 3 гадоў і брата Шмойлу 27 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 287 зв. -288).
III. 1.1109. МІНЦ Зусман Сролевіч, менскі срэбраніцкі майстра ў 1854 г. (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 1110. МІНЦ Моўша, менскі мешчанін, майстра залатых і срэбраных спраў; у 1870 г. меў майстэрню на вул. Петрапаўлаўскай у доме Румянцавых (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 3, спр. 1, арк. 72 зв. 73).
III. 1.1111. МІРКІН Беньямін Зейдэль Ізраілеў, веліжскі мешчанін; з 20.05.1898 па 20.05.1901 вучань віцебскага майстры X. Алескера; у пачатку чэрвеня 1902 г. атрымаў званне падмайстры віцебскага злотніцка-срэбраніцкага цэха
(НГАБу Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 819, арк. 53 57 зв.).
III. 1. 1112. МІРКІН Лейба, веліжскі мешчанін, «злотнік», нарадзіўся ў 1838 г.; у 1865 г. пражывае на вул. Новая Слабодка, 45; меў жонку Хану 23 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 2640, воп. 1, спр. 747, арк. 186 зв.).
III. 1. 1113. МІТРАПАЛІТАНСКІ Юнэс, падмайстэрскае пасведчанне атрымаў у Новагародку; 30.12.1898 віленская рамесная ўправа выдала яму пасведчанне на права работы ў Вільні ювелірам (L—V, № 2.678).
III. 1. 1114. МІШКІНД Айзік Давідаў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1809 г.; у 1852 г. жыў у Бабруйску (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 291 зв. — 292).
III. 1. 1115. МІШКІНД Ёсель Насанаў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1828 г.; у 1852 г. меў брата Шмуйлу (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 291 зв. 292).
МІШКІНДЯ., гл. МУШКІН
III. 1.1116. МОРЫТЦ Фрыдрых, злотнік; у 1807 г. працаваў на нясвіжскі двор князёў Радзівілаў (L—V, № 2.686).
III. 1. 1117. МОЎЧАН Файбіш Шмуйлаў, новагародскі мешчанін, срэбранік, нарадзіўся ў 1778 г.; у 1806 г. меў жонку Мінку 26 гадоў, дачку Рыўку 2 гадоў; вучыўся ў Слоніме, жыў у Новагародку (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 184, арк. 6.).
III. 1. 1118. МОШКІН Шэба, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 2-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41).
III. 1.1119. МУЛЬНЕ Гірша [Гуга] Шлаўмаў, нарадзіўся 19.06.1882, галадзічан-
скі мешчанін Курляндскай губ.; жыў у Менску на вул. Губернатарскай у доме Саламонава; 18.01.1900 атрымаў пасведчанне «рызкага» ювеліра I. Елістама аб тым, што адбыў у апошняга 3 г. вучнем і атрымаў кваліфікацыю майстры (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 911, арк. 6); 04.05.1900 Г Мульне выдалі пасведчанне работніка злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства ў Менску (тамсама, арк. 5).
III. 1. 1120. МУРАВІЧ Беніцыян Меераў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 21 год, меў жонку Малку Залкінаву 20 гадоў, дачку Цыўю 2 гадоў і брата Ёселя (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 72 зв. 73).
III. 1. 1121. МУРАВІЧ Ёсель Меераў, майстра залатых і срэбраных спраў; запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г.; на той час яму 29 гадоў, меў жонку Гіту 25 гадоў і брата Беніцыяна 23 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 21 51, воп. 2, спр. 15, арк. 72 зв. 73).
III. 1. 1122. МУШКІН (МІШКІНД) Якаў Абрамавіч; у 1850 г. паступіў у вучні да майстраў Г Гарфінкеля і М. Глаза на тэрмін у 5 г. (НГАБ у Мннску, ф. 10, воп. 1, спр. 30, арк. 6).
III. 1. 1123. НАЙФАХ (НЕЙФАХ) Іохіэль, менскі мешчанін; у 1890 г. майстра менскага цэха злотніцка-срэбраніцкага рамяства (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1).
III. 1. 1124. НАСТ ... менскі майстра срэбраных спраў у 1856-1877 гг. (РЗнСД, с. 201).
III. 1. 1125. НАХІМОВІЧ Леў Шмуйлаў, івянецкі мешчанін, жыў у Менску на вул. Падгорнай у доме Поляка; 15.10.1901 просіць аб прыпісцы яго да Менскага рамеснага таварыства і выдачы яму пасведчання на права адкрыцця майстэрні; хадайніцтва было задаволена 16.01.1902 (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 928, арк. 1—2).
III. 1. 1126. НАХІМОЎСКІ Абель, новагародскі мешчанін, нарадзіўся ў 1873 г.; 09.09.1887 запісаны ў вучні на тэрмін у 4,5 г. да віленскага ювеліра Ш. Арановіча (L-V, № 2.691).
III. 1. 1127. НАХІМОЎСКІ Шмуэль Язэпавіч, новагародскі мешчанін; 09.07.1875 запісаны ў вучні на тэрмін у 5 г. да віленскага ювеліра Д. Табачніка (L—V, № 2.692).
III. 1.1128. НЕЙМАРК Гдаль Ісакавіч, беластоцкі мешчанін; «меў жыхырства» на вул. Купецкай у доме нашчадкаў Неймарка; 04.11.1898 просіць у гарадзенскага губернатара адкрыць на «обідее нмя» з А. Зусмановічам майстэрню для рэзкі пячатак і гравёрную ўстанову (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 9, спр. 828, арк. 6-7).
III. 1. 1129. НЕЙФАХ Айзік Ізраэлавіч, даўгінаўскі мешчанін; 25.12.1845 прыняты ў лік падмайстраў менскага ювелірнага цэха, у сувязі з беднасцю вызвалены ад уплаты ўступнага ўзносу (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 2); у 1849 г. значыцца майстрам менскага срэбраніцкага цэха (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.); у 1854 г. згадваецца як майстра (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2); 28.01.1898 атрымаў пасведчанне на права займацца рамяством у гэтым годзе (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 797, арк. 1).
Адбітак пячаткі земскага суда Менскага пав.
НЕЙФАХ I., гл. НАЙФАХ
III. 1. 1130. НЕЙФАХ Ізраэль Айзікавіч, менскі майстра злотніцка-срэбраніцкага цэха; у 1854 г. згадваецца як майстра (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 2).
III. 1. 1131. НЕЙФАХ Іохель Айзікаў, нарадзіўся каля 1874 г., залатых спраў майстра, пісьменны; у 1897 г. менскі мешчанін, пражывае на вул. Койданаўскай у доме Г Гольдзіна; унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 3, спр. 53, арк. 99 зв. — 100).