Злотніцтва Беларусі.
XII - пачатак XX ст.
Анатоль Цітоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 271с.
Мінск 2020
III. 1.1058. ЛІФШЫЦ Сроль Фрайман, мешчанін Пінскага пав. Менскай губ., нарадзіўся ў 1819 г.; залатых, бляхарных і медных спраў майстра; у 1852 г. жыў у Пінску (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 4, спр. 2482, арк. 115 зв. 116).
III. 1. 1059. ЛІХТЭНШТЭЙН Янкель Ёсіфавіч; у 1818 г. віцебскі майстра залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 57).
III. 1. 1060. ЛІЦВІН Захары... Іцка... мсціслаўскі мешчанін, 18.11.1885 прыняты майстрам залатых спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1,спр. 14, арк. 6).
III. 1. 1061. ЛОКЛІН Янкель Абрамавіч, клімавіцкі мешчанін мяст. Шумятычы; 14.07.1888 атрымаў пасведчанне на званне падмайстры залатых і срэбраных спраў на тэрмін у 1 г. (НГАБ у Мінску, ф 2106, воп. 1, спр. 24, арк. 113).
III. 1. 1062. ЛУКОМНІК Іцка, віцебскі мешчанін, майстра золата-срэбраных
спраў; фігуруе ў спісе майстраў 1877— 1886 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2).
III. 1.1063. ЛУКОМНІКЯнкель, мешчанін Магілёўскай губ., нарадзіўся ў 1818 г.; каля 1848 г. атрымаў дазвол займацца злотніцка-срэбраніцкім рамяством у Віцебску (НГАБ у Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 17469, арк. 1 зв.); віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1840-1850-я гг. жыў ва ўласным доме на вул. Афіцэрскай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13); у 1860 г. жыў у 3-й частцы г. Віцебска (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41 зв.); у 1863 г. пражываў ва ўласным драўляным доме на вул. Афіцэрскай, 418; меў жонку Фейгу 40 гадоў, сына Іцку 16 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 2631, воп. 2, спр. 2, арк. 733 зв.); у 1866 г. трымаў майстэрню ў тым жа доме, працаваў «без наёмных работнікаў» (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 108, арк. 27 зв. 28).
III. 1. 1064. ЛУР'Е Орлік Абрамавіч, магілёўскі абывацель, рэзчык пячатак; у 1799 г. выразаў 132 пячаткі для «прысутных месцаў» [афіцыйных, дзяржаўных устаноў] Беларускай губ.
III. 1.1065. ЛУР'Е Хайм Аронаў, шклоўскі мешчанін Магілёўскай губ.; 29.09.1885 запісаны ў падмайстры віцебскага злотніцкага цэха рэзчыкам пячатак (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 7); 02.10.1885 атрымаў пасведчанне на права займацца рамяством (тамсама, спр. 314, арк. 193).
III. 1. 1066. ЛУР'Е Хайм-Шая ШмуйлаўІцкаў, віцебскі майстра ў 1897—1898 гг.; фігуруе ў спісе цэхавых майстраў, якія маюць права голасу падчас выбараў кіраўніцтва цэха (тамсама, воп. 1, спр. 659, арк. 11 зв.).
Адбітак пячаткі места Шклова, выразанай у 1792 г.
III. 1. 1067. ЛЮБАЛІН Шлёма Мееравіч, менскі мешчанін; да 1844 г. згадваецца як майстра злотніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1), у 1844—1846 гг. — як старшы цэха (тамсама, арк. 1 зв., 4 зв.), у 1854 г. — як майстра (тамсама, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 3).
III. 1. 1068. ЛЮБАЛЬ Шлома, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 49).
III. 1.1069. ЛЮБАНІН Шмойла Мееравіч, менскі мешчанін, майстра срэбраніцкага цэха; у 1846 г. падстаршыня менскага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 31, арк. 1 зв.); 28.03.1852 мае вучня Е. Файна (тамсама, арк. 3—4).
III. 1.1070. ЛЮТАСТАНСКІ Іосіф Вікенцьевіч, жыхар Беластоцкай вобл., майстра залатых спраў; называе сябе
«дваранінам Бельскага пав.»; жыў у Пецярбурзе разам з жонкай Фёклай; 11.08.1866 просіць Гарадзенскае губернскае праўленне выдаць яму пасведчанне аб дваранскім паходжанні для запісу «навечна» ў пецярбургскі цэх срэбраніцкага рамяства; праўленне раіць яму як «незацверджанаму ў дваранстве» запісацца ў падатковае саслоўе (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 38, арк. 1301-1311).
III. 1. 1071. ЛЯЙБОВІЧ Невах, злотнік нясвіжскі; у 1801 г. згадваецца ў іску нясвіжскага катлярскага цэха да новастворанага нясвіжскага цэха злотнікаў (НГАБ у Мінску, ф. 530, воп. 3, спр. 1, арк. 23 зв. 29).
11.1.1072. ЛЯНДА Абрам-Янкель Шаломаў, нясвіжскі мешчанін, вучань менскага майстры Е. Цэйтліна; 09.08.1890 прыняты падмайстрам у менскі цэх злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 519, арк. 2 зв.).
III. 1. 1073. МАГІЛЕНСКІ Нохім Ёселеў, нясвіжскі мешчанін, рамеснік злотніцка-срэбраніцкага і ювелірнага рамяства; 11.07.1885 запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да ўдавы віленскага злотніка Ш. Золігмана, заплаціў 30 капеек уступнага (L—V, № 2.680); 17.01.1894 звярнуўся з прашэннем у менскую спрошчаную рамесную ўправу аб выдачы яму пасведчання на права займацца рамяством, якое атрымаў 19.01.1894 (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 721, арк. 1-3); 19.01.1898 яму выдалі пасведчанне займацца рамяством на гэты год (тамсама, спр. 791, арк. 1).
III. 1. 1074. МАЗІЯ Ісер Ёселевіч, злотнік м. Нясвіж Слуцкага пав.; у 1816 г., па-
водле рэвізскай казкі мяшчан-яўрэяў, яму 38 гадоў, яго жонцы Вітцы — 36 (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 220, арк. 662 зв. — 663).
МАЙЗЭЛЬ, гл. БЛЮМКІН
III. 1. 1075. МАЙМІН Копель Лейбаў, віцебскі мешчанін, майстра залатых і срэбраных спраў; у 1840—1850-я гг. жыў ва ўласным доме на вул. Каменнай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13); у спісе майстраў 1877-1886 гг. значыцца як памерлы да 1877 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 1 зв.).
III. 1. 1076. МАЙМІН Копель Лейбаў, віцебскі мешчанін, майстра золатасрэбраных спраў у 1892 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 476, арк.82 зв.; тамсама, спр. 522, арк. 5 зв.); у 1893 г. жыў у 2-й частцы г. Віцебска на вул. Магілёўскай (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84).
III. 1. 1077. МАКЕЕЎ Фройм Капланаў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1812 г.; у 1852 г. меў сына Абрама 14 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 288 зв. 289).
III. 1. 1078. МАЛКІН Прша, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, cnp.J 1540, арк. 40 зв.).
III. 1.1079. МАЛКІН Танкель, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 39 зв.).
III. 1. 1080. МАЛКІН Яўсей, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.).
III. 1. 1081. MAMIH Лейба Мееравіч, віцебскі майстра залатых I срэбраных спраў у 1818 г. (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 4, спр. 837, арк. 57).
III. 1. 1082. МАРГОЛІН Гендэль Залманаў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1810 г.; у 1852 г. меў сына Мордуха 23 гадоў (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 290 зв. — 291); у 1854 г. згадваецца як менскі срэбраніцкі майстра (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 770, арк. 3).
III. 1. 1083. МАРДУХОВІЧ Файвіш, менскі мешчанін, падмайстра; памёр да 1844 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 31, арк. 1).
III. 1. 1084. МАРДУХОВІЧ Якаў, лепельскі мешчанін, срэбраных спраў майстра ў 1844 г. (НГАБ у Мінску, ф. 2620, воп. 1, спр. 186, арк. 2).
III. 1. 1085. МАРШАК Кушэль Гершавіч, мешчанін мяст. Пухавічы Ігуменскага пав.; у лістападзе 1844 г. прыняты ў майстры злотніцка-срэбраніцкага цэха г. Менска (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1 зв.).
III. 1. 1086. МАСАЛАФ Ізраіль Іцкаў, майстра залатых і срэбраных спраў, запісаны ў кнізе 10-га народнага перапісу ў рэвізскіх казках мсціслаўскага яўрэйскага грамадства ў 1858 г., яго сям'я «пералічана ў купцы» (НГАБ у Мінску, ф. 2151, воп. 2, спр. 15, арк. 76 зв. 77).
III. 1. 1087. МАТЭСОВІЧ Хайм, менскі мешчанін; 27.03.1852 заключыў дагавор з майстрам Г Рубенчыкам на тэрмін у 2 г. і 9 мес. для абучэння «ювнлерскіх дел мастерству» (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 30, арк. 7).
III. 1. 1088. МАЎШОВІЦ Ёсель Давідаў, стаўпецкі мешчанін, злотнік; у 1819 г., на час складання рэвізскай казкі,
яму 19 гадоў, яго жонцы Рохлі 18 (НГАБ у Мінску, ф. 333, воп. 9, спр. 96, арк. 673 зв. 674).
III. 1.1089. МАЎШОВІЧ Хайм Іцкавіч, новагародскі мешчанін, менскі майстра залатых I срэбраных спраў у 1890 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 577, арк. 1); 30.12.1894 атрымаў пасведчанне на права выпрацоўваць золата-срэбраныя I ювелірныя вырабы ў г. Менску ў 1895 г. (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 721, арк. 14).
III. 1. 1090. МАЎШОВІЧ Юдэль Іцкавіч, майстра золата-срэбранага рамяства; 30.12.1894 атрымаў пасведчанне на права займацца рамяством у 1895 у г. Менску (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 721, арк. 16).
III. 1. 1091. МАФЛІН Вігдор Гіршаў, чэрыкаўскі мешчанін мяст. Крычаў, майстра, рэзчык пячатак; 07.02.1887 прыняты майстрам залатых спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў; пазнейшая пазнака — «за нстеченнем года ... нз сего цеха» выключаны (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 7 зв.).
III. 1.1092. МАЦАКАНАЎ Абрам, бабруйскі злотніцкі майстра; у 1845—1846 гг. абвінавачваецца менскім проберам С. Анташкевічам у тым, што разам з калегамі-землякамі ўхіляўся ад кляймення сваіх вырабаў, чым наносіў шкоду Казённай палаце і «обманывал публнку»; на абвінавачванне ён тлумачыў, што ў сувязі з блізкасцю Магілёва ён знаходзіцца на ўліку ў тамтэйшай пробернай палатцы; апошняя не пацвердзіла гэтага факта (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 2500).
III. 1.1093. МАЦАНАЎ (МАЧАНАЎ) Абрам Ёселеў, менскі мешчанін, нарадзіўся ў
1813 г., майстра цэха залатых спраў; у канцы 40-х — пачатку 50-х гг. XIX ст. фігуруе ў справе аб гандлі некаторымі бабруйскімі майстрамі некляймёнымі і сфальшаванымі вырабамі; быў у «ховрусе нлм товартцестве» з Ё. Протасам; данёс уладам на свайго кампаньёна, які займаўся вырабам і рэалізацыяй нізкапробных залатых і срэбраных вырабаў (НГАБ у Мінску, ф. 299, воп. 2, спр. 3923); у 1852 г. меў сыноў 8 гадоў і 6 гадоў, жыў у Бабруйску (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 291 зв. 292).
III. 1. 1094. МАЦКЕВІЧ Янкель, ваўкавыскі майстра залатых I срэбраных спраў у 1862 г. (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 2180, арк. 182 зв.).
III. 1. 1095. МАШКІН Копель, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 2-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 41).