• Газеты, часопісы і г.д.
  • Злотніцтва Беларусі. XII - пачатак XX ст. Анатоль Цітоў

    Злотніцтва Беларусі.

    XII - пачатак XX ст.
    Анатоль Цітоў

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 271с.
    Мінск 2020
    88.49 МБ
    III. 1. 1485. ШПОЛЬНІНГ Вульф, віцебскі мешчанін, майстра золата-срэбраных спраў; фігуруе ў спісе майстраў 1877— 1886 гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 249, арк. 2 зв.).
    III. 1. 1486. ШТРАЙШТЭЙН Айзік Абрамавіч, майстра менскага ювелірнага цэха; у 1844 г. жыў у Смалявічах (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1).
    III. 1. 1487. ШТЫН Залман Евелеў, мсціслаўскі мешчанін; 09.12.1884 прыняты майстрам залатых і срэбраных спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 5).
    III. 1. 1488. ШТЭЙБЕРГ Моўша Хайм Лейзеравіч, гарадзенскі мешчанін; 17.02.1887 запісаны вучнем на тэрмін у 4 г. да віленскага ювеліра A. Н. Глезера; 06.02.1891 працуе падмайстрам у віленскага ювеліра Ш. Арановіча (L—V, № 2.978).
    III. 1. 1489. ШТЭЙЗАНД Лейба, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1860 г. жыў у 1-й частцы г. Віцебска (НГАБ у Мінску, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.).
    III. 1. 1490. ШТЭЙН Мендэль Моўшавіч, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.); у 1852 г. яму 48 гадоў, меў сына Мордуха 28 гадоў (тамсама, спр. 462, арк. 288 зв. 289).
    III. 1. 1491. ШТЭЙН Янкель Моўшавіч, у 1862 г. ваўкавыскі майстра залатых і срэбраных спраў (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп.1 спр. 2180, арк. 182 зв.).
    III. 1. 1492. ШУБ Абрам Моўшавіч, чэрыкаўскі мешчанін мяст. Крычава; 08.02.1887 прыняты майстрам, рэзчыкам пячатак, на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 7 зв.).
    III. 1. 1493. ШУБІК Залман Сімон Меераў, віцебскі мешчанін; з 20.04.1893 па 08.04.1896 быў вучнем у майстры А.-Г Шадхіна; у 1902 г. жыў у 3-й частцы г. Віцебска па вул. Арлоўскай у доме Хаўкіна (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 819, арк. 2).
    III. 1. 1494. ШУНЕР Зэлік Капланаў, менскі «ювнлерскі» майстра, нарадзіўся ў 1802 г.; у 1852 г. дзеючы майстра (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 462, арк. 288 зв. — 289).
    III. 1. 1495. ШУПЕР Елья Калманавіч, менскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв.).
    III. 1. 1496. ШУР Ёсель Залманаў, віцебскі мешчанін; у 1893 г. вучань у майстры
    Б. Мезінскага, жыўу 2-й частцы г. Віцебска на вул. Замкавай (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 510, арк. 84 зв.).
    III. 1. 1497. ШЫМАНОВІЧ Лейзер, да 1844 г. запісаны ў падмайстры менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 32, арк. 1).
    III. 1. 1498. ШЫМЕНЧЫК Моня Аронаў, койданаўскі мешчанін, нарадзіўся ў 1871 г., залатых спраў майстра; у 1890 г. пражывае ў г. Менску ў доме Вендорфа; непісьменны, унесены ў спісы асоб, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу (НГАБ у Мінску, ф. 1, воп. 1, спр. 2120, арк. 19).
    III. 1.1499. ШЫФЕРС Моўша-Мордухель Самуілавіч, гарадзенскі майстра залатых спраў; жыў у доме Шылінгера на Параднай плошчы; у 1897 г. прыцягнуў увагу Віленскай пробернай палаткі ў сувязі з падазрэннем, што заніжаў пробу каштоўнага металу ў вырабах (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 1620, арк. 6); 13.08.1898 атрымаў пастанову віленскай акруговай управы «о сломке» яго вырабаў, таму што яны не прайшлі пробы (тамсама, спр. 1680, арк. 61); у студзені 1899 г. мае гадавы даход «адзін фунт золата» (тамсама, спр. 1641, аР^ 2)-
    III. 1.1500. ШЫФЕРС Янкель-Меер, гарадзенскі майстра залатых спраў, жыў у доме Бергмана на вул. Мяшчанскай; у 1897 г. трымаў падмайстру і 2 вучняў, меў гадавы абарот 400 рублёў (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 1584, арк. 24); прыцягнуў увагу Віленскай пробернай палаткі ў сувязі з падазрэннем, што заніжаў пробу каштоўнага металу ў вырабах (тамсама, спр. 1620, арк. 6); 17.02.1898 атрымаў пастанову віленскай акруговай пробернай управы «о
    сломке» 11 залатых кольцаў і срэбранага тавара, таму што гэтая прадукцыя не прайшла пробы (тамсама, арк. 12); у 1899 г. трымаў 2 вучняў і меў гадавы даход да 400 рублёў (тамсама, спр. 1641, арк. 1)
    III. 1.1501. ШЫФРЫН Абрам Лейзеравіч, лагойскі мешчанін; у 1849 г. значыцца майстрам менскага злотніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20 зв ).
    III. 1. 1502. ШЫФРЫН Меер Беньянаў, клімавіцкі мешчанін мяст. Хоцімск; 02.03.1887 прыняты майстрам залатых і срэбраных спраў на тэрмін у 1 г. у мсціслаўскі цэх залатых, срэбраных, медных, бляхарных і гадзіннікавых спраў; у сувязі з заканчэннем тэрміну выключаны з цэха (НГАБ у Мінску, ф. 2106, воп. 1, спр. 14, арк. 8 зв.).
    III. 1. 1503. ШЫФРЫН Моўша-Мордухель Самуйлаў, гарадзенскі злотнік; у 1897 г. прыцягнуў увагу Віленскай пробернай палаткі ў сувязі з падазрэннем, што заніжаў пробу каштоўнага металу ў вырабах (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 1620, арк. 4).
    III. 1.1504. ШЫФРЫН Янкель Меер, гарадзенскі злотнік; прыцягнуў увагу Віленскай пробернай палаткі ў сувязі з падазрэннем, што заніжаў пробу каштоўнага металу ў вырабах (НГАБ у Гродне, ф. 24, воп. 1, спр. 1620, арк. 4).
    III. 1. 1505. ШЭЙНКМАН Давід, віцебскі злотніцкі падмайстра ў 1840-1850-я гг. (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13 зв.).
    III. 1. 1506. ШЭЛІХАЎ Сямён Якімавіч, рослаўскі мешчанін, майстра розных залатых спраў; у кастрычніку 1850 г. атрымаў падрад і накіраваўся ў Полацак для ўнутраных работ у Сафійскім
    саборы (НГАБ у Мінску, ф. 1297, воп. 1, спр. 21335, арк. 1 —9); у 1867 г. «заведуе залатарнай» майстэрняй у Віцебску на Саборнай плошчы ў доме Фроса (тамсама, ф. 2505, воп. 1, спр. 109, арк. 38 зв.). III. 1. 1507. ШЭНКМАН Шая Давыдаў, віцебскі мешчанін, 06.06.1888, пасля атэстацыі майстрам Б. Дыменштэйнам і іспытаў экспертаў, атрымаў атэстат «вечнага» майстры золата-срэбраных спраў (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 343, арк. 1 зв. 2).
    III. 1.1508. ШЭНКМАН Шмуйла, дзісненскі мешчанін; у 1868 г. майстра віцебскага злотніцкага цэха, жыў у Віцебску на вул. Шасэйнай у доме Позіна (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 123, арк. 45). III. 1. 1509. ШЭРМАН Залман, мешчанін Барысаўскага пав.; у 1849 г. значыцца майстрам менскага ювелірнага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 24, воп. 1, спр. 338, арк. 20).
    III. 1. 1510. ШЭФТЭЛЬ Ізраіль-Юда Іцкаў, лепельскі мешчанін мяст. Чашнікі; 22.06.1893 атрымаўу лепельскай спрошчанай рамеснай управе пасведчанне майстры (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 626, арк. 1); 12.08.1894 прасіў віцебскую рамесную ўправу аб выдачы яму часовага пасведчання на званне майстры «серебрянннка н позолотчмка посредством гальваннрованмя»; падчас іспытаў «оказалось, что Шефтель своего ремесла не знает» (тамсама); 26.05.1895 «за самовольное пронзводство мм ремесла» у яго «заведенмн... находмвшемся по Нльннскому переулку в доме Залмана Шадхана» канфіскаваны старшымі цэха прылады працы і вырабы (тамсама, арк. 3—4); 07.06.1895 віцебская рамесная ўправа данесла аб прыцягненні яго «в порядке уголовном к ответственностм за невыборку
    свндетельства» і «за обманное прнсвоенне себе вымышленной фабрмчной промышленностн, которая не суіцествовала м не суідествует» (тамсама, арк. 2); 12.08.1895 вынесены прыгавор міравога суддзі, паводле якога віцебская рамесная ўправа не мела права знішчаць пасведчанне І.-Ю. Шэфтэля на права займацца рамяством і «подвергать» новым іспытам, у сувязі з гэтым неабходна лічыць яго апраўданым па справе і канфіскаваныя ў яго рэчы і прылады працы вярнуць (тамсама, арк. 12 — 12 зв.); 14.08.1895 датуецца пастанова Віцебскага губернскага праўлення на імя віцебскай рамеснай управы аб аб'яўленні І.-Ю. Шэфтэля цэхавым майстрам названага рамяства і дазволіць яму адкрыць майстэрню (тамсама, арк. 19); 22.08.1895 напісана апеляцыйная скарга віцебскай рамеснай управы з'езду міравых суддзяў на рашэнне міравога суддзі па справе І.-Ю. Шэфтэля, слуханне справы было прызначана на 22.11.1895 (тамсама, арк. 13—16); 29.03.1895 датуецца пастанова Віцебскай гарадской думы па скарзе І.-Ю. Шэфтэля на рамесную ўправу, якой прадпісана без затрымак вярнуць «заарыштаваныя» прылады працы, запісаць яго ў цэх і дазволіць займацца рамяством, а пасля прадстаўлення пасведчанняў аб вучэнні і падмайстэрстве «предоставнть» яму званне майстры (тамсама, арк. 20, 23); 10.10.1895 накіраваны запыт пракурора Віцебскага акруговага суда да віцебскай рамеснай управы, чаму «да сяго часу» не выкананы прыгавор міравога суддзі ад 12.08.1895 (тамсама, арк. 24); 23.11.1895 датуецца адказ рамеснай управы на пракурорскі запыт, у якім
    падкрэслена, што І.-Ю. Шэфтэлю «пронзводмть ремесло... без ученнков н подмастерьев... не возбранялось» (тамсама, арк. 26); 05.02.1896 пасведчанне веліжскага медна-бляхарнага цэха на права рабіць «серебряннчество н позолоченне» розных металёвых вырабаў у 1896 г. зафіксавана ў Рыжскай пробернай палатцы (тамсама, арк. 28); 14.01.1897 паступіла прашэнне майстры І.-Ю. Шэфтэля, які жыў у 1-й частцы г. Віцебска на вул. Афіцэрскай у доме Кагана, аб выдачы яму пасведчання на права займацца рамяством у 1897 г. (тамсама, арк. 27).
    III. 1. 1511. ЭБЕРТ Ян (Jan Ebert), 16.09.1807 запісаны вучнем на 6 г. да гарадзенскага злотніцкага майстры /. Колса; 12.08.1809 залічаны падмайстрам у віленскі злотніцкі цэх (L—V, № 2.207).
    III. 1. 1512. ЭВЕНЧЫК Меер Рубінаў, койданаўскі мешчанін; жыў у Менску на вул. Замкавай у доме Шрэйдэля; у 1897 г. у 15-гадовым узросце паступіў у вучні да майстры М. Кморына для абучэння гравёрнаму рамяству (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 955, арк. 7—10); 10.02.1900 прасіў менскае рамеснае таварыства выдаць яму пасведчанне работніка гравёрнага рамяства, што было задаволена 11.02 (тамсама, арк. 7).
    III. 1.1513. ЭДЭЛЬШТЭЙН Іцка, віцебскі мешчанін, майстра злотніцкай управы; у 1840-1850-я гг. жыў на вул. Афіцэрскай у доме 3. Эпштэйна (НГАБ у Мінску, ф. 2505, воп. 1, спр. 17, арк. 13), у 1860 г. у 1-й частцы г. Віцебска (тамсама, ф. 1416, воп. 2, спр. 11540, арк. 40 зв.); у 1892 г. фігуруе ў спісе віцебскіх майстраў (тамсама, ф. 2505,
    воп. 1, спр. 522, арк. 5 зв.) I ў спісе майстраў злотніцка-срэбраніцкага цэха, якія маюць права голасу на грамадскіх сходах (тамсама, спр. 659, арк. 50).
    III. 1. 1514. ЭПШТЭЙН Ёсель Ёселевіч, у 1844 г. майстра менскага злотніцка-срэбраніцкага цэха (НГАБ у Мінску, ф. 10, воп. 1, спр. 33, арк. 1).