Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партрэт пісьменніка і чалавека Адам Мальдзіс

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
47.35 МБ
— Ото малайцы, — па-свойму разважыў Караткевіч, забыўшы пра ўчарашнюю крыўду. — Устаўлю ўсю гісторыю ў «Расказы з каталажкі». Уяўляеце сабе: прыязджае амерыканец ў дарэвалюцыйны Магілёў ці Вільню. I яму прадаюць, скажам, помнік Мураўёва-вешальніка або Кацькі. Што тут пачнецца...
Каб ужо закончыць з забаўнымі здарэннямі ў Кракаве, згадаю яшчэ адно. Дакладней, унясу пэўныя карэктывы ў вельмі цікавыя і эмацыянальныя ўспаміны Дануты БічэльЗагнетавай «Сустрэчы, аўтографы...» (Літ. і мастацтва. 1986, 3 кастрыч.). «Сядзяць Караткевіч і Мальдзіс у мяне на кватэры па вуліцы Паповіча, — гаворыцца там, — і рас-
казваюць розныя літаратурныя анекдоты. Напрыклад, пра тое, як Валодзя ў Беластоку ці Варшаве адной польскай паненцы хацеў сказаць камплімент па-польску і ў яго атрымалася: «Вы капнента Данута Бічэль». I як паненка пакрыўдзілася. I як ён яе перапрошваў. Бо словам «капнента» ў польскай мове абзываюцца, лаюцца, а кампліментаў не гавораць. А ён хацеў сказаць «выкапаная»... Праўда, іншым разам яны расказвалі гэтую гісторыю з варыянтам: «Вы — капнента Вольга Іпатава...» Так з імі здаралася...
He памятаю ўжо, які горад і чыё прозвішча называў Караткевіч (мы разам выступалі тады ў Гродне па пуцёўках Бюро прапаганды мастацкай літаратуры нашага Саюза), аднак на самай справе ўсё было крыху іначай. Пайшлі мы ў Кракаве аднойчы абедаць у кавярню, што знаходзіцца ў падзямеллі былой ратушнай вежы. Спускаешся туды па сходах, ля якіх вісяць старадаўнія прылады для катаванняў. У такім жа макабрычным стылі вытрымана і сама зала. Але змрочны настрой рассейваецца, калі бачыш маладых афіцыянтак у старапольскіх строях. Тая, што нас абслугоўвала, дужа нагадвала Вольгу Іпатаву. I Валодзя, жадаючы сказаць ёй у кампліменце, што яна як дзве кроплі вады падобная на вядомую беларускую паэтэсу, урачыста прамовіў:
— Пані ест копнента бялоруска поэтка Ольга Іпатова!
Афіцыянтка пачырванела і збянтэжана адышла.
— А чаго яна так? — спытаў у мяне няўцямна Валодзя.
— Як чаго? Ты сказаў ёй, што яна копнутая ў адно месца, ну, ненармальная, чокнутая.
— А чаму ты мяне не папярэдзіў, што так нельга казаць.
— А адкуль я, Валодзечка, мог ведаць, што ты прыдумаеш такі камплімент.
Калі афіцыянтка прынесла нам заказ, Караткевіч доўга прасіў у яе прабачэння, цалаваў ручкі, а тая ў адказ усміхалася:
— Кліент заўсёды мае рацыю.
Пакідалі мы кафэ ў мірным настроі. Валодзя з гумарам здзекаваўся сам з сябе:
— Тэн копненты Короткевіч! — і потым:— Уяўляеш сабе: вяртаемся мы дамоў — а там ужо ўсе пра гэта ведаюць. I Іпатава таксама.
Толькі мы выйшлі на вуліцу, як з вежы Мар’яцкага касцёла раздаліся гукі гейнала. Трубач трубіў кожную гадзіну ў памяць аб колішнім татарскім нашэсці. Воін, які аглядаў тады са старожы навакольныя палі, пабачыў ворага і ўзяў трубу, каб папярэдзіць гараджан. Але толькі ён выдаў некалькі гукаў, як варожая страла ўпілася яму ў горла... Таму і цяпер мелодыя нечакана абрываецца на высокай ноце.
— Ведаеш, дзед, добра было б правесці ноч на вежы з гейналістамі, — Валодзя нечакана спыніўся.
— Дзеля чаго?
— Нічога ты не разумееш! Каб пабачыць старыя муры і дрэва, адчуць іх пах. Каб зверху пачуць гукі начнога горада. Адчуць стагоддзі.
Аднак Нядзеля аднёсся да Валодзевай ідэі без асаблівага энтузіязму:
— Ніколі не чуў, каб туды кагосьці пускалі. Нават не ведаю, ад каго гэта залежыць. Ва ўсякім выпадку, не ад духавенства. Мусіць, ад гарадскіх улад.
— Тады пойдзем за дапамогай да УХадзімежа Мацёнга ў «Жыце Літэрацке». Калісьці бываў ён у Беларусі. Раскрытыкавалі яго нашы за адзін рэпартаж — часам слушна, а часам і не... Можа, забыў старую крыўду?!
Уладзімеж Мацёнг, вядомы польскі публіцыст, прыняў нас з падкрэсленай ветлівасцю, але ад нечаканай просьбы і ён развёў рукамі. Доўга званіў. Нарэшце высветліў: дазвол залежыць ад гарадской пажарнай каманды. Падышлі мы туды — і нам неакрэслена паабяцалі, што вывучаць справу. Бо мы першыя, хто звярнуўся да іх з такім незвычайным жаданнем.
Праз тры дні па нас спецыяльна прыйшоў пажарнік, здаецца, нават не радавы, і павёў нас па стромкіх драўляных сходах на старадаўнюю Мар’яцкую вежу, пазнаёміў нас з двума гейналістамі, якія, дзяжурачы, штогадзінна трубілі на змену. Валодзю ўразіла, што ў каморцы для адпачыпку на-
ват стаяў тэлевізар. Гейналісты аказаліся людзьмі маладымі, гаваркімі, асабліва Янак Колтун, сын Яна, прадстаўніка той жа прафесіі. Пабачыўшы Валодзевы запасы, яны адразу згадзіліся, каб мы ў іх пераначавалі. Але я адмовіўся: трэба было вяртацца ў бібліятэку. Караткевіч жа застаўся. Потым пайіпла легенда, што ў тую ноч гейналісты не трубілі — упершыню за шэсцьсот год. Ці так яно было — не ведаю, бо ад Мар’яцкай вежы да гасцініцы «Краковія» — добры кавалак дарогі... Потым легенду падхапілі польскія газеты. Яцак Москва пісаў у штотыднёвіку «Політыка», што Караткевіч быў першым паэтам, які пераначаваў на вежы (ёсць толькі сумненні наконт Галчыньскага). А пасля смерці пісьменніка Анатоль Верабей знайшоўяго верш «Ваколхейнала», прысвечаны «Яну Колтуну II, самаму маладому трубачу«хейналісту» Вежы Мар’яцкай». Пачынаецца ён радкамі:
— Думаеце — герольды
У барве й каронах?
Рык фанфаронаў — ад суднага дня глухіх?..
А тут проста трубы
Чэшскай фірмы «Лігатона», А на калках вісяць кажухі. Бэлькам — шэсцьсот (Тут што праўда, то праўда)... Сведкі польскай, і нашай, і... іншай зары, Але тут... Тут спявае ціхутка радыё I ў каморцы «тэлік» маленькі гарыць.
На вежы паэта сустрэлі тыя ж пахі баршчу, цёплага хлеба, цыбулі, што і ў час начлегу на яго родным Дняпры. I яму добра глядзець зверху на помнік, што, «як вулей, над згасаючым Кракавам мёдам гарыць».
У архіве Караткевіча знайшоўся таксама верш «На вуліцы Дэшчовай», напісаны ў Кракаве 16 снежня 1971 года, відаць, на развітанне і прысвечаны Здзіславу Нядзелю. У апошніх яго радках нечакана з’яўляецца «пакаяльнасць»:
О божа, даруй маёй Беларусі!
I Польшчы!
I ўсім на свеце... Даруй.
Чым выкліканы гэты заключны трагічны акорд, сказаць не магу. На некалькі дзён раней я ад’ехаў у Вроцлаў. Нягледзячы на ўлеву, Караткевіч і Нядзеля праводзілі мяне на вакзале. 3 Вроцлава шляхі мае вялі ў Познань і зноў у Варшаву. А ў Варшаве сустрэў Валянціну Браніславаўну, якой далі навуковую камандзіроўку ў Польшчу для выяўлення матэрыялаў па гісторыі беларускай архітэктуры. Расказвала, што Валодзя вярнуўся задаволены і што яго апярэдзілі міфы пра кракаўскую цыганку і Мар’яцкую вежу. 3 дапамогай польскіх даследчыкаў Брыкоўскага і Хшаноўскага і княгіні Радзівіл (дарэчы, удзельніцы польскага Супраціўлення) Валянціна Браніславаўна знайшла тады многа цікавых звестак. I, па словах Валодзі пасля яе вяртання, годна прадстаўляла Беларусь. Калі ў адной арыстакратычнай кампаніі пачалі гаварыць пра «ўсходнія крэсы», што гэта цёмны і забіты край, які нават не мае ўласнай гісторыі, яна нібыта пагадзілася:
— Ну так, проша паньства. За маленькім толькі выключэннем.
— Цікава, за якім жа?
— За тым, што мы далі Польшчы чатырох выдатных людзей.
— Напэўна, найперш скажаце: Фелікс Дзяржынскі...
— Дзякуй, што прыгадалі пятага.
— А тыя чацвёра?
— Так, «дробязь»: Касцюшка, Міцкевіч, Манюшка і Пілсудскі.
Пасля гэтага ў прысутнасці Валянціны Браніславаўны гаворак пра «крэсы» больш не заводзілі.
— Вось так трэба абараняць наш гонар, панове горапатрыёты! — заканчваў Караткевіч свой расказ пра знаходжанне жонкі ў Варшаве. I тут жа напяваў уласную песеньку пра гэта знаходжанне, з якой засталіся ў памяці толькі некалькі слоў:
...уднвнл:
Пан Брыковскнй, пан Хшановскйй Н графння Радзнвнлл.
У 1973 годзе Караткевічы выбраліся ў Чэхаславакію па запрашэнні чэшскай перакладчыцы Веры Адлавай і славацкай пісьменніцы Гелены Крыжанавай-Брындзавай, з якімі яны выпадкова пазнаёміліся, а потым пасябравалі на курорце ў Гаграх. 3 дарогі, з Прагі і з Браціславы, Валодзя прыслаў мне лісты, у якіх апісваў помнікі архітэктуры і асаблівасці побыту. Вярнуўшыся, захоплена расказваў пра паездку ў Высокія Татры, наведанне Дэманоўскіх пячор і горада Левача з яго палацамі і касцёламі, упрыгожанымі гатычнай разьбой.
— Славацкая мова, стары, вельмі падобная па беларускую. I я амаль усё разумеў без перакладу, нават спрабаваў гаварыць.
У наступным годзе Іёлена Крыжанава-Брындзава, пісьменніца, хрэстаматыйная на радзіме, разам з мужам Іржы і зяцем Ота гасцявала ў Мінску, у Караткевічаў. Паколькі да мяне якраз з Польшчы прыехаў аўтар манаграфіі пра Сыракомлю Фелікс Фарнальчык з жонкай, мы аб’ядналіся і, наняўшы «рафік» ды атрымаўшы неабходны дазвол (у той час гэта было нялёгка), павезлі іх у Нясвіж, Мір і Навагрудак з дзвюма начоўкамі па дарозе. У Нясвіжы Валодзя выпрасіў у ксяндза Каласоўскага, каб той паказаў нам падзямеллі фарнага касцёла, дзе пахаваны (муміфікаваны) Радзівілы, расказваў ледзь не пра кожнага з іх жахлівыя і пацешныя гісторыі. Ў Міры абвёў нас вакол сцен замка і смуціўся, што ў Беларусі помнікі архітэктуры не так дагледжаны, як у Славакіі ці Полыпчы. У Навагрудку паказваў руіны замка, курган Міцкевіча, яго музей. Над Свіцяззю ўрачыста абвясціў, што гэта самае чыстае і самае паэтычна-легендарнае возера ў свеце.
Праз тыдзень Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч павёз нас усіх, а таксама Барадуліных, Івана Бурсава і яшчэ некалькіх пісьменнікаў, на радзіму Якуба Коласа, у Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольню, Мікалаеўшчыну, дзе заначавалі. Назаўтра хадзілі ў лес па грыбы. Па дарозе Валодзя паказваў гасцям розныя расліны, прыводзіў іх беларускія і лацінскія назвы, пытаў, як яно будзе па-славацку і па-польску,
і цешыўся, калі знаходзіў нейкую сугучнасць. Тады ж выказаў думку, што ўсе мы, літаратары, недаацэньваем ролю народнага самародка дзядзькі Антося ў станаўленні творчай індывідуальнасці Якуба Коласа (« ён жа адкрываў яму, мяркуючы па «Новай зямлі», вочы нахараство»).
У тым жа 1974 годзе Янка Брыль, Уладзімір Караткевіч і я вазілі польскага сябра Беларусі паэта і перакладчыка Мацея Юзафа Канановіча і грамадскага дзеяча Зыгмунта Пшэтакевіча (Валодзя «перакладаў» яго прозвішча: пан Рэшатовіч) з іх жонкамі Крыстынай і Галенай у тыя ж Навагрудак, Мір і Нясвіж. Па дарозе Брыль паказваў нам мясціны, блізкія яму з дзяцінства.