Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
— На першы погляд гэта дзіўна: запознена, у XX стагоддзі ў беларускай літаратуры з’явіўся свой Вальтэр Скот — у асобе Караткевіча. Але гэта не выпадковасць. Тут праявілася мудрасць літаратуры. Беларускай моладзі патрэбны быў прыклад, рамантызацыя мінулага.
Пачакайце, скажа тут дасведчаны чытач: вось вы разважаеце пра рамантызм у творчасці Караткевіча, а сам пісьменнік яго адмаўляў. Скажам, у інтэрв’ю для Таццяны Шамякінай. I асабліва настойліва — у сваіх запісных кніжках («Я не рамантык, і не сентыменталіст, і не якінебудзь «іст»).
Сапраўды, парадокс.
Аднак вытлумачыць яго можна даволі проста. У часы, калі пісаліся і публікаваліся асноўныя творы Уіадзіміра
Караткевіча, рамантызм — і як мастацкі напрамак, і як стыль — меў адмоўную афарбоўку. Загорскага, Грынкевіча, Беларэцкага крытыка ўпарта называла прыдуманымі, нерэальнымі, нежыццёвымі. Карацей — рамантычнымі. I ў пісьменніка выпрацаваўся стойкі «імунітэт» супраць гэтага слова, яго непрыняцце («лепяць і лепяць ярлыкі» — у запісной кніжцы). Ён упарта даказваў: не, у мяне ўсё так, як было, як магло быць у жыцці, я пішу ў адпаведнасці з праўдай гістарычнай, праўдай мастацкай... «Я проста ёсць я, Караткевіч, з двума нагамі (пакуль), двума вачыма і вушамі, адным носам і адным сэрцам, з 5 дадатнымі якасцямі і 95 недахопамі. Такім вы мяне і прымайце, калі вам хаця крыху цікава тое, што я кажу вам» (з запісной кніжкі). Ён казаў: я нармальны, а яму доўга не верылі. Доўга яго не чулі.
Што жыццё Уладзіміра Караткевіча было нялёгкім — гэтасвятая праўда. Аднакён ведаў, нашто ідзе. Пісьменнікаў, відаць, можна ўмоўна падзяліць на тры групы: тых, хто апярэджвае свой час, тых, хто добра крочыць з ім у нагу, і тых, хто ад яго адстае, часам безнадзейна. Караткевіч адносіцца да першых. Іншыя лягчэй або цяжэй прыстасаваліся да застойнага перыяду. А ён — не. Ён горда, нібы Юрась Братчык крыж на Галгофу, нёс цяжкую ношу «заступніка» беларускай гісторыі і беларускай культуры. Быў прапаведнікам і прарокам. Нехта ж мусіў ім быць, а выбар паў на яго. Усведамляў ён гэта? Безумоўна. Інакш не напісаў бы: «Быў. Ёсць. Буду».
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адзін рускі класік, Аляксандр Блок, сказаў пра другога рускага класіка, Аляксандра Пушкіна: ён ведаў, што «рана ці позна ўсё будзе па-новаму, таму што жыццё цудоўнае»... Неяк прачытаў гэтыя словы і падумаў: як жа яны стасуюцца і да нашага У\адзіміра Караткевіча. Ён ведаў, што будзе, таму што верыў у абавязковае і бесперапыннае абнаўленне жыцця. Ён быў носьбітам гэтага абнаўлення і адраджэння, асобай рэнесанснай і таму адначасна аптымістычнай і трагічнай. Далёка не
кожнаму дадзена ўзняцца над сваім часам, бачыць будучыню. Іншыя прыніжаюцца да абставін, зручна ўрастаюць у іх. А Караткевіч узняўся. Узняўся і ўзвысіўся. Да абнаўлення, што прыйшло ўжо ў гады яго фізічнага небыцця.
Уладзімір Караткевіч узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай (не пабаімся гэтых слоў) не толькі ў працэсе развіцця беларускай літаратуры ці беларускай культуры, але і фарміравання (дакладней, адраджэння) нацыянальна-гістарычнай свядомасці нашага народа. Вядома, рабіць абагульненні яшчэ ранавата («большое внднтся на расстояннн»), Вырашальнае слова пра значэнне шматграннай творчасці Уладзіміра Караткевіча скажуць, вядома, нашы нашчадкі. Але ўжо сёння ён бачыцца мне ў шэрагу такіх постацей, як Францішак Скарына ці Кастусь Каліноўскі. Можна назваць і іншыя прозвішчы. Але спынімся на гэтых трох.
— Што агульнага паміж імі, людзьмі розных эпох і розных перакананняў? — спытае скептычна чытач. I, на першы погляд, будзе мець рацыю.
Але толькі — на першы погляд.
Францішка Скарыну, Кастуся Каліноўскага і Уладзіміра Караткевіча аб’ядноўвае тое, што яны жылі і дзейнічалі ў часы, якія раней называліся эвалюцыйнымі, а сёння звычайна застойнымі. Дакладней, пад самы канец гэтых часоў, калі выспявалі новыя, рэвалюцыйныя з’явы. I такія людзі былі носьбітамі новага, яго прадвеснікамі.
Скарына, Каліноўскі і Караткевіч апярэджвалі свой час. Прытым намнога. I таму іх не разумелі, і таму ім цяжка жылося.
Францішак Скарына быў на беларускай зямлі прадвеснікам Рэнесансу і Рэфармацыі. Сілы сярэдневякоўя былі яшчэ моцныя. Ім удалося спыніць Скарынава кнігадрукаванне ў Вільні, адправіць яго ў новае выгнанне. Справа, распачатая беларускім першадрукаром, знайшла свой працяг і развіццё толькі гадоў праз сорак-пяцьдзесят, калі з’явіліся Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Але, даючы «люду посполнтому» кніжку на роднай мове (ці, дакладней, вельмі набліжанай да яе), вялікі палачанін рыхтаваў той гуманістычна-рэфарма-
цыйны «пераварот у розумах», які пачаўся ў першай, але адбыўся ў другой палове XVI стагоддзя.
Кастусь Каліноўскі таксама значна апераджаў свой час. Непрымірымы вораг самаўладства і прыгонніцтва, ён дзейнічаў на рубяжы дзвюх эпох — феадалізму і капіталізму, рэвалюцыйнасці шляхецкай і рэвалюцыйнасці дэмакратычнай. Узнімаючы свой народ на паўстанне, ён імкнуўся спалучыць рух нацыянальны і рух сацыяльны. Яго не разумелі, асабліва ў стане «белых». Але за Каліноўскім была будучыня. Яго ідэі «мужыцкі народ» рэалізаваў толькі год праз сорак-пяцьдзесят — у час рэвалюцый 1905 і 1917 гг. Ці ведаў ён, заклікаючы паўстанцаў узяць у рукі стрэльбы і косы, што ўсё скончыцца паражэннем, вісельняй і катаргай? Мабыць, адчуваў, прадчуваў сваім сэрцам. I тым не меней — клікаў. Каб кінутае ў зямлю зерне прарасло ў наступных пакаленнях.
А Учадзімір Караткевіч? Ён таксама быў прадвеснікам новай эпохі, адметнасць і значнасць якой мы, відаць, яшчэ ўсё яшчэ недастаткова ўсведамляем, таму што самі ў ёй жывём. Гісторыкі будучыні знойдуць больш дакладныя вызначэнні і для сталінска-брэжнеўскіх часоў, і для часоў рэвалюцыйнай перабудовы. Аднак і сёння бачна, што У\адзімір Караткевіч, жывучы ў першых, тварыў, змагаўся, каб наблізіць другія. Праўда, пасеў ад ураджаю тут не быў такі аддалены, як у Скарыны і Каліноўскага. Але на тое ёсць тлумачэнне: хада гісторыі з кожным стагоддзем усё больш паскараецца. Дзесяцігоддзі спрэсоўваюцца ў гады.
«Людзей прадвесня» аб’ядноўвае «тытанізм» і шматграннасць іх працы. Яны спяшаюцца рабіць сваю справу, разумеючы, наколькі яна важная для сучаснікаў і нашчадкаў. Яны бяруцца за ўсё, усведамляючы, як мала сіл.
Мяркуйце самі. Францішак Скарына — пачынальнікусходнеславянскага кнігадрукавання. Ён жа як перакладчык Свяшчэннага пісання найболей за дзесяць год здзейсніў справу, на якую ў прадстаўнікоў іншых народаў не хапала ўсяго жыцця, дзеля гэтага ён павінен быў акрамя роднай ведаць мовы стараславянскую і стараяўрэйскую, грэчаскую і
латынь, польскую і чэшскую. Ён жа і мысліцель, які выклаў свае погляды ў прадмовах і пасляслоўях да выдадзеных кніг. Ён жа і найпершы наш паэт, аўтар і перакладчык канонаў і акафістаў у «Малой падарожнай кніжцы». Ён жа медык, батанік, астраном (што відаць з «Пасхаліі») і, магчыма, гравёр.
А Кастусь Каліноўскі? Стратэг і практык паўстання, больш разважлівы і дальнабачны, чым усе іншыя члены беларуска-літоўскага «ронда». Палымяны публіцыст, які ў «Мужыцкай праўдзе» выявіў глыбокае веданне эканомікі, права, гісторыі, філасофіі. Як відаць з верша «Марыська, чарнаброва галубка мая», таленавіты паэт. Жыццё Кастуся Каліноўскага абарвалася ў дваццаць шэсць год, а колькі ён паспеў здзейсніць і колькі здзейсніў бы пры даўжэйшым жыцці і іншых умовах?!
Тое ж стасуецца і да Уладзіміра Караткевіча. Пра самаахвярны тытанізм яго дзейнасці, пра незвычайную шматграннасць яго творчай індывідуальнасці ўжо сказана вышэй. Проста здзіўляешся, колькі паспеў ён зрабіць, — асабліва калі згадаць, колькі часу гублялася, — таму што былі неспрыяльныя абставіны, таму што часта апускаліся рукі.
I яшчэ адна супольная рыса — шырокі, гуманны погляд на жыццё і свет. Імкненне знаходзіць тое, што аб’ядноўвае людзей і народы. Францішак Скарына жыў у часы, калі паміж Руссю Літоўскай і Руссю Маскоўскай адбываліся частыя войны, калі ўзмацнялася варожасць паміж праваслаўем і каталіцтвам. Яму лёгка было паддацца эмоцыям, далучыцца да аднаго з варагуючых бакоў. А ён імкнуўся ўзняцца над дзяржаўнымі і канфесіянальнымі сваркамі, заклікаў да яднання. Такая ж цярпімасць і талерантнасць уласцівыя і для Кастуся Каліноўскага. Узнімаючы беларусаў, літоўцаў, палякаў на паўстанне супраць рускага самаўладства, ён ніколі не атаясамліваў яго з рускімі ўвогуле, марыў пра будучую федэрацыю вольных народаў. Што ж датычыцца У\адзіміра Караткевіча, то павага да іншых людзей і народаў былі ўяго, як кажуць, у крыві. У яго творчасці, у яго натуры арганічна
спалучалася тое, што мы, часам неразумна падзяляючы, называем патрыятычным і інтэрнацыянальным.
Дарэчы, %.адзімір Караткевіч свядома арыентаваўся і на Скарыну, і на Каліноўскага, адчуваў падабенства сваёй і іх місій. Таму і шукаў сляды Скарыны ў Вільнюсе і Полацку, Празе і Кракаве, таму і прысвяціў яму два цудоўныя эсэ. Што ж датычыцца легендарнага Кастуся, то гэта быў любімы герой Караткевіча, яго другое «я». Скарыну і Каліноўскага ён успрымаў як папярэднікаў, ад якіх пераняў гістарычную эстафету.
Сённяшнія паэты ахвотна параўноўваюць %.адзіміра Караткевіча з нябеснымі з’явамі, знаходзяць яму месца побач з Леанідамі. Адным ён уяўляецца вогненым метэарытам, яркай знічкай, што прамільгнула на цёмным небасхіле. Іншым — сонечным пратуберанцам, што вырываецца наперад, здзіўляючы і шакіруючы наваколле. Вунь і гераіні паэмы Міколы Купрэева «3 сястрой і Уладзімірам Караткевічам на Рагачоўшчыне» здаецца, што пісьменнік гаворыць з ёю не са старонак кніг, «а аднекуль з вышыняў»... Мне ж найбольш адпаведным здаецца параўнанне, зробленае Алесем Асіпенкам, — з «блізкай зоркай». Метэарыт ці пратуберанец згарае, знікае. А зорка — застаецца. У\адзімір Караткевіч узнёсся на небасхіл айчыннага пісьменства і гарыць там зоркай першай велічыні. Як Ютрань, зорка Пярэдадня.
Ракаў, 1987—Палушы, 1988
Вечная дарога
УХадзіміра Караткевіча
Асоба тсьменніка-рамантыка Уладзіміра Караткевіча і праз дзесяцігоддзі (ды і праз стагоддзі!) па-ранейшаму, мо нават з большайувагай, чым прыжыцці, будзе выклікаць цікавасцьусё новых і новых пакаленняў чытачоў.
Аўтар неўміручых раманаў «Зямля пад белымі крыламі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Нельга забыць», пачынальнік жанру гістарычнага дэтэктыва ў беларускай прозе, паэт, яркі публіцыст, ён, як ніхто іншы, паставіў літаратуру на службу гісторыі, спалучыў, аб’яднаў дзве Музы...