Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
Так, цяпер ужо відаць — і мы гэта можам сказаць без сумневу, — што тут ляжыць вялікі чалавек Белай Русі, апостал нашай духоўнасці, непараўнальны мастак XX стагоддзя Уладзімір Караткевіч.
Караткевіч — гэта пісьменнік божае міласцю, — паэт, празаік, драматург, — самы універсальны талент, прыдатны для якога-небудзь XVIII ст., аднак у якасці нейкае боскай кампепсацыі дадзены нашай культуры ў XX. Лёс яго ўвогуле быў шчаслівы (калі наогул можа быць шчаслівы лёс у такіх людзей), не зважаючы на ўсе выпрабаванні, якія былі шчодра пасланы яму людзьмі і богам. Ён іх перамог з годнасцю, не пераступіўшы свой талент і сваё сумленне. Тое, вядома, заўжды не проста для чалавека наогул, тым больш для мастака такой яркасці і такога маштабу. Ці многія з нас могуць сказаць перад гэтай магілай, што былі такія ж, як ён, — у нягодах, у спакусах, таксама і ў шчасці, якое зрэдку
яму выпадала. Ён быў ці не адзіны такі сярод нас — нам у папрок, але і нам у прыклад. Будзем жа памятаць гэты ягоны прыклад і раўняцца на яго».
Сёння памяць УХадзіміра Караткевіча ўвекавечана — хоць яшчэ і недастаткова — у Оршы, дзе ён нарадзіўся, вучыўся і настаўнічаў, Віцебску, які ён вельмі любіў, і Мінску, дзе ён жыў, тварыў і памёр. У Оршы і Віцебску яго імем названы вуліцы. Па ініцыятыве пошукавага клуба «Повязь» у 3-й Аршанскай сярэдняй школе створаны музей пісьменніка. У Мінску, на доме 36 па вуліцы Карла Маркса, дзе ён жыў у апошнія гады, устаноўлена мемарыяльная дошка. Дзякуючы старанням сястры Уіадзіміра Караткевіча, Наталлі Сямёнаўны, амаль усё ў яго кватэры застаецца ў ранейшым выглядзе, і з цягам часу тут таксама (верыцца ў тое) будзе музей. Два мемарыяльныя пакоі-музеі пісьменніка ёсць сёння ў рабочых інтэрнатах — на мінскім заводзе «Інтэграл» і ў маладзечанскіх будаўнікоў. Штогод, у дзень нараджэння Укадзіміра Караткевіча, там праводзяцца кранальныя вечары.
Прозвішча Ухадзіміра Караткевіча трывала ўвайшло ў гісторыю літаратуры — беларускай, усесаюзнай, усеславянскай. У распрацоўцы гістарычнай праблематыкі сёння за ім упэўнена ідуць многія і многія нашы празаікі — у першую чаргу я тут назваў бы У\.адзіміра Арлова, Леаніда Дайнеку, Канстанціна Тарасава. Светлы воблік Караткевіча ўзнаўляецца ў вершах паэтаў. Яму прысвячаюцца крытычныя і літаратуразнаўчыя працы.
3 выказванняў пра УХадзіміра Караткевіча людзей самых розных прафесій і нацый сёння можна скласці сапраўдны вянок — у дадатак да тых кветак, што ўскладаюцца на яго магілу, да каменя-помніка. Гэтыя выказванні сведчаць пра вялікую папулярнасць пісьменніка як у нашай краіне, так і за яе межамі. Прывяду некаторыя з іх.
Беларуская паэтэса Галіна Каржанеўская. Верш «У\адзіміру Караткевічу»;
Ён выпорвае слоўца з імхоў забыцця (He заўважыць другі і нагой наступіўшы!). Ім, крамяным, любуецца, круціць пяшчотна, А пасля ачышчае ад жухлай ігліцы, Ад прыліплых пясчынак, малых парушынак I ў ёмісты кош свой кладзе.
Ў тым кашы
3-пад Бягомеля слоўцы, з-пад Воршы і Пінска...
Аднаго зразумець не магу: Як жа ён
Наадшукваў іх гэтулькі, гледзячы ў неба!
Прафесар Карлава ўніверсітэта Вацлаў Жыдліцкі. Са «Слоўніка пісьменнікаў Савецкага Саюза» (Прага, 1977): «Уладзімір Караткевіч. Аўтар пераважна гістарычных, дакладней, «гістарыяграфічных» празаічных твораў. Больш, чым уласна гісторыяй, займаецца яе сэнсам. Таму ён пазбягае простай белетрызацыі гісторыі, не апісвае вяршынныя падзеі, не партрэтызуе праслаўленых асоб. Наадварот, ён чэрпае матэрыял, яўна пабочны, з легенд, старых хронік і народных паданняў. Невядомыя, як правіла, выдуманыя героі і падзеі з глухіх, перыферыйных закуткаў служаць яму сыравінай, з якой ён стварае тыпы і выклікае ўяўленне духу беларускай народнай гісторыі». I далей: «Як гістарычныя, так і сучасныя сюжэты ён настройвае рамантычна, даючы перавагу ў першым выпадку класічнаму вальтэрскотаўскаму рамантызму, у другім — «неарамантызму» з яго значнай дозай лірызму і казкавай паэтычнасцю. Караткевіч разам з тым піша годную ўвагі сучасную асацыятыўна-метафарычную лірыку, а таксама паспяхова выступае як драматург і кінасцэнарыст».
Рускі празаік Віктар Астаф’еў. 3 інтэрв’ю беларускаму літаратару Аляксею Гардзіцкаму (70-я гады): «Як там Валодзя Караткевіч? Я яго помню па літаратурных курсах. Мы яго любілі слухаць, ён цудоўны расказчык».
Загадчыца кніжнага магазіна Зоя Сямёнава. 3 артыкула ў астравецкай раённай газеце (1979): «Бадай ніхто з беларускіх пісьменнікаў не ведае так добра свой край, яго гіста-
рычнае мінулае, побыт беларусаў, іх звычкі, як Уладзімір Караткевіч».
Беларускі паэт Рыгор Барадулін. Верш «Да партрэта Уладзіміра Караткевіча»:
Дзіця з вачыма празарліўца, 3 душой, пакрыўджанай на свет Зірне — і будзе фраза ліцца, Нібыта клёкат праз арліцу, Як несупыннасць праз Тыбет. Адчай з прарочымі вачыма, Дзе ўзорацца шляхоў шлякі, Дзе з небам раіцца Радзіма, Дзе немагчымае магчыма, Дзе дзівакуюць дзівакі.
Ахвярца верны неспакою Над плынню крэўнае ракі. I мова матчынай рукою Яго сумленне трапяткое Благаславіла на вякі.
Сяргей Сідарэвіч, наладчык вытворчага аб’яднання «Інтэграл». 3 ліста ў рэдакцыю «Літаратуры і мастацтва» (1982) у сувязі з вылучэннем кандыдатуры 5\адзіміра Караткевіча на Дзяржаўную прэмію БССР: «Сёлета кандыдатура УХадзіміра Караткевіча за «Чорны замак Альшанскі» і за распрацоўку гістарычнай тэмы ў іншых творах вылучана на атрыманне Дзяржаўнай прэміі БССР. Калі мы адкажам сабе на пытанне, хто больш і хто лепш напісаўу нашай літаратуры пра мінуўшчыну Беларусі, то пераканаемся, што пісьменнік заслугоўвае гэтай высокай дзяржаўнай узнагароды».
Балгарскі крытык Сямён Улаёзішраў. 3 прадмовы да зборнікаУладзіміраКараткевіча «Паром набурнайрацэ» (Сафія, 1982): «Я перакананы, што Ўладзімір Караткевіч у хуткім часе стане адным з самых любімых балгарскімі чытачамі пісьменнікаў. Яго вылучае натуральны талент апавядальніка, уменне неназойліва і з захапленнем пранікнуць у псіхалогію сваіх герояў, як правіла, цікавых і
неадназначных асоб, якімі кіруюць значныя ідэі і моцныя парыванні. Той, хто прачытаў выдадзеную нядаўна ў нас у перакладзе на балгарскую мову аповесць У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» і пазнаёміцца з апавяданнямі, якія ўключаны ў гэтую кнігу, абавязкова згодзіцца са мной. Яшчэ недастаткова вядомыя ў Балгарыі, у беларускай літаратуры творы У. Караткевіча — даўно ўжо не толькі абяцанне цікавага развіцця, а жывая рэальнасць, якая ўзбагаціла гэтую літаратуру значнымі мастацкімі каштоўнасцямі».
Беларускі спяьж Міхал Забэйда-Суміцкі. 3 ліста да віцебскага краязнаўцы Міколы Плавінскага (1972): «Трэба сказаць, што наша літаратура зрабіла вялікі крок наперад. Мне прысылаюць свае кнігі М. Танк, С. Грахоўскі, У. Караткевіч і інш. Чытаю і павучаюся. Караткевічава « Дзікае паляванне караля Стаха» пераклалі, і вельмі ўдала, на чэшскую мову. Прачытаў з захапленнем два разы...»
Беларускі пісьменнік Ніл Гілевіч. 3 юбілейнага артыкула ў газеце «Советская Белорусскя» (1980): «Колькасць чытачоў яго кніг і прыхільнікаў яго таленту будзе расці, таму што расце ўзровень адукаванасці і агульнай культуры народа, а значыць, узровень яго гістарычнай самасвядомасці. Мы — сведкі гэтага росту, гэтай плённай тэндэнцыі ў духоўным развіцці грамадства, гэтай узмоцненай увагі мастакоў і мысліцеляў да каранёў і вытокаў».
Польскі літаратуразнавец Фларыян Няўважны. Зрэцэнзііўчасопісе «Пшыязнь» назборнікУхадзіміраКараткевіча «Блакіт і золата дня» (Лодзь, 1976): «Добра сталася, што Караткевіч паступова пачынае прамаўляць да польскага чытача. Добра, што мы можам прачытаць навелы аўтара «Блакіту і золата дня» ў старанным і прыгожым перакладзе Яна Гушчы. Але, атрымаўшы каштоўную кніжку, мы хацелі б атрымаць новыя творы Караткевіча. Дадатковым жа аргументам з’яўляецца яго сімпатыя да Польшчы, да яе культуры, гісторыі. Даказаў гэта не толькі сваімі арыгінальнымі творамі, але таксама перакладамі нашай паэзіі. Таму
закончу заклікам да Лодзінскага выдавецтва: чакаем новых кніг Уладзі Караткевіча!»
В. Матпусевіч, інжынер. 3 лістаўрэдакцыю «Літаратуры і мастацтва» (1988): «Немагузразумецьітое,чамуўшколах зусім не карыстаюцца цудоўнай кнігай «Зямля пад белымі крыламі» ? Праблема ж са складаннем новых падручнікаў па гісторыі надта вялікая. Ды і падручнікі, якія выйдуць праз некалькі гадоў, будуць ужо не для сённяшніх вучняў. А між тым у кнізе Караткевіча ёсць усе неабходныя гістарычныя звесткі, і, што вельмі важна, напісана яна цікава і займальна. Гэта, фактычна, гатовы падручнік па гісторыі і культуры Беларусі для дзяцей дзесяці — дванаццацігадовагаўзросту».
Беларуская паэтэса Святлана Басуматрава. 3 верша «Блізкая далячынь. Памяці %.адзіміра Караткевіча»:
He бушуюць
Раўнінныя рэкі, Ды пад вербамі Кружаць віры. Адышоў ты На вечныя векі.
Ці пайшоў на плытах
Па Дняпры?..
Толькі знік
За крутым паваротам, Наўздагон
За нязбытнай вясной.
...За балотам,
За чуйным чаротам Лес цямнее Зубчастай сцяной.
Нібы замак той чорны 3 падання.
Ходзяць здані
Сівых аблачын.
Гэта — родная, Аж да рыдання, Сэрцу блізкая Далячынь.
Казбек Султанаў. 3 артыкула «Фрэскі, што ажылі», апублікаванага ў «Лнтературной газете» (1983): «Паэзія гісторыі адухаўляе, мне думаецца, такую цікавую і неацэненую ў поўнай меры з’яву нашай літаратуры, як проза У. Караткевіча... Заражальная сіла вострасюжэтнай, насычанай драматычнымі супярэчнасцямі прозы У. Караткевіча ідзе якраз ад глыбіні пранікнення ў сутнасць блізкай і далёкай старыны, ад беражлівага адкрыцця рэальнага драматызму самой гісторыі. I — каштоўнасцяў нацыянальнага мінулага».
Беларускі літаратуразнавец Серафім Андраюк. 3 яго юбілейнага артыкула ў газеце «Чырвоная змена» (1980): «Пра што б ні пісаў Караткевіч, у якім бы жанры ні выступаў (а ён жа і празаік, і паэт, і драматург, і аўтар шматлікіх эсэ, і нарысіст), заўсёды творы ягоныя напоўнены вялікай любоўю да роднай зямлі, яе людзей. Уся творчасць пісьменніка — гэта своеасаблівая песня пра Беларусь, песня сапраўды народнага, эпічнагаразмаху, глыбокага драматызму і высокага паэтычнага ўзлёту».
Англійскі славіст Арнольд Макмілін. 3 кнігі «Гісторыя беларускай літаратуры» (Гесэн, 1977): «Гэта пісьменнік з вялікім прыроджаным талентам, чые няпростыя для чытання творы сведчаць не толькі пра любоў да беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны, але таксама пра яе глыбокае веданне».