Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
1 сакавіка я папрасіўся на прыём да A. Т. Кузьміна, каб даказаць беспадстаўнасць гучных абвінавачванняў у свой адрас (услед за імі пачалі мне вяртаць з рэдакцый і выдавецтваў заказаныя раней рукапісы). Аляксандр Трыфанавіч уважліва выслухаў мяне, спрабаваў знайсці нейкі выхад з сітуацыі, прапанаваў абмеркаваць рукапіс «варожай» кніжкі пра Англію на Вучоным савеце нашага інстытута («як там вырашаць, так і будзе»). Потым я згадаў, што існуе прамая залежнасць паміж выступленнем В. Пепяляева ў Гродне і знаходжаннем Уладзіміра Караткевіча ў рэанімацыйнай палаце.
— Ведаю, — сказаў Аляксандр Трыфанавіч. — Адпаведныя заўвагі ў адрас той арганізацыі, дзе працуе Пепяляеў, зроблены. А пра стан здароўя УХадзіміра Сямёнавіча мне штодзённа дакладваюць. Робіцца ўсё магчымае ў яго становішчы.
Праз тыдзень Валодзю перавялі ў агульную палату. A там і дазволілі яго наведаць. Калі я зайшоў да яго, ён быў рухавы, настроены даволі аптымістычна. Узрадаваўся вясковай каўбасе, якую яму перадала Марыя.
— Якія навіны на божым свеце? — спытаў. — Можа, мой фільм бачыў?
Я пачаў пераказваць яму ўражанні ад «Чорнага замка Альшанскага». Ля кас стаяць чэргі, людзі пытаюць пра лішні білецік. Ды і фільм зроблены лепш, чым «Дзікае паляванне караля Стаха». Лапатуха проста выдатны. Вось толькі з выканаўцамі галоўных роляў не пашанцавала: яны — ніякія.
— Ведаю, — адказаў. — Людзі гаварылі.
I пачаў пералічаць, хто ў яго тут бываў. Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч толькі што заходзіў з жонкай. Быкаў прынёс цэлы стус часопісаў. I Кузьмін двойчы заходзіў з Антановічам.
— Твары ў іх су-умныя такія былі. Давялося мне іх забаўляць анекдотамі. Хаця павінна быць наадварот.
I тут жа пачаў расказваць, што ў крытычныя дні ў рэанімацыі яму прыснілася атамная вайна:
— Страшней, чым на вайне. 3 усімі жахамі. Нават Барадуліна мусіў прыстрэліць, каб не пакутаваў.
— Многа крыві было? Чырвонага?
— Ведаеш, стары, не. Больш карычневага. Розных адценняў. Вось ад гэтага, — пастукаў па бальнічным стале, — да цёмнага чаю...
— Укладзеш гэтыя трызненні ў каго са сваіх герояў?
— He, занадта страшна. Уся Беларусь падзелена прорвамі — небаскроб схаваецца — на асобныя часткі. I — непраходныя валы. Людзі рыюцца, каб пераадолець іх, даведацца, што ў іншых. Дзесьці з’явіліся небяспечныя мутацыі чалавека. I толькі каля Валожына, кажуць, можнатрываць... Мяне ўся гэтая радыяцыя чамусьці не брала. Але ведаў: возьме...
— He возьме... Цяпер ты добра выглядаеш. Але... выпісвацца з бальніцы не спяшайся.
— Аднак жа і прасіцца, каб пакідалі, не буду. Можа, дні праз тры выпішуць.
Нават ранейшай зласлівасці, што з’явілася ў апошнія два-тры гады, у яго не было. Хутчэй — усёдараванне, паблажлівасць да людзей.
Выпісаўшыся, Ухадзімір Караткевіч стаў нават выходзіць у сквер каля тэатра імя Янкі Купалы. Чытаў кнігі, седзячы на лавачцы ля фантана, вітаўся са знаёмымі (а іх у яго было — безліч). Аднойчы я застаў яго ў двары дома з Васілём Віткам. Гаварылі пра навінкі літаратуры. Караткевіч радаваўся, што падрастае цікавая моладзь. Абураўся пісьменнікам, які тады пісаў даносы на іншых:
— Было б дзе выступіць — я яму выдаў бы! — злаваў Валодзя. — Але з’езд не хутка, а пленумаў не чуваць. I што б тут учыніць...
He ведаў я, што гэта была апошняя наша размова, апошняя сустрэча...
Неўзабаве Валодзя адчуў сябе настолькі добра, што выбраўся ў Кіеў — на трыццацігоддзе свайго ўніверсітэцкага выпуску. А затым разам з фотажурналістам Валянцінам Ждановічам і мастаком Пятром Драчовым, які цудоўна
праілюстраваў яго «Чорны замак Альшанскі», адправіўся ў падарожжа на пазычаным, няхай і добра абсталяваным плыце ўніз па Прыпяці. Праўда, прадчуваў нядобрае. Перад ад’ездам у Кіеў, нібы развітваючыся назаўсёды, абзваніў, каго мог. Мяне ў гэты час не было дома, да тэлефона падышла Марыя. Расказвала потым, што перадаў прывітанне яе бацьку, «дзядзьку Карлу», і збіраўся яшчэ пабываць у яго ў Палушах. Бадзёрыўся, але тон размовы быў вельмі сумны.
I вось на Прыпяці Уладзіміру Караткевічу стала зноў дрэнна. На машыне яго хуценька прывезлі ў Мінск, у лечкамісію. Адразу скіравалі ў рэанімацыю. Моцная натура яшчэ некалькі дзён змагалася са смерцю. Змагалася адчайна і ўпарта — нібы герой ягонае аповесці «Ладдзя Роспачы» Гервасій Выліваха. Пульс ужо амаль не прашчупваўся — a ён гаварыў пры поўнай свядомасці.
25 ліпеня 1984 года ў чатыры гадзіны раніцы У\адзіміра Караткевіча не стала. Калі зрабілі ўскрыцце, аказалася, што страўнік ператварыўся ў суцэльную нервова-крывавую рану. Ён вельмі любіў усё вострае, казаў, што можа глытаць не толькі перац і аджыку, але і цвікі. I гэта губіла яго. Аднак не адно гэта. Ен абвострана, пакутліва ўспрымаў усе нягоды і бядоты, якія выпадалі ў сталінскія і застойныя часы на долю беларускай літаратуры і беларускага народа. А колькі горкіх асабістых крыўдаў і зняваг давялося праглынуць яму моўчкі, амаль без слёз. Яны не праходзілі бясследна. Яны таксама набліжалі канец.
УХадзімір Караткевіч ведаў, што ён рана памрэ і ўвогуле быў гатовы да смерці, у апошнія гады часам нават адчайна імкнуўся насустрач ёй.
Думка пра смерць, прытым заўчасную, заўсёды трывожыла Караткевіча. Асабліва гэта я адчуў, калі разам з іншымі членамі камісіі па спадчыне пісьменніка стаў праглядаць, рыхтуючы да публікацыі, ягоныя запісныя кніжкі. Яшчэ ў 1959 годзе ён абураўся вызначэннем «натуральная смерць». Смерць заўсёды ненатуральная! Чалавек, па-мак-
сімалісцку патрабаваў ён, павінен жыць тры-чатыры тысячы гадоў. Або быць інтэнсіўным. I тады за семдзесят год ён пражыве «не менш тысячы таго чалавека, які век сядзеў на месцы». I далей: «Напэўна, я хутка памру». А ў I960 годзе запісаў пра смерць: «...а день ее будет мне открыт».
Хуткаплыннасць жыцця, прадчуванне блізкага канца трывожылі Караткевіча ўсё больш і больш. 6 верасня 1982 года датаваны такі крык душы: «А жыццё фізічна адчувальна плыве праз пальцы! А яго так мала! А зрабіць яшчэ трэба так многа! I нічога ўжо, адчуваю гэта, не паспею зрабіць, пусты мантач часу. I гэта тады, калі (няхай ты слабы і пераболыпваеш значэнне зробленага табой) ніхто тваёй работы за цябе не зробіць, калі хата валіцца і ты ў яе адна з нешматлікіх падпорак у самым заваланебяспечным месцы. Уцякаць кудысьці трэба!»
Да думкі пра смерць Уіадзімір Караткевіч не раз — то прароча, то іранічна — вяртаўся і ў сваіх непаўторных лістах. 8 лютага 1966 года ён пісаў мне з Рагачова: «А што будзе, калі я ўвогуле памру. Як вы без мяне пражывяцё, адшэльнікі і аскеты? Вось тады, хлопчыкі, паплачаце, ды позна будзе.
А я буду ляжаць у труне такі халодны і прыгожы, што нават начальства, нават ворагі расчуляцца і заплачуць. Грынчык будзе раўці як бялуга і абсмоктваць слёзы з сівых вусоў. Нават дабрэйшы Юльян Сяргеевіч не будзе ўсміхацца. Ужо не кажу пра ягоную дачку. Яна адразу ўспомніць, як мяне на абмеркаванні дражніла — і... зарыдае».
I Уладзімір Караткевіч тут многае прадбачыў. He ўсё, вядома. Раней яго памёр «дабрэйшы» Юльян Сяргеевіч Пшыркоў. He адпусціў вусы Мікалай Міхайлавіч Грынчык. Але сумную вестку ён, як і сотні і сотні іншых яго сяброў і чытачоў, сустрэў з мужчынскай слязой на вачах, якой не саромеўся. «Расчулілася» і «начальства». А «ворагаў» — як і зусім не было.
Беларускае грамадства, зразумеўшы, каго яно страціла, нібы ўстрапянулася, нібы рашыла «дадаць» %.адзіміру Караткевічу, ужо нябожчыку, тое, чаго яму не «дадало»
пры жыцці. Яму не было прысвоена званне народнага. Але жыў ён — як народны. I хавалі яго — як народнага.
У некралогу, падпісаным кіраўнікамі партыі і ўрада рэспублікі, вядучымі савецкімі пісьменнікамі, афіцыйна ўпершыню ў дачыненні да Уіадзіміра Караткевіча было ўжыта слова «выдатны». Нябожчык называўся «выдатным мастаком слова, пісьменнікам-грамадзянінам, патрыётам, чалавекам добрага сэрца». Словы развітання былі выказаны не толькі ў беларускім, але і ў рускім, украінскім, літоўскім, польскім друку. «Быў. Есць. Будзеш!» — сцвярджаў загалоўкам свайго артыкула ў «Літаратуры і мастацтве» Рыгор Барадулін. Звяртаючыся да свайго сябра як да жывога чалавека, ён казаў: «Ты пісаўяк дыхаў. Сваім асабістым прыкладам паказаўузор служэння Радзіме, народу, мове. Ты даў усім нам урок сумленнасці. Далёкі ад марнай сумятні, ад дробязных страсцей, з кнігай і шчодрым сэрцам прыйшоў ты на свет, каб пакінуць свету кнігі свае па-беларуску шчырыя і па-караткевічаўску рамантычна-незамутнёныя. Кнігі твае чыталіся, чытаюцца і чытацца будуць, бо яны напісаны як бы навырост. Тыя, што прыйдуць на зямлю ўслед за намі, будуць зайздросціць нам як тваім сучаснікам, тваім першачытачам». Беластоцкі «Кур’ер Подляскі» змясціў артыкул Сакрата Яновіча «Смерць, вялікая, як геній», у якім гаварылася: «Адышоў ён у краіну ценяў, будучы яшчэ далёка ад парога старасці, у поўні сваіх творчых мажлівасцей, але і схварэлы, на жаль. Згараў у працы. На яго пахаванне выйшаў увесь Мінск, прыехала многа людзей з правінцыі. Пад звычайным некралогам падпісаліся кіраўнікі партыі і ўрада Беларускай рэспублікі».
Хавалі Ухадзіміра Караткевіча 27 ліпеня. У Дом літаратара, дзе на сцэне была ўстаноўлена труна, прыйшлі пісьменнікі, мастакі, артысты, навукоўцы, работнікі з заводаў, студэнты, вучні, землякі з Оршы. У ганаровай варце стаялі кіраўнікі партыі і ўрада нашай рэспублікі I. Я. Палякоў, Г. Г. Барташэвіч, A. Т. Кузьмін. На жалобным мітынгу выступілі Н. Гілевіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, першы сакратар Аршанскага гаркома партыі Я. Глушкевіч, кінарэжысёр
М. Пташук. Было многа вянкоў і кветак. I быў боль, горкія слёзы ад усведамлення, якую вялікую страту ўсе мы панеслі.
Свой апошні прытулак нястомны працаўнік і вандроўнік знайшоў на Маскоўскіх могілках — побач з вялікімі і заслужанымі, непадалёку ад Мележа і Макаёнка. На магільным узгорку заўсёды было шмат кветак, летам сюды ставіліся — як сімвал — жытнёвыя каласы, а дзіцячыя і жаночыя рукі клалі цукеркі. Праз чатыры гады пасля смерці УХадзіміра Караткевіча ў адпаведнасці з яго апошняй воляй над магілай узнёсся сціплы і велічны палявы камень, знойдзены В. Аляшковічам. Скульптар A. А. Анікейчык захаваў яго натуральную прыгажосць, аздобіўшы толькі бронзавым аўтографам пісьменніка і бронзавым калоссем. Выступаючы на адкрыцці помніка, Васіль Быкаў вобразна і ёміста акрэсліў тое значэнне, якое мела, мае і будзе мець для беларускай літаратуры і ўсёй Беларусі творчасць %.адзіміра Караткевіча: «Мы стаім з вамі перад яшчэ адным каменем на нялёгкім шляху нашай культуры, перад яшчэ адным сімвалам, які ўвасабляе не толькі наш боль, наш смутак, але і наш гонар».