Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
— Што вы думаеце пра сённяшняга чытача?
— Яго забівае «яіцнк». Праўда, я і сам гляджу тэлеперадачы — «В мнре жнвотных», дэтэктывы. Апошнія лічу карыснымі, бо яны ўбіваюць людзям, асабліва маладым, параграфы кодэксу ў даступнай і займальнай форме. А гэта істотна: марожанае ў шакаладзе мы ямо куды ахвотней, чым калі б яно было загорнута, да прыкладу, у салому...
— Вашы любімыя кветкі? Пара года?
— Усе добрыя. Непрыгожых кветак не бывае ўвогуле... Цяпер сумую па гнілой восені. Калі доўга цёмна, калі за акном — безнадзейны дождж, а табе добра.
— Ці было ў Беларусі людажэрства?
— Рытуальнае — здаецца, не. Прынамсі, сляды — толькі ў адным кургане. Ад голаду — было.
— Чаму вы так любіце Прыбалтыку?
— Чужое здаецца лепшым. Ды і Прыбалтыка з Украінай мяне многаму навучылі...
Потым спявалі песні. Валодзя — свае любімыя «Ой, косю мой, косю», «На цвярдыню тваю ўпаваю». Усе pa-
зам, пад баян — народныя. Адны ведалі словы на памяць, другія тут жа вучылі іх з папярэдне аддрукаваных і раздадзеных картак.
— Ведаеш, стары, — сказаў Валодзя, калі нас адвозілі санітарнай машынай у Мінск, — на вечары мне чамусьці здавалася, што седзімо мы не ў канцы дваццатага, а год на сто раней. У часы Лучыны. Сабралася горстка энтузіястаў беларусчыны і пачынае амаль з нуля. I пасярод іх — будзіцелька, Тамара Мікалаеўна.
— Лучына з Багушэвічам падрыхтавалі «нашаніўцаў», пазнейшы ўздым. Было б толькі зерне...
— Во-во! Мне чамусьці сённяшні вечар здаўся нейкі сімптаматычны. Як першая ластаўка перамен да лепшага. Павінны ж яны калі наступіць. Бо людзі ёсць, працуюць. Толькі раз’яднана, пакрыёму.
Летам 1982 года, асабліва пасля паўторнага курса лячэння ў Друскінінкай, Караткевіч адчуў сябе амаль здаровым. Злётаў у Ерэван, каб наведаць сяброў. Вычытаў рускі пераклад «Чорнага замка Альшанскага», зроблены Валянцінай Шчадрыной. Нешта перакладаў са славацкай. Зноў актыўна пачаў змагацца за захаванне помнікаў гісторыі і культуры, за іншыя грамадскія справы.
27 жніўня зайшоў я да Валодзі, каб перадаць яму пераклады яго аповесцяў, зробленыя фізікам Ухавым (пераехаўшы ў Мінск з Сібіры, ён вывучыў беларускую мову, каб у арыгінале чытаць Быкава і Караткевіча). Але Валянціна Браніславаўна сказала, што «аспіда» няма дома: паклікалі яго ў аддзел культуры ЦК КПБ, да 1.1. Антановіча. Мы з нецярплівасцю і цікавасцю сталі чакаць гаспадара — гадзіну, другую, трэцюю. Нарэшце каля шасці з’явіўся. Увогуле задаволены.
— Ну, з чым віншаваць — з сакратаром Саюза ці з міністрам культуры? — жартам спытала Валянціна Браніславаўна.
— Асабіста мне нічога не трэба. Так і заявіў там, у час размовы... Хіба што навесці парадак на нашай кінастудыі: вярнуць Тольку Забалоцкага, прышчаміць варагаў. Ды яшчэ
навесці парадак з помнікамі. Хаця б з радашковіцкім касцёлам, дзе хрысцілі Купалу, — тут Караткевіч успомніў нашу супольную паездку ў Радашковічы на адкрыццё памятнага каменя Ядвігіну Ш. — Прыгадаў Антановічу, што той касцёл мясцовае начальства жадае перарабіць пад керамічны цэх. Зацікавіўся... Дамовіліся туды з’ездзіць разам.
Гутарка ў 1.1. Антановіча, мусіць, прама ці ўскосна, была звязана з юбілеем У\адзіміра Караткевіча. Мы, ягоныя сябры, некалькі разоў «варажылі», якую ўзнагароду дадуць яму да пяцідзесяцігоддзя, бо на той час гэта было дужа істотна. Песімісты казалі: Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР. Аптымісты: Знак Пашаны... I якая ж была наша радасць (і нават здзіўленне), калі ў газетах быў апублікаваны ўказ аб узнагароджанні юбіляра ордэнам Дружбы народаў. Хаця сам Караткевіч не раз падкрэсліваў (у тым ліку ў інтэрв’ю У. Ягоўдзіку ў «Літаратуры і мастацтве»), што фармальнае («фанфарна-барабаннае») прызнаннеяму аніяк не патрэбна, аднак вестку аб узнагародзе сустрэў з вялікім задавальненнем, а ордэн у час пяцідзесяцігоддзя насіў з гонарам.
Юбілейны вечар Уладзіміра Караткевіча адбьгўся 28 лістапада ў Доме літаратара. Зала была паўнюткая — людзі стаялі ва ўсіх праходах. Перад пачаткам нікога не прапускалі нават па запрашальных білетах. Караткевіч быў бадзёры і зусім неафіцыйны, непасрэдны. У час віншавання некалькі разоў хаваўся за кулісы, каб зрабіць пару зацяжак. Жанчынам галантна цалаваў ручкі. Перабіваў прамоўцаў дасціпнымі рэплікамі. Адным словам, паводзіў сябе так, нібы не яго ўшаноўваюць, а кагосьці іншага (потым ва ўспамінах артыста Алеся Лабанка вычытаў трапнае: «...быў як гарэзлівае, добрае дзіця»).
Слова пра юбіляра сказаў Янка Брыль. Ен гаварыў аб шырокай вядомасці Караткевіча, у тым ліку за мяжой, параўнаўяго «з другім Валодзем» — Бранеўскім: той таксама мог на сустрэчы з вучнямі прайсціся перад імі на руках, заказаць у карчме яешню з трыццаці двух яек, з’есці адно і пайсці. Брыль успомніў, як нешта падобнае вытварыў у
Маскве юбіляр, паказваючы неграм, што такое беларуская гасціннасць: трапіў у перапоўнены рэстаран як... польскі рэжысёр Ежы Кавалеровіч, вячэраў з прынцэсай Уганды, уратаваў яе ад хуліганаў, атрымаў за гэта ад яе прапанову стаць прынцам-кансортам, а назаўтра вымушаны быў прасіць у сяброў, каб пазычылі яму грошай.
Пацешныя і павучальныя гісторыі згадвалі і іншыя прамоўцы — Рыгор Барадулін, украінец Алекса Юшчанка, адзін з братоў-мастакоў Басалыгаў. Артысткі спявалі юбіляру песні. У выкананні коласаўцаў былі паказаны ўрыўкі з п’ес «Званы Віцебска» і «Кастусь Каліноўскі». Скончыўся вечар сімвалічна: Маці-Радзіма з «Кастуся Каліноўскага» спусцілася ў залу, узяла Караткевіча за руку і ўзвяла на сцэну. Тут яму акцёры ўручылі вялізную сякеру і скрутак з віншаваннем. I тое, і другое юбіляр расчулена пацалаваў.
Разыходзячыся, людзі казалі, што ўжо даўно, з часоў мележаўскіх, у Саюзе не было такіх светлых юбілеяў.
Назаўтра святкаванне прадоўжылася ў кафэ Дома літаратара. Тамадзіўі задаваўтон Рыгор Барадулін. 3 сардэчнымі віншаваннямі выступілі Васіль Быкаў, Сяргей Законнікаў, Ніл Гілевіч, Міхал Дубянецкі, Валодзеў дзядзька з Рагачова. Я зачытаў шматлікія тэлеграмы і паштоўкі. Юбіляр усім шчыра дзякаваў.
Пасля ўсіх выступленняў у Караткевіча зусім прапаў голас. Калі мы зайшлі да яго з рыжскім мастаком і збіральнікам беларускіх паштовак Вячкам Целешам, які якраз зрабіў юбіляру экслібрыс, гаварыў ён шэптам. Але быў поўны планаў. Паказваючы сігнальны экземпляр свайго двухтомніка, прымеркаванага да пяцідзесяцігоддзя, хваліўся, што з Міхалам Дубянецкім, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», склаў на бліжэйшыя гады цэлую «караткевічаўскую праграму».
Укадзімір Караткевіч узяў слова на VIII з’ездзе пісьменнікаў Беларусі, які стаў для яго апошнім з’ездам. Як сёння бачыцца, ён тады ледзь не найбольш пераканана і паслядоў-
на выступіў супраць «застойнай», кан’юнктурнай літаратуры, параўнаў яе з роўняддзю. Патрэбны ж «вяршыні» і «даліны». Трэба рызыкаваць. Бо мы — «галоўная стаўка»! Сялянская стыхія меншае, беларуская мова нівеліруецца. Таму ён, Караткевіч, і пачаў пісаць дэтэктывы — каб чыталі. Затым ён рэзка крытыкаваў кіраўніцтва Саюза. У ім многа міжусобіц, «мышынай вазні». Нелыа, каб яна падмяняла літаратурны працэс.
Побач з іншымі выступленне Караткевіча несумненна паўплывала на вынікі тайнага галасавання пры выбарах новага складу праўлення. Некаторыя сакратары атрымалі па сто і болей галасоў супраць. Але паколькі гэта складала меней палавіны ўсіх прысутных, то ў новае праўленне яны ўсё ж прайшлі. На першым яго пасяджэнні, пры адкрытым галасаванні, яны зноў былі выбраны сакратарамі, прытым амаль аднагалосна. Гэта расстроіла Караткевіча.
— А дзе ж сумленнасць? — сказаў ён з дакорам на ўсю залу. — Пры тайным галасаванні многія з вас былі супраць, а цяпер, выходзіць, не хапіла пораху, паказалі хвігу ў кішэні.
I гэта было своеасаблівае заключэнне пленума. Бо болей слова ўжо ніхто не браў.
У маі 1981 года пачалася для Караткевіча новая «чорная паласа». Сур’ёзна захварэла Валянціна Браніславаўна — ёй зрабілі аперацыю, але з часовым поспехам. Застаўшыся адзін, Валодзя стаў менш дбаць пра сябе. Усё часцей паўтараліся болі ў страўніку і жываце (лекары даказвалі, што гэта вантроба), дрэнна служылі ногі. Але галоўныя былі пакуты маральныя.
— Ты ж ведаеш, я не з баязлівых, — сказаў мне аднойчы, вярнуўшыся з Бараўлян, Валодзя. — I ў гарах, і ў моры ўсе здзіўляліся, што ў мяне быццам і няма інстынкту самазахавання. А тут стала страшна ад думкі, што побач пакутуе блізкі чалавек, што ўсё гэта можа дрэнна скончыцца.
— Будзем спадзявацца, што абыдзецца.
— He абыдзецца, чуе сэрца... I нешта нервы сталі здаваць, кашмары пачалі з’яўляцца... Учора ўкольшчыца на-
крыла падушкай маіх тохаў, — так Валодзя называў забаўных сабачак, прывезеных з Чэхаславакіі, — горбіцца яна на крэсле, а мне ўсю ноч здавалася, што гэта пачвара за мной цікуе... Так што даруй, стары, калі можаш, што я не ў настроі.
Потым спытаў, ці паеду я сёлета на радзіму — у Расолы, Гудагай, Палушы. Даведаўшыся, што хата маіх бацькоў, пакінутая без догляду, нядаўна згарэла, Валодзя расстроіўся: — Бачыш, і для цябе радзіма ўжо ў нечым страчана, бо няма дзе прытуліцца. Як і для мяне Орша і Рагачоў. Засталася толькі гэта хата. Але хіба тут можа быць утульна?!
Калі Валянціна Браніславаўна выпісалася з бальніцы, ВалодзяпаехаўнаРыжскаеўзмор’е.уДубулты.Адпачываючы там, наведваўся ў Рыгу, да мастака Вячкі Целеша. Па просьбе Сяргея Панізніка і даследчыцы Мірдзы Абала перакладаў вершы латышскіх паэтаў, найперш Яна Судрабкална. Чытаў для «Маладосці» карэктуру аповесці «Зброя», падзеі якой адбываюцца ў Маскве напярэдадні паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.
У 1981 годзе, з вялікім спазненнем, у «Лнтературной газете» нарэшце ўспомнілі, што, па сутнасці, не адзначылі юбілей Караткевіча. Тэрмінова заказалі мне артыкул. Потым патрымалі некалькі месяцаў... Адкрыўя газету ў пачатку лістапада і жахнуўся: артыкул аказаўся недарэчна скарочаны, выхалашчаны. Амаль кожны сказ — нібы не твой. Праўда, Валодзя падзякаваў па тэлефоне і за такую публікацыю.
Новы, 1982 год пачаўся для Караткевіча, здавалася б, памысна. Яго кандыдатуру вылучылі на Дзяржаўную прэмію БССР (аднак потым, у выніку закулісных інтрыг, прэмія прысуджана не была). Кінастудыя «Беларусьфільм» пачала работу над экранізацыяй рамана «Чорны замак Альшанскі». Тэатр юнага гледача рыхтаваў пастаноўку «Калыскі чатырох чараўніц». Крыху палепшала Валянціне Браніславаўне. I яны разам былі на калядах у Барадуліных, на дні нараджэння ў Кісялёва. Папіваючы «Вярску», «клясык» (ён жа «аспід») нібы іскрыўся гу-