Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партрэт пісьменніка і чалавека Адам Мальдзіс

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
47.35 МБ
і грозны вораг, што трымаў у страху ўсю ваколіцу, становіцца ледзь не фікцыяй.
I апошнія сцэны. За «падбухторванне да мяцяжу» Беларэцкага арыштоўваюць (хаця гэта выглядае нелагічна: не ў інтарэсах мясцовага правасуддзя, звязанага з выкрытым ужо «дзікім паляваннем», было арыштоўваць чалавека, які многа ведае і многае можа выкрыць на судзе) і вязуць у карэце (яе неадпаведнасць эпосе — на сумленні мастакоў) кудысьці ў турму. Разам з Беларэцкім едзе Яноўская. Судовы следчы, які іх суправаджае, глыбакадумна, са слязой на вачах заўважае, што вось, маўляў, наступіць першы дзень новага, дваццатага стагоддзя. Аўтары, відаць, хацелі гэтым змяшчэннем у часе надаць фільму сімвалічнае гучанне. Аднак, адвольна перанёсшы дзеянне твора з васьмідзясятых гадоў на пачатак нашага стагоддзя, тым самым сказілі гістарычную праўду. He Беларэцкі і не Свеціловіч, не рэвалюцыйныя дэмакраты (ці, дакладней, не толькі яны) павінны былі 6 супрацьстаяць «поскудзі» напярэдадні рэвалюцыі 1905 года, калі на гістарычную арэну ўступілі ўжо зусім іншыя сілы.
Дарэчы, такіх адвольнасцей, неадпаведнасцей, вялікіх і малых, у фільме багата. Здаецца, дробязь: пасля балю ў Яноўскай частка шляхты разыходзіцца пеша — пад дажджом, з парасонамі ў руках. Шлях няблізкі, бо толькі парк вакол Балотных Ялін цягнецца, як кажа Яноўская, вярсты на чатыры... Ды ўся бяда ў тым, што тагачасная шляхта не магла прыходзіць на баль пеша — яна мусіла прыязджаць, няхай на «свірэпе», няхай «па шэсць паноў на адным кані»! «Прыблізная» ў фільме і вопратка герояў, і старадаўнія кнігі, і галерэя сямейных партрэтаў, ператвораная ў двухрадавы «іканастас». Прыблізнае і само месца дзеяння (калі б не словы Свеціловіча і не пытанне Яноўскай пра Мінск, цяжка было б нават здагадацца, што падзеі адбываюццаў Беларусі). Такая неакрэсленасць, відаць, ідзе ад прыблізнага ведання (рэжысёрам, мастаком) гістарычных рэалій. Прыблізнае ж веданне помсціць хаця б тым, што
выклікае недавер да фільма. Дакладнасць асабліва важная ў стужцы гістарычнай...
Дык што, думалася мне пасля першага прагляду, у фільме ўсё горш, чым у аповесці? He, гэта далёка не так. Ёсць і новае, што арганічна ўвайшло ў старую тканку, нібы дапоўніла аповесць. Напрыклад, вельмі выразнае ў мастацкіх адносінах батлеечнае прадстаўленне, калі лялечнікі своеасабліва інтэрпрэтуюць гісторыю роду Яноўскіх. Добра глядзяцца зімнія сцэны з Малым Чалавекам. Аўтары сцэнарыя правільна зрабілі, адмовіўшыся ад непераканаўчага ў аповесці (скажам, ад пошукаў у балоце рэчавых доказаў на месцы, дзе быў забіты бацька Надзеі Яноўскай). I ўсё ж пасля першага прагляду фільма я выходзіў з залы ў многім расчараваны. I прэтэнзіі мае перш за ўсё адрасаваліся рэжысёру-пастаноўшчыку: ну чаму ж, чаму ў «Дзікім паляванні караля Стаха» В. Рубінчык застаўся такім жа гістарычна прыблізным, якім быў і ў «Магіле льва»? Чаму не дасягнуў тут хаця б такой жа дакладнасці ў перадачы эпохі, як у сваім фільме 1974 года «Апошняе лета дзяцінства»? Урэшце, чаму кінатвор аказаўся намнога бяднейшы за сваю літаратурную першааснову?
Першааснову? Але ж у цітрах фільма напісана, што яго сцэнарый створаны па матывах аповесці У. Караткевіча. Ды і якое я маю права глядзець на фільм толькі праз прызму аповесці? Кожная больш або менш дакладная экранізацыя — самастойны твор мастацтва і ацэньваць яго ў першую чаргу трэба зыходзячы з таго, што ёсць на экране...
Таму, калі фільм пачаў дэманстравацца ў кінатэатрах, я рашыў паглядзець яго яшчэ раз. Паглядзець, «забыўшы» пра тое, што існуе аднайменная аповесць, што я двойчы яе перачытваў. Але здзейсніць гэты намер аказалася не так проста. Яшчэ за квартал да кінатэатра «Партызан», дзе пачаў дэманстравацца фільм, у мяне сталі пытаць, ці няма лішняга білеціка... Давялося пачакаць, пакуль крыху спадзе ажыятаж (дарэчы, узняты не без дапамогі недарэчнай у дачыненні да гэтага фільма шыльды «Толькі для дарослых»),
і паглядзець «Дзікае паляванне караля Стаха» ў нармальнай абстаноўцы ў кінатэатры «Вільнюс» — адным з самых утульных і культурных у Мінску.
...I зноў на экране з’яўляюцца знаёмыя кадры. Зноў Беларэцкі і Свеціловіч выкрываюць нягоднікаў, змагаюцца са страхам і насіллем у імя дабра і праўды. I барацьба гэта аніяк не патыхае абстрактным гуманізмам: носьбіты сацыяльнага зла паказаны ў фільме даволі канкрэтна. Гэта паны Дубатоўк і Варона, якія дзеля дасягнення сваёй мэты ідуць на любыя злачынствы. Гэта прадстаўнікі царскай улады, прыстаў і судовы следчы, цесна звязаныя з мясцовай мафіяй. Ідэйнае гучанне фільма, сацыяльныя акцэнты выразныя.
А яшчэ ў фільме ёсць каханне — узнёслае, чыстае, рамантычнае. Глядач з сімпатыяй сочыць, як у душы Надзеі Яноўскай паступова тае лёд, знікае жах, абуджаецца прага жыцця, нясмелае і цнатлівае пачуццё.
«Дзікае паляванне караля Стаха» з цікавасцю глядзіцца таксама таму, што гэта твор вострасюжэтны, напружаны (асабліва ў першай серыі), прыгодніцкі. Праўда, калі падыходзіць да фільма са строгай меркай патрабаванняў дэтэктыўнага жанру, то бачны і парушэнні гэтых патрабаванняў. Глядач, асабліва той, які не чытаў аповесці, так і не зразумее, каго ж бачыў незадоўга да смерці Свеціловіч і чаму хаваў свайго брата Гацэвіч.
Поспеху фільма садзейнічае і добры акцёрскі калектыў. Да названых вышэй выканаўцаў трэба дадаць А. Філозава (Гацэвіч), В. Шэндрыкаву (удава Кульша), Б. Раманава (судовы следчы). 3 агульнага ансамбля неяк выпадае толькі Б. Хмяльніцкі (Варона) — празмерна статычны, пазбаўлены індывідуальнасці.
I ўсё ж, нават калі не суадносіць фільм з аповесцю, застаюцца ў сіле многія з тых прэтэнзій, што былі выказаны paHeft. Найперш гэта тая ж гістарычная прыблізнасць. Я разумею, В. Рубінчык хацеў, паводле яго ж выказванняў у друку, стварыць абагульненне, «фільм-прытчу» пра барацьбу сіл дабра і зла ўвогуле. Але ж нельга, застаючыся канкрэтным
у адных рэаліях, быць абстрактным і таму недакладным у іншых. Нельга, назваўшы канкрэтную дату — 1900 год, тут жа прымушаць Свеціловіча захапляцца подзвігам Соф’і Пяроўскай, як нечым, што адбылося зусім нядаўна, што зусім свежае ў памяці (як вядома, Пяроўская была пакарана смерцю ў 1881 годзе). Нельга падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, адвольна пераносіць у замак, архітэктура якога нічога агульнага з Беларуссю не мае.
Урэшце, фільму шкодзіць меладраматызм, пагоня за вонкавымі эфектамі. Ах, як прыгожа і як доўга шугае полымя з адзення Дубатоўка! Ах, як ненатуральна бяжыць па белым снезе апранутая ў чорную сукенку звар’яцелая ўдава Кульша! Эфектна, дужа эфектна, але адначасова безгустоўна выглядаюць і босыя ногі мерцвяка на чорным фоне чыноўніцкай фігуры, і асеннія лісты паміж старонкамі старой кнігі, і курчо на галаве той жа ўдавы. Толькі думаеш: навошта ўсё гэта? Што гэта дае для разумення падзей? Безумоўна, сімвалы патрэбны, проста неабходны ў мастацтве, але такія, як, скажам, адзінокае дрэва, што ў адной са сцэн само падае ў балотную твань. Гэта не толькі каларытная дэталь, але і абагульненне, якое прымушае думаць, застаецца ў памяці.
«Дзікае паляванне караля Стаха» магло стаць падзеяй у беларускім кінамастацтве. Стала ж толькі яшчэ адным «добрым сярэднім фільмам». I не дало яму ўзняцца на вышэйшую ступеньку якраз тая прыблізнасць, якой няма ў аповесці і якую часта адчуваеш на экране».
Нечакана для Караткевіча фільм «Дзікае паляванне караля Стаха» атрымаў прызнанне за мяжой — на фестывалях у Францыі, Канадзе, Італіі. Відаць, членаў журы прывабіла нязвычная для тагачаснага савецкага кіно праблематыка. Пасля кожнага такога прыза рэжысёр фільма В. Рубінчык званіў Караткевічу.
— Перадай свайму Мальдзісу, што, наперакор яго рэцэнзіі, фільм атрымаўузнагароду...
— Члены таго журы не чыталі маёй аповесці, а Мальдзіс чытаў, — парыраваў Валодзя.
Дарэчы, пасля адной з такіх узнагарод здарыўся кур’ёзны выпадак. Друкуючы справаздачу з парыжскага фестывалю прыгодніцкіх і фантастычных фільмаў, газета «Правда» назвала аўтара сцэнарыя «Дзікага палявання караля Стаха»... польскім пісьменнікам. А паколькі ў Полыпчы якраз стала неспакойна, паведамленне газеты выклікала трывогу: а раптам ён сапраўды там? 3 вельмі высокай інстанцыі раніцай пазванілі Караткевічам, натрапілі на Валянціну Браніславаўну, якая ўжо ўстала, і спыталі:
— Ці не скажаце вы, дзе цяпер знаходзіцца Уладзімір Сямёнавіч?
— Спіць, — адказала Валянціна Браніславаўна, наўсякі выпадак заглянуўшы ў кабінет. — Дзе ж яму яшчэ быць?!
Міжтым «год Караткевіча» працягваўся. Вярнуўшыся з санаторыя ў Аксакаўшчыне, Валодзя на нейкі час стаў ранейшым — вясёлым, дасціпным. Тэрмінова, да юбілею, пісаў п’есу пра Янку Купалу, дзеля чаго мы з Кісялёвым шукалі яму звесткі пра ўдзельніка паўстання 1863 года Зыгмунта Чаховіча, які аказаў вялікае ўздзеянне на будучага песняра. Зноў загаварыў пра завяршэнне «Каласоў...». Пачаў даваць згоду на сустрэчы з чытачамі.
Адна з такіх сустрэч адбылася 21 мая ў шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах. Арганізавала яе Тамара Мікалаеўна Антановіч, неўрапатолаг шпіталя, прапагандыст беларускай культуры. Вакол яе стварылася, як бы мы сказалі сёння, нефармальнае аб’яднанне з медыцынскага персаналу. Яна і пастаралася, каб сустрэча прайшла сардэчна, па-хатняму. Расставілі кругам сталы з чорнай кавай і бутэрбродамі. Запалілі камін. Уключылі запісы «Песняроў»... Хаця Караткевіч спяшаўся дамоў, бо якраз з Тбілісі прылятала Гелена Крыжанава-Брындзава, але ахвотна адказваў на пытанні. Прыводжу па тагачаснаму запісу найбольш істотныя.
— II Іто ў вашых творах — праўда?
— Для мяне важна перадаць дух эпохі. I каб за ёй адчуваўся сённяшні дзень. Каб чалавек рабіў вывады... У гісторыі, якую я паказваю, не ўсё добра, але гэта наша гісторыя — ад яе нікуды не дзенешся.
— Хто ў вас любімы герой?
— Гервасій Выліваха, бо нідзе не губляецца. А ўвогуле ўсе блізкія. Відаць, таму, што пішу іх не адной белай крэйдай ці чорнай сажай.
— Чаму не пішаце пра сучаснасць?
— Яшчэ не адстаялася яна. Ды і матэрыялы ў архівах яшчэ не адсакрэчаны.
— Пісьменнік павінен весці?! — мужчынская рэпліка ад увахода.
— Так. Але трэба ведаць, куды. A то завядзеш... Вунь Фадзееў (гэта прыспешыла яго смерць) у «Чорнай металургіі» выступіў за адну з дзвюх тэхналогій. А яна аказалася заганнай, магла адкінуць краіну назад... У гісторыі ж я адчуваю сябе ўпэўнена.