Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партрэт пісьменніка і чалавека Адам Мальдзіс

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
47.35 МБ
Развітваючыся, Валодзя звярнуў увагу гаспадара на тое, што ў Валеўцы, Міратычах і іншых навакольных цэрквах могуць быць арыгіналы Васняцова, перавезеныя туды ў даваенны час з Варшавы.
Такім чынам, першая сустрэча Ухадзіміра Караткевіча і архіепіскапа Антонія адбылася без канфрантацый. За ёй былі іншыя. Караткевіч заходзіў у духоўную рэзідэнцыю, каб папрасіць за нейкага састарэлага святара з падняпроўскай вёскі. Званіў, каб удакладніць дзень нейкага святога. Анатолій Сяргеевіч заўсёды быў вельмі высокай думкі пра талент Караткевіча, пацвердзіў яе, калі мы сустрэліся пасля яго смерці, ужо ў Ленінградзе. А ў 1978 годзе, адязджаючы туды, яшчэ раз пажадаў яму хуткага выздараўлення.
Вясной 1979 года Караткевіч сапраўды акрыяў і па маёй просьбе прыйшоў на сустрэчу з аматарамі кнігі, якая адбылася 22 мая ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН БССР. Зала была паўнюткая. Валодзя трымаўся добра, вершы чытаў натхнёна (па просьбах з залы— « Дачу ў Тарусе» і « Дзіва на Нерлі»), на пытанні адказваў удумліва і дасціпна. Праўда, прадстаўнік рэспубліканскага праўлення Таварыства аматараў кнігі, які сядзеў побач са мной
у прэзідыуме, не раз, слухаючы адказы, устрывожана круціўся на крэсле. Але Валодзя, не зважаючы на яго прысутнасць, гаварыў адкрыта, шчыра.
Найбольш пытанняў (трывожных, вядома) было пра стан беларускай мовы. Караткевіч адказаў, што тут ён аптыміст:
— Пакуль беларуская баба стаіць каля печкі ці пліты, смерць мове не пагражае. Паедзьце ў Ракаў, у вёску — беларускую мову пачуеце там і з вуснаў інтэлігентных людзей. Пытаецеся, ці знікае разам з мовай душа народа?
— Відаць, не. Прыклад — Ірландыя. Гавораць па-англійску, апрача дальняга ўзбярэжжа. Але ж змагаюцца, спяваюць старыя песні... Дарэчы, у рускай мове становішча таксама трывожнае. Карыстаюцца ёю няўмела — нібы мікраскопам забіваючы цвікі.
Пытанняў задавалі многа. Запіскі клалі на трыбуну, на стол. Караткевіч «глытаў» іх нецярпліва, без аніякай паслядоўнасці. Я меў мажлівасць натаваць адказы адразу ж і цяпер падаю іх у такой паслядоўнасці, як яны гучалі на вечары.
— Калі завяршацца «Каласы...»?
— Працуецца цяжка. He хочацца забіваць любімых герояў.
— Як вы прыйшлі ў літаратуру?
— Ад думкі: усе пішуць, а чаму я не магу?! Пісанне — гэта збор у калекцыю сваіх перажыванняў.
— Як вы адносіцеся да дзіцячага чытача?
— Станоўча. Напісаў чатыры казкі. Вазьмуся яшчэ...
— Чаму малыя тыражы вашых кніг?
— He ад мяне гэта залежыць. Часта нават пісьменнікі просяць у мяне: прышлі кніжку з аўтографам. А адкуль прышлеш, калі аўтарскіх даюць толькі дзесяць экземпляраў, а з іх адзін яшчэ трэба ахвяраваць у выдавецкую бібліятэку.
— Калі ў вас нарадзілася задума «Дзікага палявання караля Стаха» ?
— Дзесьці ў дзевятнаццаць год, на вышках гумна. He памятаю дакладна. Адкуль бярэцца сюжэт — ніхто не ад-
кажа. Напрыклад — пачуў чалавек асірыйскую легенду аб тым, што розум чалавека — у вушах: чым яны даўжэйшыя, тым больш розуму. Абсеклі вушы — і тут сапраўды паразумнеў чалавек, ды позна...
— Што вам блізкае ў Багдановіча?
— Усё! Безагаворачна прымаю яго — нават у слабасцях. Ніхто так не ўрос у Радзіму, як ён. Часам нават здзіўляешся: адкуль толькі магло такое брацца?!
— Адкуль узялася ідэя «Хрыста» ?
— 3 «Хронікі» Стрыйкоўскага. Стопрацэнтна гістарычных твораў у мяне няма, — тут Чамярыцкі кінуў рэпліку з залы: «У нікога няма». — Правільна. У Вальтэра Скота, да прыкладу, — дзясяткі анахранізмаў. Ёсць яны і ў мяне. Ніхто не заўважыў, што ў «Ладдзі Роспачы» Сапега ўжо год як памёр да падзеяў. Цень Івана Грознага, на якой вісіць дзевяць закатаваных жонак, таксама не магла з’явіцца ў часы Боны, таму што ён тады толькі што нарадзіўся. Мяне цікавіла іншае: два тыпы дэспатызму — італьянскі (вытанчаны, з атрутай) і рускі. Які лепшы? I хто сутыкнуў іх ілбамі? Гервасій Выліваха, звычайны чалавек. Чалавек — не вінцік. Ён — цвік у рыштаванні, якое ўзводзіцца вакол будынка гістарычнага прагрэсу. Стопрацэнтная праўда нікому непатрэбная. Мяне цікавіць не гісторыя-сапраўднасць, а гісторыя-анекдот, гісторыя-прытча. Кожны бярэ з яе тое, што яму трэба.
— Якая задача літаратуры?
— Быць сумленнем сваёй эпохі. He хлусіць! Калі чалавек заблуджаўся шчыра, гісторыя прабачыць, калі хлусіў — не! Акрамя ж літаратуры, ніхто не скажа чалавеку, як жыць. Літаратура адлюстроўвае не столькі жыццё, колькі адносіны паміж людзьмі.
— Што рабіць пісьменніку, калі такая складаная сітуацыя з мовай, як у нас цяпер у рэспубліцы?
— Працаваць! Каб не сорамна было б у канцы, перад смерцю.
— Які жанр для вас самы цяжкі? Як вы пішаце?
— Усе — і лёгкія, і цяжкія. Калі ёсць канцэпцыя, пішацца лёгка. Цяжка складаецца план. Калі ж ён ужо ёсць (аж да рэмарак), пішу амаль без паправак.
— Што з напісанага вам найбольш падабаецца?
— «Ладдзя...», «Каласы...».
— Што самае галоўнае ў чалавеку?
— Суперажыванне, супакутванне з няўдачнікам. 3 Каліноўскім, напрыклад.
— Хто ваш любімы настаўнік?
— Як пчала бярэ пыльцу з розных кветак (але не з усіх), так і пісьменнік. Праўда, ёсць кветкі, да якіх ляцець мне не хочацца: Гамсун, Кафка, з трыццаць нашых. Ад сапраўднай прачытанай кніжкі з’яўляецца сверб — хочацца пісаць. Люблю Віцьку Астаф’ева.
— Якая мэта вашых гістарычных раманаў?
— Прышчэпка супраць памылак. Да прыкладу, задоўга да фашызму ў Кітаі было нешта падобнае, — тут Караткевіч пераказаў легенды і гістарычныя рэаліі пра Шань Яна, выкарыстаныя ім у аповесці «Вялікі Шань Ян». — Гісторыя — яна павучае!
— Ці не вы напісалі паэму пра Лысую гару?
— Я напісаў бы яе больш злосна. Ды і дачы ў мяне на Лысай гары і наогул нідзе няма.
— Ці пішаце вы надалей вершы?
— Забыў узяць з сабой. Набралася ўжо на зборнік. Трэба падгатовіць яго да друку. Але да ўсяго рукі не даходзяць.
У канцы вечара Караткевіча акружылі аматары аўтографаў. Ставіў ён іх сур’ёзна. У кожнага выпытваў факты біяграфіі. Кожнаму знаходзіў нейкае адметнае слова.
Праз тыдзень жыццёвыя дарогі звялі мяне з Караткевічам у Кіеве. Якраз там праводзілася Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная сучасным славянскім культурам. У беларускую дэлегацыю сярод іншых навукоўцаў уваходзіла і Валянціна Браніславаўна (яна расказала пра
падрыхтоўку Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі). 3 намі падахвоціўся ляцець і Валодзя. Мы разам пасяліліся ў гасцініцы «Славуціч» з вокнамі на Днепр, разам хадзілі на ўрачысты канцэрт, прысвечаны 325-годдзю з’яднання Украіны з Расіяй, і заключны банкет. Разам двойчы вячэралі ў «Куранях», дзе падавалі дужа смачны боршч і варэнікі.
У Кіеве я не раз бываў і раней. Але толькі Караткевіч адкрыў мне сапраўдную прыгажосць гэтага старажытнага горада. У першы ж дзень ён павёў нас «па такому Кіеву, якога не бачыў ніхто». Найперш мы пайшлі на Ухадзімірскую горку, да помніка хрысціцелю Русі, чыё імя атрымаў і Караткевіч. Стоячы ля падножжа, Валодзя сказаў:
— Усе мы пайшлі адсюль. Усе тры нашы літаратуры. Прыйдзе час — і мы па-іншаму глянем на хрышчэнне.
Потым паўз Сафію («сястру нашай, полацкай»), паўз помнік Багдану Хмяльніцкаму («рабіў беларус, з Падняпроўя»), павёў нас у нейкія старыя двары, дзе прайшло яго юнацтва. Але ў дварах тых ішла рэстаўрацыя, многае змянілася, і гэта нервавала Валодзю. Затым мы хвіліну памаўчалі перад помнікам Тарасу Шаўчэнку, агледзелі ўніверсітэцкія муры, пафарбаваныя па традыцыі ў крывава-чырвоны колер. Тут Караткевіч стаў згадваць свае студэнцкія гады. Паказаў той трамвайны спуск, дзе ён цудам застаўся ў жывых. Ехаў перад стыпендыяй без білета, і на прыпынку кандуктар высадзіла яго. Ідзе пакрыўджаны — і раптам чуе грукат, скрыгатанне металу. Аказваецца, на павароце трамвай сышоў з рэек і з усяго размаху ўрэзаўся ў браму... Успамінаючы пра тую катастрофу, з якой мала хто выйшаў жывым, Валодзя запар выкурыў дзве папяросы і кожны раз, па студэнцкай звычцы, падпальваў запалкай белыя пасмы тапалінага пуху на асфальце.
У дні, калі прадбачыліся цікавыя даклады, Караткевіч хадзіў з намі на пасяджэнні, сустракаў там старых знаёмых. Напрыклад, славака Мольнара, у якога ў Браціславе выйграў заклад, звязаны з творчасцю Шаўчэнкі. Абураўся, калі прадстаўнікі Захаду рабілі намёкі на гістарычную непаў-
нацэннасць усходніх славян. Хваліў выступленне нашага УХадзіміра Сакалоўскага, які гаварыў пра беларуска-нямецкія літаратурныя кантакты.
I ўсюды Караткевіча акружалі ўніверсітэцкія сябры. Да аднаго з іх, перакладчыка Карла Скрыпчанкі, мы паехалі дамоў, і там я адчуў, як не толькі аднакурснікі, але і былыя студэнты ранейшых і пазнейшых курсаў памятаюць і любяць Валодзю. Увесь вечар прайшоў ва ўспамінах, з якіх я, на жаль, нічога не занатаваў.
Назаўтра жонка Скрыпчанкі, Ганна Зотаўна, запрасіла нас у музей Т. Р. Шаўчэнкі, дзе сама працавала. Беларускім гасцям там падаравалі па «Кабзару». Караткевіч расказаў супрацоўнікам музея многа новага пра сувязі Шаўчэнкі з Беларуссю, раіў замяніць некаторыя экспанаты, удакладніць подпісы. Творчасць Кабзара ведаў ён дасканала. Да прыкладу, звярнуў украінцам увагу, што, малюючы сваю «ідэальную» хату, Шаўчэнка зрабіў яе падобнай на бацькоўскую — адно акно большае, а другое меншае. Адным словам, паказваў і шырокую эрудыцыю, і творчую інтуіцыю.
Вечарамі я ў Кіеве са спазненнем дачытваў своеасаблівыя ўспаміны Валянціна Катаева «Алмазный мой венец». He ўсіх я там адразу расшыфроўваў (напрыклад, Мулата). Але Ясеніна ў Каралевічу нельга было не пазнаць. I вось яго многія рысы здаліся вельмі падобныя да Караткевічавых. Тая ж вечная незадаволенасць сабой і іншымі, няўменне і нежаданне чакаць. Тая ж духоўная «непрнкаянность», недастасаванасць да жыцця. Тое ж арганічнае непрыняцце ўсялякага фальшу, хлусні ў жыцці і літаратуры. Некаторым гэта здавалася (і здаецца) позай, бравадай ці яшчэ чым. Але для іх («Каралевіча» і Караткевіча) гэта было натуральным і адзіна мажлівым станам быцця. Калі я ўсё гэта выказаў Валодзю ў Кіеўскіх пячорах, ён крыху сумеўся, а потым прызнаў:
— А ведаеш, стары, мы сапраўды, відаць, аднатыпныя асобы. Як і мой поўны цёзка Валодзька Высоцкі.
Пасля Кіева Валодзя паехаў падлячыццаў Друскінінкай. Адтуль схадзіў у Ротніцу, на магілу Яна Чачота, пра што расказаў мне на дзвюх паштоўках (на адной — помнік Чурлёнісу, на другой — Тракай), датаваных 17 ліпеня (дату смерці Чачота на помніку адчытаў ён недакладна);