Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партрэт пісьменніка і чалавека Адам Мальдзіс

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
47.35 МБ
У\.адзімір Зянько, машыніст цеплавоза з Маладзечна. 3 неапублікаванага верша «На смерць У. Караткевіча»:
I што ж гэта сёння народ наш спаткала?
He знаю, ці верыць, не верыць, Ды радыёдыктар выразна ж сказала: Памёр Уладзімір Караткевіч!
I быццам маланкай мяне паласнула, Душа забалела і цела, He помню ўжо, колькі хвілін прамінула, Пакуль я стаяў так, здранцвелы.
Польская даследчыца Марыя Далінская і бедаруская даследчыца Ала Кабаковіч. 3 іх сумеснага артыкула «Цень
Міцкевіча нада мною...», надрукаванага ў кракаўскім штотыднёвіку «Жыце Літэрацке» (1970): «Несучы людзям сваю паэзію, Караткевіч перш за ўсё хоча, каб яна была «праўдзівай», вольнай ад фальшу, які вельмі адчувае вуха сучаснага чалавека. I пераканана, па свайму свядомаму выбару, не хоча штукарыць. Затое здзіўляе — асабліва багаццем сваёй паэтычнай мовы, якая з’яўляецца і класічнай беларускай, і мовай сусветнай паэзіі, і народнай гаворкай, тым ці іншым яе дыялектам».
Беларускі паэт Васіль Жуковіч. 3 верша «Ухадзімір Караткевіч»:
Жыццялюб, фантазёр і рамантык відушчы, не сябе шанаваў, не сабой даражыў — са стагоддзяў ён нёс, нібы з чорнае пушчы, кветку матчынай чыстай душы.
Чарадзей легендарнае волі і сілы, ён чароўную кветку як вока бярог. Смерць раптоўна, як колас, пад корань скасіла, ён — як колас — яе перамог.
Толькі абмежаванасць месца не дазваляе мне цытаваць і цытаваць гэтыя суладныя галасы, якія зліваюцца ў стройны хор, што спявае рэквіем памяці Пісьменніка і Грамадзяніна. У доўгі пералік можна было б яшчэ дадаць вытрымкіздаследаванняўіартыкулаўбеларусаўМ. Арочкі іВ. Бечыка.Я. БрыляіВ. Быкава,А. Вераб’яіП. Дзюбайлы, В. Іпатавай і В. Каваленкі, В. Палтаран і Л. Прашковіч, А. Сямёнавай і М. Тычыны, Т. Чабан і Я. Шпакоўскага, В. Шынкарэнка і А. Яскевіча, рускіх А. Макарава і Б. Плотнікава, украінцаў У. Лучука і М. Рочыня, латышкі М. Абала, літоўца А. Станкуса, балгарына Г. Вылчава, немца Н. Рандава, аўстрыйца Ф. Нойрайтэра, вершы Д. Бічэль-Загнетавай і В. Коўтун, А. Лойкі і У. Някляева, А. Пагасяна і С. Панізніка, М. Рудкоўскага і Я. Сіпакова, М. Танка і В. Яраца. Да вобраза Уладзіміра Караткевіча, яго твораў звярталіся і звяртаюцца мастакі, скульпта-
ры, кампазітары, кінематаграфісты (дакументальны фільм Ю. Цвяткова).
Аднак, зразумела, самым трывалым помнікам Удадзіміру Караткевічу з’яўляюцца яго творы. Яны сталі сёння настольнымі для многіх і многіх чытачоў як у Беларусі, так і за яе межамі. Яны з’яўляюцца падручнікам, па якому наша моладзь вучыцца патрыятызму, маральнай чысціні. Вялікім (для Беларусі) тыражом пачаў выдавацца васьмітомны Збор твораў %.адзіміра Караткевіча, куды, дарэчы, увойдзе далёка не ўсё з напісанага ім. Спатрэбяцца дадатковыя тамы для публіцыстыкі і эсэістыкі, для кінасцэнарыяў, для дзённікаў і шматлікіх пісем.
Сённяшні чытач адкрывае для сябе новага, невядомага раней Караткевіча па тых яго творах, што не паспелі або не маглі выйсці пры яго жыцці. Вялікай падзеяй, найперш, стаў выхад пасмяротнага паэтычнага зборніка з сімвалічнай назвай «Быў. Ёсць. Буду» (1986) — гэтыя прарочыя словы выведзены на вокладцы буйна і ўпэўнена почыркам аўтара. Многа факсімільных старонак і ў самой кнізе. Тужлівы настрой ёй прыдаюць прадмова-развітанне Рыгора Барадуліна, шчымлівыя здымкі Валянціна Ждановіча і Пятра Драчова, дзе Караткевіч паказаны ў час падарожжаў па Беларусі (у тым ліку — і апошняга, развітальнага).
У назве зборніка яшчэ раз сцверджана непарыўная сувязь часоў, пакаленняў. Паэт мае права сказаць, што ён будзе, што ён адыдзе «Бясконцым Трактам неўміручасці», бо сам ён свята шанаваў, зберагаў і памнажаў усё тое, што створана народам, завешчана Бекешам, Каліноўскім, Буйніцкім, Купалам і іншымі папярэднікамі. Паэт пакутаваў ад таго, што на свеце ўсё яшчэ ёсць жорсткасць і несправядлівасць, раз’яднанасць, дысгарманічнасць. I часта, вельмі часта ўяго з’яўляецца прадчуванне Невядомасці і Непазбежнасці. Але ў гэтым прадчуванні няма адчаю. Паэт верыць, што свет яго «паўторыць», што прыйдуць лепшыя, больш гарманічныя людзі, што будзе жыць народ, а з ім дабро і прыгажосць. Журботна і разам з тым аптымістычна гучаць радкі вершазапавета:
Быў. Есць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мільярды двухногіх.
За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры, Хто ў гарачым пекле метала,
За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам, За жывых, і за тых, што сканалі.
Як пісаў у «Нёмане» (1987, №7) Яўген Гарадніцкі, «апошняя кніга Учадзіміра Караткевіча — гэта ўжо такая ступень духоўнай унутранай засяроджанасці, адказнасці перад часам і народам, перад словам, якая сапраўды можа многаму навучыць. Але ў ёй няма паблажлівага павучальніцтва. Яна напісана жывым чалавекам, які можа быць узвышаным, не баючыся паказацца смешным, можа быць павучальным, не асцерагаючыся дыдактыкі, можа часам здавацца і грубым, але ніколі — цынічным. Ды гэта ж і ёсць прыкмета сапраўднага майстэрства — уменне захаваць пачуццё меры».
Зборнік «Быў. Ёсць. Буду» можа выклікаць і выклікае спрэчкі, часам нават непрыняцце. Але, мужны і страсны, ён нікога не пакідае раўнадушным. Таму што гэта — споведзь. Таму што гэта — завяшчанне.
Пасля смерці, спачатку ў «Маладосці» (1985, № 12), а пасля ў зборніку «Старыя беларускія хронікі» (1988), была таксама надрукавана трагедыя Уладзіміра Караткевіча «Маці ўрагану» — ці не самы лепшы сярод яго драматычных твораў. Яна дазволіла па-новаму асэнсаваць і ўсё тое, што было раней апублікавана аўтарам у гэтым жанры.
Калі я чытаў «Маці ўрагану», яшчэ раз пераконваўся, што сутнасцю У\адзіміра Караткевіча — яго творчасці і яго натуры — былі дзеянне, рух.
Увесь час актыўна, нястомна дзейнічаюць героі раманаў, аповесцей і апавяданняў Уладзіміра Караткевіча — асабліва рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і аповесці
«Дзікае паляванне караля Стаха». Там усе і ўсё — у няўрымслівым руху, у нечаканых і незвычайных нягодах і прыгодах. I ўчынкі караткевічаўскіх герояў маюць глыбокі, глыбінны сэнс: у дзеяннях Алеся Загорскага, Юрася Братчыка ці Антона Косміча ўвасоблена хада самой гісторыі!
Сюжэтныя, дынамічныя вершы Ухадзіміра Караткевіча— дастаткова прыгадаць «Землятрус» ці «Рагнарадзі». У іх няма спакойнага сузірання, апісальнасці. Тут усё — людзі, пачуцці, думкі — у зменлівым і бесперапынным руху. Нездарма, адчуўшы гэтую асаблівасць караткевічаўскай паэзіі, студэнты Беларускага тэхналагічнага інстытута паказалі яе ў жывых вобразах, на сцэне — у яркім прадстаўленні « Па шчасце, па волю». Дарэчы, лёгка паддаюцца інсцэнізацыі і празаічныя творы пісьменніка (тэлеспектаклі «Лісце каштанаў» і «Сіняя-сіняя...», радыёспектаклі «Каласы пад сярпом тваім» і «Паром на бурнай рацэ»).
Ды і аўтар гэтай прозы і гэтай паэзіі быў само дзеянне. Як ужо гаварылася, ён цаніў не столькі слова, колькі справу, куды адносіў таксама творчасць, пісанне. Колькі разоў нам, яго сябрам, даводзілася чуць прыкладна такое: вось вы прыгожанька гаворыце, але гэтага мала. Са слоў кашы не зварыш. Вы лепш зрабіце (напішыце, дапамажыце, абараніце). Бо толькі гэта залічыцца нам за грахі смяротныя і паўсядзённыя...
Калі не лічыць перыядаў дэпрэсій, У\адзімір Караткевіч быў увесь у руху. Ен не мог доўга праседзець на адным месцы, за адным сталом, у адным пакоі. Праз паўгадзіны гаворкі, нават самай цікавай, яму станавілася сумна. Яго бесперапынна цягнула да змены субяседнікаў і абставін. У самы нечаканы момантён мог усклікнуць: «Пайшлі!» або «Паехалі!». I ішоў (пакуль дазвалялі ногі) з аднаго канца горада на другі, ехаў да сваякоў або сяброў.
Часам мне здаецца, што Укадзімір Караткевіч глядзеў на зменлівысвет,нахуткаплыннаежыццёякнавелічнаеінепаўторнае відовішча. Глядзеў дапытліва і зацікаўлена. Адчуваў сябе ў гэтым відовішчы не толькі гледачом, але і акцёрам, але і рэжысёрам. Ён радасна, неяк па-дзіцячаму ўспрымаў
усё тое лепшае, што ёсць у гэтым свеце, — прыгажосць чалавечых твараў і высакароднасць учынкаў, значнасць ідэй і магічную сілу слова, чароўнасць краявідаў і гарманічнасць народнай музыкі. Але многае ў жыцці не прымаў, намагаўся змяніць да лепшага. Найперш гэта была недастатковая павага, абыякавасць ці нават пагарда да свайго, роднага, беларускага. Караткевіч бачыў, да чаго вядзе адсутнасць патрыятызму, асабліва сярод моладзі, — вядзе да таго, што чалавек становіцца касмапалітам, перакаці-полем, у якога няма ні каранёў, ні памяці, ні гісторыі. Бачыў — і абураўся, пратэставаў, дзейнічаў, выклікаючы неўразуменне, наклікаючы гнеў тых, для каго таптанне на месцы было арганічным станам. У гады застою ён дзейнічаў.
Уладзімір Караткевіч усведамляў, што дзеянні, асабісты прыклад аднаго чалавека абмежаваныя. Таму ён раз-пораз звяртаўся да вопыту гісторыі, гэтай мудрай і аб’ектыўнай настаўніцы жыцця. Ен апеліраваў да вопыту папярэдніх пакаленняў. Ён браў дзеля прыкладу жыццё тых продкаў, якія аддана служылі народу, айчыне.
Аднак у Караткевіча было разуменне, што слова таксама абмежаванае. He кожнаму чытачу дадзена ажывіць у сваім уяўленні вобразы кнігі. Іншая справа — дзеянне. Дзеянне сцэнічнае, кінематаграфічнае. Яно абуджае думкі і эмоцыі не толькі словам, але і рухам, гукам, колерам. Яно ўздзейнічае адразу, адначасова на сотні, тысячы, a то і мільёны.
Гэтым разуменнем тлумачыцца няспынная цяга Уладзіміра Караткевіча да тэатра, кінематографа, тэлебачання. Іх велізарныя магчымасці вабілі яго заўсёды, нават пасля няўдач. Яго часта не разумелі — не ставілі, не здымалі. Або разумелі і бачылі не так, як разумеў і бачыў ён. I тады ён умольваў «не псаваць гісторыю». Тады ён нават кідаўся на калені (было такое на «Беларусьфільме»), спрабуючы нешта ўратаваць. А калі не ўдавалася — публічна даваў клятву, што ягонай нагі там ніколі не будзе. Але тут жа парушаў клятву: пісаў новую п’есу, новы сцэнарый, ішоў або ехаў у тэатр, на кінастудыю, на тэлестудыю. Каб убачыць, каб паказаць іншым у вобразах тое, што было народжана
яго ўяўленнем. Жывое дзеянне здавалася яму надзеленым неадольнай, магічнай сілай. I свае, і чужыя п’есы ён глядзеў захоплена і засяроджана — як першаадкрыццё, як цуд.
Драматургія захапляла Ухадзіміра Караткевіча ўжо на самым пачатку творчага шляху. У сярэдзіне 50-х гадоў, амаль адначасова з «Дзікім паляваннем караля Стаха», была створана ўсхваляваная і шчырая п’еса «Млын на Сініх Вірах». Сам аўтар, пішучы аўтабіяграфічныя нататкі « Дарога, якую прайшоў», згадваўяе так: «За два гады, што (пасля вёскі) працаваў у Оршы, я падрыхтаваў першы зборнік «Матчына душа» і атрымаў прэмію за п’есу «Млын на Сініх Вірах» (паставіла яе беларускае тэлебачанне)».