Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
У канцы аповесці пазначана: «Май 1957 г., Орша». Гэта сведчыць пра тое, што яна пісалася на хвалі абнаўлення, якое пачалося ў 1953 годзе і асабліва пасля XX з’езда нашай партыі. Пісалася, калі пачалася «вясна», што «драмала» ў ранейшых «снягах» (прыгадаем, што асноўныя падзеі аповесці адбываюцца крыху раней — у 1952годзе).Які сам пісьменнік, яго юны герой, Уладзіслаў Берасневіч, усім шчырым сэрцам і адкрытай душой вітаў гэтую «вясну», гэтае доўгачаканае абнаўленне. Нібы сёння, у часы другога, куды больш магутнага абнаўлення напісаны хаця б такія радкі: «Чатыры гады мінула, адбыліся вялізныя змены ў дзяржаве, і з кожнай зменай Берасневіч адчуваў, што гэта яго думка, што робіцца яго справа, і сама дзяржава робіцца ўсё больш і болып роднай яму, без ранейшых непаразуменняў. I Маркічаў (дэмагогаў і кар’ерыстаў. — A. М.) ставала ўсё менш, бо новае патрабавала, каб кіраўнік проста працаваў і займаўся гаспадаркай, не мян-
ціў языком на зборах (сходах. — A. М.). Стала спакайней на сэрцы».
Аднак мы ведаем, што тая, першая «вясна» была і непрацяглай, і нясмелай. Пасля яе, гаворачы словамі аповесці, зноў пачалі выпадаць снягі, зноў наступілі «марозныя ночы». Новая, сённяшняя вясна яшчэ доўга «драмала» ў снягах застою. %.адзімір Караткевіч усё гэта балюча, абвострана перажываў. Ён поўніўся прадчуваннем сапраўднай вясны. I, безумоўна, разумеў, што ў часы, калі мы нібы пачалі саромецца свайго захаплення тым, першым цяплом, яго аповесць, выкліканая да жыцця спрыяльнымі промнямі 1956 года, наўрад ці магла быць належным чынам зразумета, ацэнена. Наўрад ці магла быць апублікавана. Прынамсі, без купюр.
I Ухадзімір Караткевіч не згадваў пра свайго першынца, не шукаў яго. Выкрасліў яго з памяці або імкнуўся выкрасліць. Як не згадваў і пра цудоўнае апавяданне «Маленькая балерына», напісанае ў 1961 годзе, а затым перададзенае Васілю Сёмуху на захаванне. Сёння яно здзіўляе нас глыбінёй пранікнення ў сутнасць таго, што называем культам асобы, аб’ектыўнасцю ў паказе Сталіна, жорсткага і разам з тым сентыментальнага, адзінокага.
Рукапіс аповесці «У снягах драмае вясна» быў выпадкова знойдзены яшчэ пры жыцці Уладзіміра Караткевіча. А было гэта так. Наталля Сямёнаўна Кучкоўская паехала ў Оршу, каб адшукаць там рукапіс яго ранняй п’есы «Млын на Сініх Вірах». Зайшла ў дом, дзе жыў пісьменнік, калі працаваў настаўнікам, зазірнула ў куфар — а там ляжыць, загорнуты ў абрус, рукапіс іншага, невядомага твора... Аднак сам аўтар не паспеў яго пабачыць: быў ужо ў вельмі цяжкім стане.
I вось гэты рукапіс ляжыць перада мною — на прасторным пісьмовым стале, што ў адным з пакояў новага Дома творчасці ля Ракава. У адрозненне ці па аналогіі з «Чорным замкам Альшанскім» яго з пэўнай дозай іроніі называюць «шэрым замкам Ракаўскім». За акном, на ўзлессі, ружавеюць, кланяючыся ад ветру, цыбатыя кветкі, назвы якіх я да-
кладна не ведаю (а Караткевіч абавязкова ведаў бы). 3-пад берагоў Іслачы падае голас нейкая невядомая птушка (а Караткевіч расказваў бы пра яе з гадзіну). Кожны працуе тут неяк раз’яднана, самотна (а Караткевіч абавязкова з’яднаў бы ўсіх, як гэта было не раз у Каралішчавічах, ранейшым Доме творчасці). Зрэшты, у «шэрым замку Ракаўскім» аўтара «Чорнага замка Альшанскага» згадваюць часта і ахвотна. Успамінаюць, як ён быў тут, у Ракаве, на «вяселлі веку». Як задуменна глядзеў на спрадвечнае ракаўскае гарадзішча ці на тое месца, дзе раней стаяў дом Здзяхоўскіх, да якіх, у « паўночныя Афіны », прыязджала Эліза Ажэшка. Як дапытліва ўзіраўся ва ўмураваную ў касцельную агароджу каменную пліту, на якой відаць абведзеныя дзеля яркасці сіняй фарбай, рунічныя пісьмёны (праўда, скептыкі лічаць іх таленавітай падробкай Здзяхоўскіх). Як збіраўся, пры наступным зручным выпадку, сфатаграфаваць памятную дошку, устаноўленую на званіцы былой уніяцкай царквы ў 25-ю гадавіну адмены прыгоннага права... Нажаль, такі выпадак (мяркую па фатаграфіях, зробленых пісьменнікам у час шматлікіх вандровак) ужо не здарыўся...
Рукапіс аповесці — гэта 110 старонак, 13 сшыткаў вялікага фармату, змацаваных уверсе тонкім ільняным шнурочкам. Акуратна адлінееныя палі, дробны, «востры» і адначасова надзіва каліграфічны почырк, які чытаецца лёгка і спорна (выцвілі месцам — ці то ад сонца, ці то ад вільгаці — толькі верхнія краі). Усюды — адно і тое ж тонкае пяро, адно і тое ж сіняе чарніла. Узнікае ўражанне, нібы ўся аповесць пісалася на працягу якога месяца — «на адным дыханні». Такое звычайна бывае ў вясну жыцця, калі хочацца як мага хутчэй выказаць усё тое, што выспела ў душы, выпакутавана ёю.
Значыць: «У снягах драмае вясна»... He спыніўшыся асабліва на першым слове, чытач адразу ж «спатыкаецца» на другім, не прымае яго: чаму «драмае», а не «дрэмле»? Але спакваля пачынаеш разумець, што гэты наватвор ужыты свядома, наўмысна. Караткевіч жах як не любіў лёгкага гладкапісу. Спасціжэнне мастацкага твора ўяўлялася яму
хадзьбой не па гладкім гасцінцы, а па няроўным, цярністым шляху, на якім ёсць свае ўзвышэнні і выбоіны, ёсць «шурпатасці», што зачапляюць, спыняюць і зрок, і слых, і думку. Стыль Ухадзіміра Караткевіча вельмі гарэзлівы, вельмі парадаксальны, барочны. Таму і — «драмае»! Каб спыняла, здзіўляла, уражвала, актывізавала чытацкую фантазію.
А далей, на першай жа старонцы, аўтар дакладна вызначае час і месца дзеяння аповесці, пераносіць чытача ў нязвычна цёплы канец лютага «тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят другога года», у вялікі горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала гарластая і хударлявая, дасціпная і яхідная парода людзей, якіх завуць студэнтамі». I хаця той «вялікі горад» у аповесці прама не названы, але мне адразу стала зразумела: гэта Кіеў і толькі Кіеў! Згадваюцца радкі з названых ужо ўспамінаўУл.адзіміраКараткевіча: «У сорак дзявятым годзе я паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт на філалагічны факультэт. Вучыўся, быў шчаслівы, меў шмат сяброў і, усё ж, успамінаю гэты час са змешаным пачуццём глыбокай пяшчоты і сораму. Пяшчоты — таму, што была навука, старыя рукапісы, кнігі, музеі, музыка, дзяўчаты, сябры, свае і чужыя вершы. Сораму — таму, што нярэдка даводзілася тады сустракацца са звычайнай вульгарызацыяй навукі.
Мне хацелася самому зразумець, чаму і нашто, і таму на некаторыя лекцыі я не хадзіў, а замест таго сядзеў у публічнай бібліятэцы ».
У гэтых радках — ключ да разумення аповесці.
Сапраўды, хаця ў першым празаічным творы Уладзіміра Караткевіча не названы ні Кіеў, ні Дняпро, ні Украіна, хаця месца дзеяння ў ім — мусіць, каб «наблізіць» яго да беларускага чытача — крыху закамуфлявана, кіеўскія, украінскія рэаліі праглядваюць скрозь камуфляж вельмі празрыста. У аповесці захавана і тапаграфія гэтага «вялікага горада», і тагачасная атмасфера Кіеўскага ўніверсітэта. Так у Бялевічу, любімым студэнтамі выкладчыку, я з лёгкасцю пазнаў прафесара A. I. Бялецкага. А паляк Ян
Уважны, хударлявы хлопец у акулярах, — гэта Фларыян Няўважны, сябар Караткевіча па Кіеўскім універсітэце, пра якога ўжо ішла гаворка. Пры жаданні можна было б устанавіць прататыпы і іншых герояў аповесці, любімых і нелюбімых аўтарам.
3 усёй перакананасцю можна сказаць, хто з’яўляецца і прататыпам галоўнага героя празаічнага першынца Укадзіміра Караткевіча. Гэта — сам аўтар!
Аповесць «У снягах драмае вясна» мае ў многім аўтабіяграфічны характар. Як і Уіадзіміру Караткевічу, Уйдзіславу Берасневічу (звярніце ўвагу на сугучнасць ў імёнах і прозвішчах!) у 1952 годзе было 22 гады. Як і сам пісьменнік, галоўны герой тады яшчэ не ведаў, што з яго атрымаецца— вучоны («Шахматаў») ці паэт («Петрарка»). Як і аўтар аповесці, Берасневіч не дужа хадзіў на лекцыі (асабліва сумныя), увесь час сядзеў у бібліятэках, думаў пра аспірантуру, а пасля сфабрыкаванай дэмагогамі справы паехаў настаўнічаць у вёску.
Праўда, ёсць і адрозненні ў біяграфіях. Берасневіч, да прыкладу, у час вайны быў сувязным у партызан, пасля — на камсамольскай рабоце ў Заходняй Беларусі, дзе двойчы ледзь не загінуў ад бандыцкай кулі. Караткевіч жа знаходзіўся ў вайну ў эвакуацыі. Але адрозненні ў лёсах пісьменніка і яго героя не дужа істотныя. Куды важлівей (як любіў гаварыць сам Караткевіч) унутранае, духоўнае падабенства Уладзіслава Берасневіча і яго «прататыпа». Яднаюць іх усебаковая адоранасць, маральны максімалізм, здольнасць прымаць блізка да сэрца ўсё тое, што рабілася навокал, што складала сутнасць той, пераломнай эпохі. УХадзіслаў Берасневіч — багатая, цэльная, творчая натура. Ен піша вершы, дасканала разбіраецца ў класічнай музыцы, у айчынным і зарубежным жывапісе, ведае народныя песні і танцы, легенды і звычаі. Ён надзелены незвычайна вобразным мысленнем (прыгадаем карціны, якія яму хочацца намаляваць, каб праславіць «на ўвесь свет беларускае мастацтва» — так і бачыш тую зарослую папараццю і залітую сонечным святлом паляну, на якой б’юцца Ян Прыгожы і
Балотны ўладар). Берасневічу ўласціва «стыхійнае разуменне прыгожага», якім вызначаўся і сам аўтар аповесці.
Тыя, хто ведаў Уладзіміра Караткевіча, згодзяцца са мной, што ён быў чалавекам незвычайна цікаўным да ўсяго, што дзеецца ў жыцці, у акаляючым свеце. Цікаўным да людзей, да прыроды, да гісторыі. Тое ж — і ў Берасневіча. Яму цікавыя сябры, настаўнікі, нават выпадковыя прахожыя. Ён здольны суперажываць, зразумець іншага чалавека, моцна пакахаць. Даверлівы і шчыры па натуры, ён часам прыхарошвае, ідэалізуе іншых (таго ж кар’ерыста Маркіча), за што потым яму даводзіцца жорстка расплачвацца. У Берасневічу спалучаецца цвярозы рэаліст-практык (прыгадаем, якія карысныя парады даваў ён у час суботніка на будучым стадыёне або як абнавіў ён побыт у Вавуліцкім Млыне) і адначасна — акрылены марай рамантык. Ён цвёрда стаіць на зямлі і адначасна — увесь у будучыні, у прадчуванні і набліжэнні дваццаць першага стагоддзя, калі на Венеры, ачышчанай ад вуглекіслаты, будзе праведзена «першая сусветная нарада камуністычных паэтаў».
Уладзіслаў Берасневіч, гараджанін і сын гараджаніна, паказаны ў арганічнай, непарыўнай еднасці з прыродай. Як хораша чытаецца апісанне той месячнай марознай ночы, калі Берасневіч, спачатку непазнаны, вязе Алёнку на далёкую чыгуначную станцыю! Ці возьмем хаця б вось гэтыя радкі — з ліста, адпраўленага з Залеска ў Кіеў, любай дзяўчыне: «Мы возьмем човен і паедзем уверх па цячэнні. Човен плыве, месяц вялізны, чырвоны, вада вячэрняя, ружова-блакітная, і такое ж неба. I здаецца, што човен плыве ў паветры, як казачны карабель.