• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партрэт пісьменніка і чалавека Адам Мальдзіс

    Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

    Партрэт пісьменніка і чалавека
    Адам Мальдзіс

    Выдавец: Літаратура і Мастацтва
    Памер: 208с.
    Мінск 2010
    47.35 МБ
    Наступны драматычны твор быў напісаны %.адзімірам Караткевічам, можна сказаць, па «сацыяльнаму заказу» — да тысячагоддзя Віцебска. У выніку нарадзіліся «Званы Віцебска» — «хроніка» паўстання 1623 года супроць сацыяльнага і нацыянальна-рэлігійнага прымусу. У п’есе апавядаецца пра сутыкненне дзвюх варожых сіл: з аднаго боку — полацкі і віцебскі ўніяцкі арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч, яго духоўнік езуіт Станіслаў Касінскі, яго памагаты тысячнік Палікар Абрагімовіч, з другога — гараджане, прадстаўленыя прывабнымі постацямі Сцяпана Пасіёры, Марцыяна Ропата, Багусі Данель. Гэта яны арганізавалі народную змову, забойства Кунцэвіча, за што былі жорстка пакараны канцлерам Львом Сапегам. Зрэшты, кара пала не толькі на людзей, але і на сам горад, яго будынкі, яго званы, што клікалі да паўстання.
    У «Званах Віцебска» УХадзімір Караткевіч узнавіў не толькі вонкавую хаду падзей, але і глыбінныя, псіхалагічныя матывацыі людскіх учынкаў. Іасафат Кунцэвіч у яго — не толькі вораг, не толькі носьбіт рэлігійнага прымусу, але і духоўна багаты чалавек, мысліцель, натура значная і супярэчлівая. Ён перакананы, што, пашыраючы унію, робіць добрую справу. I чым большая асабістая трагедыя Кунцэвіча, тым большы напал пачуццяўу п’есе.
    Вобраз уніяцкага арцыбіскупа ў свой час выклікаў ажыўленую палеміку. Сяму-таму здавалася, што, малюючы
    яго не толькі адной чорнай фарбай, аўтар паграшыў супраць гістарычнай праўды. Але вось у 1986 годзе ў народнай Польшчы выйшла даследаванне Тадэвуша Жыхевіча «Іасафат Кунцэвіч», — і сёння мы бачым, што тая трактоўка, да якой Караткевіч ішоў яшчэ ў многім інтуітыўна, мела пад сабой трывалы фактычны грунт. Бо полацкі і віцебскі арцыбіскуп быў чалавекам таленавітым, апантаным. Аднак ідэя, што апантала яго, не знайшла разумення ў народзе. Трагедыя сумленнага служэння лжывай ідэі, — вось што хвалявала Караткевіча, калі ён пісаў п’есу, вось што выклікала жывую рэакцыю ў залах, дзе яна ставілася.
    «Званы Віцебска» — вялікая ўдача як самога аўтара, так і калектыву тэатра імя Якуба Коласа — маладога тады рэжысёра В. Мазынскага, выканаўцы ролі Кунцэвіча У. Куляшова, кампазітара С. Картэса, дэкаратара А. Салаўёва. Атрымалася якраз народнае відовішча, якое было высока ацэнена і гледачамі, і крытыкай. А. Лабовіч пісаў у «Тэатральным Мінску» (1974, № 4): «П’еса У. Караткевіча і яе сцэнічнае ўвасабленне — не проста ўзнаўленне, ілюстрацыя падзей памятнага 1623 года. Тэатр імя Якуба Коласа гэтым спектаклем дае ўрок мужнасці, урок патрыятызму. Узнаўляючы мінулае, ён напамінае сучасніку пра святы абавязак быць верным абаронцам справядлівасці і свабоды, бескампрамісна, з поўнай аддачай духоўных і фізічных сіл змагацца за Праўду».
    У тым жа віцебскім тэатры імя Якуба Коласа ў 1979 годзе адбылася прэм’ера і наступнага драматургічнага твора УХадзіміра Караткевіча — трагедыі «Кастусь Каліноўскі: Смерць і неўміручасць». Паставіў яе В. Мазынскі, а галоўную ролю кіраўніка паўстання 1863 года ў Беларусі і Літве, легендарнага Кастуся, выканаў У Куляшоў. Як і ў «Званах Віцебска», у цэнтры п’есы і спектакля — сутыкненне дзвюх варожых сіл — «сейбітаў» і «крумкачоў», змагароў за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне, супраць царскага самаўладства і ахоўнікаў гэтага самаўладства. На чале першых — палымяны рэвалюцыйны дэмакрат Кастусь Каліноўскі, акружаны паплечнікамі, «зліты з народам»,
    на чале другіх — сам імператар Аляксандр II і яго памочнік граф Міхаіл Мураўёў. Як і Кунцэвіч, Мураўёў — асоба неардынарная. У маладыя гады ён сам удзельнічаў у паўстанні дзекабрыстаў. Ен разумны, валявы, праніклівы і ад гэтага яшчэ больш злавесны. Слоўны паядынак народнага заступніка, прыгаворанага да расстрэлу, і графа, які прыйшоў да сваёй ахвяры ў камеру Дамініканскага кляштара, — гэта кульмінацыя трагедыі, яе найлепшая сцэна. Адсюль Каліноўскі пойдзе ў неўміручасць. «Той, хто памёр, як вы, — не памірае» — вяшчуе яму ясны і спакойны Голас Беларусі. Мураўёў жа атрымае ад гісторыі заслужаную мянушку «вешальніка».
    Да стагоддзя з дня нараджэння Янкі Купалы Уладзімір Караткевіч стварыў драму «Калыска чатырох чараўніц». У 1982 годзе яна была пастаўлена ў мінскім Тэатры юнага гледача і тады ж апублікавана ў часопісе «Маладосць». Чатыры чараўніцы, Белая, Блакітная, Залатая і Змрочная, вяшчуюць будучаму песняру яго выключны і таму нялёгкі лёс. Караткевіч паказаў Купалу ў маладыя гады, калі адбывалася яго станаўленне як асобы і творцы. Вялікае ўздзеянне на Янку Луцэвіча аказалі сустрэчы з Зыгмунтам Чаховічам, актыўным удзельнікам паўстання 1863 года, — паплечнік Каліноўскага нібы перадае паэту эстафету пакаленняў. Драма напісана ўзнёсла, рамантычна, дасведчана. Аднак яе пастаноўка ўсё ж не стала такой падзеяй, як спектаклі па караткевічаўскіх творах у Віцебску. Часткова ў гэтым вінаваты рэжысёр і выканаўцы. Часткова — сам аўтар, якому давялося пісаць драму ў спешцы. Да таго ж выбраны матэрыял аказаўся недастаткова напружаным, канфліктным.
    Дзесяцігоддзямі Ухадзімір Караткевіч імкнуўся ўвасобіць у драматычных формах гісторыю свайго народа ў яе кульмінацыйных момантах. «Званы Віцебска» — пра ўзброенае выступленне мяшчан супраць паланізацыі і каталіцызацыіўстагоддзісямнаццатым. «КастусьКаліноўскі» — пра паўстанне супраць царызму пад кіраўніцтвам перадавой шляхты ў стагоддзі дзевятнаццатым. «Калыска чатырох ча-
    раўніц» — пра ўсплеск сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці на самым пачатку дваццатата стагоддзя, на хвалі рэвалюцыйных падзей 1905 года, якая тады ўзнімалася. I хаця ўзброенай барацьбы ў гэтай п’есе няма, але зноў жа тут паказана паўстанне — паўстанне духоўнае, адраджэнне народнага духу, выразнікам якога выступіў наш найпершы інтэлігент Янка Купала.
    Відаць, Уладзімір Караткевіч усведамляў, што ў гэтым храналагічным ланцугу, гэтай прадуманай мастацкай сістэме не стае стагоддзя васямнаццатага, не стае сялянства. I ён доўга і настойліва працаваў над п’есай пра Крычаўскае паўстанне 1743-1744 гадоў — найболып гераічную і трагічную падзею ў тагачаснай гісторыі. Ён кансультаваўся з вучонымі, знаёміўся з архіўнымі матэрыяламі. Перачытваў усё, што было напісана пра слуцкага і польскага князя Гераніма Радзівіла, якому тады падпарадкоўвалася Крычаўскае староства. Ён прагна ўглядаўся ў жыццё, браў каларытныя дэталі з рэчаіснасці (тая ж карчмарка Магда, што нагадала мне ўладарную «мамусю» ў Вільнюсе, пра якую ішла гаворка раней). Урэшце, ён дадумваў, фантазіраваў, ствараў абагульненыя тыпы.
    I вось перад намі — «Маці ўрагану», адсутнае раней звяно, істотная (а можа, і асноўная) частка драматычнай тэтралогіі. Тут асабліва яскрава ўвасобіўся шматгранны талент аўтара — трагедыйны (фінал твора), камедыйны (сцэны ў радзівілаўскім палацы), паэтычны (велічныя канты), аналітычна-даследчыцкі (грунтоўныя ўступныя тлумачэнні). Караткевіч стварыў яшчэ адзін узнёслы гімн чалавечай мужнасці і высакароднасці. Напісаў рэквіем па тых сотнях крычаўскіх паўстанцаў, якія загінулі на полі бою, былі павешаны на шыбеніцах, узбіты на завостраныя палі, зацкаваны сабакамі. Перад намі паўстае шматфарбнае палатно аддаленага ў часе народнага быцця, паказанага аб’ектыўна, ва ўсіх яго супярэчнасцях (на хвалі сялянскага гневу, вядома ж, было і шумавінне — праявы жорсткасці, прадажніцтва).
    Пра апошнюю трагедыю Караткевіча будуць пісаць не раз. I пра панарамнасць падзей, якія адбываюцца ў сялян-
    скім двары і на полі бою, у карчме і на гарадской плошчы, у магнацкім палацы і закінутай пячоры. I пра сацыяльную дакладнасць у паказе галоўных асоб (асабліва — жорсткага, разбэшчанага, але разам з тым разумнага, небаязлівага Гераніма Радзівіла). I пра каларытнасць мовы, пра тое, што ў словах некаторых персанажаў «угадваецца» сам аўтар. Я ж хачу звярнуць увагу толькі на адну істотную акалічнасць — на аптымістычнае гучанне трагедыі. Яна завяршаецца паражэннем паўстання. Паражэнне гэта непазбежнае, бо тады не было сіл, якія змаглі б супрацьстаяць феадалам. Падзеі заканчваюцца перамогай радзівілаўскіх войскаў. Але гэта Пірава перамога. I не толькі таму, што велічная і няшчасная Агна Вецер цалуе ворагаў пацалункам смерці, заражае іх праказай. Але, галоўным чынам, таму, што маральна перамаглі паўстанцы. Бо на іх баку народ, народная памяць. Бо пра іх вяшчае ў канцы народны голас: «Чорта лысага яны ўзялі і возьмуць нас!» Калі Вашчыла, Карпач, браты Ветры, іхмаці здольны ахвяраваць сабой у імя іншых, здольны рагатаць, нават ідучы на смерць, то такія людзі неўміручыя!
    У драмах Ухадзіміра Караткевіча выявіліся тыя ж лепшыя, характэрныя рысы, што ўласцівы і яго празаічным ды вершаваным творам на гістарычныя тэмы. Найперш гэта — незвычайнае майстэрства ва ўзнаўленні гераічных і трагічных падзей нашага мінулага, у перадачы сутнасці, духу далёкіх ад нас эпох, іх мастацкай «рэканструкцыі». Героі п’ес звычайна перажываюць вострую ўнутраную барацьбу, прымаюць у крытычныя мінуты адказныя рашэнні, перамагаючы саміх сябе, выбіраюць адзіна правільны і сумленны шлях. Таму драматычныя творы Караткевіча ўспрымаюцца як мудры падручнік жыцця.
    3 надрукаванага пасля смерці Уладзіміра Караткевіча прынцыпова важнай уяўляецца мне яго юнацкая аповесць «У снягах драмае вясна». Напісана яна была ў 1957 годзе, a апублікавана — толькі ў 1988м. Рукапіс аповесці меўусе шанцы так і застацца рукапісам — калі б не шчаслівы выпадак.
    Пра існаванне свайго празаічнага першынца (раней яго былі толькі школьныя практыкаванні) сам Караткевіч, здаецца, нідзе і ніколі не згадваў. Hi ў друку, ні вусна. Бо агульную фразу ў яго аўтабіяграфіі-ўспамінах «Дарога, якую прайшоў» (сказана там пра пяцідзясятыя гады: «Напісаў я за дзевяць год — горы»), браць у разлік не даводзіцца.
    Чаму не згадваў? Можа, таму, што той першынец забыўся?
    Але ж першынцы не забываюцца.
    Можа, таму, што ён загубіўся?
    Але ж блізкую сэрцу загубу звычайна ўпарта шукаюць.
    Можа, таму, што першынец здаваўся не вартым увагі?
    Але ж сёння нам бачна, што ў аповесць укладзены значны змест. Гэта мужная і шчырая споведзь юнака, што сумленна ўваходзіць у сапраўднае жыццё. I напісаны твор вопытнай, спрактыкаванай рукой.
    Тады чаму ж?
    Мне здаецца, што прычына тоіцца ў неадпаведнасці таго часу, калі пісалася аповесць, і тых часоў, што наступілі пазней.