Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
3 прыходам у дом Валянціны Браніславаўны ў многім змяніўся ўклад Валодзевагажыцця. Нягледзячы на сваю навуковую занятасць, яна ўзяла на сябе многія бытавыя клопаты. Перасталі наведвацца некаторыя знаёмыя з «халасцяцкімі» звычкамі. Іх месца занялі калегі па рабоце Валянціны Браніславаўны. Пасля пераезду з Вільнюса ў Караткевічаў сталі часта бываць Кісялёвы. Пасля вяртання з Урала — сястра Валодзі, Наталля Сямёнаўна Кучкоўская, яе муж Іван Мікалаевіч і дочкі. Неўзабаве Валянціна Браніславаўна абмяняла сваю брэсцкую кватэру на пакой у Мінску, а затым двухпакаёвую кватэру Валодзі і свой пакой — на трохпакаёвую кватэру з высокай столлю ў доме 36 па вуліцы Карла Маркса (наўскасяк ад тэатра імя Янкі Купалы). Там нарэшце ў пісьменніка з’явіўся асобны кабінет для работы. Ажаніўшыся, Караткевіч стаў часцей адпачываць — у сваім любімым Кактэбелі, а таксама ў Гаграх, Дубултах. Хоць і ўсялякае бывала ў жыцці, Караткевіч быў удзячны жонцы за яе паўсядзённыя клопаты.
— Шматпакутніца яна, — сказаў Валодзя ў сваім тосце, калі адзначалася саракагоддзе Валянціны Браніславаўны. — Бо нялёгка быць жонкай пісьменніка. А такога чорнага аспіда, як я, — удвая.
— Ведала, Валодзечка, аспід мой чорны, на што іду, — парыравала Валянціна Браніславаўна.
Былі ў тагачасным жыцці %.адзіміра Караткевіча і іншыя «светлыя палосы». 26 лютага 1971 года ў Саюзе пісьменнікаў БССР прайшоў яго першы творчы вечар. На яго сабралася мноства народу — перад пачаткам нават перасталі пускаць жадаючых. Прыйшлі Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі, Мікалай Мікалаевіч Улашчык, Рыгор Раманавіч Шырма. Валодзя чытаў вершы, урыўкі з «Каласоў...». Паказваў, каменціруючы, здымкі-слайды гістарычных помнікаў, пераважна запушчаных, разбураных. Атмасфера ў зале была цяжкаватая, яе ўзмацнялі «сябры», што прыйшлі на падпітку і кідалі рэплікі. I нават Аляксей Кулакоўскі, тагачасны сакратар пісьменніцкай партарганізацыі, разгублена выціраў пот.
— Скажыце хоць, што гэта рэстаўравана, — кінуў ён віноўніку вечара, калі на экране з’явілася Полацкая Сафія.
Пасля вечара сябры павялі Караткевічаў у рэстаран «Нёман», дзе якраз шумна гуляла нейкая кампанія цыганоў. Адзін з іх падышоў да Валянціны Браніславаўны і з нахабнай галантнасцю запрапанаваў:
— Я днко нзвнняюсь, мадам. Разрешнте предложнть вам тур вальса с собой!
— С такой же днкостню не разрешаю! Вы, сударь, нмеете дело с человеком, который сотворнл «Цыганского короля »! — адказаў за жонку Валодзя. I тут жа, нібы апраўдваючыся, дадаў нам: — Цыганы — яны вельмі розныя, — і пачаў расказваць, як гасцінна сустрэлі яго цыганы на Палессі ў час пахавання свайго «суддзі», які патануў, ратуючы беларускую дзяўчынку.
3 таго вечарасловы «я днко нзвнняюсь» надоўгаўвайшлі ў лексікон Караткевічаў...
Ну і, вядома ж, былі ў тыя часы і творчыя радасці. Караткевіч застаўся задаволены аповесцямі «Чазенія» і «Лісце каштанаў», якія і сёння вельмі папулярныя, асабліва сярод моладзі. Першая з іх асобнай кніжкай выйшла раней у псракладзе на рускую мову (1969) і толькі затым — у арыгінале (1970). Часопісны варыянт рускага перакладу «Чазеніі», апублікаваны ў «Молодой гварднн», сабраў там ці не рэкордную колькасць чытацкіх водгукаў з усяго Савецкага Саюза. «Лісце каштанаў» увайшло ў зборнік «Вока тайфуна» (1974).
«Чазенія» — гэта ўзнёслы гімн першабытнай далёкаўсходняй прыродзе, Усурыйскай тайзе. Мы выразна бачым і горы, парослыя густымі лясамі, дзе побач з піхтамі і араліямі сустракаецца таямнічае дрэва, што дало назву аповесці, і крынічныя даліны з заблытанымі сцежкамі, на якіх можна сустрэць тыгра. У адной з такіх далін, Тыгравай Падзі, лёс звёў вучонага-атамшчыка Севярына Будрыса і біёлага Гражыну Арсайла. Здавалася б, яны створаны адзін для аднаго. Дык не! Севярын атрымаў значную дозу апра-
меньвання, яго эксперыменты тояць небяспеку для прыроды. Гражына ж, як будучая маці, сэрцам адчувае і прадчувае гэтую небяспеку. Яна кажа: «Я зямлю люблю, даліны, невысокія, зялёныя, вось такія, горы, цеплыню люблю. У ёй прыгажосць. I сапраўдная вышыня — у ёй. Чорта людзям у вышынях, на якіх нельга жыць... Якая страшная праца!» Таму, у рэшце рэшт, Гражына, шчыра кахаючы Севярына, усё ж пакідае яго.
Як і папярэднія творы Караткевіча, «Чазенія» выклікаларэзкае непрыняццеЯ. Герцовіча.У артыкуле «Шукаць у рэальным жыцці», надрукаваным у газеце «Літаратура і мастацтва» 25 чэрвеня 1971 года, ён абвінаваціў аўтара аповесці і ва ўтапічнасці, і ў ігнараванні навукова-тэхнічнага прагрэсу, ядзернай фізікі. Я. Герцовіч рашуча аспрэчваў палымянскую рэцэнзію С. Андраюка, які апраўдваў паводзіны герояў аповесці тым, што іх «мучаць страшэнныя прывіды атамнага выбуху». Аднак гісторыя даказала, што рацыю тут меў С. Андраюк. У наш час, калі мы вядзём паслядоўную барацьбу супраць татальнага знішчэння чалавека і прыроды, калі горкі ўрок нам выдаў Чарнобыль, разважанні Севярына і Гражыны гучаць надзвычай актуальна.
Як страсны пратэст супраць вайны, яе непатрэбных ахвяр успрымаецца сёння таксама аповесць «Лісце каштанаў». Месцаяе дзеяння — Кіеў 1944 года. Горад ужо вызвалены ад фашыстаў, але, зразумела, увесь ляжыць у руінах. Фронт адкаціўся кудысьці на захад, і туды ж, у бой, рвуцца героі аповесці — беларус Васілька Стасевіч, ад чыйго імя вядзецца апавяданне (у ім лёгка ўгадваецца сам аўтар), украінцы Багдан Цар і Раланд Дзмітрэнка, напалову малдаванка, а можа, крыху і цыганка Нонка Юніцкая, немец Карл Канецкі. Падлеткі па «чатырнаццаць-пятнаццацьшаснаццаць год», яны не дагуляліўсваім галодным дзяцінстве, у эвакуацыі, у партызанах, і цяпер адчайна гуляюць у вайну, выступаюць вуліца на вуліцу. Аднак іх бойкі ніколі не даходзілі да жорсткасці, да расправы: «Знявечаныя, без пары дарослыя, мы ўсё ж не білі ляжачага ботам у бок і не гулялі ў расстрэл. Так, мы не гулялі ў расстрэл».
I адначасова гэта галодная пара была шчаслівай парой маладосці. «Божа мой, — усклікае апавядальнік, — якія мы былі маладыя, якія да святасці дурныя і якія бязглузда, па-боску чыстыя!» Менавіта ў такую пару прыходзіць першае каханне, якое героі сарамліва называюць «дружбай». Хваля гэтага светлага пачуцця захліснула і Васіля Стасевіча, Нонку Юніцкую. Яны акрылены вялікай і светлай марай. Ім хочацца жыць у праўдзе, у справядлівасці — і каб «ніводнай сволачы на свеце». Каб набудавалі новых гарадоў, у кожнага чалавека былі «тысячы кніг». I галоўнае, каб усюды быў мір — «ні табе аблаў, ні стрэлаў, ні мін».
Героі аповесці не толькі прагнуць шчаслівага мірнага жыцця. Яны гатовы за яго змагацца — уцячы на фронт або туды, дзе ловяць бандытаў. I не проста так, а з уласнай зброяй у руках. Дзеля гэтага яны пайшлі за горад, у глыбокі яр, і пачалі адкопваць кулямёты і вінтоўкі, кінутыя акупантамі. Нечакана рванулі затоеныя міны... Трое з падлеткаў назаўсёды засталіся спаць «у дняпроўскім пяску і ніколі ўжо не ўбачаць ні сонца, ні сіняй ракі, ні залатой лістоты каштанаў».
Да тых жа, хто застаўся ў жывых, кожны раз, калі аблятае лісце каштанаў, вяртаецца пякучая памяць пра загубленыя рэхам вайны жыцці, пра «знявечанае юнацтва».
Адначасова з аповесцямі «Чазенія» і «Лісце каштанаў» Удадзімір Караткевіч напружана працаваў над сваім лепшым гістарычным раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Ў яго аснову была пакладзена аднайменная кінааповесць. Пасля таго як зняты па ёй фільм «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» безнадзейна, здавалася, назаўсёды лёг на паліцу, аўтар рашыў, што мае ўсе юрыдычныя і маральныя правы ператварыць сцэнарый у самастойны твор. I не памыліўся: талент пісьменніка заззяўу ім новымі і нават нечаканымі гранямі.
Падзеі рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» адбываюцца год на трыста раней, чым у «Каласах пад сярпом тваім» — у далёкім XVI стагоддзі. Падзеі гэтыя ня-
звычныя, выключныя: у сярэдневяковай Гародні з’явіўся чалавек, Юрась Братчык, які па волі лёсу вымушаны быў выдаць сябе за Хрыста, а потым, увайшоўшы ў ролю, разам з дванаццацю «апосталамі» вандраваў па Беларусі, усюды наводзіў справядлівыя парадкі. Ад багатых адбіраў ён харчы і грошы, дзяліў іх сярод бедных. Караў царкоўнікаў, магнатаў, гандляроў. Бараніў землякоў ад татарскага нашэсця. Выходзіў цэлым з самых небяспечных і неверагодных сітуацый. Тварыў «цуды».
Галоўны герой рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — не толькі плод аўтарскай выдумкі. У «Хроніцы Белай Русі» Мацея Стрыйкоўскага ёсць некалькі радкоў пра тое, што пры каралі Жыгімонце I і на Гродзеншчыне знайшоўся самазванец, які «собе пріпісаў і прівлашчаў» імя Хрыста. Гэтых скупых звестак аказалася дастаткова, каб абудзіць фантазію пісьменніка. Адштурхнуўшыся ад хронікі Стрыйкоўскага, Караткевіч дадумаў тое, што магло быць з самазванцам. I дадумаў так вобразна і дакладна, напоўніў апавядальную плынь такімі канкрэтнымі рэаліямі, што мы бачым тыя далёкія падзеі, верым аўтару нават там, дзе ён расказвае неверагоднае. Ва ўсёй шматграннасці паўстае перад намі беларускае сярэдневякоўе з яго рэзкімі сацыяльнымі кантрастамі, барацьбой за ўладу, інквізіцыяй, засіллем схаластыкі, праз якую квола прабіваюцца парасткі Рэнесансу і гуманізму. Паміраюць ад голаду сяляне, а побач па дарозе цягнуцца вазы, гружаныя збожжам, якое па Нёмане будуць сплаўляць у Заходнюю Еўропу. Крамольным званам, што клічуць просты люд на барацьбу, вырываюць «языкі», самы ж большы звон хвошчуць бізунамі, уквэцанымі ў гнаі. Касцельны суд выносіць рашэнне выгнаць з горада ў дваццаць чатыры гадзіны ўсіх мышэй, і толькі цяжарным грызунням даецца месячная адтэрміноўка. У падзямеллях катуюць распаленым жалезам ерэтыкоў і ўяўных ведзьмаў. Трагічнае, жахлівае, пачварнае суседнічае з будзённым, смешным, ідылічным.
Чытаючы раман, увесь час здзіўляешся шматграннасці таленту Уладзіміра Караткевіча, яго ўменню пераўвасаб-
ляцца. Стыль апавядання ўвесь час мяняецца: то ён палетапіснаму бясстрасны, то становіцца ўзнёсла-трагічны, экзальтаваны, то шчымліва-сентыментальны, то гарэзлівапацешны. A то раптам у тэкст уключаецца амаль навуковы, даследчыцкі каментарый. Кожны з дванаццаці апосталаў гаворыць сваёй, адметнай мовай, якая адпавядае яго паходжанню, яго сацыяльнай біяграфіі. Праўда, мова герояў часам празмерна (не ведаю, наўмысна ці міжвольна так атрымалася) асучаснена. З’яўляюцца фразы накшталт: «Па жаданні веруючых цуду не будзе». Або: «Неадменна гэта яны раней часу ад тэорыі да практыкі перайшлі».