Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партрэт пісьменніка і чалавека Адам Мальдзіс

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
47.35 МБ
творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець мінулае і сучаснае. Для нашага сучасніка вельмі важна мець дакладнае ўяўленне аб усіх тых падзеях, пра якія гаворыццаў «Каласах...».
— Так, вельмі важна! — пагаджаецца пісьменнік. — Шляхецкія рэвалюцыянеры, якія ўзнялі паўстанне, рэвалюцыйныя дэмакраты накшталт Каліноўскага былі, калі карыстацца вядомым ленінскім вызначэннем, прамымі папярэднікамі марксізму. Першы Інтэрнацыянал быў утвораны якраз на вечары, прысвечаным памяці ахвяр 1863 года. У падзеях мінулага — нашы карані. А дрэва без каранёў не можа ні існаваць, ні, тым больш, прыносіць плады.
— А наколькі паказанае ў рамане адпавядае сапраўднасці? Ці існаваў, скажам, рэальны прататып Алеся Загорскага?
— Перш за ўсё я імкнуўся праўдзіва перадаць дух таго складанага і супярэчлівага часу. Узнавіць дэталі мне дапамаглі архіўныя дакументы. Часам яны пацвярджалі тое, да чаго я ўжо раней дайшоў інтуіцыяй. Прывяду адзін прыклад, але не з «Каласоў...», а з «Нельга забыць». У пралогу да рамана расказваецца аб трагічнай гібелі паўстанца 1863 года Грынкевіча. Пісаў я гэтыя старонкі, пераважна абапіраючыся на мясцовыя паданні. Потым жа, на маё ўласнае здзіўленне, Генадзь Кісялёў паказаў мне ў Вільнюскім архіве дакументы пра рэальнага Грыневіча, расстралянага пры тых жа акалічнасцях, што і апісаныя мною ў рамане. Што ж датычыць «Каласоў...», то ў іх ёсць некаторыя прыватныя адступленні ад сапраўднасці. Напрыклад, тры важныя для лёсу паўстання пасяджэнні царскага дзяржаўнага савета зліты ў адно. У адно зліты вобразы некаторых рэальных людзей. Так узнік Алесь Загорскі. Іншыя ж вобразы — Біскуповіч, стары Вежа — узяты з мінулага цалкам. Зразумела, што зусім інакш узнікалі ўсе жаночыя вобразы...
— Аднак хопіць пра тое, што ёсць у рамане. Некалькі слоў аб тым, што будзе ў апошніх дзвюх кнігах. Які фінал рамана?
— Крах усіх спадзяванняў, усіх ілюзій і — нават у гэтых абставінах — чалавечая нязломнасць! Паўстанне пацярпела паражэнне, але мужнасць — засталася. А значыць, засталося і спадзяванне, што чалавек, свабода і народ — выжывуць! Найбольш поўна гэтая думка праведзена на прыкладзе Алеся Загорскага.
— Раман закончыцца паражэннем паўстання 1863 года ці — па ўзору « Нельга забыць » — падзеі будуць даведзены да нашых дзён?
— Давесці падзеі да нашых дзён будзе вельмі цяжка. Магчыма, потым і прадоўжу сюжэтныя лініі рамана. Хацелася б паказаць нарадавольцаў, першыя марксісцкія гурткі, сялянскі рух. Але гэта — потым. Цяпер жа абмяжуюся невялікімі лірычнымі ўстаўкамі. У іх будзе ацэнка падзей 1863 года з пазіцый нашых дзён. Будзе роздум аб тых часах — мой і маіх сяброў. Да кніжнага выдання дапісаны некалькі ўстаўных навел, якіх не было ў часопісным варыянце.
Нашу размову ўвесь час перапыняюць тэлефонныя званкі. Звоняць з «Беларусьфільма», дзе па сцэнарыі У. Караткевіча здымаецца поўнаметражны фільм «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», з кінастудыі дакументальных фільмаў, дзе толькі што закончыліся здымкі кароткаметражкі «Будзь шчаслівай, рака...», прысвечанай роднай рацэ пісьменніка — Дняпру. Звоняць з гаркома камсамола, каб дамовіцца аб сустрэчы з моладдзю. Прыходзіць пошта: балгарскі паэт Найдан Вылчаў паведамляе, што ў «Анталогію сучаснага беларускага апавядання», якая выходзіць у Сафіі, уключаны пераклады караткевічаўскіх апавяданняў; аб выданні зборніка перакладаў на ўкраінскай мове пішуць са Львова. I зноў званок з кінастудыі: у вядомага літоўскага акцёра Баніёніса не «кладзецца» фраза, трэба перарабіць дыялог... I наша размова таксама пераключаецца на тэмы кіно.
— Ці задаволены я здымкамі «Хрыста» ? Ці няма небяспекі, што з філасофскага твора зробяць звычайны прыгодніцкі фільм? Што ж, здымаюць «Хрыста» людзі тале-
навітыя. Але ў сцэнарыі — а ён перастаў ужо быць маёй рэччу — адбыліся змены. Вобразна кажучы, перавагу над Уіеншпігелем атрымаў Лама Гудзак. Ці дапамагае пісьменніку работа ў кіно? Хутчэй шкодзіць, бо адбірае страшэнна многа часу. Сапраўдны пісьменнік цалкам сябе кіно ніколі не аддасць, таму што кіно — мастацтва групавое, дзе індывідуальнасць аўтара нібы раствараецца. 3 другога ж боку, кіно аказвае станоўчы ўплыў. Яно дае штуршок думкам, робіць больш сучасным мысленне. У чым гэта заключаецца? Дастаткова параўнаць «На Быстранцы» і «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля. Абодва творы сучасныя па сваёй тэме. Аднак яны розныя па мастацкіх сродках. «Птушкі і гнёзды» — твор вельмі кінематаграфічны. Дастаткова прыгадаць сцэну допыту Руневіча...
На стале з’яўляюцца кадры з будучага кінафільма: сярэдневяковая Гародня, беларускі %.еншпігель — Юрась Братчык, якога па збегу акалічнасцей прынялі за Хрыста, каларытныя твары людзей той даўняй эпохі. Старонкі народнай гісторыі, даўно забытыя і цяпер узноўленыя фантазіяй і талентам мастака. I іншыя старонкі гісторыі — здымкі беларускіх архітэктурных помнікаў. Гэта кадры з кароткаметражнага фільма «Памяць», які нядаўна выпушчаны на экраны Беларусі. Гродзенская Каложа і стары драўляны лямус, Полацкі Сафійскі сабор і руіны віцебскага храма Благавешчання, замкі ў Нясвіжы і Міры, Ружанах і Навагрудку. 3 гэтых здымкаў мог бы выйсці цудоўны альбом аб здабытках нашай архітэктуры, аб сівых сведках мінулага.
— Калі мы з Юркам Цвятковым здымалі гэты фільм — сэрца балела. Многія цудоўныя палацы і замкі стаяць у запусценні, разбураюцца. А пры жаданні ў іх можна было б размясціць пансіянаты, дамы адпачынку, санаторыі. Можна было б атрымліваць валюту ад зарубежных турыстаў. Узяць хаця б замак у Міры... Мала ў нас беражнага стаўлення да гістарычных помнікаў. Нашто, скажам, было работнікам Беларускага краязнаўчага музея вырываць са сцяны жупранскага касцёла дошку ў гонар Багушэвіча.
Раман, аповесць, апавяданне, кінасцэнарый, п’еса («Трошкі далей ад месяца» і «Смерць і неўміручасць Кастуся Каліноўскага» ў свой час былі перададзены Беларускаму тэатру імя Янкі Купалы), нарыс, рэцэнзія... Здаецца, няма такога літаратурнага жанру, у якім бы не спрабаваў свае сілы Уладзімір Караткевіч. А як справы з жанрамі паэтычнымі?
— У выдавецтве «Беларусь» ужо ляжыць вершаваны зборнік «Мая Іліяда». Пасля «Вячэрніх ветразяў» у мяне набярэцца нямала новых вершаў. Нядаўна прывёз з Крыма новы цыкл «Таўрыда». Некалькі вершаў напісаў, пабываўшы на магіле Багдановіча.
— 3 чаго пачынаецца звычайна верш? 3 думкі? 3 настрою?
— У мяне ён пачынаецца з радка. 3 аднаго або двух-трох. Вядома, радок немагчымы без думкі. Радок нясе зерне думкі. Напрыклад, верш «Паўлюк Багрым» пачаўся з радкоў: «Нельга верыць у бога, калі ён такое дазволіў...» Потым усё астатняе «падганялася» пад гэтыя радкі. Праўда, часам бывае наадварот — калі ідзеш ад агульнай ідэі. Але гэта — рэдка.
— Аў прозе?
— У прозе ўсё пачынаецца з настрою. Настрой нараджае адпаведную думку. Разам узятыя, яны і даюць той ключ, у якім будзеш весці апавяданне, якім «адамкнеш» тэму...
На хвіліну гаспадар устае, каб узяць з кніжнай паліцы чарнавікі сваіх «Каласоў...».
— Хтосьці ў свой час пусціў чутку, што пішацца мне лёгка і што напісанага я амаль ніколі не праўлю. Гэта няпраўда. Калі гаварыць ужо аб нейкай «творчай кухні», то працэс пісання выглядае прыкладна так. Спачатку з’яўляюцца запісныя кніжкі. У іх — думкі, назіранні, выпіскі. Потым нараджаецца кароткі план. Паміж яго радкамі ўпісваюцца ўсё новыя і новыя кавалкі. Такі план перапісваецца разоў пяць. А потым, калі ўсё адстаялася і адшліфавалася ў галаве, — перапісваю начыста. Лёгка і без асаблівых правак.
Я згодзен са словамі Буніна, якія прыведзены ва ўспамінах Катаева, што нельга з нічога зрабіць нешта шляхам бясконцых перакрэсліванняў. Вядома, калі ўжо нешта ёсць, тады праўкі дазваляюць палепшыць твор...
Для ілюстрацыі сваіх думак гаспадар паказвае запісную кніжку, з якой пасля вырасла «Чазенія» — аповесць аб рамантычным і чыстым каханні нашых сучаснікаў, унукаў тых жа паўстанцаў 1863 года. Вось запісы аб тым, якія рыбы водзяцца ў далёкаўсходніх рэках, якой вышыні дасягае цунамі, якія дрэвы растуць на берагах Амура. Вось малюнкі бурундука, Кедравай падзі, схема маршруту, па якому спачатку прайшоў сам аўтар, а потым — яго герой.
— Гэты маршрут мне хацелася б паўтарыць. Хочацца зноў пабываць на Далёкім Усходзе, пабачыць Камчатку. He менш вабіць Сярэдняя Азія, Каўказ, нашы беларускія дарогі. Планы вялікія, на гады хопіць.
— А як з планамі творчымі? Калісьці, памятаю, Янка Брыль прапанаваў табе напісаць раман пра Багушэвіча...
— Што ж, расце папка з матэрыяламі і пра Багушэвіча. Расце папка пра таямнічага аўтара «Тараса на Парнасе». Думку напісаць раман на гэтую тэму падаў мне Юльян Пшыркоў. Але дзевятнаццатае стагоддзе больш-менш распрацавана. He напішу я — напішуць іншыя. А вось Давыд Гарадзенскі, які на крыжаносцаў хадзіў, або полацкі князь Вячка, які бараніў ад ворага латышоў і эстонцаў... Пра гэтых пакуль што не напіша ніхто. А трэба! Трэба зберагчы народную памяць аб нашых слаўных продках, аб лепшых старонках сваёй гісторыі!
...У 1936 годзе Максім Танк запісаў у сваіх «Лістках календара»; «А пакуль што некранутай цаліной у нас ляжыць гістарычная тэма, чакаючы свайго Вальтэра Скота, Сянкевіча...» Сёння, калі з’явіліся гістарычныя раманы і аповесці Укадзіміра Караткевіча, падстаў для такога катэгарычнага сцвярджэння ўжо няма».
Сёння, праз дваццаць з лішкам год пасля таго інтэрв’ю, я часта задумваюся, чаму тады Караткевіч сказаў мне, што
трэцяя і чацвёртая кнігі рамана «ў асноўным» закончаны. Мы ж, члены камісіі па спадчыне пісьменніка, з надзеяй шукалі іх у яго архіве і расчароўваліся, знайшоўшы там толькі чарнавыя фрагменты, толькі накіды«загатоўкі» ў запісных кніжках. Сказаў няпраўду ў тым, 1967 годзе з нейкіх тактычных меркаванняў? Наўрад ці. Бо хлусні ён не любіў. Ды і не дазволіў бы ў адваротным выпадку анансаваць заканчэнне рамана ў «Полымі». Пра існаванне трэцяй і чацвёртай кнігі «Каласоў...» Караткевіч гаварыў не толькі мне, але і Міхалу Фёдаравічу Дубянецкаму, былому дырэктару выдавецтва «Мастацкая літаратура» — яны нават дамовіліся, на які год паставіць іх у план. Усе сябры Валодзі ведалі, што ён рыхтуе заканчэнне рамана да друку: вывучае дадатковыя матэрыялы, цікавіцца далейшымі лёсамі паўстанцаў 1863 года. Праўда, не раз, адбіваючыся ад нашых патрабаванняў не займацца «кінаглупствамі», ахутчэй закончыць раман, ён стагнаў: