Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
На артыкул Герцовіча рэагавалі па-рознаму. Адны абураліся ім, слалі пратэсты ў рэдакцыю, званілі аўтару артыкула, на што ён не раз публічна скардзіўся з трыбуны (Караткевіч не ўхваляў такіх званкоў). Мы з Барадуліным суцяшалі Валодзю, што ў кожнага Моцарта павінен быць свой Сальеры. Іншыя ж паціралі рукі ад задавальнення. Кіраўнікі выдавецтва ўспрынялі артыкул як прамое ўказанне афіцыйнага органа і паставілі перад раманістам нерэальную задачу — замест палымянскай публікацыі прынесці ім нешта дыяметральна супрацьлеглае. Усё часцей раздаваліся галасы, што ў канфліктную сітуацыю павінен умяшацца Саюз гіісьменнікаў БССР. Гарачым прыхільнікам абмеркавання быў Іван Мележ.
I вось 22 лютага 1967 года адбылося сумеснае пасяджэнне сакратарыята СП БССР і секцый прозы і крытыкі. Перш чым адкрыць «баталію», Вячаслаў Адамчык і Янка Скрыган запатрабавалі, каб прадстаўнік выдавецтва, Леў Салавей, прыўзняў «забрала», выклаў прысутным усе контраргументы. I той вымушаны быў зачытаць урыўкі з выдавецкай рэцэнзіі, аўтарякой пачаўза «здравне», аскончыў за «упокой». Аддаўшы належнае таленту Караткевіча, рэцэнзент далей папракаў яго, што ён папісаў не хроніку народнага жыцця, а хроніку князёў Загорскіх. Народны заступнік Корчак дарэмна не выразаў іх. «Добрых» паноў накшталт Загорскіх не было і быць не магло, даказваў рэцэнзент. Абвяргаючы яго спрошчаныя ўяўленні пра гісторыю, Янка Брыль, Іван Мележ, Алесь Адамовіч, Іван Навуменка, Ніл Гілевіч, Генадзь Кісялёў, Алесь Асіпенка, аз грэшны, іншыя гаварылі пра тое, што, як і рускае дваранства, беларускія магнаты і шляхта бывалі розныя — і прагрэсіўныя, і «ніякія», і рэакцыйныя, што трэба пераадольваць ранейшую абмежаванасць нашай літаратуры, калі ў ёй (у Купалы, Бядулі) быў толькі «дрэнны пан». Прагучалі заклікі ўлічваць рэальную расстаноўку сіл у паўстанні 1863 года, спецыфіку тэматыкі, індывідуальнасць аўтара. Крыху скептычна выступіў Адамовіч: вось мы хораша пераконваем тут адзін аднаго, а выдавецтва ўсё роўна не выдасць раман яшчэ гадоў з пяць — пра гэта нават можна біцца аб заклад.
Узровень абмеркавання быў у цэлым вельмі высокі. Слушных аргументаў у абарону Караткевіча выказалі многа, і яны, па вобразнаму выражэнню Янкі Брыля, зваліліся на беднага Льва Салаўя нібы капа сена.
Уладзімір Караткевіч застаўся задаволены вынікамі абмеркавання. 3 Саюза мы пайшлі да яго дамоў. Былі Генадзь Кісялёў, які яшчэ прыязджаў з Вільнюса, мовазнавец Міхась Сыракваш (Валодзя пакепліваў над яго магутнай постаццю: «Заннмает целый пляж нзможденный Сырокваш»), рэдактар ашмянскай раёнкі Якаў Карабок. За сталом узнікла спрэчка, ці мелі права супрацоўнікі Дзяржаўнага музея БССР вырваць з памятнай табліцы ў жупранскім касцёле
Ашмянскага раёна партрэт Багушэвіча. Караткевіч горача даказваў, што не мелі, што гэта акт вандалізму. Мы тут жа дамовіліся, што напішам пратэст. Ліст такі (у Міністэрства культуры БССР) быў неўзабаве адпраўлены. Але партрэт не вернуты і да сёння (заместяго веруючыя ўстанавілі прыблізны заменнік).
Абмеркаванне рамана ў Саюзе пісьменнікаў, здаецца, не зрабіла на выдавецкіх работнікаў асаблівага ўражання. На рукапісе «Каласоў...» было пастаўлена столькі пытальнікаў і клічнікаў, панапісана столькі здзеклівых заўваг, што Караткевіч схапіўся за галаву:
— Гары яно ўсё гарам! He будуя правіць ні слова! Няхай ляжыць да сканчэння свету!
Але тут умяшаўся Барадулін:
— He рабі глупства, Хама. Твой раман патрэбны людзям цяпер! Зрабі выгляд, што сур’ёзна правіш, іначай увогуле выкінуць цябе з плана.
— He магу, стары, — ледзь не рыдаў Валодзя. — He магу пагадзіцца з чалавечай дурасцю.
— Дурны і ты, Валодзечка. He лезь на дыбы з-за дробязей. Папраў нешта другараднае, замяні адзін эпітэт другім. Так, каб можна было сказаць, што ўлічана заўваг працэнтаў семдзесят. А на істотнае махні ім ручкай: маўляў тут другаразраднае глупства, ды і не стану я тут прыхарошваць розных прыгоннікаў... 3 імі, Хама, трэба ваяваць іхняй жа зброяй.
— Рука не ўзнімаецца!
— Тады папрасі Адася, — Рыгор кіўнуў у мой бок. — Чалавек тры гады ў рэдакцыі працаваў, розную дыпламатычную праўку рабіў.
I ў маі 1967 года мы разам заселі за стол. Скарачалі другарадныя фразы. Падкрэсленае рэдактарам слова замянялі другім. Валодзя спачатку быў змрачнаваты і спрабаваў ваяваць нават са мной, ды потым увайшоў у смак і ахвотна прыдумваў адэкватны ці нават больш трапны, але не такі «лабавы» варыянт. У многіх мясцінах работа пайшла раману яўна на карысць.
— Ты глядзі, Адасевіч, — цешыўся ён. — Можа, усё абыдзецца малой крывёю.
А каб у выдавецтве і наогул у грамадскасці склалася ўражанне, што раман сур’ёзна перарабляецца, Рыгор Барадулін прапанаваў «падкінуць» такую «мыслю» ў друк. Я ўзяўся рабіць адпаведнае інтэрв’ю з аўтарам, здаецца, першае ў яго жыцці інтэрв’ю ўвогуле. Неўзабаве, 10 ліпеня 1967 года, яно было надрукавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» пад назвай «Каласы з цаліны»:
«Сярод перафразіровак вядомай прымаўкі, відаць, будзе слушнай і такая: «Пакажы мне твой рабочы стол — і я скажу, хто ты». На рабочым месцы заўжды адчуваецца адбітак індывідуальнасці чалавека.
Пісьмовы стол Уладзіміра Караткевіча — гэта стол-рамантык. Пасля кожнага чарговага падарожжа гаспадара на ім з’яўляюцца новыя і новыя дзівы: рэдкія каменьчыкі і засушаныя марскія зоркі, цагліны тысячагадовай даўнасці і ўпрыгожанні нашых продкаў. Да стала прыхінулася старадаўняя разная прасніца. Аднак галоўнае на ім — наклеены на шэрае палатно велізарны партрэт Кастуся Каліноўскага. Тут жа — каваны ў жалезе свяцільнік. Нібы агромністая кропля крыві, чырванее ў ім падфарбаваны воск. Гаспадар запальвае свяцільнік толькі раз у год — 21 сакавіка, у гадавіну гераічнай смерці таго, хто стаў самай вялікай любоўю Ўладзіміра Караткевіча, яго натхненнем і героем яго твораў.
I адначасова — гэта стол-працаўнік. На ім заўсёды грудзяцца папкі з рукапісамі. За гэтым сталом былі напісаны вядомыя ўжо чытачу раманы «Каласы пад сярпом тваім» і «Нельга забыць», аповесці «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чазенія», шматлікія вершы, рэцэнзіі, артыкулы, сцэнарыі кароткаметражных і доўгаметражных фільмаў. Сотні і сотні старонак, спісаных дробненькім, вуглаватым почыркам, які нелыа зблытаць з нічыім іншым.
У дзень, калі вялася наша размова, У\адзімір Караткевіч закончыў праўку першай і другой кніг рамана «Каласы пад
сярпом тваім». Рыхтуючы рукапіс да друку ў выдавецтве «Беларусь», аўтар улічыў заўвагі рэдактара, рэцэнзентаў, чытачоў, выкрасліў многія мясціны і дапісаў новыя.
Прыемна адчуваць, што ўрэшце закончана тое, над чым працаваў амаль дванаццаць год. У параўнанні з тым варыянтам, які друкаваўся ў «Полымі», у рукапіс унесены вялікія змены. Прыйшлося пагадзіцца з некаторымі заўвагамі. Вядома, не з усімі. Сёй-той з рэцэнзентаў хацеў, каб у цэнтры рамана аб паўстанні 1863 года я паставіў не князя Алеся Загорскага і яго сяброў, а селяніна накшталт Корчака. Але ж гэта супярэчыла б гістарычнай праўдзе. 3 новых прац рускіх, беларускіх, літоўскіх і польскіх гісторыкаў — для прыкладу назаву прозвішчы Смірнова, Кісялёва, Кяневіча — бачна, што рухаючай сілай у паўстанні ў Беларусі была якраз шляхта. He мог я згадзіцца і з тымі заўвагамі, дзе мне прапанавалася «абяліць» некаторых прыгоннікаў накшталт Кроера, зрабіць іх менш жорсткімі.
Значыць, задума «Каласоў...» з’явілася прыкладна дванаццаць гадоў назад? Калі? Пад уплывам якіх абставін?
Задума з’явілася яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага ўніверсітэта. Замест таго, каб хадзіць на лекцыі, — сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачыма паўставалі прываблівыя постаці маіх продкаў — мужных, свабодалюбівых людзей. I сярод іх — паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за «вашу і нашу свабоду». А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць аб іх подзвігу, зберагчы памяць. Пачаў вывучаць архіўныя дакументы, запісваць мясцовыя паданні. Спачатку падзеі рамана былі лакалізаваны толькі ў Прыдняпроўі. Потым прыйшлося пашырыць рамкі, перакінуць з Прыдняпроўя «мосцікі» ўВільню, Пецярбург, Варшаву.
— У пачатку года «Полымя» абвясціла, што сёлета ў часопісе будзе друкавацца другая кніжка рамана. Значыць, яна таксама ўжо напісана?
— У асноўным, так. Ухасна кажучы, гэта будзе не другая, а трэцяя і чацвёртая кніжкі, таму што першую я вымушаны быў падзяліць на дзве. Праўда, работа над імі крыху зацягваецца. Па-першае, паступаюць усё новыя і новыя матэрыялы. Напрыклад, зусім нядаўна ўдалося знайсці дужа «каларытны» «Указ аб косах». Аказваецца, напярэдадні паўстання царскі ўрад быў настолькі напалоханы, што нават забараняў сялянам купляць і прадаваць косы.
— Значыць, у цэлым «Каласы...» будуць мець каля дзвюх тысяч старонак. Ці не занадта многа гэта ў наш час, калі ў моду ўвайшлі «мікрараманы» ?
— Па-мойму, усё гэта — лухта. Чалавецтва працягвае накопліваць інфармацыю. Вядома, яму сёння не патрэбна такое дэталёвае апісанне інтэр’ера або чалавечага аблічча, якое мы бачым у пісьменнікаў і мастакоў XIX стагоддзя, напрыклад, у Аляшкевіча. Але чалавецтву вельмі важна ведаць факты, мець іх аб’ектыўнае апісанне. Вернецца, скажам, чалавек з Марса — і якой каштоўнай будзе яго падрабязная інфармацыя аб невядомай планеце, яго ўменне перадаць нам натуральны выгляд марсіян. А для нас жа беларуская гісторыя — у многім нязведанае. Мы пакуль што мала ведаем аб жыцці, звычаях, побыце нашых продкаў. I кожны, хто ведае, хто можа ведаць, павінен збіраць гэтыя падрабязнасці і перадаваць іншым. Па меры магчымасці я і рабіў гэта ў «Каласах...». У выніку — шматлікія апісанні, вялікі аб’ём рамана. Для тоненькіх гістарычных раманаў, такіх, як у Друона, у Беларусі яшчэ прыйдзе свая чарга. А пакуль што... Мне хочацца, каб, чытаючы «Каласы...», чытач адкрываў для сябе мінулае свайго народа і сваёй краіны.
I словы гэтыя не здаліся мне штучнымі ці нясціплымі. Прыгадаліся словы студэнткі, прыведзеныя ў нарысе У Калесніка «Партрэт друга»: «Дагэтуль я думала, што ў нас няма такой гісторыі, як у іншых народаў. А пачытала «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім» — дык убачыла, што ёсць!» Сказана крыху наіўна, але дастаткова дакладна: найвялікшая каштоўнасць усяго, што пішацца Караткевічам, заключаецца ў тым, што яго