Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
— Разумееце, — растлумачыў нам праз дваццаць год, на паўторнай «прэм еры» фільмаў Доме кіно, рэжысёр фільма В. Ьычкоў. — Камусьці ўбачыўся тут намёк на Хрушчова,
якога таксама пакінулі ўсе верныя паплечнікі. I хаця аналогія была абсурдная, давялося канцоўку скараціць.
Аднак і ў такім, скалечаным, выглядзе фільм глядзеўся. Добра ігралі акцёры (асабліва Данатас Баніёніс). Хораша паказаў свае здольнасці сам сцэнарыст — ён іграў дзве эпізадычныя, але яркія ролі (ксяндза і татарына), за кадрам спяваў старадаўні гімн. Радавалі масавыя сцэны, аператарская работа. I галоўнае, у фільме заставаўся нацыянальны каларыт, беларуская гісторыя. Гэта, мусіць, і палохала тагачасных чыноўнікаў ад кіно. I яны прынялі саламонава рашэнне: адзіны экземпляр — пакласці на паліцу. Праўда, Караткевічу ўдалося выкрасці нейкую няпоўную копію, і ён трымаў яе «да лепшых часоў».
Сёння, калі глядзіш на тыя гады з пэўнай аддаленасці, разумееш, што забарона фільма «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка» была не выпадковай, а заканамернай. Сваёй «несіметрычнасцю», выключнасцю героя і абставін, адмаўленнем усяго афіцыйнага і кананічнага, урэшце, метафарычнасцю, дзёрзкасцю, гарэзлівасцю ён выбіваўся з застойнай атмасферы, пярэчыў ёй. Зрэшты, такі ж лёс напаткаў тады многія лепшыя кінастужкі.
У адным са сваіх выступленняў Васіль Быкаў сказаў, што Уладзіміру Караткевічу было пры жыцці недададзена ўвагі. Гэтыя агульныя словы патрабуюць канкрэтызацыі: калі было недададзена, па чыёй віне, чаго (бо чытацкую ўвагу і любоў ён меў заўсёды, а пад канец гадоў сямідзясятых з’явілася і ўвага органаў улады). Мне ўяўляецца, што самым цяжкім перыядам у жыцці Караткевіча былі другая палова шасцідзясятых — пачатак сямідзясятых гадоў, калі аўтар «Каласоў...» сапраўды хадзіўу «чорным целе», калі ў кожным яго радку шукалі крамолу. I віна за цкаванне пісьменніка ў вялікай ступені кладзецца, сёння трэба прама сказаць, на тагачаснага сакратара ЦК КПБ па пытаннях ідэалогіі С. А. Пілатовіча. Гэта ён быў супраць выдання «Каласоў...» асобнай кніжкай. Гэта па яго ўказанні ў «Літаратуры і мастацтве» быў дадзены «адпор» цудоўнаму эсэ «Званы ў прадоннях азёр». Прозвішча Караткевіча
ўпаміналася ў розных афіцыйных выступленнях як жупел ідэйнай заганнасці, ледзь не варожасці. Даведаўшыся пра яшчэ адно з такіх выступленняў, пісьменнік толькі цяжка ўздыхаў. У крайнім выпадку прарочыў:
— Хто мяне крыўдзіць — дрэнна скончыць.
У тыя застойныя гады УХадзімір Караткевіч не быў выключэннем. Цяжка даводзілася Васілю Быкаву, Івану Мележу, Янку Брылю, Андрэю Макаёнку, многім з маладзейшых. Спробы мысліць неартадаксальна, недагматычна заканчваліся «арганізацыйнымі вывадамі» (памятаю.яку АН БССР бэсцілі аспіранта А. Дабравольскага, які на сустрэчы з мастакамі асмеліўся сказаць аб незавершанасці нашай рэвалюцыі, разлажэнні сярод кіраўніцтва).
ГІраявы патрыятызму, нават нясмелыя, расцэньваліся як нацыяналізм. Ва ўніверсітэце пачаліся ганенні на групу студэнтаў на чале з А. Разанавым і В. Ярацам, якія адправілі ў інстанцыі ліст з прапановай, каб хаця на аддзяленні беларускай і рускай мовы і літаратуры ўсе лекцыі чыталіся па-беларуску (рэктар чамусьці палічыў гэта... «велнкодержавным шовнннзмом»). Затым хваля звальненняў пракацілася па Акадэміі навук (зрэшты, некаторыя са звольненых паводзілі сябе не лепшым чынам — пасля ўсяго Караткевіч перастаў з імі вітацца). У самы апошні момант была адменена навуковая канферэнцыя па этнагенезу беларусаў. Нацыяналізмам была абвешчана спроба ўвесці ў БелСЭ слова «сысуны» замест слова «млекакормячыя». У спецфондзе акадэмічнай бібліятэкі нехта Лазарчык хаваў у сябе нават «Вянок» Багдановіча, нават віленскія выданні Купалы і Коласа. 3 аднаго мовазнаўчага выдання знялі супервокладку толькі таму, што на ёй была цытата з Лаўрэнція Зізанія. ІОльяну Пшыркову на высокай нарадзе інкрымінавалі тое, што ён спасылаецца на «буржуазнага нацыяналіста» Максіма Гарэцкага, а Генадзя Каханоўскага звольнілі з пасады дырэктара Маладзечанскага музея таму, што ён гаварыў з экскурсантамі на беларускай мове.
Дайшло да абсурду: калі ў 1967 годзе адзначалася 900годдзе Мінска, адзіным чалавекам, хто на ўрачыстым пася-
джэнні ў Палацы спорту сказаў некалькі слоў па-беларуску, быў... мэр горада Вільнюса.
Сёння многія з прыведзеных фактаў гучаць анекдатычна. Але ў той час было не да смеху. Сітуацыя часам здавалася безнадзейнай. Караткевіч гучна абураўся пералічанымі вышэй фактамі (я прывёў толькі тыя, што, памятаю, болем адбіліся ў яго свядомасці), абяцаў, што гісторыя кожнаму «дураксу» адмерае заслужанае пры жыцці, часам змрочна маўчаў. Свайго непрыняцця застою, сваёй нянавісці да яго носьбітаў ён не хаваў, выказваў з трыбуны, у рэпліках з залы. I яму, зразумела, плацілі тым жа. Побач а Васілём Быкавым Уладзімір Караткевіч успрымаўся тады ў Беларусі як галоўная асоба ў супрацьстаянні кансерватыўным колам, як найбольш небяспечны «парушальнік спакою». I хмары над ім не раз чорна згушчаліся. Але заўсёды знаходзіліся людзі — Іван Мележ, Янка Брыль, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Пятро Глебка, некаторыя асобы ў дырэктыўных органах, — якія заступаліся за ягоны талент. He раз яго ратавала тое, што ён нідзе службова не працаваў (не хадзіў у «дэпартамент», жыў «тунеядцам»). I нават да прафсаюза, здаецца, не належаў. Паспрабуй прыцісні такога...
Трэба, аднак, падкрэсліць, што свайго непрыняцця застою, непрыняцця канкрэтных асоб Караткевіч ніколі не пераносіў на нашу сістэму, на сацыялізм увогуле. Ен, помню, не раз хваліў ленінскі перыяд у яго будаўніцтве, захапляўся рабочымі Магнітагорска, дзе пабываў з групай пісьменнікаў. Святымі для яго былі подзвігі ў Айчынную вайну, пасляваеннае аднаўленне. Ухвальна гаварыў пра першыя крокі Хрушчова. Але калі выступаў Брэжнеў, змаўкаў, выключаў «тэлік». Калі гаворка заходзіла пра Беларусь, расказваў прытчу, што вось бог, ствараючы нашу зямлю, даў ёй усё добрае: плодныя землі, звярыныя лясы, рыбныя рэкі, умераны клімат, але потым, спахапіўшыся, рашыў іх ураўнаважыць («каб не задаваліся, не пселі ў бяздзейнасці») і дадаў самае дурное начальства. Праўда, калі беларусы заслужаць на гэта, бог злітуецца і заменіць яго на лепшае...
Барацьба Уладзіміра Караткевіча з застойнымі парадкамі найбольш выразна выяўлялася ў яго барацьбе за беларускую мову, за нацыянальную гісторыю і аберажэнне прыроды. Ён бачыў арганічную еднасць паміж гэтымі вонкава рознымі праблемамі: калі ў чалавека няма патрыятычных пачуццяў, то ён становіцца перакаці-полем, якому ўсё роўна, што гіне: культура, памяць ці зямля.
У стаўленні да мовы, як мне ўяўляецца, Караткевіч быў сапраўдным інтэрнацыяналістам. Ён часта, ахвотна і без акцэнту (у тым ліку і дома, з маці) гаварыў па-руску. Ён дасканала ведаў украінскую мову, якую выкладаў на Кіеўшчыне. Многія радкі яго «Каласоў...» напісаны па-французску. У Польшчы ён спрабаваў гаварыць па-польску, у Славакіі _ па-славацку. У Вільнюсе на ляту лавіў літоўскія словы (чамусьціасабліваспадабаласяяму «драбужай» «адзенне») і спяваў літоўскія песні. Увогуле лічыў, шточым болып моў чалавек ведае, тым ён багацейшы, што няма моў добрых і дрэнных, а ёсць толькі развітыя і няразвітыя. Але найперш кожны павінен ведаць, любіць, бараніць родную мову. Словы М. С. Хрушчова, што неўзабаве, гадоў гэтак праз дваццаць, усе мовы ў нас зліюцца ў адну, здаваліся яму абсурдам («хіба можа быць луг толькі з рамонкаў?»). А дазвол бацькам у Беларусі самім рашаць, ці вывучаць іх дзецям родную мову, — адступленнем ад ленінскіх нацыянальных прынцыпаў.
Памятаю, як горача, страсна абараняў Караткевіч беларускую мову, спрачаючыся ў сакавіку 1966 года ў маім інтэрнацкім пакоі з драматургам Анатолем Галіевым (яны разам рабілі нейкі фільм). Пачалося ўсё з моднага тады супастаўлення «фізікаў» і «лірыкаў». Потым Галіеў стаў даказваць, што «нацыянальныя» крытэрыі ўжо аджылі сваё і павінны ўступіць месца «тэхнакратычным» поглядам. Таму Валодзя не мае, маўляў, рацыі, трымаючыся беларускай мовы, беднай, недалікатнай. Калі б стаў пісаць па-руску, то меў бы і славу, і ганарары. Караткевіч злаваўся, абвяргаючы апанента, чытаў вершы Багдановіча. Спрабаваў — Гаруна.
— Каму ўсё гэта трэба! — перапыняў яго Галіеў. — Можа, вось ім? — паказваў на майго сына і яго сваяка з вёскі.
Нечакана на бок больш далёкага госця стала і мая нябожчыца маці: так, беларуская мова нейкая «некультурная»... I тут Валодзя першы раз на маіх вачах заплакаў:
— Усе вы нават не ведаеце, якую страшную рэч кажаце.
Адносіны Караткевіча да нацыянальнай гісторыі былі заўсёды паслядоўныя: яна багатая і «нармалёвая», толькі мала вывучаная, раздадзеная намі ж суседзям. Наша мінулае нельга маляваць толькі адной фарбай — белай або чорнай, бо былі ў ім і прымус, і жорсткасць, і здрада, але былі і светлыя праявы. Без іх проста немагчыма народнае жыццё. Караткевіча страшэнна абурала, калі хтосьці сцвярджаў, што раней у беларусаў, апрача каўтуна і лапцей, нічога не было. I каб даказаць адваротнае, не раз ездзіў у экспедыцыі з навукоўцамі, якія рыхтавалі шматтомны «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Разглядаў яго выданне («толькі поўнае») як сваю кроўную справу і нават напісаў частку прадмовы да макета па Брэсцкай вобласці.
Уладзімір Караткевіч быў першы, хто ў Беларусі стаў біць трывогу, прадбачачы экалагічныя крызісы. Добра ведаючы нашы лясы і рэкі, ён заклікаў да іх разумнага, гаспадарскага выкарыстання. Напісаў эсэ «Званы ў прадоннях азёр», дзе даказаў, што меліярацыя на Палессі вядзецца па-варварску, толькі як асушэнне. У выніку на месцы балот з’явіліся пяскі, пачаліся чорныя буры, да горшага змяніўся клімат, зніклі многія расліны, звяры і птушкі. Як ужо гаварылася, эсэ Караткевіча выклікала рэзкую крытыку ў друку. Выступаючы ў лютым 1970 года перад камсамольцамі АН БССР, С. А. Пілатовіч абвінаваціў аўтара ў тым, што ён, маўляў, не ўбачыў на Палессі нічога новага, хоча з палешукоўстварыць нейкую «рэзервацыю». Але пісьменнікстаяў на сваім: многія экалагічныя ідэі, выказаныя ў эсэ «Званы ў прадоннях азёр», ён паўтарыў у кнізе-нарысе «Зямля пад белымі крыламі», выдадзенай спачатку па-ўкраінску, a no-
тым на беларускай і іншых мовах, — у артыкулах, напісаных па заказах рэспубліканскіх часопісаў і газет. Абараняў прыроду і непасрэдна, кулакамі: аднойчы пусціў іх у ход, калі пабачыў, што вялікаўзроставыя бамбізы падфутбольваюць маладога верабейчыка.