Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партрэт пісьменніка і чалавека Адам Мальдзіс

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
47.35 МБ
Увогуле Валодзя не крыўдаваў за цікавыя розыгрышы. Наадварот, лічыў, што чалавек, асабліва пісьменнік, павінен абрастаць імі («міфамі»), як карабель «ракушкамі». He пакрыўдзіўся ён, калі даведаўся, што ніякі не інжынер трэста па азеляненні Ілля Хаданскі, а мовазнавец Арнольд Міхневіч пазваніўяму з «прэтэнзіяй»: нібытаяго, сумленнага працаўніка, вывелі як адмоўнага тыпа ў «Каласах...» («Я вашего романа не чнтал н чнтать не стану, но друзья
нздеваются, поэтому требую сатнсфакцнн»), He крыўдаваў, калі выйшла, што не для «нявесты» Генадзя Кісялёва, а для касцёла ў Друскінінкай цягаў ён з магазіна да таксі дзевяноста метраў танных дарожак («гэта, мусіць, мне пакаранне за сцэнар «Хрыста»),
Дараваў ён мне і тады, калі я ледзь не падвёў яго «пад дурнога хату». Неяк Валодзя папрасіў мяне знайсці ў якой гістарычнай крыніцы і выпісаць яму старашляхецкае запрашэнне ў госці. He ведаючы, што гэта для працягу «Каласоў...», я скапіраваў адзін тэкст з гумарыстычнай кнігі Антося з Лепля, выдадзенай у Беластоку, і паслаў яму ў Рагачоў (запомніліся макаранічныя фразы: «А і дужа хто будзе сабраўшысен»; «Будуць а і яблыкі ў клустасці, а і сырнікізмлекам»).Ён перапытаўу лісце: адкуль тыўзяўтакое? Я чыстасардэчна прызнаўся. У адказ атрымаў цэлае пасланне, вытрыманае ў характэрным для Караткевіча іранічназдзеклівым стылі. Для ўзору прывяду некалькі абзацаў:
«Ты што ж гэта, былы фальварковец з Расолаў, былы местачковец Астравецкі, а цяпер мешчанін Менскі, мне, князю, у мой ціхі зацішак, самоту маю гордую, у стольны град княства майго здзеклівыя лісты пішаш, га? Баніцыі не зазнаў, святы божыя святкаваць на зямлі даела?
Перадаю табе з цыдуляю той, у стылі барока пісанай, высокае сваё незадавальненне, а і не толькі за ліст, а і за тое, што выпісаў ты, пісака, з сувоя, напісанага шляхціцам Антосем з Лепля, запрашэнне на шляхецкае свята, і мне той грымзол твой, як нібыта з акта нейкага выпісаны, нахабна даслаў, і ляпу, прытым, такую ганаровую рабіў, як бы энцыкліку ці булу свентага папы нашага мне дасылаеш.
Пад карэннямі рыеш, нягледзячы ўгору. Прычын не ведаеш, і вынікі схаваныя ад вачэй тваіх. А каб я тое дзенебудзь ужыў? Якая б то ганьба княскаму гонару майму была!?!
Свае абазнаныя паглядзелі б і сказалі: «крадзёж». Лацінцы зірнулі б і сказалі: «плагіятус вульгарыс».
To якое смеласць маеш мяне ў лаянцы і завушэнні выкрываць? Мала па грахах тваіх, галгане! Хто падбіў, хто пад-
бухторыў на гэта цябе, нешчаслівы!?! Кабеты, пэўна, бо з імі ты нарадзіўся, з імі ты жыў, з імі ў зямлю адыдзеш, а і ў чысцец — ды не, у пекла! — з імі пойдзеш.
О, будзе там табе цемра непрасвяцімая, вогнь нязгасны, скрогат зубоўны! Будзеш ты вісець там за ўсе тыя члены, што грашыў ты імі ў жыцці. За язык і за вочы, за пальцы і за іншае многае. Будзеш круціцца давеку на гаку, як вяндліна, што па сонцы яе варочаюць. Адным ты не грашыў толькі, галавою. To за галаву не павесяць цябе, абяцаю.
За тое ж, што ў замак мой Менскі шалбераў нейкіх з чарамі і гуслямі пусціў і не шкодзіў ім улезці туды і кашталяна майго вернага з невянчанай малжонкай ягонай стуль выперці, біць, мардаваць, ад якога морду сам не ведае, яка жывы будзе, за тое, што «Каласы» на «Калоссе» змяняў, — кару атрымаеш. На суллях распну, агурком салоным зарэжу!
Руку прыклаў, па проразях у дошчачцы абвёўшы, князь Рагачоўскі».
I ніжэй — лацінкай, друкаванымі літарамі: «Влодсімер».
Часам анекдатычныя сітуацыі стварала само жыццё. Караткевіч іх дапаўняў уласнай выдумкай, і ў асобных выпадках цяпер цяжка аддзяліць тое, што было ў сапраўднасці, ад таго, што пароджана містыфікацыяй. Для доказу спашлюся хаця б на такі прыклад.
Сёння шырока вядома апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Былі ў мяне мядзведзі» (яно нават дало назву польскай анталогіі беларускай прозы). Асновай для аднаго з яго эпізодаў паслужыў рэальны факт: калі на «Беларусьфільме» здымалася беларуска-чэшская стужка «Пушчык едзе ў Прагу», яго галоўнага «героя», маладога мядзведзя Пуш-чыка, кінаработнікі неяк прывялі да Караткевіча, выкупалі ў ванне, а потым паклалі спаць на тахце і селі абедаць. Тады ж быў зроблены і фотаздымак: Караткевіч гуляе з мядзведзем. Гэты здымак трапіў у газету «Ніва», што выдаецца ў Польшчы, у Беластоку, на беларускай мове. I там яго ў 1965 годзе апублікавалі з прыкладна такім подпісам: «Вядомы беларускі пісьмен-
нік Уладзімір Караткевіч вельмі любіць жывёл; на гэтым здымку вы бачыце яго з уласным мядзведзем, з якім ён любіць прагульвацца...» Пасля той публікацыі не было адбою ад званкоў: а калі можна прыйсці, каб яго паглядзець, а дзе ты яго трымаеш, а чым корміш?
I вось у 1977 годзе Караткевіч быўу Польшчы. У Варшаве яго запрасілі на творчую сустрэчу, дзе той жа мядзведзь усплыў у нечаканым ракурсе. У справаздачы з сустрэчы, надрукаванай у «Ніве», сказана наступнае: «Маючы заўсёды «жартаў поўныя кішэні», як сцвярджаецца ў адным з яго всршаў, Караткевіч пачаў расказваць анекдоты, гумарыстычныя гісторыі, ствараючы вясёлы настрой сярод сваіх слухачоў. Адказваючы на пытанне аб мядзведзі, які жыў на яго кватэры, прыпомніў камічнае здарэнне. Выкупаў я яго — кажа Караткевіч — у ванне, мядзведзь выйшаў у пярэднюю, дзе ў вялікім люстры ўгледзеў свой адбітак. Мядзведзь прыглядаўся сабе хвіліну, потым грымнуў з усяе сілы лапай, і люстра рассыпалася на кавалачкі. Адгэтуль было ў мяне толькі маленечкае люстэрачка да брыцця, каб не гнявіць чатырохногага кватаранта».
...Але ж я добра памятаю, што тое люстэрка ў перадпакоі было разбіта не мядзведзем!
Або прыпамінаецца яшчэ выпадак. Калі Караткевічу ўстанавілі тэлефон, то далі яму нумар, які раней належаў намесніку дырэктара па гаспадарчай частцы Інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Таму ў першыя дні бесперапынна раздаваліся тэлефонныя званкі:
— Фама Фаміч, аплачвайце заказ...
— Фама Фаміч, чакаем машыну...
Спачатку Караткевіч цярпліва тлумачыў, што адбылася памылка, што нумар перададзены іншаму абаненту. He памагала! За нейкім сотым званком новы ўладальнік пачаў кіпець.
Урэшце аднойчы, позняй ноччу, зноў патрывожылі:
— Фама Фаміч, прыйшлі вагоны. Разгружаць?
— Так! — узравеў Караткевіч, нібы той мядзведзь. — Абавязкова разгружаць!
3 таго выпадку, казаў Валодзя, нібы рукой зняло. Ніхто больш не пытаў Фаму Фаміча.
Але затое Рыгор Барадулін стаў велічаць Караткевіча не іначай як Фамой Фамічом. Потым Фама Фаміч трансфармаваўся ў Хаму Хаміча і проста ў Хаму. Але Валодзю гэта не раздражняла. У адказ ён называў сябра на латышскі лад Рыгарсам Барадулінсам. Дробныя шпількі і шпілечкі не перашкаджалі іх сапраўднай мужчынскай дружбе. Былі ва ўзаемаадносінах і суперніцтва, і зайздрасць, і спрэчкі, і дні адчужэння, і нават, казалі, ледзь не бойка. Але не прыпомню ніводнага выпадку, каб яны дайшлі да непавагі, узаемных абраз. У мяне склалася ўражанне, што яны адзін без аднаго проста не маглі існаваць. Вельмі розныя па характары і мастацкім бачанні свету (Валодзя больш рацыяналістычны, «зададзены», Рыгор больш эмацыянальны, непасрэдны), яны цудоўна сябе ўзаемна дапаўнялі. Адказваючы на вечарах на пытанні, Караткевіч нязменна высока ацэньваў творчасць «ушацкага хлапца» («Кулінінага сына»):
— У нас цяпер толькі два паэты, якія пішуць натуральна і арганічна, — Вазнясенскі і Барадулін. Яны нібы спецыяльна створаны для гэтага прыродай. Спяваюць, як птушкі на голлі! Барадулін адплачваў тым жа. He раз памагаў ён Караткевічу і добрым словам, і слушнай парадай, і грашыма, асабліва калі Валодзю нейкі час не друкавалі.
Такая ж сардэчная дружба, нягледзячы на розніцу ў гадах, звязвала Уладзіміра Караткевіча з Янкам Брылём. У ёй, вядома, былі свае ўзлёты (калі абодва пісьменнікі жылі на адной лесвічнай пляцоўцы) і спады. Да свайго старэйшага сабрата Валодзя адносіўся часам крыху задзірліва («як малады певень»). Але Янка Брыль нязменна адказваў паблажлівасцю. Памятаецца, 27 лютага 1967 года ў Саюзе пісьменнікаў БССР быў вечар новага верша. Цікава выступалі Ю. Голуб, А. Разанаў. Валодзя ж чытаў нешта са зборніка «Дзень паэзіі». Пасля вечараразам са Сцяпанам Міско і геолагам Віктарам Лапуцем («бацькам беларускай нафты») пайшлі ў кафэ, што адчынілася ў Доме мастацтваў (з лёгкай рукі Барадуліна яго ахрысцілі «мутным вокам»).
Зусім блізка сядзелі Брыль з Карамазавым і нейкім госцем з Сібіры. Міско гучна, каб чувалася за суседнім столікам, правакаваў Караткевіча:
— Хто вышэйшы, ты ці Брыль?
Вядома, ён.
— А хто таленавіцейшы?
— Вядома, я. Каму ж пахваліць, як не самому сябе?!
На гэта Брыль:
— Самае смешнае, што і я так лічу!
У часы, калі пасля разноснай крытыкі ў Караткевіча апускаліся рукі, Брыль настойліва ўгаворваў яго не паддавацца чорнаму настрою і — пісаць, пісаць, пісаць! На гэта Валодзя агрызаўся:
— Па вашай скуры пісаць бы! Бо хто ж друкаваць будзе?!
У адказ Брыль прывёў словы Хемінгуэя:
— Пішы сумленна, а некалі цябе прызнаюць, хоць пасля смерці, што ўжо сумней.
Калі ў студзені 1980 года ў бібліятэцы АН БССР была сустрэча з Янкам Брылём, ці не найбольш пытанняў было пра яго адносіны да творчасці Караткевіча. Аўтар « Птушак і гнёздаў» адказаў, што цэніць яго вельмі высока, што гэта «самы чытабельны» беларускі аўтар («нават у Туніс з сабой бяруць»):
— Падумаць толькі: быў час, калі выдаўцам даводзілася даказваць, што «Каласы...» трэбавыдаць асобнай кніжкай. I дзякуй Мележу, які тады заступіўся за раман на абмеркаванні, па сутнасці арганізаваў яго.
Па сваёй сціпласці Янка Брыль не сказаў, што ў тым, «пераломным» 1967 годзе і ён нямала прычыніўся да таго, каб «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі асобным выданнем (у дзвюх кнігах). Яго рэдагаванне вельмі зацягнулася. Аўтару прад’яўляліся шматлікія, часам некампетэнтныя і смешныя прэтэнзіі.
У выдавецтве ад Караткевіча патрабавалі, каб ён улічыў прадузятыя заўвагі Я. Герцовіча, які пасля часопіснай публікацыі рамана, нібы палемізуючы з маёй станоўчай рэцэн-
зіяй, выступіў з артыкулам «Лёсы чалавечыя і лёсы народныя», надрукаваным у газеце «Советская Белоруссня» 9 верасня 1965 года (яго меў на ўвазе Валодзя ў працытаваным лісце з Уладзівастока). Побач са слушнымі крытычнымі меркаваннямі (аб празмернай «даросласці» і рытарычнасці слоў і думак галоўнага героя Алеся Загорскага) там былі і шматлікія тэндэнцыйныя пасажы, на якіх ляжаў выразны адбітак вульгарнага сацыялагізму. Караткевічу інкрымінавалася, што ён рэалізаваў задуму толькі часткова, нават «на другім плане» не знайшоў месца сацыяльных «нізоў», што ён, ідэалізуючы Загорскага, ледзь не пашырае ідэі класавага міру «паміж прыгоннікамі і прыгоннымі». « Аўтар, — гаворыццаў артыкуле, — зноў прадэманстраваў абмежаванасць свайго гістарычнага бачання, звязаўшы адной вяровачкай буйнога зямельнага магната князя Юрыя Загорскага і прыгоннага селяніна Міхала Кагута і зрабіўшы з гэтага далёка ідучыя вывады». У апошнім абзацы сцвярджалася, што Караткевіч «паспяшаўся з публікацыяй», што яму яшчэ трэба нямала папрацаваць над раманам, « каб у ім зліліся ў адно лёсы чалавечыя і лёсы народныя, загаварыла поўным голасам сапраўдная гісторыя». Такім чынам, у артыкуле Герцовіча ставілася пад сумненне мастацкая і гістарычная вартасць «Каласоў...» увогуле. Ад раманіста патрабавалася, каб ён напісаў новы, прынцыпова іншы твор.