Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
Менавіта нарадалюбства зблізіла Загорскага з Кастусём Каліноўскім, прывяло ў нелегальную пецярбургскую арганізацыю «Агул», якая рыхтавала паўстанне ў Полыпчы, Літве і Беларусі, была цесна звязана з рускімі рэвалюцыйнымі дэмакратамі. Той Алесь Загорскі, які паўстае перад чытачом у канцы першай кнігі рамана, — гэта свядомы барацьбіт супраць прыгонніцтва і рускага самаўладства. Аднак ён ніколі не атаясамліваў, як некаторыя яго сучаснікі, рускае самаўладства з рускім народам. Знаёмства з рускай класічнай літаратурай, з «Современннком» і «Колоколом», з пецярбургскай і маскоўскай грамадскасцю прывяло яго да вываду, што ёсць Расія тых, каго вешаюць, і Расія тых, хто вешае. Расія сваяка дзекабрыстаў Ісленьева і Расія жандар-
скага паручніка Мусатава. Рускія, кажа Алесь у палеміцы з польскім шавіністам Ямантам, «гэта адны з самых добрых людзей на свеце. Урад толькі ў іх дрэнны, вось што. Зменім — усё будзе хораша». Вобраз Алеся Загорскага, вачыма якога ўспрымаецца большасць падзей у рамане, з’яўляецца творчай удачай аўтара. Гэта — надзвычай цэльная і бескампрамісная натура, здольная на гераізм і самаахвяраванне ў імя агульнай справы. Сімпатыі Алеся заўсёды на баку абяздоленых. Прыгадаем хаця б, як ён, уступаючыся за скатаванага Корчака, уляпіў дзяржалам Кроеру ў «перакошаны твар». Прыгадаем, з якой высакароднасцю ён паводзіць сябе, ратуючы Чорнага Войну або старога Раўбіча, абараняючы ад Мусатава гарыпяціцкіх сялян. Гэтая высакароднасць праяўляецца і ў яго адносінах да жанчын. Пачуцці Алеся да Майкі Раўбіч, да былой прыгоннай актрысы Гелены вызначаюцца незвычайнай цнатлівасцю, душэўнай шчодрасцю і пяшчотнасцю. I ўсё ж, гаворачы аб тым, як у рамане паказана інтымнае жыццё героя, нельга не папракнуць аўтара за некаторыя мастацкія хібы. У Алесева каханне да Гелены чытач верыць, бо яна — рэальная, зямная істота, акрэсленая індывідуальнасць. Нажаль, гэтага нелыа сказаць пра Майку Раўбіч. Яна хутчэй прывід, увасабленне жаночага ідэала ўвогуле, яе адметнасць, «другасць» у параўнанні з Геленай толькі дэкларуюцца (магчыма, у гэтым вінаваты зробленыя рэдакцыяй часопіса скарачэнні).
Алесь Загорскі — гэта дзіця свайго часу, свайго веку. Ён адначасова строгі рэаліст і ўзнёслы рамантык. Ен становіцца вучоным-энцыклапедыстам і адначасова застаецца летуценнікам. Ён можа да драбніц аналізаваць кожны свой учынак, кожную сваю думку і адначасова паддавацца настраёвым, падсвядомым імкненням. У душы Алеся змагаюцца рацыянальны і эмацыянальны пачаткі: ён можа марыць і сніць пра белых, як снег, коней з доўгімі грывамі (любасць да коней — у крыві Загорскіх) і адначасова цвяроза разлічваць, якую выгаду прынясе яму новая цукраварня. I гэты «гаспадарскі розум» героя не павінен нас здзіўляць і шакіраваць. Па сваёй накіраванасці паўстанне 1863
года было буржуазна-дэмакратычным, і Алесь Загорскі, яго ўдзельнік, змагаецца з прыгонніцтвам не толькі таму, што яно супярэчыць яго перакананням, але і таму, што яно стрымлівае развіццё краю па капіталістычным шляху, што яно стала таксама эканамічна нявыгадным. У Загорскім увасоблены як моцныя, так і слабыя бакі тагачасных шляхецкіх рэвалюцыянераў. Моцнае — падкрэсліваецца, аўтар любуецца ім, укладвае ў героя часцінку сябе. Але гэты герой не ідэалізуецца, не ставіцца на ўяўныя катурны. У ім многа такога, што было данінай часу, што складала трагедыю шляхты. Побач з Алесем Загорскім, які народжаны творчай фантазіяй аўтара (мы не ведаем, меў Алесь свайго прататыпа ці не, ды гэта не так і важна; важна, што час якраз нараджаў такіх, як ён), побач са старым вальнадумцам Вежай, Раўбічамі, Клейнай, Хаданскімі, Кагутамі, Корчакам у paMane дзейнічаюць і гістарычна рэальныя асобы — Тарас Шаўчэнка і Зыгмунт Серакоўскі, Адам Кіркор і Станіслаў Манюшка, Дунін-Марцінкевіч і Сыракомля. 3 дакументальнай дакладнасцю (можа, нават празмернай) апісаў аўтар літаратурны вечар пісьменнікаў, якія групаваліся вакол «Кур’ера Віленьскага», і нелегальныя сходкі рэвалюцыянераў у Пецярбургу. Як правіла, мастацкая характарыстыка рэальных асоб адпавядае той, якую дала ім гісторыя. A часам аўтар уступае і ў палеміку з гісторыкамі. Так у творчых абліччах Баршчэўскага і Дуніна-Марцінкевіча падкрэсліваюцца народныя, дэмакратычныя элементы, на якіх paHeft не акцэнтавалася ўвага. Мастацкая інтуіцыя падказала аўтару, што не мог Кіркор, як гэта сцвярджаюць гісторыкі, папракаць Дуніна-Марцінкевіча ў насаджэнні правінцыялізмаў — у рамане гэтыя словы ўкладзены ў вусны Ходзькі. I гэта слушна: Кіркор, які зрабіў столькі карыснага для беларускай літаратуры, не мог выступаць супраць аднаго з яе пачынальнікаў.
Сярод гістарычных асоб рамана на першы план вылучаецца фігура Кастуся Каліноўскага. Праўда, у першай кнізе ён яшчэ эпізадычны персанаж. Чытач знаёміцца з Каліноускім пераважна па пісьмах, якія той адрасуе Загорскаму, пісьмах
усхваляваных і шчырых, хаця часам і празмерна пафасных — наўрад ці выказваў бы Каліноўскі, умелы і асцярожны канспіратар, так адкрыта сваю варожасць да царызму ў пісьмах, якія маглі б трапіць у рукі пабочных асоб. I ўсё ж з асобных рысаў перад чытачом паўстае прывабны воблік прафесіянальнага рэвалюцыянера, патрыёта і грамадзяніна, валявога і адначасова чулага чалавека, які дзеліцца апошнім з галодным дзіцём. Каліноўскі разумее, што вайна — зло, што смерць — гэта страшна. I тым не менш ён без ваганняў заклікае пачаць паўстанне: «Я прапаную: народы вызваляць і сялянам даваць зямлю. Я прапаную: паноў, якія рабавалі, высяляць з краіны, пазбаўляючы майна, а цмокаў— расстрэльваць рукамі працоўных людзей». Пісьмы і прамовы Каліноўскага аказалі велізарны ўплыў на погляды і перакананні маладога Загорскага. 3 першай сустрэчы, з той бяскрыўднай бойкі на свіслацкім кірмашы яны сталі сябрамі на ўсё жыццё.
Раман «Каласы пад сярпом тваім», адзін з нямногіх у нас гістарычных раманаў, сведчыць аб творчай сталасці яго аўтара. Можна было б пісаць і аб уменні пісьменніка будаваць сюжэт, і аб вобразнасці і свежасці мовы рамана, крыху архаізаванай (прыгадаем хаця б гэта: «I яшчэ Аза мела ласку прывесці шчанюкоў») і адначасова вельмі сучаснай. У кожным дыялогу, у кожным параўнанні («Сумная і пяшчотная, халодная і жывая, як падснежнік»; «Чорныя, з цяжкім, як галаўны боль, адценнем») адчуваецца свой пісьменніцкі почырк, свой індывідуальны стыль, свая інтанацыя, якую не зблытаеш з іншай. Часам гэтая вартасць, праўда, абарочваеццапроцілеглым бокам, і героі Караткевіча (Марка, Павал) пачынаюць гаварыць так, як гаварыў бы сам аўтар.
Паколькі гаворка ўжо зайшла пра недахопы рамана, хочацца папракнуць аўтара і ў тым, што часам ён выдае жаданае за сапраўднае. Я маю на ўвазе пашырэнне беларускай мовы сярод буйной шляхты ў сярэдзіне XIX ст. Вядома, нават магнаты добра ведалі «мужыцкую» гаворку — не па-французску ж яны звярталіся да сялян. Як бачна з мему-
арных і архіўных крыніц, беларуская мова была пашырана сярод шляхты куды больш, чым прынята ў нас цяпер сцвярджаць. З’яўляліся і адзіночкі накшталт Загорскага, якія прынцыпова пачалі гаварыць па-беларуску. I ўсё ж, калі аўтар піша, што ў прыгонным тэатры старога Вежы ставілася беларуская вершаваная драма «Гарыслава і Людамір» і цытуюцца радкі з гэтай драмы, якія гучаць як сучасны верш, — я ў гэта не веру. Гісторыя не ведае беларускіх п’ес (прытым п’ес дасканалых!), якія ставіліся б прыгоннымі тэатрамі ў XIX ст.
Калі чытаеш «Каласы пад сярпом тваім», ловіш сябе на думцы, што часам аўтар гоніцца за вонкавай займальнасцю («жахі» ў двары Раўбіча, драўляная змяя, якую кідае пастушкам Чорны Война), што яго героі часам становяцца ў меладраматычную позу. Штучнай, напрыклад, здаецца сцэна, калі Алесева маці, зламаная горам арыстакратка, страляе з пісталетаў у тушу мядзведзя, ад якога загінуў яе муж. Гэта — літаратуршчына, прыгожая, эфектная, але літаратуршчына. Налёт гэтай літаратуршчыны ёсць і ў сцэнах балю, начной паездкі на санках. Тут адчуваецца і нятворчае перайманне талстоўскай «Вайны і міру»: Загорскі і Майка на нейкі час перастаюць быць самі сабой і ператвараюцца ў Андрэя Балконскага і Наташу Растову. Прынамсі, такое ўражанне склалася ў мяне.
Хаця ў рамане «Каласы пад сярпом тваім» гаворка ідзе пра падзеі стогадовай даўнасці, аўтар напісаў вельмісучасны твор, дзе далёкае мінулае асэнсавана з пазіцый сённяшняга дня. Напісаў страсна і зацікаўлена, як гэтага і патрабуе адна са слаўных старонак гісторыі нашага народа».
Раман «Каласы пад сярпом тваім», вяршыннае (побач з раманам «Хрыстос прызямліўсяў Гародні») дасягненнеў прозе Уладзіміра Караткевіча, этапны твор для развіцця беларускай літаратуры ўвогуле, быў з энтузіязмам успрыняты моладдзю, узняў папулярнасць аўтара ў самых розных асяроддзях — нават там, дзе па-беларуску не чыталі. Адны яго ўзносілі пад нябёсы, другія (такіх было меней, але ў іх за-
сяроджвалася духоўная ўлада) з такой жа рашучасцю яго не прымалі — маўляў, ідэаліст, рамантык, адарваны ад жыцця містыфікатар... Нейтральных я не памятаю. Нейтральных людзей у акружэнні Караткевіча не было ўвогуле — яго або любілі, прымаючы з усімі недахопамі, або ненавідзелі.
Многа новых сяброў знайшоў Караткевіч на Далёкім Усходзе, куды ён нечакана трапіў на ваенныя зборы ў жніўні — верасні 1965 года (маю рэцэнзію на «Каласы...» пераслалі яму ўжо ва Уладзівасток). А было яно так. Неяк сабраліся вечарам у Караткевіча Рыгор Барадулін і Генадзь КляўкоірашылідзеляжартупазваніцьпісьменнікуМікалаю Аляксееву, які займаўся ваенна-шэфскімі справамі, і пачалі жаліцца, што ён іх забыў, што яны, прагнучы прыгод, хацелі б куды паехаць — хоць на Чукотку, хоць на Камчатку. Той, не дужа ўнікнуўшы ў сітуацыю, пахваліў іх за такое імкненне і абяцаў што-небудзь прыдумаць. А праз месяц, калі пра званок усе забылі, нечакана прыйшлі павесткі на зборы ў «Боевую вахту», штодзённую газету Ціхаакіянскага флоту. Барадулін і Кляўко, будучы людзьмі жанатымі, крыху прызадумаліся, пачалі шкадаваць, што патрывожылі Аляксеева. А Караткевіч, наадварот, узрадаваўся:
— Што вы, хлопцы! За казённы кошт паглядзець такі кавалак краіны! Туды палецімо самалётам, а назад ужо абавязкова будзем ехаць цягніком. Каб ведаць, што такое Сібір.
3 Далёкага Усходу Валодзя прыслаў мне тры лісты. Першы з іх напісаны нарэдакцыйным бланку «Боевой вахты» і датаваны 18 жніўня: