Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Партрэт пісьменніка і чалавека Адам Мальдзіс

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
47.35 МБ
Ганарыўся Караткевіч і сваімі «прашчурамі па кудзелі» — з боку маці, Надзеі Васільеўны. У тым жа зборніку, у фразе « Дзед, бацька маёй маці (ён памёр у вайну), даслужыўся да павятовага казначэя, і прытым быў атэіст і спачуваў марксістам», Валодзевай рукою ўпісана: пасля слова «павятовага» — «а затым губернскага», а перад словам «марксістам» — «легальным». Апрача таго, канкрэтызавана мясціна, дзе гаворыцца пра «сваяка з боку маці і яе радні», які ў паўстанні 1863 года камандаваў атрадам і быў расстраляны па загаду Мураўёва. Караткевіч тут удакладніў: «прадзед». Праўда, зрабіў гэта толькі пасля таго, як у Вільнюсе, у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР, Генадзь Кісялёў знайшоў і паказаў яму дакументы пра гэтага прадзеда — Тамаша Грыневіча.
А як узрадаваўся Караткевіч, калі потым, у час камандзіроўкі ў Польшчу, я знайшоў у Варшаве рукапісныя « Нататкі паўстанца 1863 года ў Магілёўскай турме». Сярод іншых прозвішчаў там упамінаўся і той жа Тамаш Грыневіч. Больш таго, прыводзіўся напісаны ім верш «Песня прыгаворанага да смерці...», дзе выказана цвёрдая ўпэўненасць у тым, што справа свабоды не загіне, «пакуль жыве славянскае племя». Дзеля вызвалення, гаворыцца ў вершы, трэба паказаць народу прыклады гераізму і самаахвярнасці. Перамога не прыйдзе сама сабой: «Полымя раптам не ўспыхвае —
яно пачынаецца з іскры». А далей у запісной кніжцы ішоў верш, прысвечаны ўдаве Грыневіча, якая, падобна гераіні рамана «Нельга забыць», спазнілася на некалькі трагічных мінут з весткай аб «памілаванні». Невядомы аўтар верша захапляецца яе мужнасцю, якая будзе па-сапраўднаму ацэнена і ўзнагароджана, калі «краіна вызваліцца з няволі».
Такім чынам, крыху нечакана для самога Караткевіча было дакументальна пацверджана тое, што дагэтуль цьмяна жыло ў сямейным паданні, што ўзнёсла было апісана ў пралогударамана «Нельга забыць» (паралелі паміжТамашом Грыневічам і Усяславам Грынкевічам відочныя). Гэта дало аўтару дадатковыя аргументы супраць тых, хто бачыў у paMane адну «выдумку».
А яшчэ Уладзімір Караткевіч неяк сказаў, што ўсе з яго роду, з яго сям’і годна трымаліся ў 1937 годзе. Даносчыкаў сярод іх, на шчасце, не аказалася.
Ваенныя гады. Яны балюча ўвайшлі ў свядомасць Караткевіча. Бачачы сытую закусь, ён не раз успамінаў, як галадаў у час эвакуацыі, калі разлучыўся з бацькамі. Вайна не палохала яго: наадварот, некалькі разоў з інтэрната ўцякаў на фронт. А калі знаходзіўся ў Маскве і пачыналася бамбёжка, то не бег, разам з іншымі, у сховішча, а зганяў ката са скрыні, дзе ляжалі старыя часопісы, усядаўся на ёй і чытаў «Вокруг света» — прывязанасць да гэтага выдання засталася на ўсё жыццё.
Кіеўскі перыяд. Праяго мне двойчы расказваў Фларыян Няўважны, вядомы польскі літаратуразнавец і перакладчык. Ён вучыўся ў Кіеўскім універсітэце разам з Караткевічам, сябраваў а ім. Некалькі разоў яны разам прыязджалі на канікулы ў Оршу.
— Мяне, наіўнага шчанюка, — згадваў Няўважны, прыехаўшы ў Мінск у 1974 годзе, — Валодзя здзіўляў тады яўным антысталінізмам. У дзень смерці Сталіна ўстроіў у інтэрнаце дэманстрацыйнае застолле. Потым, калі сталі прыпіраць да сцяны не толькі яго, але і сяброў, баронячы іх, выкручваўся: з гора... Караткевіча вельмі любіў і заўсёды бараніў акадэмік Бялецкі. Ён хацеў узяць Валодзю ў аспі-
рантуру, нават тэму падабралі — пра паўстанне 1863 года ў славянскіх літаратурах. Але будучы «клясык» зрэзаўся па экзаменах — на пытанні пра Берыю. Праўда, выпіскі для дысертацыі працягваў рабіць. Потым яны прыдаліся для «Каласоў...».
Па словах Фларыяна Няўважнага, у Кіеўскім універсітэце Караткевіч быў душой курса, яго сумленнем. Адны яго вельмі паважалі, іншыя ненавідзелі, пабойваліся, бо маглі атрымаць здачу. Пра сілу, мужнасць і прынцыповасць Валодзі хадзілі ва ўніверсітэце легенды (напрыклад, як уратаваў ад хуліганаў Бялецкага).
Аднак вернемся да падзей 1962 года. На жаль, мая першая рэцэнзія на раман «Нельга забыць» аказалася тады і адзінай. Ацэнкі, дадзеныя ў ёй, не знайшлі падтрымкі ў друку. А можа, нават выклікалі адваротную рэакцыю. Бо праз колькі месяцаў у газеце «Советская Белоруссня» быў надрукаваны артыкул Я. Іерцовіча «Пошукі, знаходкі, страты», дзе аўтару рамана былі прад’яўлены сур’ёзныя абвінавачванні. Тагачасны «афіцыйны» крытык папракаў Караткевіча ў кніжнасці, другаснасці, у тым, што яго галоўны герой «Андрэй Грынкевіч і яго таварышы — адарваныя ад жыцця фармалісты, якіх мала цікавіць змест нашага мастацтва, яго ідэйная накіраванасць. Форма для іх ператвараецца ў самамэту і набывае «самастойнасць» і «незалежнасць» ад зместу, ад ідэйна-эстэтычных функцый». Галоўны герой рамана здаўся крытыку абмежаваным і глухім наўсё «цецеруком»... У няўдалымвыбары галоўнагагероя, у няправільным паказе жыцця Літаратурнага інстытута абвінаваціў Караткевіча маскоўскі рэцэнзент В. Чалмаеў. Выказваліся таксама сумненні ў верагоднасці ўсяго таго, што адбывалася ў пралогу рамана.
Артыкулы Я. Герцовіча і В. Чалмаева былі ўспрыняты не як выражэнне прыватнай думкі іх аўтараў, а як дырэктыўнае ўказанне. Справа ў тым, што ў краіне тады, у канцы 1962 года, узнялася хваля барацьбы з «фармалізмам». Пачалося ўсё з таго, што М. С. Хрушчоў наведаў маскоўскіх
мастакоў і рэзка раскрытыкаваў іх (сёння мы ведаем, што «добразычліўцы» спецыяльна «падзавялі» яго), а скончылася тым, што «ведзьмаў» пачалі шукаць ва ўсіх творчых калектывах, у тым ліку і ў Саюзе пісьменнікаў БССР, Інстытуце літаратуры АН БССР (ох і дасталося мне тады за «шчанюкоўскі», як сказаў Валодзя, артыкул «Каб з пер’я вырасталі галубы...»). Караткевіч быў у курсе ўсіх яўных і закулісных падзей, бо меў інфармацыю, як кажуць, з першых вуснаў (М. з’яўлялася жонкай аднаго з галоўных маскоўскіх «абстракцыяністаў»). Вярнуўшыся з паездкі ў Маскву, Караткевіч падрабязна расказваў, як усё адбылося. 17 снежня 1962 года, зайшоўшы ў выдавецтва «Беларусь», я застаў там яго ў акружэнні сяброў і знаёмых, сярод якіх вылучаўся Янка Брыль.
— ІДкаванне абстракцыяністаў пачалося па ініцыятыве Герасімава, — Валодзя дужа нерваваўся, прыкурваў адну «беламорыну» ад другой. — У выяўленчым жа мастацтве няма ў нас такой моцнай і талковай асобы, як Шастаковіч у музыцы... На іхняй выстаўцы Мікіта Сяргеевіч вельмі злаваў і нават крычаў. Аднаму з фармалістаў — ды якія яны ўсе фармалісты, глядзеў іх выстаўку ў Літаратурным інстытуце... Дык вось, аднаму з фармалістаў ён сказаў: «Руку дай! О, моцная рука! Такой — лапату або сякеру трымаць, а не мазню разводзіць! У Брацк, у Сібір! Вон з Масквы!» Тут у гаворку ўмяшаўся Неізвесны, пачаў бараніць сяброў. «Вы — іншая справа, — нейтралізаваў яго Хрушчоў. — Вы талент. Дарэчы, дзе вы берыцё бронзу для скульптур?» «Крадзем. У металаломшчыкаў часам, на заводзе. Дарэмна вы, Мікіта Сяргеевіч, паўсталі супраць бронзавых помнікаў». «Магчыма...» Ну і гэтак далей... — абарваў расказ Караткевіч, пабачыўшы, што зайшоў нехта непажаданы.
Размова пераключылася на беларускі тэатр. Караткевіч пахваліўся, што яму прапанавалі напісаць п’есу для купалаўцаў. Янка Брыль стаў яго пераконваць, што гэта вельмі важна. Бо хутка, «калі ўсе майстры пойдуць на пенсію», не будзе чаго ставіць. Затым, па просьбе Караткевіча, Брыль расказаў пра сваю нядаўнюю паездку ў Польшчу, дзе ён быў
разам з С. Кірсанавым. Савецкіх гасцей прымаў Уладзіслаў Бранеўскі. Стомлены «траскучай» паэзіяй, ён папрасіў кагосьці з блізкіх прынесці яго кнігу і прачытаў з яе ўсяго адно чатырохрадкоўе — пра тое, як чалавек едзе цягніком і бачыць за акном верасы...
— Так і ў жывапісе, — вярнуўся да праціўнікаў маскоўскіх «фармалістаў» Караткевіч. — Трашчаць, пафаснічаюць, фатаграфуюць... I Рэпін, і Ярашэнка — не фатаграфія. I Матэйка з яго «Грунвальдам» таксама... А гэтыя...
— Што ты, Валодзя, сёння нейкі змрочны, — стараўся разрадзіць атмасферу Брыль. — Махні рукой на ўсіх і пішы свае раманы. Пра Багушэвіча хаця б. Пра яго акружэнне.
— Баюся, стары, што гэта пачатак канца. Знак, што мы зноў вяртаемся даранейшага. Таго самага... А пра Багушэвіча я падумаю... Дайце перш з Каліноўскім разабрацца!
Караткевіч тады нібы ў ваду глядзеў. Сапраўды, у наступным, 1963 годзе «адліга», што пачалася з сярэдзіны пяцідзесятых, імкліва стала змяняцца новымі «замаразкамі». У наступ пайшлі кансерватыўныя сілы, якім па нутру былі сталінскія парадкі. Як праявы фармалізму ці абстракцыянізму сталі асуджацца творчыя пошукі ў змесце і форме, усё наватарскае і неардынарнае. У беларускай літаратуры адной з першых ахвяр «пахаладання» стаў Уіадзімір Караткевіч. Крытычныя выказванніЯ. Герцовіча і В. Чалмаева рашуча паўплывалі на далейшы лёс яго рамана «Нельга забыць». Яго кніжны варыянт, набраны да друку, у нейкай там інстанцыі (аўтару не казалі, у якой) «не быў рэкамендаваны» да друку. Караткевіч адчайна ўхапіў у выдавецтве карэктурны адбітак і прыхаваў яго да «лепшых часоў».
Нанава раман «Нельга забыць» быў набраны і, на гэты раз, аддрукаваны толькі праз дваццаць год. I аказалася, што ён не састарэў, вытрымаў выпрабаванне часам. Рэцэнзія Міхася Тычыны на кніжнае выданне рамана так і называлася: «Выпрабаванне часам» (Полымя. 1983. № 11). Тое, што раней лічылася скажэннем рэчаіснасці, цяпер называлася яе рамантызацыяй, якая адпавядае спрадвечнай і заў-
сёды актуальнай патрэбе «ў ідэальным, высокім, вечным». Падкрэслівалася, што раману ўласцівы «высокі грамадзянскі і гуманістычны пафас, бязмежная вера ў магчымасці ўдасканалення чалавека,у магутнасцьяго розуму». Андрэй Грынкевіч, ахарактарызаваны Я. Герцовічам як адарваны ад жыцця фармаліст, цяпер называўся «беларускім чалавекам на рандэву», які паказаў сябе «вартым кахання», сцвердзіў у сабе чалавечы, духоўны пачатак.
Час, гэты мудры і справядлівы суддзя, усё паставіў на сваё месца. Раман «Нельга забыць» быў нарэшце ацэнены як буйное мастацкае дасягненне, удастоены ў 1983 годзе Літаратурнай прэміі імя Івана Мслсжа. Адказваючы на пытанні карэспандэнта газеты «Літаратура і мастацтва» Уладзіміра Ягоўдзіка, Уладзімір Караткевіч растлумачыў тады, у чым была прычына ранейшага непрыняцця рамана і сакрэт яго шчаслівага вяртання: «Твор гэты — шматпланавы, у пэўнай меры эксперыментальны. Гісторыя тут суседнічае з сучаснасцю, проза — з паэзіяй, лірыка — з жыццёвым сухім рэалізмам. Такое спалучэнне было тады навіной у нашай літаратуры, дый цяпер яшчэ рэдка сустракаецца. Мабыць, у гэтым адна з прычын, што раман чытаецца... Адна з прычын — але не галоўная, бо, акрамя чыста літаратурных прыёмаў і формаў, чалавек у творы заўсёды знаходзіць яшчэ штосьці сваё, глыбока асабістае...»