Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
Аднак зноў вернемся ў першую палову шасцідзясятых. Прыкладна праз два гады пасля з’яўлення палымянскага варыянта рамана «Нельга забыць» учасопісе «Маладосць» была апублікавана гістарычна-дэтэктыўная аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», якая і да сённяшняга часу цешыцца вялікай папулярнасцю. Напісана ж яна была нават раней першага рамана — яшчэ да вучобы аўтара ў Маскве.
У аповесці « Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзімір Караткевіч упершыню паказаў сябе як майстар напружанага, «закручанага» сюжэта. Упершыню тут з’яўляеццаяе вялікасць Таямніца. I не адна, а некалькі. III го гэта за «дзікае
паляванне», якое, гойсаючы па наваколлі, наводзіць жах на гаспадыню Балотных Ялін Надзею Яноўскую, забівае сумленных людзей, здзекуецца з бедных сялян? I хто ж той Малы Чалавек, які ноччу з яўляецца ў самых нечаканых мясцінах старогапалаца? Хто хаваеццапад воблікам Блакітнай Жанчыны, так падобнай да той, што намалявана на старым партрэце? I якое такое пракляцце вісіць над Балотнымі Ялінамі? На гэтыя і многія іншыя пытанні трэба даць адказ Андрэю Беларэцкаму, маладому вучонаму-фалькларысту, які дзесьці на пачатку васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя выпадкова трапіў у закінуты старашляхецкі палац. He раз абставіны ставілі яго, галоўнага героя, у складанае, здавалася б, безвыходнае становішча. Але ён, мужны і кемлівы, заўсёды знаходзіў выхад.
Як і належыць прыгодніцка-дэтэктыўнай аповесці, «Дзікае паляванне...» ўвесь час трымае чытача ў напружанні. Тут ёсць абавязковыя для твораў такога жанру жахлівыя забойствы, небяспечныя пагоні, старыя рукапісы і нават прывіды. Сапраўдны злачынца ў пачатку дзеяння не выклікае асаблівых падазрэнняў, больш таго, нават здаецца сімпатычным, і чытач амаль да канца застаецца ў няведанні, хто ж гэта і дзеля чаго наладжвае «дзікае паляванне».
Аднак «Дзікае паляванне...» ўспрымаецца не толькі як прыгодніцка-дэтэктыўны твор, што, звычайна, не выклікае асаблівых эмоцый ці разважанняў: прачытаў, разблытаў разам з аўтарам таямнічую гісторыю — і забыў, выкінуў усё з памяці. Аповесць Караткевіча абуджае роздум аб прызначэнні чалавека, лёсе беларускага народа, узаемасувязі розных гістарычных эпох. Многія разважанні Андрэя Беларэцкага, крыштальнага гуманіста і нарадалюбца, які пакутліва шукае адказы на пытанні, хто ж ён і якім «багам» павінен «маліцца», здаюцца мне вельмі сучаснымі, актуальнымі і для сённяшняга чалавека. Такім чынам, «Дзікае паляванне караля Стаха» — не толькі дэтэктыў у традыцыйным сэнсе гэтага слова. Дакладней — больш чым дэтэктыў. Многімі сваімі рысамі аповесць набліжаецца да твораў сацыяльна-філасофскіх. Яна не
толькі забаўляе сваёй складанай інтрыгай, але і павучае, выхоўвае.
На жаль, як і ў выпадку з раманам «Нельга забыць», аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» не адразу была належным чынам ацэнена тагачаснай крытыкай. Той жа Я. Герцовіч убачыў у ёй і прыхарошванне, ідэалізацыю гісторыі, і элементарнае эпігонства — маўляў, аналагічная сюжэтная схема ўжо выкарыстана ў вядомай аповесці А. Конан Дойла «Сабака Баскервіляў». Аднак ідэалізацыяй лічылася звычайная вернасць напаўлегендарнага караля Стаха Горскага сваёй айчыне і свайму народу, яго непрыняцце ўлады польскага караля. Што ж датычыцца эпігонства, то тут Я. Герцовіч міжвольна ці свядома не прыкмеціў галоўнага — таго, што Караткевіч напоўніў распаўсюджаную сюжэтную схему новым, арыгінальным зместам. Такое выкарыстанне сюжэтаў ці фармальных прыёмаў — звычайная з’ява ў творчым працэсе. Для доказу спашлюся тут на выказванне класіка польскай літаратуры Юльяна Тувіма: «Нечы чужы рытм, мелодыя, вобраз або склад слова па невядомых прычынах пранікае ў памяць паэта, засынае там, спіць доўга, пакуль раптам, невядома чаму, без удзелу волі і творчай свядомасці, прачынаецца, як нешта быццам бы сваё. Толькі той, што ніколі не падпарадкоўваўся складаным працэсам мастацкай творчасці, можа сказаць, што сходнасць, нават здзіўляючая, двух паэтычных твораў або іх фрагментаў заўсёды «спісана», што гэта плагіят або свядомае перайманне». Словы Юльяна Тувіма пераканальна тлумачаць тую падобнасць, якая несумненна існуе паміж аповесцю Конан Дойла і аповесцю Караткевіча.
Нягледзячы, аднак, на рэцэнзію Я. Герцовіча, a то і наперакор ёй, «Дзікае паляванне...» карысталася вялікай папулярнасцю сярод чытачоў, якім прыелася прэсная «вытворчая» проза. Асабліва палюбілі аповесць падлеткі. Расказвалі пра выпадкі, калі, схаваўшы пад коўдру ліхтарык, хлапчук адолеў яе за адну ноч, калі за яе браліся школьнікі, вызваленыя ад вывучэння беларускай мовы (тады гэта pa-
білася модным), зусім не абазнаныя з ёю. Аповесць рабіла справу сваю куды лепш, чым заклікі.
Поспех « Дзікага палявання караля Стаха» крыху акрыліў У^адзіміра Караткевіча, «спляжанага» забаронай рамана «Нельга забыць», і ён, адкінуўшы ўсё іншае, стаўрыхтаваць да друку раман «Каласы пад сярпом тваім» (пачатак рамана, занатаваў Валодзя ў сваёй запісной кніжцы, прыйшоў у галаву 7 жніўня 1959 года ў Азярышчы над Дняпром, дзе ўзвышалася над кручай пахілая груша). Абвінавачванні Герцовіча і яго аднадумцаў у адрыве ад рэальнасці, у скажэнні гістарычнай праўды прымусілі пісьменніка нанава перагледзець некаторыя дакументы, выкарыстаць дадатковыя архіўныя крыніцы. I Караткевіч стаў угаворваць мяне, каб мы разам паехалі ў Вільнюс, дзе я ўжо не раз працаваў над рукапісамі.
— У выпадку чаго, калі не будзе гатэлю, у мяне там ёсць аднакашнікі па Маскве — Бронюс Мацкявічус, Юозас Мацявічус, Юдзіта Вайчунайце, яшчэ колькі паэтаў. Бронюса я нават выратаваў аднойчы ад смерці — затрымаў за крысо на вышыні дванаццатага паверха... У цябе ж, казаў, там таксама ёсць сваякі. Кісялевічуса знойдзем, — Караткевіч любіў «перарабляць» прозвішчы: я ўяго часта бываў Мальдзісевічам або Адасевічам, літаратуразнавец Мікола Прашковіч — «слаўным сынам літоўскага народа Мікалоюсам Прашкявічусам», а Мікола Грынчык — «містэрам Грынчыгзам». Звычайная скумбрыя ўяго ўрачыста менавалася скумбрыевічам, а густы грыбны суп — супешнікам. I словы пры гэтай гульні набывалі незвычайны, ледзь не магічны сэнс.
Аргументы здаліся мне пераканальнымі, і мы двойчы, у 1964 і 1966 гадах, папрацавалі разам у вільнюскіх архівах. У першую паездку сышлі па дарозе на маёй станцыі Гудагай, зайшлі да сваякоў. Вечарам была сустрэча з чытачамі ў Астравецкай раённай бібліятэцы. А назаўтра, чакаючы цягніка на Вільнюс, сядзелі мы ў паўпустым станцыйным буфеце і ля распаленай печкі пацягвалі піва (яго потым Валодзя ўспомніў у вершы, прысвечаным 500-годдзю
Астраўца). Гледзячы на групку калгаснікаў, якія прывезлі на станцыю з-пад Свіра здаваць ільновалакно, разгаварыліся пра вёску, пра тое, чаму з яе ўцякае моладзь, чаму знікае любоў да зямлі. Пагадзіліся: таму што чалавек не адчувае сябе яе гаспадаром.
— Дай вось ім усім зямлі столькі, колькі яны могуць абрабляць, і ўсё будзе ў парадку, — гарачыўся Валодзя. — He прадаваць, а перадаваць на які час. А не справіцца — адбяры назад. — Караткевічу мроілася нешта накшталт сённяшняга замацавання зямлі на доўгае карыстанне.
У Вільнюс мы дабраліся вечарам і амаль без надзеі, на ўсякі выпадак, сунуліся ў новую тады гасцініцу « Нерынга». На наша здзіўленне, адміністратарка прапанавала нам ажно двухпакаёвы нумар (было перад святам). Цана ў шэсць рублёў за суткі кусалася, але Караткевіч не мог не паказаць гонар і рашуча сказаў: — Вядома ж, бярэм!
Ноччу, вярнуўшыся ад Бронюса Мацкявічуса, ён ціха ўлёгся. Але праз колькі часу разбудзіў мяне гучным трызненнем:
— Вясёлку мне! Хоць кавалачак вясёлкі! Ну, калі ласачка... A то ўсё загіне.
Назаўтра аказалася, што яму снілася, нібы свет складваецца ў «столкі». I каб выратаваць яго, для распоркі, патрэбен быў кавалак вясёлкі. Праз пару дзён выявілася, што «Нерынга» нам яўна не па кішэні, і мы перасяліліся спачатку ў халодны «Наруціс», вокны якога ўпіраліся ў змрочныя Святаянскія муры, потым, з дапамогай Юозаса Мацявічуса, у гасцінічныя пакоі пры Саюзе пісьменнікаў Літвы — у былыя людскія, здаецца, Агінскіх. На новым месцы Валодзя адразу знайшоў аднадумца ў асобе празаіка Вітаўтаса Пяткявічуса, які прыехаў у Вільнюс са сваёй «глыбінкі». Абодва яны з запалам даказвалі ўзаемна, што чалавек сам сабе найгоршы вораг, бо знішчае тое, адкуль выйшаў, — прыроду. Розныя там лысенкі думаюць, што яны ўхапілі за бараду самога пана бога. Але ў адказ атрымліваюць вялізную хвігу.
Ў Вільнюсе мы найперш пайшлі да Генадзя Кісялёва, які жыў тады з маці ў старым, ледзь не рэнесансным дворыку па вуліцы Гедрыса. Амаль насупраць было кафэ «Бочу», якое Валодзя тут жа зарыфмаваў:
Па дарозе ў «Бочу» Нікуды не збочу.
А чуць далей — Дамініканскія муры, дзе Каліноўскі сядзеў у вязніцы, і Святаянскія муры, дзе яго арыштавалі.
Аднапакаёвая кватэра Кісялёвых, вялікая, але цемнаватая і халаднаватая, таксама нагадвала не то турэмную камеру, не то манастырскую келлю. Казалі, што раней тут жыла самая вучоная віленская манашка, а ўсе сцены пакоя былі абстаўлены кнігамі. Кніг хапала і цяпер, асабліва пра паўстанне 1863 года. I Караткевіч, ледзь увайшоўшы і павітаўшыся, ужо ўхапіў нешта — ажно не адарваць, нават у час вячэры.
Назаўтра Кісялёў і яго сябар, гісторык Бікуліч, павялі нас у Святаянскія муры шукаць той дом і тыя сходы, на якіх здраджаны Кастусь Каліноўскі спакойна сустрэў са свечкаю ў руцэ царскіх жандараў, кажучы ім, што ён Вітажэнец. Апісанні сучаснікаў доўга не сходзіліся з рэальнасцю, бо прайшоў не адзін капітальны рамонт. Але нарэшце ў «дворыку Міцкевіча» канчаткова і цвёрда ўстанавілі: гэта было тут, у двухпавярховым флігелі справа. Ўсцешаны Караткевіч прапанаваў усім пайсці ў «Дайнаву», вялікі і мадэрновы рэстаран, упрыгожаны паганскімі ідаламі, пляцёнкай і свяцільнікамі-«павукамі». Валодзя жартам прасіў абмяняць яму ну хоць куточак з «Дайнавы» на які літоўскі па назве горад — Ашмяны ці Ліду.
Яшчэ праз дзень мы пайшлі ў Карцінную галерэю, якая знаходзілася ў кафедральным саборы на плошчы Гедымінаса, каб знайсці яе вартаўніка, колішняга рэдактара віленскіх беларускіх выданняў Янку Шутовіча. Але ў адміністрацыі сказалі, што ён прыходзіць дзяжурыць толькі на ноч, і мы рашылі, карыстаючыся выпадкам, паглядзець экспазіцыю. Валодзя доўга стаяў ля партрэта Уладзіслава Сыракомлі, усё вызначаючы, якія ж у яго вочы.