Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
Партрэт пісьменніка і чалавека
Адам Мальдзіс
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 208с.
Мінск 2010
— He ведаю. Няма часу: планавая тэма, свае і чужыя «хвасты»...
— Кідай усю непатрэбшчыну і пішы! Зашыйся сюды. Кажу табе! Потым за локці сябе будзеш кусаць, што ўпусціў час.
— Як быццам ты яго мала марнуеш...
У той дзень мы нават крыху пасварыліся. Але Караткевіч усё ж угаварыў мяне паехаць разам у Вільнюс, паказаць усім будынкі, узведзеныя беларускімі дойлідамі. Хаця Цвяткоў рашуча пратэставаў, што на ўсё гэта не хопіць аніякага метражу, але сцэнарыст настойваў:
— Інакш кіну вас, і рабіце ўсё адны, калі вы такія разумненькія...
Па дарозе паглядзелі руіны Медніцкага замка («не раўня нашым — дагледжаны»), заехалі ў Барэйкаўшчыну, дзе жыў Сыракомля, пашукалі Свіраны, у якіх нарадзіўся Багушэвіч. У Вільнюсе гасцініцы не аказалася (тут Цвяткоў вінаваціў Караткевіча), і мы, зноў пасварыўшыся, скіраваліся,хто куды. Цвяткоўзжонкай, аператаршай і шафёрам пры-
строіўся да беларускай кінагрупы, што здымала «Усходні калідор». А мы аддаліся пад апеку Генадзю Кісялёву.
Назаўтра, калі ўсе сустрэліся каля гатычнага касцёла святой Ганны, узведзенага рукамі гервяцкіх мужыкоў (Напалеон нібыта хацеў перанесці гэтае цуда архітэктуры на далоні ў Парыж), гуморы ва ўсіх былі яшчэ дрэнныя, пералік узаемных крыўдаў узрастаў. Дастаткова было невялікай іскры, каб з яе ўзгарэлася полымя, і такая іскра знайшлася. Караткевіч спытаўу прысутных:
— А ведаеце, панове, чаму старыя муры так доўга стаяць?
— He.
— Тады слухайце. Калі будавалі мінарэты ў Сярэдняй Азіі, то раствор замешвалі на крыві палонных. Секір башка і... А калі ўзводзілі Маскоўскі Крэмль, то дабаўлялі яечнага бялку. На ўсе ўладанні было накладзена нешта падобнае на харчовую развёрстку: казанцам — трыццаць тысяч яек, разанцам — дваццаць тысяч... I што вы сабе думаеце: разанцы прыслалі ўсе яйкі варанымі ўкрутую.
— Гэта каб зрабіць урэд царскаму ўраду, — знайшоў тлумачэнне Цвяткоў.
— Які там урэд — па дурасці! Разанцы ж... He ведаю, чаму Цвяткоў, родам з Пскоўшчыны, апошнія словы ўспрыняў як асабістую абразу. Калі б не ўмяшанне Кісялёва, які рашуча стаў мурам паміж канфліктуючымі бакамі, іх слоўная дуэль магла б перарасці ў бойку... Караткевіч канчаткова адмовіўся ехаць з кінагрупай на Гродзеншчыну («ёсць сцэнар — то рабіце што хочаце») і прапанаваў мне з Кісялёвым тут жа пайсці да Зоські Верас:
— Падумаць толькі: жывая легенда, з самім Багдановічам сустракалася, а мы не выбралі часу, каб засведчыць ёй сваю павагу.
Алезнайсціўпанарскімлесе «беларускуюхатку» Зоські Верас, пабудаваную яшчэ да вайны яе мужам, аказалася не так проста. Сышлі з аўтобуса на праспекце Чырвонай Арміі, перайшлі чыгунку — і адразу апынуліся ў лясным гушчары. Сцежкі вялі ўрозных кірунках. Мы выбралі адну,
другую, трэцюю — нічога не выйшла. Пазмрачнелыя, зноў выбраліся па праспект і рашылі («з гора») наведаць сяброў Генадзя Кісялёва. Караткевіч у гэтай сям’і быў добра вядомы. Нас гасцінна сустрэлі. Пачалося чытанне вершаў. А там — і застолле. I тут нечакана ў дзверы зазванілі. На парозе з’явіўся хлапчук і радасна абвясціў: — А ўслед за мной і мама ідзе!
— ? — прачытаў я на твары Валодзі.
— I папа!
>і
— Ідзядуля!
П
Запасы ж для пачастунку былі абмежаваны нашымі сціплымі магчымасцямі...
А вундэркінд тым часам сунуў кожнаму з нас сваю руку і казаў:
— Здрастуй, старына!
— Здароў, калі так, — у голасе Валодзі не было энтузіязму.
Неўзабаве сапраўды з’явілася сям’я рээмігранта з Ізраіля, вядомага вільнюскага інжынера Л. Паехаўшы на зямлю «абяцаную», ён ажаніўся там, у кібуцы, з камсамолкай і прывёз яе на зямлю бацькоў.
Новыя госці дружна накінуліся на ўсё тое, што стаяла на стале. Бачачы такое спусташэнне, Валодзя ўсё змрачнеў і змрачнеў. Нарэшце прамовіў да Л.:
— Ведаеце, міленькі, хутка па майму сцэнарыю павінен здымацца фільм «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Там апрача Хрыста будуць дзейнічаць і апосталы... Дык вось, ролю аднаго з іх я мог бы прапанаваць вам!
— Цікава, якую ж?
— Ролю Іуды!
Усе мы чакалі, што прапанова скончыцца аплявухай. Але Л., не зразумеўшы абставін і падтэксту, прарэагаваў надзіва спакойна:
— А вы ведаеце, я змог бы! Тады... Тады паедземце ўсе да мяне!
Валодзя змяніў гнеў па літасць. I мы, цудам уціснуўшыся ў таксі, паехалі да Л. на Антакальніс. I пад каву з меднага егіпецкага кафейніка пачалася дужа цікавая гаворка пра традыцыі розных народаў, агульнасць чалавечай культуры.
— Зямля і так маленькая, а мы будзем раз’ядаць яе сваімі сваркамі, — Валодзя яўна паціхамірнеў. — Трэба знаходзіць тое, што яднае людзей, а не наадварот. Бо ў кожным народзе ёсць і благое, і добрае. У нас, беларусаў, — згубная, так бы мовіць, флегматычнасць. Ведаеце анекдатычную гісторыю? У мужыка разам з ураджаем згарэла гумно. Ляснуў увесь гадавы запас неабмалочанага збожжа. Як сям’ю пракарміць — аднаму пану богу вядома. I тут да мужыка прыходзіць такое ма-аленькае суцяшэнне: «Але ж затое колькі мышэй ляснула!» Беларусы ўсе ў гэтым анекдоце... Ну, a ў вас — празмерная, так бы мовіць, дзелавітасць, гешэфтнасць. Аднак жа гэта не перашкаджае нам разам сядзець ды піць каву. У вас тут, у Вільні, дзівосная агульнасць. Учора выпадкам на вуліцы чуў фразу: пачаў чалавек па-літоўску, увярнуў польскае, беларускае і яўрэйскае слоўцы, а скончыў па-руску.
У той вечар Караткевіч здзівіў усіх нас здольнасцю адчуваць сэнс зусім незразумелай мовы. Паміж сабой гаспадары гаварылі па-арамойску. Аднак па інтанацыі, жэстах, міміцы твараў Валодзя ўгадваў, што было сказана. 3 цікавасцю разглядаў кнігі, надрукаваныя нязвычнымі літарамі — на ідыш. Як аўтара сцэнарыя фільма, у якім можна сыграць ролю Іуды, Караткевіча паклалі на раскладушцы. А мяне, як менш перспектыўнага госця, — на падлозе, побач з ім. Дзесьці ў шэсць гадзін раніцы перад намі паўстаў вундэркінд і пачаў цягаць нас за «вухі»:
— Эй, ты, старына, уставай, мне ў дзіцячы садзік пара!
Выйшлі мы на вуліцу, да тралейбуснага прыпынку, каб ехаць на вакзал. I тут я спытаў: — Ну як, будзеш болей прапаноўваць ролі ў сваіх фільмах?
— Дальбог, не буду. I шкадую, што з Цвятковым пасварыўся. Здольны ён хлопец. I па-беларуску пачынае гаварыць.
Караткевіч нейкі час вагаўся: вяртацца яму ў Мінск ці даганяць Цвяткова ў Гродне. Але потым рашыў, што абыдуцца там і без яго, бо асноўная частка матэрыялу ўжо адзнята. Ды сцэнарыст і не абавязаны ўвесь час ездзіць з рэжысёрам... Дарэчы, фільм «Памяць» неўзабаве выйшаў на экраны і здзівіў гледачоў: аказваецца, і ў Беларусі ёсць многа вартага дбайнай аховы — замкі і храмы, палацы і ансамблі жылых дамоў, ветракі і лямусы, корчмы і паштовыя станцыі. У часы, калі мінуўшчына перадавалася анафеме, калі ў Віцебску ўзарвалі Благавешчанне, у Магілёве — ратушу, a ў Гродне — касцёл, пабудаваны яшчэ пры Вітаўце, усё гэта ўспрымалася як смелае, ледзь не крамольнае.
Ці бываў болей Караткевіч у Вільнюсе — не памятаю (здаецца, ездзіў туды яшчэ ў 1967 годзе). Але заўсёды з вялікім сентыментам успамінаў гэты горад, з нязменнай павагай ставіўся да самабытнай літоўскай культуры, ахвотна пісаў артыкулы і даваў інтэрв’ю для літоўскага друку (ці не апошняе было для часопіса «Културос барай»),
Сваю абазнанасць з гісторыяй літоўскай літаратуры ён бліскуча прадэманстраваўу час сустрэч з Онай Главацкене (Прыс), дачкой літоўскай пісьменніцы Марыі Ластаўскене (пад псеўданімам Лаздзіну Пяледа яна выступала разам са сваёй сястрой Софіяй) і беларускага гісторыка Вацлава Ластоўскага. У сярэдзіне шасцідзясятых гадоў мы з Валодзем некалькі разоў пабывалі на яе мінскай кватэры (у доме па Ленінскім праспекце, — дзе некалі месціўся магазін «Антыквар»). Она Вацлаваўна, нягледзячы на свае гады, была вельмі жвавая і прывабная. Казала, што яе дзед (наколькі я зразумеў, па мацярынскай лініі) быў польскі паэт, паказвала яго п’есу пра паўстанне 1863 года (ці не гэта прывяло сюды ў першы раз Валодзю?). У Савецкім Саюзе яна з часоў першай сусветнай вайны — у адрозненне ад малодшай сястры, якая жыла ў Каўнасе (яна ж «пусціла па свету жмудскую бібліятэку» бацькі, якога бацькам не лічыла).
Она Главацкене ўспамінала нам, хоць і цьмяна помнячы, пра «нашаніўскую» пару, калі ў Вільні, па вуліцы
Завальнай, на кватэры Ластоўскіх бывалі Янка Купала, Людас Гіра, мастак Жмуйдзінавічус. Звычайна ў сутарэнні, дзе месціўся склад беларускай кнігарні, пілі гарбату з абаранкамі, елі селядцы з бульбай, абрэзкі таннай каўбасы. Дзецям куплялі цукеркі. Па словах Оны Вацлаваўны, Янка Купала і яе бацька дужа паважалі эрудыта Івана Луцкевіча, хоць і папракалі яго за тое, што ён прадаў музейную жырандолю, каб фінансава падтрымаць «Нашу ніву».
Она Главацкене ў снежні 1940 года ўдзельнічала ва ўрачыстасцях, прысвечаных 35-годдзю творчай працы Янкі Купалы. 3 савецкага ўжо Вільнюса ў Мінск тады прыехалі Пятрас Цвірка і Антанас Венцлава. Першы быў вельмі вясёлы і непасрэдны, нейкую высокую госцю называў «мандалінай балалаеўнай», чым выклікаў незадавальненне скаванага («штыўнага») Венцлавы. Беларускія і літоўскія пісьменнікі дамовіліся тады ўзнаўляць кантакты, аслабленыя ў часы, калі ў Літве панавала буржуазная ўлада, і спачатку ўсё ішло добра: за год Купала двойчы пабываў у Вільнюсе і Каўнасе. Аднак з яго смерцю абарваліся многія жывыя ніткі. I нікому асабліва не баліць, жалілася гаспадыня, каб іх снаваць нанава.
— Вашы творы, Уладзімір Сямёнавіч, мне вельмі падабаюцца, — сказала Она Вацлаваўна на развітанне ў другі ці трэці наш прыход. — Абяцаю што-небудзь перакласці на літоўскую мову. Ну хаця б «Каласы...», якія, чула я, вы заканчваеце.
Аднак Она Главацкене пачала хварэць, праз пару гадоў памерла, так і не здзейсніўшы многія свае задумы (у тым ліку і напісаць успаміны — «у піку Мядзёлцы»), Засталіся ад яе некалькі перакладаў з літоўскай на беларускую мову, зробленых у сааўтарстве, ды добрая памяць.
Але пара вярнуцца да рамана «Каласы пад сярпом тваім». Закончыўшы першую яго кнігу, Уіадзімір Караткевіч аднёс яе ў «Полымя», дзе, насцярожаныя герцовічаўскімі адмоўнымі ацэнкамі папярэдніх яго твораў, не дужа спяшаліся друкаваць. Між тым аўтар чытаў урыўкі з рамана сяб-
рам — у аспіранцкім пакоі Арсена Ліса, на кватэры ў супрацоўніц Інстытута літаратуры Валянціны Гапавай і Ірыны Крэнь. Патрыятычныя маналогі і дыялогі Алеся Загорскага, галоўнага героя, узбуджалі слухачоў, спараджалі розныя асацыяцыі з сучаснасцю. Нехта прапанаваў зрабіць копіі і пусціць іх па руках, але Караткевіч быў супраць усялякай «нелегальшчыны»: