Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
287
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
нися и целова, и покадивши, изыде. В третий же день то же створи, и давши злата много, и поставивши кадильницу злату на гробе и многоразличным фимияны, возревши оочима своима, и руце воздевши на небо, и, со слезами воздохнувши из глубины сердца, глаголаше: «Господи Иисусе Христе, Сыне Божий, рожейся от Приснодевы Мариа спасениа ради нашего! Рекл еси: Просите и приимете. Аз же, грешнаа, егоже просих, получих от Тебе, Владыко. Се же и еще прошу у Тебе, милостиве, да сконъчаю место прошениа моего: приими дух мой от мене во святем граде Твоем Иерусалиме и пресели мя в вышний град Твой Иерусалим, и покой мя на лоне патриярха Авраама со всеми угожьшими. Аминь». И сице ей глаголавши, изыде в прежереченый манастырь святыя Богородица, идеже бе обитала. Ту же посещением Божиим впаде в недуг и нача болети. И лежащи на ложи своем, глаголаше: «Слава Тебе, Владыко, яко восхоте и створи на мне, рабе Твоей». И тоя же ради болезни не може ити на Иердан. Иде брат ея Давыд и сестра ея Еупраксия и сущии с ними. Она же, лежащи на ложи своем, хваляше Бога, глаголющи: «Господи, призри на рабу Твою Еуфросинию, и помилуй мя!» И приидоша бывше на Иердане, и принесоша ей воды от Иордана. Она же с радостию воставши и приемши и пивши, и облияся по всему телу своему, и возлегши на ложи, и рече: «Благословен Бог, просвещая всякого человека, грядущаго в мир. В векы молюся человеколюбивому Богу, ревнующи Петрову покаянию, еже в отвержении не отчаяша себе, но плакася горко. Господи, приимый того покаяние, приими и мене, недостойную рабу Твою Еуфросинию, молящуся на супротивника своего диявола, да не възглаголет ми на Страшнем Суде ничтоже пред Тобою, Господи, он злый раб, въступих бо ногама своима на змиевую его главу и супротивихся дръзости его оканной, надеющися на Твое человеколюбие, Господи». И услыша Бог молитву ея, и посла Аггела Своего к ней, глаголюща: «Блаженна ты еси в женах, благословен труд твой! Се уже отвръзоша ти ся двери породныя, и все Аггели собрашася, дръжаще свеща, чающе твоего сретениа. А дар, егоже просиши у Бога, даст ти ся». И се рек Аггел, отиде от нея. Блаженнаа же Еуфросиниа возрадовася душею, и въскоре посла в лавру святаго Савы, глаголющи: «Се уже приспе время, да же мя Бог покоит. И приимете мя, а бых легла в церкви святаго Савы?» Отвещаша же ту сущии иноци, глаголюще: «Имеем запрещение от святаго Савы, оже жены не
288
ЖИТИЕ СВЯТОЙ ЕФРОСИНИИ полоцкой
приимати никоеяже. Но се ти есть манастырь святыя Богородица Феодосиев опщий, в немже лежат святыя жены: мати святаго Савы, и мати святаго Феодосиа, и мати святую безмезднику Козмы и Дамияна именем Феодотия, и инии мнози святии; ту ти подобает лещи». Пришедшу же посланному от нея и возвести Еуфросинии. Она же о всем похвали Бога и, пославши, купи гроб в комаре святыя Богородица. Лежаще же в болезни своей 24 дни, и познася при сконьчании, и рече: «Призовите ми прозвитера, да ми даст причащение святых тайн, уже бо зватай близ предстоит, ждый повелениа владычня». И прииде прозвитер, несый причащение. Она же, въставши, и поклонися трижды, и приемши пречистое тело и честную кровь Христову, и возлеже на одре своем, и предаст душу свою в руце Бога жива месяца мая в 24 иде в покой небесный. Давыд же и Еупраксия и с прочими спряташа тело ея честно.
Кыим убо языком, братие, достоит ми похвалити светозаръную память преблаженныя невесты Христовы Еуфросиние! Бяшет бо помощница обидимым, скорбящим утешение, нагим одение, больным посещение, и спроста рещи, всем всяка бысть. Еуфросиниа убо сердце свое напаяше Божиа премудрости. Еуфросиниа неувядающий цвет райскаго сада. Еуфросиниа — небопарный орел, попарившия от запада до въстока, яко луча солнечьнаа, просветившия землю Полотьскую. Тем же, братие, хвалится Селунь о святом Димитрии, а Вышегород мученикома Борисом и Глебом; аз же хвалюся: блажен сей ты, граде Полоцкый, такову леторасль возрастивый — преподобную Еуфросинию. Блажении людие, жывущеи во граде том. Блажени родители твои, блажена утроба, от нея же изыде преподобная госпожа Еуфросиниа. Блажено рожество ея, блажено воспитание ея, блажен и возраст ея, Еуфросинии достохвалныя. Блажен труд твой и подвизи, яже к Богу. Блажен и манастырь твой, блажени и живущии в манастыри святаго Спаса и святыя Богородица. Блажении людие, послужившей тебе. Но, о преблаженая невеста Христа Бога нашего, молися к Богу о стаде своем, еже еси совокупила о Христе, яко Тому подобает всяка слава, честь и покланяние с Отцем и со святым Духом ныне и присно и в веки веком. Аминь.
Рукапіс Расійскай Дзяржаўнай бібліятэкі,
Ф. 113 № 632, л. 206225 адв.
289
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Аповесць жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні, ігуменні манастыра святога Спаса
і Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку.
Багаславі, Ойча!
Пахвалены Госпад Бог Ізраіля, Бог Аўраама, Бог Ісаака, Бог Іакава, не мёртвых Бог, але жывых. Праведныя бо і пасля смерці жывуць; як кажа Саламон у прыпавесцях: «Праведнікі ў вяках жывуць, і ад Госпада іх узнагарода, і клопат пра іх ад Усявышняга. Таму атрымаюць яны вянец з рукі Госпада. Так і ёсць. I яшчэ скажам пра іх: «Прыйдзіце ўсе, хто жыве ангельскім жыццём у пустэльнях і ў гарах: старыя — адкінуўшы немач, маладыя — скачучы, быццам алені, — сыдзіцеся ўсе». Хачу бо даць вам трапезу з такіх страваў, каб, паеўшы, узвесялілі вы свае душы. Бо гэтая трапеза ад страваў нятленных — не тая, што дае асалоду гартані і чэрава насычае, але тая, што душу весяліць і розум умацоўвае на добрыя дзеі. Калі будзе хто есці яе, дык, насыціўшыся, болей не ўжадае, як мовіць Пісанне: «Не заморыць голадам Госпад праведных душы». Але вернемся да таго, з чаго пачалі мы аповесць. Вы ж, дабрачынныя слухачы — князі і баяры, царкоўнікі і пачэсныя сонмы святых, што жывуць у манастырах, і простыя людзі, — прыйдзіце на гэтую Казань, паслухайце ўважліва, адкрыўшы вушы свае, памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай жанчыны той, яе подзвігі й працу святую, і любоў да Бога. Скажам спярша пра тое, як яна нарадзілася і гадавалася, як узрасла і як пайшла следам за сваім жаніхом Хрыстом.
Быў у горадзе Полацку князь Усяслаў, і меў жа ён многа сыноў. I быў у яго меншы сын імем Георгій, ад якога і нарадзілася шчаснае тое дзяўчо. I ўзрадаваліся бацькі яе нараджэнню разам з усімі роднымі. А праз колькі дзён наказалі хрысціць яе, і хрысцілі яе ў імя Айца, Сына і Духа Святога. I гадавала яе карміцелька, і расло дзень за днём немаўля, жывячы малаком цела, а душу напаўняючы Духам Святым. I дзяўчына была вельмі здольная да кніжнай навукі, нават не дасягнуўшы яшчэ паўналецця, і было гэта плёнам малітвы. Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук. I па ўсіх гарадах разышлася слава пра яе мудрасць, і добрыя здольнасці да на
290
ЖЫЦЦЯПІС СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
вук, і красу цялесную, бо была яна прыгожая надта абліччам. Хараство ж яе многіх слаўных князёў прыводзіла да бацькі яе: хацеў кожны з іх заручыць яе сыну свайму. I многія часта прасілі згоды на гэта ў бацькі яе, але адказваў той: «Няхай спраўдзіцца воля Госпада!»
Адзін жа з князёў, найбольш слаўны княжэннем сваім і багаццем, паслаўшы да бацькі яе, папрасіў выдаць дачку за сына свайго. I калі споўнілася дзяўчыне дванаццаць гадоў, пачаў казаць бацька яе да княгіні: «Варта аддаць ужо за князя Прадславу» (так бо назвал! яе да хрышчэння). Яна ж адказала: «Хай спраўдзіцца воля Бога і твая, княжа!» Прад слава ж, пачуўшы ўсё тое, надумала, — ці скажу болей: Святым Духам напоўніўся розум яе, — і сказала сабе: «Што будзе, калі бацька надумае аддаць мяне замуж? Калі здарыцца так, смутку гэтага свету нельга будзе пазбыцца!» I яшчэ казала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом, і целы свае аддалі на пакуты, і паклалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае над жалеза, але мечам духоўным адсеклі плоцкія асалоды, аддаўшы целы пасту, чуйнаванню, і малітоўнаму кленчанню, і зямельнаму ляжанню — тых памятаюць на зямлі, іх імёны напісаны на нябёсах, дзе яны з ангеламі Бога ўсхваляюць. А слава гэтая — пыл і попел, быццам дым разыходзіцца і нібы пара водная гіне!» Так яна думала ў сэрцы сваім, а розум яе больш узмацняўся на любоў Божую. I адзіная думка легла на сэрца яе, бо казала сабе: «Ці не было б лепей за гэтае жыццё пастрыгчыся ў манашкі і быць пад ігуменняй, і слухацца сёстраў, і вучыцца, як Божы страх сцвердзіць у сэрцы сваім і як скончыць жыццё?» I гэтак вырашыўшы, пайшла ў манастыр пакрыёма ад бацькі і маці і ад усіх родных.
У тыя гады ігуменняю была княгіня Раманава. Прыйшоўшы да яе, Еўфрасіння прасіла, каб дазволіла тая прыняць ёй ангельскі воблік і далучыцца да інакіняў, што жылі там, і быць пад Хрыстоваю ўладай. I ўгледзела шчасная тая жанчына яе маладосць і квітучы ўзрост, і сумелася, і стала пакутаваць целам, і сэрцам жахнулася, і схіліла твар да зямлі, і надоўга ўкленчыла, і схілілася, і ўбачыла маладосць яе, уздыхнула і, плачучы,
291
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
гэтак сказала: «Дзіця! Як магу я такое ўчыніць? Твой бацька даведаецца і гнеў свой абрыне на маю галаву. Ды і маладая ты яшчэ векам, каб несці цяжар манаскага жыцця. I як здолееш ты пакінуць княжанне і славу гэтага свету?» I адказвала ёй шчасная тая дзяўчына: «Спадарыня і маці! Усё відочнае на гэтым свеце прыгожае і слаўнае, але хутка мінае, як сон, альбо вяне, бы квет; вечнае ж і невідочнае ў вяках жыве, як гаворыць Пісанне: Вока не бачыць і вуха не чуе, і на сэрца чалавеку не прыйдзе, што рыхтуе Бог тым, хто любіць Яго. Ці дзеля бацькі майго не хочаш пастрыгчы мяне? Не яго бойся, спадарыня мая, а Бога пабойся, Які ўладарыць над усімі стварэннямі; не пазбаў мяне ангельскага чыну!»
Шчасная ж тая княгіня здзівілася розуму дзяўчыны і яе любові да Бога і загадала выканаць волю яе. I абвясціў яе іерэй, і пастрыг яе, і даў ёй імя Еўфрасіння, і апрануў яе ў чорныя рызы. I багаславіла яе ігумення багаславеннем святых айцоў, гэтак мовячы: «Наследуй, дзіця, жанчынам, што жылі раней ця6е: Фяўронні і Еўпраксіі і многім іншым, якія цярпелі дзеля Хрыста, і дасць Госпад табе перамогу і сілу на супраціўніка нашага д’ябла!» I так ёй сказаўшы, адпусціла яе ў сваю келлю.