• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    Орлов Владимир — писатель, историк
    Саверченко Иван — научный сотрудник Института литературы АН РБ
    Силивончик Анатолий — заместитель председателя Рады предпринимателей белорусского зарубежья (Сургут)
    Скрипченко Татьяна — научный сотрудник Института истории АН РБ
    Стук Борис — президент Рады предпринимателей белорусского зарубежья, заместитель председателя Рады ОБМ по экономическим вопросам
    Сурмач Ганна — председатель Рады ОБМ «Бацькаўшчына»
    Тарасов Сергей — научный сотрудник Института истории АН РБ
    Филарет — митрополит Минский и Слуцкий, Патриарший экзарх всея Беларуси
    Хадыка Юрий — доктор физикоматематических наук, зав. лабораторией Института физики АН РБ
    Чернявский Игорь — первый заместитель начальника Главного управления реставрациии и консервации памятников истории и культуры при СМ РБ
    Чернявский Михась — зав. отделом Института истории АН РБ
    Шевелевич Виктор — кинорежиссер
    308
    ДАДАТАК • ПРИЛОЖЕНИЕ
    Шматов Виктор — директор Музея древней белорусской культуры
    Штыхов Георгий — доктор исторических наук, зав. отделом Института истории АН РБ
    Утверждено на заседании Управы ОБМ «Бацъкаушчына» 15.03.1994 г.
    РАШЭННЕ
    Навуковаграмадскай рады пры Згуртаванні беларусаў свету«Бацькаўшчына» па стварэнні Крыжа на ўзор узвіжальнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    У адпаведнасці з дамоваю ад 29.01.1993 і пратаколам ад 10.02.1994 мастаком Міколам Кузьмічом па заказу ЗБС «Бацькаўшчына» была распачатая праца па аднаўленні Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. На працягу больш як паўтара года майстрам была праведзеная вялікая навуковапошукавая работа па аднаўленні страчаных элементаў Крыжа, узнаўленні тэхнікі выканання гэтай рэліквіі, зроблены апісанне і эскізы Крыжа.
    На падставе пададзеных мастаком выніковых матэрыялаў Рада прыняла рашэнне:
    I.	Зацвердзіць вынікі навуковапошукавай працы мастака Міколы Кузьміча па аднаўленні Крыжа Еўфрасінні Полацкай у яго першапачатковым выглядзе з ідэнтычнай дакладнасцю і ў строгай адпаведнасці з апісаннямі, слайдамі і іншымі матэрыяламі, якія захаваліся на сённяшні час, з узнаўленнем страчаных месцаў па аналагах XII стагоддзя.
    II.	Скіраваць намаганні на пошук арыгінала Крыжа Еўфрасінні Полацкай, стварыўшы рабочую трупу з удзелам прадстаўнікоў ЗБС «Бацькаўшчына», Царквы, Нацыянальнага навуковаасветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны, Міністэрства замежных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
    III.	Унесці змены ў тэрміналогію:
    1.	Зацвердзіць назву новай рэліквіі:
    «Крыж па вобразу і падабенству ўзвіжальнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай»
    2.	Працэс працы называць:
    «Стварэнне Крыжа па вобразу і падабенству ўзвіжальнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай»
    IV.	Рэкамендаваць кіраўніцтву ЗБС «Бацькаўшчына» зацвердзіць пададзеныя мастаком эскіз і апісанне Крыжа і на іх падставе пачаць выкананне работы ў матэрыяле.
    4.07.1994
    309
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    РЕШЕНИЕ
    Научнообщественного совета при Объединении белорусов мира «Бацькаўшчына» по созданию Креста по образцу воздвизального Креста святой Евфросинии Полоцкой
    В соответствии с договором от 29.01.1993 и протоколом от 10.02.1994 художником Миколой Кузьмичом по заказу ОБМ «Бацькаўшчына» был начат труд по восстановлению Креста святой Евфросинии Полоцкой. На протяжении более чем полутора лет мастером была проведена большая научнопоисковая работа по восстановлению утраченных элементов Креста, воссозданию техники исполнения этой реликвии, сделаны описание и эскизы Креста.
    На основании представленных художником итоговых материалов Совет принял решение:
    I.	Утвердить итоги научнопоисковой работы художника Миколы Кузьмича по воссозданию Креста Евфросинии Полоцкой в его первоначальном виде с идентичной точностью и в строгом соответствии с описаниями, слайдами и другими сохранившимися до нынешнего времени материалами, с восстановлением утраченных мест по аналогам XII века.
    II.	Направить усилия на поиск оригинала Креста Евфросинии Полоцкой, создав рабочую группу с участием представителей ОБМ «Бацькаўшчына», Церкви, Национального научнопросветительского центра имени Ф. Скорины, Министерства иностранных дел, Комитета государственной безопасности.
    III.	Внести изменения в терминологию:
    1.	Утвердить название новой реликвии:
    «Крест по образу и подобию воздвизального Креста святой Евфросинии Полоцкой».
    2.	Процесс работы называть:
    «Создание Креста по образу и подобию воздвизального Креста святой Евфросинии Полоцкой».
    IV.	Рекомендовать руководству ОБМ «Бацькаўшчына» утвердить представленные художником эскиз и описание Креста и на их основе приступить к исполнению работы в материале.
    14.07.1994.
    310
    ДАДАТАК • ПРИЛОЖЕНИЕ
    ЗАЯВА
    Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў сувязі з узнаўленнем вобраза Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Вяртанне Беларусі яе нацыянальных скарбаў з’яўляецца адным з галоўных накірункаў дзейнасці Згуртавання беларусаў свету (ЗБС) «Бацькаўшчына». Асаблівае месца ў гэтай працы займае клопат пра лёс створанага ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам Крыжа святой Еўфрасінні — старажытнага сімвала святасці і дзяржаўнасці нашай зямлі, страчанага ў гады Другой сусветнай вайны. Відавочна, што страта Крыжа — гэта не матэрыяльная згуба. Крыж пайшоў ад нас таму, што мы адышлі ад Боскіх запаветаў, ад святых абавязкаў захоўваць свой род, сваю краіну, яе культуру і мову — усё тое, што дадзена нам Усявышнім.
    У час новага беларускага Адраджэння пачаўся наш шлях вяртання да святыняў. 3 Божай ласкі і дзякуючы змаганню лепшых сыноў Беларусі наш народ пачаў абуджацца ад гістарычнага бяспамяцтва. Менавіта тады і ўзнікла ідэя аднаўлення вобраза гістарычнай рэліквіі — Крыжа Еўфрасінні. У снежні 1992 года на Першым сходзе беларусаў блізкага замежжа была падтрыманая прапанова аб сімвалічным вяртанні святыні і стварэнні Крыжа па вобразу і падабенству Жыватворнага Крыжа Еўфрасінні. Арганізатарам Сходу была грамадская арганізацыя — Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Менавіта «Бацькаўшчына» і ўзяла на сябе высакародны і няпросты абавязак выканаць волю беларускай грамады. Адказным за гэтую справу быў прызначаны прадпрымальнік беларускага паходжання з Расіі (Сургут) Анатоль Сілівончык.
    Выкананне гэтага надзвычай адказнага і складанага заказу «Бацькаўшчына» даручыла вядомаму беларускаму мастакуювеліру Міколу Кузьмічу. Распачатая праца атрымала багаславенне мітрапаліта Менскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. Беларускі экзархат узяў на сябе духоўную апеку над справаю ўзнаўлення Крыжа. Для навуковай дапамогі мастаку ЗБС стварыла Навуковаграмадскую раду ў складзе вядомых гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і іншых спецыялістаў. Навуковым кіраўніком праекта быў зацверджаны доктар гістарычных навук, прызнаны даследчык гісторыі Полацкага княства Георгі Штыхаў.
    Адначасова «Бацькаўшчына» звярнулася да грамадскасці як у Беларусі, так і ў замежжы з заклікам далучыцца да святой справы адраджэння вобраза нацыянальнай святыні і Полацкага СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра, дзе яна захоўвалася. Знайсці сродкі і далучыць да ўвасаблення выдатнай ідэі беларусаў з іншых краінаў
    311
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    дазволіла стварэнне Рады прадпрымальнікаў беларускай дыяспары. Значную частку сродкаў ад імя ЗБС «Бацькаўшчына» ўклалі ў праект Анатоль Сілівончык і Мікола Сулкоўскі з Расіі, Анатоль Лук’янчык з ЗША. Вялікія заслугі ў адраджэнні святыні маюць старшыня праўлення СП «Міжнародны цэнтр прадпрымальнікаў беларускай дыяспары» Барыс Стук, першы старшыня Рады ЗБС Яўген Лецка, яго пераемніца на гэтай пасадзе Ганна Сурмач, прэзідэнт ЗБС Радзім Гарэцкі, многія сябры Рады Згуртавання, а таксама іншыя спрыяльнікі гэтай справы.
    Майстар Мікола Кузьміч здзейсніў сапраўдны навуковы і творчы подзвіг, здолеўшы аднавіць унікальны твор і адначасова адрадзіць страчаную восем стагоддзяў назад тэхніку перагародкавай эмалі. Дзякуючы намаганням Царквы, новы Крыж мае ўсе тыя хрысціянскія рэліквіі, якія знаходзіліся ў яго старажытным правобразе. Беларусь атрымала не проста выдатны твор мастацтва, але, найперш, неацэнную сакральную каштоўнасць. Свой уклад ва ўзнаўленне рэліквіі ўнесла і дзяржава: ёю была выдзелена частка каштоўных металаў і каштоўныя камяні, арганізавана ахова мастака і майстэрні. Дзеля дакументальнага засведчання гісторыі аднаўлення Крыжа па заказу ЗБС «Бацькаўшчына» рэжысёр Віктар Шавялевіч зняў відэафільм, а пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў падрыхтаваў да выдання прысвечаную гэтай тэме навуковапапулярную кнігу.
    Такім чынам, працэс адраджэння вобраза Крыжа Еўфрасінні Полацкай быў не проста асабістай спробаю сучаснага майстра паўтарыць шлях свайго папярэдніка. Ад нараджэння ідэі і да яе ўвасаб' лення гэта была праца многіх людзей. Кожны з іх — сусветная бе/аруская грамадскасць, Царква, дзяржаўныя структуры, навуковыя колы і простыя беларускія людзі — унёс сваю долю. Мы зрабілі свой крок да ідэі Крыжа, як духоўнага сімвала нацыі. У ім наша пакаянне, надзея і любоў да Бога і сваёй Бацькаўшчыны — Беларусі. Спадзяемся, што гэта наблізіць час вяртання таго Крыжа, які трымала ў руках патронка зямлі Беларускай — святая Еўфрасіння.
    Рада Згуртавання беларусаў свету выказвае сардэчную падзяку Беларускай праваслаўнай царкве і мітрапаліту Філарэту, усім, хто спрыяў адраджэнню вобраза Крыжа і вяртанню яго на месца, вызначанае некалі для святыні самой найпадобнейшай Еўфрасінняю. Адраджэнне святыні было адной з важнейшых праграмаў дзейнасці ЗБС «Бацькаўшчына». Разам з усімі ўдзельнікамі працэса аднаўлення вобраза Крыжа мы паспяхова завяршылі гэтую агульнанацыянальную справу, спрыяючы вяртанню беларусаў да Бога і спрадвечных маральных і нацыянальных каштоўнасцяў. ЗБС «Бацькаўшчына» ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў і спрыяльнікаў Ушанавальнымі граматамі Згуртавання і падарункамі. Беларускі экзархат са свайго боку таксама ўганараваў сяброў «Бацькаўшчыны»: Анатоля Сіліво
    312
    ДАДАТАК • ПРИЛОЖЕНИЕ
    нчыка — ордэнам святога роўнаапостальнага Уладзіміра, Ганну Сурмач і Барыса Стука — граматамі Патрыяршага экзарха.
    Усе мы, каго аб’яднала ідэя адраджэння вобраза святыні, будзем і надалей выкарыстоўваць свой навуковы, творчы і інтэлектуальны патэнцыял, працуючы ў Згуртаванні беларусаў свету «Бацькаўшчына» і ў створаным у верасні 1997 года Міжнародным дабрачынным фондзе Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай, галоўнай мэтай якога з’яўляецца спрыянне адраджэнню духоўнасці і нацыянальнай культуры, як падмурка станаўлення сучаснай беларускай дзяржаўнасці, на падставе духоўных каштоўнасцяў, закладзеных найпадобнейшаю Еўфрасінняю ў ідэю Крыжа — духоўнага і аб’яднаўчага сімвала народа.