• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    Аднак на старонках усіх вядомых гісторыкам летапісаў няма ніякіх звестак пра тое, як прыняла хрост Полацкая зямля. Значыцца, гвалту тут не было, бо абмінуць такую падзею летапісцы не маглі. Праліваючы кроў паганцаў (язычнікаў) у Ноўгарадзе, кіеўскі князь замацоўваў правы на сваю вальналюбную вотчыну, падпарадкоўваючы яе яшчэ і духоўна. Такіх правоў на Полацк ён не меў, як, пэўна, не меў і дастатковай для барацьбы з палачанамі збройнай сілы.
    У Полацку ў апошнія гады жыцця Уладзіміра валадарыў князь Брачыслаў. Ён вёў незалежную палітыку і, мяркуючы па варажскіх сагах і ўсходнеславянскіх летапісах, падтрымліваў больш трывалыя сувязі не з Кіеўскай Руссю, а са скандынаўскім светам. Полацкія князі не мелі патрэбы сцвярджаць сваю ўладу пераводам у хрысціянства адразу ўсіх жыхароў княства. Тым
    10
    «ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
    d М М
    ^^v#*
    •	Старонка «Жыццяпісу святой Еўфрасінні Полацкай». Спіс XVII стагоддзя.
    •	Страница «Жития святой Евфросинии Полоцкой». Список XVII века.
    И
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    не менш, яны, не хочучы бачыць сваю зямлю паганскаю выспаю сярод хрысціянскай Еўропы і добра разумеючы магчымасці, якія несла новая вера дзяржаве і народу, прынялі яе і спрыялі натуральнаму пашырэнню Хрыстовага вучэння на ўсім абшары княства. Прычым адбывалася гэта паступова, і доўгі час хрысціянства мірна суіснавала з ранейшым светапоглядам.
    Слова Божае ішло сюды і з поўдня, і з захаду, і з поўначы. Хрысціянамі, магчыма, былі ўжо першы вядомы з летапісу полацкі князь Рагвалод (на думку некаторых вучоных, выхадзец з воласці Рогаланд на поўначы Нарвегіі) і ягоная дачка Рагнеда, сілаю ўзятая будучым Хрысціцелем, а тады яшчэ паганінам Уладзімірам за жонку. Летапісы паведамляюць, што, пабраўшыся з дачкою візантыйскага імператара і зрабіўшыся хрысціянінам, кіеўскі князь прапанаваў Рагнедзе выбраць сабе новага мужа з ягонага атачэння. Ганарлівая дачка Рагвалода адмовілася, абвясціўшы, што ў такім разе лепей будзе Хрыстоваю нявестаю. Прыняўшы пострыг пад імем Анастас! і, яна сталася, верагодна, першаю на ўсходнеславянскіх землях манашкаю.
    Не выключана, што першы ва ўсходніх славянаў манастыр узнік менавіта ў Полацкім княстве. Падставы для такога меркавання дае запісаная ў XIII стагоддзі «Сага пра хрышчэнне», якая апавядае пра падзеі канца X стагоддзя. Яе герой, прылічаны пасля смерці да святых Торвальд Вандроўнік, хрысціў Ісландыю, адкуль потым выправіўся ў Ерусалім. Заслужыўшы вялікую пашану ў канстанцінопальскага патрыярха, паломнік вяртаўся на радзіму праз усходнеславянскія землі. Паводле сагі, Торвальд сканаў, не дасягнуўшы радзімы, і быў пахаваны «у высокий тары... каля царквы Іаана Хрысціцеля, непадалёку Полацка».
    Узнікненне полацкага манастыра Іаана Хрысціцеля (Папярэдніка) на Востраве, пра які ёсць шматлікія сведчанні, гісторыкі адносяць да XII стагоддзя. Але рэшткі самога манастыра дагэтуль не знойдзеныя, і казаць пра больш дакладны час яго заснавання можна будзе толькі пасля археалагічных даследаванняў. Што да «высокай гары», дык яна існуе на левым беразе Дзвіны, насупроць Сафійскага сабора, і сёння.
    «Аповесць мінулых гадоў», кажучы пра падзеі ў Полацку, пад 1007 годам змяшчае запіс: «Перанесены святыя ў святую Багародзіцу». Першыя кіеўскія (а потым агульнарускія) святыя Барыс і Глеб кананізаваныя, як лічаць сучасныя вучоныя,
    12
    «ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
    пас ля 1020 года, а перанесеныя ў царкву ў 1072 годзе, пра што таксама ёсць запіс у «Аповесці мінулых гадоў». Іншых святых ні ў Кіеве, ні ў Ноўгарадзе тады не было і не магло быць, бо царква Кіеўскай Русі знаходзілася ў поўнай залежнасці ад Канстанцінопаля, дзе зацвярджалі любую кананізацыю. Беларускі гісторык Сяргей Тарасаў мяркуе, што гаворка ў летапісе ідзе пра першых полацкіх і беларускіх святых, якімі маглі быць манашка РагнедаАнастасія, набожны князь Ізяслаў і княжыч Усяслаў Ізяславіч, які памёр у дзіцячыя гады. Магчыма, да іх быў далучаны і святы Торвальд. Канстанцінопальскі патрыярх мог дазволіць кананізацыю мясцовых святых праз сваю зацікаўленасць у хрысціянізацыі Полацкай зямлі паводле ўсходняга абраду. Княства ж, безумоўна, хацела мець сваіх святых дзеля ўмацавання незалежнасці.
    Дарэчы, у Полацку ўжо мог існаваць і храм Багародзіцы, бо, як мы пазней даведаемся, у часы Еўфрасінні цэркваў у гонар Божай Маці было ў горадзе дзве — старая і новая.
    Першы вядомы нам полацкі епіскап Нікіфар быў грэкам. У 1092 годзе з дазволу канстанцінопальскага патрыярха ён стаў мітрапалітам кіеўскім. Значыцца, заняць епіскапскую катэдру ў Полацку ён мог таксама толькі з багаславення таго самага царкоўнага іерарха. Іначай кажучы, Нікіфар прыехаў у Полацк проста з Візантыі.
    Усё сказанае вышэй, як і трывалыя сувязі Полацкага княства з Канстанцінопалем, што выяўлялася і ў дынастычных шлюбах і ў магутным уплыве візантыйскае культуры, пераконваюць: новая вера прыйшла сюды непасрэдна з Візантыі.
    Беларускія землі прынялі хрысціянства яшчэ да яго афіцыйнага падзелу на заходнюю і ўсходнюю плыні, які адбыўся ў 1054 годзе. Хрысціўшыся паводле грэцкага абраду, нашы далёкія продкі не адчувалі варожасці і да вернікаўлацінцаў. У XII стагоддзі, калі жыла Еўфрасіння, на ўсходзе славянства працягвалі пашырацца жыццяпісы рымскіх святых. Асаблівую папулярнасць меў жыццяпіс Аляксея чалавека Божага. «Родам рымлянін» быў св. Меркуры Смаленскі. У суседнім з Полацкам Ноўгарадзе прылічылі да святых Антонія Рымляніна. У той самы час ноўгарадзец Кірык паведамляў, што гараджанкі хрысцілі дзяцей і ў сваіх, і ў варажскіх святароў. Між іншым, сваяк святой Еўфрасінні візантыйскі імператар Мануіл Камнін вёў перамовы пра паяднанне цэркваў з рымскім папам.
    13
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    Мы не ведаем на тагачасных беларускіх землях ніякай скіраванай супроць заходняга хрысціянства літаратуры. Няма слядоў такой непрыхільнасці і ў жыццяпісах беларускіх святых, што яшчэ раз сведчыць пра ўласцівы продкам шляхетны дух талерантнасці, які праз стагоддзі будзе захаваны ў Вялікім княстве Літоўскім.
    Наша першая дзяржава
    Радзіма Еўфрасінні — Полацкае княства, моцная раннефеадальная ўсходнеславянская дзяржава, якой два з паловаю стагоддзі кіравала самастойная дынастыя Рагвалодавічаў, або Ізяславічаў, калі лічыць ад князя Ізяслава — унука Рагвалода і сына Рагнеды.
    У Падзвінні ў другой палове першага тысячагоддзя нашай эры адбывалася ўзаемадзеянне плямён крывічоў, дрыгавічоў і балтаў, што паклікала да жыцця новае этнічнае ўтварэнне — палачанаў. Праз княства, злучаючы Арабскі халіфат і Хазарыю з усходнімі славянамі і Скандынавіяй, праходзілі старадаўнія гандлёвыя шляхі. Выгоднае геаграфічнае становішча разам з інтэнсіўнымі этнічнымі працэсамі ды актыўнай палітыкай тутэйшых князёў і былі галоўнымі чыннікамі хуткага ўзвышэння Полацкай зямлі.
    У другой палове X стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада князь Рагвалод. Іначай кажучы, у тыя часы і начала існаванне першая беларуская дзяржава — Полацкае княства. Можна спрачацца, прыйшоў полацкі валадар зза мора ці быў крывічом. Можна спрачацца, славянскія ці скандынаўскія імёны мелі першы вядомы з летапісаў полацкі князь і ягоная дачка Рагнеда. Але значна важней тое, што, як падкрэслівае гісторык Мікола Ермаловіч, Рагвалод «першы ўбачыў і пасапраўднаму ацаніў вялікія магчымасці Полацкай зямлі як асобнай дзяржавы са сваімі мэтамі і інтарэсамі, супрацьлеглымі мэтам і інтарэсам самога Кіева».
    У XII стагоддзі Полацкае княства сваёй тэрыторыяй было роўнае такім буйным тагачасным заходнееўрапейскім дзяржавам, як герцагства Баварскае і каралеўства Партугальскае. Васаламі Полацка былі размешчаныя ў балцкіх землях гарады Герцыка (Герцыке) і Куканос (Кукенойс). Даніну плацілі яму
    14
    «ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
    нХгОгЙААКЛАГНИ^Й^ . CAW&MAAATrtmf^K «<МААИ/ПЛМГ«Н
    • Княжыч Ізяслаў заступаецца за Рагнеду пасля яе замаху на Уладзіміра. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу.
    • Княжич Изяслав вступается за Рогнеду после ее покушения на Владимира. Миниатюра Радзивилловской летописи.
    плямёны ліваў і летаў, якія жылі ніжэй па Дзвіне. Полацкія свецкія і духоўныя валадары заўсёды праяўлялі да сваіх даннікаўпаганцаў верацярпімасць. Відаць, гэта было вынікам модных пазіцый дахрысціянскай ідэалогіі ў самім княстве.
    Дзейнасць полацкіх князёў скіроўвалася на ўзмацненне дзяржавы і пашырэнне яе межаў. Красамоўна кажа аб палітычнай стабільнасці Полацкай зямлі тое, што цэлае стагоддзе ёю кіравалі толькі два князі: Брачыслаў Ізяславіч (10011044) і ягоны сын Усяслаў Чарадзей (10441101). Пры Усяславе княства дасягнула свайго найвышэйшага ўздыму. Тады ж быў пабудаваны Сафійскі сабор, трэці такі храм на ўсходзе славянства, які сімвалізаваў роўнасць Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Дзяржаўны розум і патрыятызм полацкага князя ўславіў геніяльны аўтар «Слова пра паход Ігаравы»: «Всеслав князь людем судяше, князем грады рядяше... великому Хръсови* влъком путь прерыскаше. Тому въ Полотске позвониша заутренюю рано у
    * X о р с — у міфалогіі ўсходніх славян бог сонца, апякун земляробства.
    15
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    святыя Софеи въ колоколы, а он въ Кыеве звон слыша». Дарэчы, тэты князь стаў правобразам быліннага Волха Усяславіча.
    Пра міжнародны аўтарытэт Полацкай зямлі кажа сваяцтва Рагвалодавічаў з домам візантыйскіх імператараў Камнінаў. Некаторыя аўтары лічаць, што дачка Усяслава Чарадзея была жонкаю кесара Аляксея.
    Палітычным і эканамічным сэрцам княства, што стала гістарычнай прарадзімаю беларусаў, быў Полацк — адзін з самых старажытных славянскіх гарадоў. Упершыню ён прыгадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 годам, але дадзеныя археалогіі сведчаць, што горад мог узнікнуць, прынамсі, на стагоддзе раней.
    У ХІХІІ стагоддзях тут квітнеюць гандаль і рамёствы. Уніз па Дзвіне, а затым па Варажскім моры полацкія купцы вязуць воск, мёд і футра. На мясцовым торжышчы можна сустрэць гасцей не толькі са старажытнарускіх гарадоў, але і з Візантыі, Прыбалтыкі. Археолагі налічваюць дзесяткі спецыяльнасцяў полацкіх майстроў. Развітыя былі кавальскае і ліцейнае рамёствы, ганчарства, гарбарства і шавецтва. Сваімі вырабамі славіліся збройнікі і ювеліры, што валодалі шмат якімі прыёмамі апрацоўкі каляровых і высакародных металаў — каваннем, чаканкаю, цісненнем, філігранню, зерню.