Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Тагачасны Полацк з яго манастырамі і цэрквамі, з заснаванай у 992 годзе епіскапскай катэдрай — буйны асяродак кніжнае навукі. Ніканаўскі летапіс невыпадкова паведамляе пра полацкага князя Ізяслава (памёр у 1001 годзе), што ён «прилежаша прочитанию» кніг. Доўгі час — пакуль не быў знойдзены вядомы Гнёздаўскі надпіс — пячатку з імем гэтага князякніжніка лічылі самым даўнім узорам пісьменства ўсіх усходніх славянаў. Да нашых дзён дайшла і знойдзеная на Рурыкавым гарадзішчы ў Ноўгарадзе пячатка самой Еўфрасінні, што захоўваецца цяпер у фондах Ноўгарадскага гістарычнаархеалагічнага запаведніка.
У Полацку вялі летапіс, урыўкі з яго захаваліся да XVIII стагоддзя і трапілі ў так званы Яропкінскі спіс, якім карыстаўся расейскі гісторык В. Тацішчаў. Пра высокі на той час узровень пісьменства кажуць таксама графіці* полацкіх храмаў, каштоўныя помнікі эпіграфікі «Барысавы камяні». Ужо ў наш час
* Г р а ф і ц і — старажытныя надпісы, зробленыя вострымі рэчамі на сценах будынкаў.
16
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
надпіс сярэдзіны XI стагоддзя быў выяўлены на вялікім камені з падмурка Сафійскага сабора. Магчыма, знойдзены «аўтограф» старажытных дойлідаў. У помнікаў пісьменства Полацкай зямлі часта сустракаецца дзесятковае «і» — палачане ведалі лацінскі алфавіт.
На працягу большай часткі сваёй гісторыі княства захоўвала незалежнасць ад Кіева. Вядома, гэта не азначала адарванасці Полацка ад суседніх земляў, з якімі ён заўсёды меў цесныя дзяржаўныя, гандлёвыя і культурный сувязі. Разам з тым самастойнасць, апрача палітычных і эканамічных выгодаў, давала вялікую творчую свабоду мясцовым дойлідам, жывапісцам, іншым талентам, якім не трэба было абавязкова арыентавацца на кіеўскія ўзоры. Такія ўмовы спрыялі развіццю цэлага шарагу культурных асаблівасцяў, што дае падставы называць Полацкую зямлю не толькі нашай першай дзяржаваю, але і калыскай беларускай культуры.
Тут, на берагах Дзвіны і Палаты, у Полацку або ў адной з блізкіх княскіх вотчын і прыйшла на свет дзяўчынка, якой наканавана было назаўсёды застацца ў гісторыі і ў памяці народа.
Унучка Чарадзея
Будучая святая нарадзілася ў сям’і князя СвятаславаГеоргія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Здарылася гэта праз колькі гадоў пасля смерці знакамітага полацкага вал адара.
Дзяўчынку назвалі старажытным крывіцкім імем Прадслава. Паводле тагачаснага звычаю, атрыманае адразу па нараджэнні імя пасля хрышчэння магло змяніцца, але маленькая князёўна засталася Прадславаю.
3 маленства яна чула ад бацькоў паданні пра славутых продкаў. У яе свядомасць рана ўвайшло імя непакорлівай Рагнеды, якую муж — Уладзімір Краснае Сонейка мусіў адправіць з малым сынам Ізяславам назад на радзіму. Прадславу вабіла і легендарная асоба дзеда Усяслава. Ягоная бітва з войскам князёў Яраславічаў на Нямізе, падступнае паланенне і кіеўская вязніца, паўстанне 1068 года, калі кіяне «пракрычалі» Усяслава вялікім князем, вяртанне ў Полацк і працяг барацьбы з Кіевам — згадкі пра гэтыя падзеі давалі князёўне яскравыя прыклады адданасці роднай зямлі.
I 17
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
• Першая старонка «Аповесці мінулых гадоў».
• Первая страница «Повести временных лет».
Вучылася Прадслава ў школе пры Сафійскім саборы або дома, пры княжым двары (гэта больш верагодна). Настаўнікамі былі духоўныя асобы, найперш манахі, падручнікамі — Святое Пісьмо, жыццяпісная літаратура... Ад настаўнікаў, з апісанняў жыцця святых дзяўчынка атрымлівала і звесткі пра манастырскія статуты і звычаі. Навука давалася ёй значна лягчэй, чым аднагодкам. «Жыццяпіс» адзначае яе любасць да вучэння, стараннасць і вялікія здольнасці.
Княская дачка мела доступ да самых розных кніг. Ужо ў бацькоўскім доме, апрача набажэнскай і іншай рэлігійнай літаратуры, Прадслава магла чытаць «Ізборнікі» з афарызмамі і выслоўямі, пе
ракладзены з грэцкае мовы раман аб подзвігах Аляксандра Македонскага — «Александрыю», вострасюжэтную «Аповесць пра Акіра Прамудрага»... Пазней іх замянілі творы з багаслоўскімі тлумачэннямі сутнасці прыроды, кнігі з антычнай гісторыі.
Дзяцінства князёўны праходзіла, вядома, не толькі ў бацькавым хораме. Яе прыцягвала шматгалосае і шматмоўнае торжышча, дзе можна было пачуць гусляра, пабачыць выступленні «вясёлых людзей» — скамарохаў. Прадслава заходзіла да гандляроў і рамеснікаў, што жылі на пасадзе. Пасля цесных курных хацін простата люду асабліва ўражвалі дзяўчынку полацкія храмы і найперш велічны Сафійскі сабор з яго багатымі фрэскавымі размалёўкамі.
Ад карміцелькі, нянек, ад маці — княгіні Сафіі яна чула казкі, абрадавыя песні, замовы і заклёны. Своеасаблівае двоеверства існавала на Полаччыне нават у княжацкадружынным
18
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
асяроддзі, а значыць, Прадслава добра ведала паганскі пантэон. У юныя гады яна была глядачкай, а магчыма, і ўдзельніцай гуканняў вясны, русалляў, купалляў, калядаў і іншых дахрысціянскіх святаў.
Слава аб прыгажосці і адукаванасці Прадславы разнеслася «по всем градам», і ў Полацк, да князя СвятаславаГеоргія, зачасцілі сваты. «Жыццяпіс» апавядае, што, калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў (з такога ўзросту дзяўчынку ў той час лічылі нявестаю), бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына нейкага слаўнага багаццем і княжаннем валадара. Наперадзе ў Прадславы быў звычайны для жанчын з яе кола лёс: нараджэнне і выхаванне дзяцей, хатнія клопаты, чаканне свайго гаспадаракнязя з паходу або з ловаў...
I тут нечакана для блізкіх яна выбірае іншую пуцявіну.
Хрыстова нявеста
«Наполнишись мысли ея, — гаворыцца ў «Жыццяпісе», — и рече въ себе: «Но что успеша при нас бывший родове наши? И женишася, и посягоша <выходзілі замуж>, но не вечноваша. И житие их мимо тече. Слава их погыбе, яко прах, и хужьши паучины... А другыя паче железу выя<шыя> своя не преклониша, но духовным мечем отсекоша от себе плотские сласти... то ти суть памятни на земли».
Прадслава прыходзіць у манастыр. Яе цётка, удава князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, «не хотящи острищи ея... и воздохнувши, и прослезившися, глагола къ ней: «Чадо мое! Како могу се сотворити? Отец твой, уведав, со всяцем гневом возложить вред на голову мою. А еще юна еси возрастом. Не можеши понести тяготы мнишеского житиа. И како можеши оставити княжение и славу мира сего?» Але Прадслава дабіваецца свайго і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прымае пострыг, ахвяруючы сябе Хрысту.
Беларускі даследчык «Жыццяпісу» Аляксей Мельнікаў лічыць, што здарылася гэта найверагодней 25 верасня — у дзень святой Еўфрасінні Александрыйскай.
Даведаўшыся пра доччын учынак, князь СвятаслаўГеоргі, як апавядае «Жыццяпіс», ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па Прадславе, як па нябожчыцы. Гэта было
19
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
першае і вельмі цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты, але яна здолела пераканаць бацькоў у слушнасці свайго выбару, у тым, што яны мусяць не смуткаваць, а цешыцца: іхняя дачка аддала ўсю сябе Госпаду.
Прыход Прадславы ў манастыр і звязаныя з гэтым акалічнасці даюць магчымасць з большай ці меншай дакладнасцю ўстанавіць дату яе нараджэння. 3 «Жыццяпісу» вынікае, што пострыг адбыўся, калі будучая падзвіжніца мела дванаццаць гадоў. Князь Раман Усяславіч, удава якога стаяла на чале манастыра, памёр каля 1116 года (па іншых звестках — у 1113). Толькі пасля гэтага цётка Прадславы магла зрабіцца ігуменняю. Значыцца, святая Еўфрасіння нарадзілася не раней 1104 (або 1101) года.
Што да пострыгу князёўны, то існуе цікавая версія, да якой схіляецца, напрыклад, гісторык Мікола Ермаловіч. Згодна з ёй, да гэтага кроку Прадславу маглі падштурхнуць і знешнія прычыны — суровая неабходнасць пазбегнуць высылкі на чужыну. У 1129 годзе за адмову ісці ў паход на полаўцаў кіеўскі князь Мсціслаў выслаў полацкіх князёў у Візантыю. Паміж выгнанцаў летапіс называе і бацьку Еўфрасінні, разам з якім пакінуць Бацькаўшчыну мусілі таксама яе маці і малодшая сястра Гардзіслава. Як мы ведаем, дынастыя Рагвалодавічаў была ў сваяцтве з візантыйскімі імператарамі Камнінамі. Такім чынам, высылка мела ў значнай ступені ганаровы характар (полацкія князі атрымалі пасады ў візантыйскім войску і ўдзельнічалі ў вайне з арабамі), і ўсё ж гэта было выгнанне. Можна толькі здагадвацца, ці дачакалася Еўфрасіння ўсіх сваіх родных назад: пэўнага адказу летапіс не дае.
Полацкая кніжніца
У фармаванні поглядаў Еўфрасінні Полацкай, якая стала адной з самых асвечаных жанчын сваёй эпохі, выключную ролю адыграла тагачасная літаратура.
Прыняцце ўсходнеславянскімі землямі хрысціянства вымагала перабудовы ранейшага светапогляду: уяўленняў пра Сусвет, прыроду, пра гісторыю чалавечага роду... Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на ўсходнеславянскія землі візантыйскія і балгарскія святары, а таксама іх мясцовыя па
20
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
слядоўнікі, большасць складалі, вядома, набажэнскія тэксты і кнігі, дзе выкладаліся асновы хрысціянскіх поглядаў на свет і хрысціянскай маралі. Але ў манастыры і ў княжыя хорамы трапляла і нямала твораў іншых жанраў: хронік, гістарычных і гістарычнапобытавых аповесцяў, прыродазнаўчых трактатаў. Наогул жа літаратура таго перыяду адлюстроўвала светапогляд, тыповы для шмат якіх хрысціянскіх краін ранняга сераднявечча. «Старажытнарускую літаратуру*, — лічыць акадэмік Д. Ліхачоў, — можна разглядаць як літаратуру адной тэмы і аднаго сюжэта. Гэты сюжэт — сусветная гісторыя, і гэтая тэма — сэнс чалавечага жыцця».
Апрача біблійных кніг, Еўфрасіння яшчэ ў юнацтве не магла не чытаць твораў патрыстыкі — рымскіх і візантыйскіх багасловаў, што шануюцца як айцы царквы. Полацкія кнігазборы XII стагоддзя несумнеўна мелі творы выдатнага візантыйскага прапаведніка Іаана Залатаслова (344407), што навучаў вернікаў хрысціянскім цнотам, вобразна выкрываў чалавечыя заганы. Пашыраныя ў тыя часы былі таксама творы Грыгорыя Назіянзіна, Васілія Кесарыйскага, Яфрэма Сірына, Іаана Сінайскага. Патрыстычная літаратура ўмацоўвала асновы хрысціянскай дагматыкі, мела вялікае значэнне ў сцверджанні этычных ідэалаў. Тым самым мэтам служылі жыццяпісы святых і патэрыкі — зборнікі кароткіх апавяданняў пра людзей, якія выславіліся сваёй пабожнасцю. Са старонак гэтых кніг паўставаў фантастычны, поўны дзівосаў свет, дзе за душы людзей зацята змагаліся сілы дабра і зла. Хвалюючыя праблемы будучыні свету, чалавечага лёсу пасля смерці закраналіся ў апокрыфах**, напрыклад, у такім папулярным, як «Блуканне Багародзіцы па пакутах». У часы Еўфрасінні, а можа, і раней у Полацк маглі трапіць кнігі святых Кірылы і Мяфодзія, вядомыя з апісання бібліятэкі Сафійскага сабора, зробленага ў канцы XVI стагоддзя.