Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Са Звеніславаю было іначай. Яна прыйшла да сястры сама і «принесе всю свою утварь златую и порты <уборы> многоценный» — відаць, ахвяравала храму Спаса свой пасаг. Адносіны паміж Еўфрасінняю і Еўпраксіяй былі вельмі блізкія — «яко едина душа въ двою телесу».
Сёстры заставаліся разам усё далейшае жыццё. ЗвеніславуЕўпраксію полацкая ігумення абрала спадарожніцаю, выпраўляючыся ў канцы зямнога шляху ў Ерусалім. Роднай сястры Еўдакіі, пакідаючы Полацк, яна загадала «дръжати и урядити... оба манастыря». Пасля смерці Еўфрасінні Еўдакія, мабыць, заняла месца ігуменні Спасаўскага манастыра і працягвала асветніцкую дзейнасць старэйшай сястры.
Апавядаючы пра ад’езд найпадобнейшай у апошняе падарожжа, «Жыццяпіс» падае таксама звесткі аб пастрыжэнні Еўфрасінняю ў манастыр яе пляменніц Вольгі і Кірыаны. Як і ў выпадку з Гардзіславай, гэта адбылося супроць волі бацькоў. Даведаўшыся пра намер ігуменні, бацька дзяўчат, яе улюбёны брат Вячаслаў спрабаваў заклікаць да міласэрнасці: «Госпоже моя! Что ми хощеши сотворити? Два плача прилагаеши души моей: плача ся отхода твоего и сетуя чаду деля своею», але ягоныя просьбы былі марныя. Іншых звестак пра пляменніц асветніцы не захавалася, аднак яны як прадстаўніцы княскай дынастыі Рагвалодавічаў павінны былі іграць у манастырскім жыцці не апошнюю ролю.
Не трэба бачыць, як гэта робяць некаторыя, у апісаных вышэй паводзінах ігуменні жорсткасць. Такія (можа, і сапраўды не надта гуманныя з сучаснага гледзішча) учынкі дыктаваў Еўфрасінні клопат пра душы блізкіх, пра будучыню сваёй справы.
33
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Аўтар «Жыццяпісу» сцвярджае, што святая мела такі дар ад Бога: зірнуўшы на кагосьці, адразу магла ўбачыць, ці ёсць у ім дабрадзейны дух і ці можа тэты чалавек быць абраннікам Гасподнім.
Ад заняпаду да адраджэння
Заснаваны найпадобнейшаю Еўфрасінняю Спасаўскі манастыр цягам стагоддзяў перажыў і часы ўзвышэння і гады поўнага заняпаду. Трэба скептычна ставіцца да слоў асобных расейскіх аўтараў пра тое, што чарніцы пакінулі свой прыстанак у часе нашэсця Батыя. Дымнакрывавы след татарскіх ордаў застаўся ў XIII стагоддзі толькі на самым поўдні беларускіх земляў. Наогул жа Беларусь, у адрозненне ад сваіх усходніх суседзяў, татарамангольскага прыгнёту не зведала. Больпі верагодна, што ў часе нашэсця ў полацкіх манастырах ратаваліся ўцекачы з іншых у сходнее лавянскіх княстваў.
Цяжкія выпрабаванні надышлі для СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра, калі Масковія распачала настойлівыя спробы захапіць беларускія землі, што на пачатку XIV стагоддзя канчаткова ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэта была магутная феадальная дзяржава, ядром якой з’яўлялася Беларусь, а паноўнай культураю — беларуская, прычым беларуская мова без малога чатыры стагоддзі выконвала ролю дзяржаўнай.
Калі ў 1563 годзе войска Івана Жахлівага (Грознага) ішло на Полацк, начутыя аб звярынай жорсткасці маскоўскага цара чарніцы з плачам развіталіся са Спасаўскім манастыром. Яны ўжо не вярнуліся туды ні ў гады маскоўскае акупацыі, ні пасля ўзяцця Полацка ў 1579 годзе вялікім князем літоўскім і каралём польскім Стэфанам Баторыем, якога беларусы называлі Сцяпанам Батурам.
Амаль усе полацкія манастыры, у іх ліку і Спасаўскі, з іхнімі землямі і іншай маёмасцю Батура перадаў ордэну езуітаў.
У 1654 годзе Полацк зноў занялі расейскія войскі. Праз два гады туды прыехаў цар Аляксей Міхайлавіч, які «ходил... в Спасской монастырь, что бывал девичей монастырь благоверной великой княжны Евфросинии Полоцкой... Того ж месяца июля в 9 день... было священие церкви Преображение Спасово».
34
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
Паводле Андрусаўскага міру 1667 года горад быў вернуты Рэчы Паспалітай. Вярнуліся ў манастыр і езуіты, якія заставаліся тут гаспадарамі і пасля захопу Беларусі Расеяй у канцы XVIII стагоддзя, да самага іх выгнання з Расейскае імперыі ў 1820 годзе. За іхнім часам на месцы даўнейшага манастырскага будынка быў змураваны двухпавярховы дом — летняя рэзідэнцыя езуіцкіх генералаў. Да 1832 года манастыр належаў ка
таліцкаму ордэну піярау, потым спачатку манастырскі сабор, а ўслед за ім і іншыя збудаванні царская ўлада перадала праваслаўным.
СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр у 1840 годзе быў адноўлены і з прычыны сваёй старажытнасці і значнасці прылічаны да першакласных расейскіх манастыроў. Пры ім начала дзейнічаць жаночая
• Княская пячатка бацькоў Еўфрасінні Полацкай.
• Княжеская печать родителей Евфросинии Полоцкой.
вучэльня, многія выпускніцы якой сталі народнымі настаўніцамі.
Зачынены бязбожнаю ўладаю ў 1928 годзе (тады ў ім жыло каля 250 манашак), СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр аднавіў сваё жыццё падчас нямецкае акупацыі. У пасляваенны час размешчаная паблізу вайсковая частка начала браць з насельніц манастыра... кватэрную плату. Неўзабаве яго зноў зачынілі, і манашкі (у 1953 годзе іх было 54) мусілі выехаць у Жыровіцы, што пад Слонімам.
Сёння старажытная цвярдыня слова Божага перажывае сваё новае адраджэнне, якое пачалося ў 1989 годзе. Манастыр зноў зрабіўся месцам паломніцтва вернікаў з усёй Беларусі і яе блізкага і далёкага замежжа. Наведаць заснаваны Еўфрасінняю агмень хрысціянскай духоўнасці лічаць сваім абавязкам, бываючы на радзіме, нашы суайчыннікі з іншых краін. Значныя сродкі на аднаўленне манастыра ахвяравалі актыўныя сябры Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Анатоль Лук’янчык з ЗША і сібірскі прадпрымальнік Анатоль Сілівончык. Забягаючы наперад, адзначым, што ён жа быў у ліку тых, хто адразу падтрымаў ідэю ўзнаўлення Крыжа святой Еўфрасінні.
35
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Узлёт полацкага дойлідства
Палітычная незалежнасць Полацкай дзяржавы спрыяла ўзнікненню адметнай школы дойлідства. Яна фармавалася на аснове візантыйскай архітэктурнай традыцыі, у адпаведнасці з якой быў узведзены Сафійскі сабор. Аднак тут эстэтычныя ідэалы візантыйцаў атрымалі своеасаблівае разумение і развіццё, зазнаўшы і заходнееўрапейскія ўплывы.
У Полацкім княстве пачынаюцца пошукі новых архітэктурных формаў. Сведчаннем гэтага было будаўніцтва ў Віцебску царквы Звеставання, у якой ідэі візантыйскага крыжовакупальнага храма спалучаюцца з некаторымі рысамі архітэктуры Заходняй Еўропы. Адыходам ад ранейшых канонаў вылучаліся царквапахавальня полацкіх епіскапаў, храмы Бельчыцкага (Барысаглебаўскага) манастыра, заснаванага ў Полацку на мяжы ХІХІІ стагоддзяў.
У сярэдзіне XII стагоддзя канчаткова склалася полацкая школа дойлідства. Для яе была характэрная муроўка з плінфы (тонкай, добра абпаленай цэглы) з так званым «схаваным радам», калі адны рады плінфы выступалі, другія былі як бы прыхаваныя ўглыб, а прамежак паміж імі запаўняўся цамянкай — вапнавай рошчынай, у якую дабаўлялі тоўчаную цэглу. Знадворку будынкі не атынкоўвалі, і такая тэхніка муроўкі ўтварала двухколерную «паласатую» гаму сцен. Полацкія майстры адыходзяць ад візантыйскіх крыжовакупальных храмаў з некалькімі апсідамі* і набліжаюцца да стварэння прынцыпова новых формаў.
Найвышэйшы ўзлёт полацкай архітэктурнай школы, звязаны з творчасцю дойліда Іаана, прыпадае на гады асветніцкай дзейнасці Еўфрасінні, што, вядома, невыпадкова.
Іаан быў манахам аднаго з мясцовых манастыроў. Тэты надзелены самабытным талентам майстар пакінуў у Полацку не меней за тры храмы. Князёўнаігумення ўважліва сачыла за ягонай творчасцю. Тым часам Спасаўскі манастыр папаўняўся манашкамі. Чарніцы прыносілі дарункі, свецкія асобы таксама рабілі ахвяраванні. Цесная драўляная царква ўжо з цяжкасцю змяшчала ўсіх, хто прыходзіў на малітву. Задумаўшы будаваць
* А п с і д а — паўкруглая або шматвугольная частка храма, якая выступае за ягоныя агульныя контуры і ў якой месціцца алтар.
36
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
у сваім манастыры сабор, Еўфрасіння, натуральна, звярнулася да Іаана, які да таго часу ўжо стварыў такія адметныя храмы, як цэрквы Параскевы Пятніцы ды Барыса і Глеба ў Бельчыцах.
«Бе муж Иоан, приставник над делатели церковными <кіраўнік арцелі майстроўмуляраў>, — апавядае «Жыццяпіс». — Къ нему же многажды прихожаше, глаголила: «Иоане, востани поиди на дело вседръжителю Спасу!» И въ един от дний востав, Иоан прииде къ блаженой Ефросинии и рече: «Ты ли, госпоже, присылаеши и понужаеши мя на дело?» Она же рече: «Ни». И пакы размысливши премудрая жена и рече ему: «Аще не аз тя возбуждаю, а кто тя взывает на таково дело, того послуша, и прилежно съ тщанием».
«И потом блаженая Ефросиниа заложи церковь камену святого Спаса. От начатка и устроена за 30 недель».
У канцы працы ў муляраў, паводле «Жыццяпісу», скончылася цэгла і не было чым «верха окончати», але назаўтра пасля малітваў ігуменні майстры знайшлі «плиты въ пещи».
Вядомы расейскі гісторык Леанід Аляксееў называе будаўніцтва Спасаўскага сабора «найбуйнейшаю падзеяй у полацкай і ва ўсёй старажытнарускай архітэктуры». Еўфрасіння была не толькі фундатаркаю храма, але і дарадчыцай, натхняльніцай Іаана на творчы чын.
Змураваная за адзін будаўнічы сезон Спасаўская (цяпер яе часта і не зусім правільна называюць СпасаЕўфрасіннеўскай) царква — вяршыня архітэктурнай думкі Полацка. Тэта трохнефавы шасцістаўповы крыжовакупальны храм манастырскага тыпу памерам 8x12 метраў. Цэнтральны шырокі неф* з усходу завяршае масіўная паўкруглая апсіда, а бакавыя нефы — схаваныя ў тоўшчы сцяны паўкруглыя нішы. Паўднёвы і паўночны фасады аздобленыя пілястрамі з паўкалонамі. Яны рытмічна дзеляць паверхню на два вузкія і два шырокія прасценкі з размешчанымі на двух узроўнях паўцыркульнымі вокнамі.
Храм меў пазакамарнае** пакрыццё асноўнага аб’ёму і больш нізкага бабінца. Барабан купала ўзвышаўся над скляпеннямі і абапіраўся на кубічны пастамент. Важнаю рысаю Спасаўскага сабора было тое, што тут упершыню на абшары Бела
* Н е ф — падоўжаная частка храма, абмежаваная з абодвух ці з аднаго боку шэрагам калонаў або слупоў.
**3акамара — паўкруглае ці кілепадобнае завяршэнне часткі сцяны будынка, якое адпавядае форме ўнутранага скляпення.
37
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
русі з’явіліся какошнікі (несапраўдныя закамары, што маюць дэкаратыўнае значэнне). Закамары і какошнікі былі кілепадобныя, што яшчэ больш падкрэслівала стройнасць храма. Царкву завяршаў барабан з выцягнутымі вокнамі і шаломападобным купалам. У сярэдзіне храма асаблівасці кампазіцыі нараджалі ілюзію ягонай велізарнай вышыні. У заходняй сцяне, што ў два разы таўсцейшая за паўночную і паўднёвую, ідзе ход на хоры, паабапал якіх — келлі Еўфрасінні (з паўднёвага боку) і Еўдакіі (з паўночнага). Тут прайшла значная частка жыцця асветніцы і яе сястры.