• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    26
    «ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
    Частка перапісаных Еўфрасінняю кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы па яе просьбе раздавал! бедным.
    Якія ж кнігі доўгімі гадзінамі дзень пры дні перапісвала князёўна ў сафійскай галубніцы? «Жыццяпіс» не дае адказу, але можна з упэўненасцю сцвярджаць, што гэта было Святое Пісьмо, творы айцоў царквы, патэрыкі... Апрача іх пяро асветніцы магло выводзіць радкі візантыйскіх гістарычных хронік і Полацкага летапіса, папулярных тады зборнікаў афарызмаў. Яна пісала і ўласныя творы — малітвы, казані, а таксама перакладала з грэцкае і з лацінскае моваў. Такім чынам, некаторыя кнігі візантыйскіх аўтараў маглі пашырацца на ўсходнеславянскіх землях у перакладах палачанкі.
    3 «Жыццяпісу» вядома, што асветніца мела ліставанне з Візантыяй. Не будзе пярэчыць гістарычнай верагоднасці думка, што Еўфрасіння падтрымлівала сувязі з суайчыннікамі і братамі па духу Кірылам Тураўскім, Кліментам Смаляцічам, а верагодна, і з аўтарам «Слова пра паход Ігаравы».
    Вядома, пры ўсёй ахвярнасці маладой манашкі плён яе самотніцкай працы ў келлі быў адносна невялікі. Еўфрасіння марыла пра тое, каб перапісваннем кніг у Полацку займаліся не адзінкі, а дзесяткі пісьменных людзей.
    «Тут належыць быць табе!»
    Калі падзвіжнікі дасягаюць маральнае дасканаласці, Госпад заклікае іх да стварэння сваіх духоўных цвярдыняў. Так было наканавана і Еўфрасінні.
    «Жыццяпіс» апавядае, што аднойчы ў сне анёл узяў яе за руку і адвёў за дзве вярсты ад Полацка ў Сяльцо, дзе знаходзіліся драўляная царква Спаса і мураваны хрампахавальня полацкіх епіскапаў. На гэтым месцы анёл прамовіў да манашкі: «Тут належыць быць табе!»
    Сон паўтарыўся тройчы.
    У тую самую ноч падобны сон бачыў і полацкі епіскап. Нябесны пасланец загадаў яму ўвесці рабу Божую Еўфрасінню ў Спасаўскую цэркаўку, што ў Сяльцы на беразе Палаты. Епіскап пачуў таксама прароцтва пра богаабранасць князёўны, якую чакала святое жыццё і царства нябеснае.
    Запрасіўшы дзядзьку Еўфрасінні полацкага князя Барыса,
    27
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    яе бацьку СвятаславаГеоргія і знаных палачанаў, уладыка абвясціў князёўнечарніцы, што аддае ёй Сяльцо. Атрымаўшы багаславенне, Еўфрасіння памалілася ў Сафійскім саборы і, узяўшы з сабою адну манашку, выправілася на паказанае анёлам месца. Увайшоўшы ў царкву Спаса, падзвіжніца звярнулася да Усявышняга з такімі словамі: «Ты, Госпадзе, даючы святым сваім апосталам запавет, наказаў не насіць з сабою нічога, акрамя посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла на гэтае месца, нічога не ўзяўшы з сабою, маючы ў сабе толькі слова Тваё: Госпадзе, памілуй! А з маёмасці ўсяе ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і весяліцца сэрца...»
    Так паблізу Полацка Еўфрасіння заснавала жаночы манастыр. Здарылася тое яшчэ пры жыцці Барыса Усяславіча, значыцца, не пазней 1128 года, калі князь памёр. Праз нейкі час пры царкве Багародзіцы (новай) асветніца стварае яшчэ адзін манастыр — мужчынскі. Тэта таксама быў подзвіг: тады, на пачатку XII стагоддзя, манастыроў у Полацкім княстве і ўвогуле на ўсходнеславянскіх землях існавала няшмат. (Ад мужчынскага манастыра Найсвяцейшай Багародзіцы да нашых дзён не захавалася ніякіх слядоў. Месца, дзе ён стаяў, дакладна невядомае, але ў часы Еўфрасінні была завядзёнка будаваць загараднія жаночыя і мужчынскія манастыры ў блізкім суседстве, каб у выпадку небяспекі манахі баранілі ад ворагаў і сваіх сясцёр у Хрысце. Гісторык Аляксей Сапуноў выказваў здагадку, што царква Багародзіцы і створаны пры ёй манастыр знаходзіліся на тым месцы, дзе пазней з’явіўся касцёл св. Ксавэрыя, пра які цяпер нагадвае толькі назва полацкіх могілак — Ксавэрыя, і гэта найбольш верагодна.)
    У полацкіх манастырах, статуты якіх напісала сама Еўфрасіння, пад яе кіраўніцтвам дзейнічалі майстэрні, дзе перапісваліся кнігі — скрыпторыі. Тут існавала спецыялізацыя: адзін майстар рабіў каляровыя ініцыялы, другі — мініяцюры, трэці — пераплёты. Калі была патрэба перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на некалькі частак. Падзел працы значка павялічваў не толькі колькасць кніг, але і іх мастацкі ўзровень. Са скрыпторыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межы. Іх чыталі вучоныя манахі і іншыя пісьменныя людзі, па іх вучыліся грамаце дзеці.
    Пры адным з манастыроў, каб аздобіць полацкія храмы абразамі, падзвіжніца адчыніла іканапісную майстэрню.
    28
    «ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
    Створаныя найпадобнейшаю Еўфрасінняй цвярдыні слова Божага былі асяродкамі дабрачыннасці. Там знаходзілі заступніцтва, суцяшэнне і дапамогу ўдовы і сіроты, нямоглыя і пакрыўджаныя. Ёсць падставы казаць аб існаванні пры некаторых полацкіх манастырах багадзельняў і, магчыма, лякарняў.
    Аз, букі, ведзі...
    Полацкае княства мела вялікую патрэбу ў адукаваных людзях. Школы існавалі тут і да Еўфрасінні, але заснаванне асветніцаю манастыроў, яе чынная педагагічная дзейнасць далі школьнай справе новы магутны штуршок.
    Дзеці ў тагачасных школах вучыліся чытанню, пісьму, «цыфіры» і царкоўным спевам. У літаратурных помніках той эпохі часта можна сустрэць пахвалу кніжнаму вучэнню. Яны прыпадабняюць людзей без навукі да бяскрылых птушак: як такая птушка не можа падняцца ў неба, так і чалавек не здольны дасягнуць без кніг «совершенна разума».
    Грамаце вучылі па царкоўных кнігах — Псалтыру, Часаслову, Апосталу. Авалоданне чытаннем ўскладнялася тым, што рукапісныя кнігі не мелі знакаў прыпынку, словы і сказы часта зліваліся. Спачатку трэба было завучыць на памяць азбуку з цяжкімі назвамі літар — «аз», «букі», «ведзі»... Адначасова дзеці вучыліся выводзіць літары пісалам на бяросце або на дошчачкахваскоўках. Потым вучылі склады: «ведзі»«аз» — «ва», «букі»«он» — «бо»... Пасля вучань мусіў засвойваць цітлы — надрадковыя знакі ў выглядзе ламанай рыскі, якія ставіліся над скарочанымі словам! або над літарамі, што мелі лічбавае значэнне. Справіўшыся з гэтай прамудрасцю і навучыўшыся чытаць паасобныя фразы і малітвы, а таксама пісаць, дзеці заканчвалі першы цыкл сваёй навукі. На гэта ішло дватры гады.
    Прыкладна так пачынала спасцігаць грамату дзятва і ў школах, адчыненых рупнасцю Еўфрасінні. Аднак высокаадукаваная ігумення імкнулася пашырыць межы звычайнай навучальнай праграмы. Апрача царкоўнаславянскае, юныя палачане вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства, рыторыкі, медыцыны. Вялікая ўвага надавалася гісторыі. Вучні павінны былі добра ведаць радавод дынастыі Рагва
    29
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    • Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года паміж дружынай Усяслава Полацкага і злучанымі сіламі кіеўскіх князёў.
    Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу.
    •	Битва на Немиге 3 марта 1067 года между дружиной Всеслава Полоцкого и объединенными силами киевских князей.
    Миниатюра Радзивилловской летописи.
    лодавічаў, важный падзеі з мінуўшчыны Полацкай зямлі і ўсяго ўсходняга славянства. Напэўна, школа давала веды і ў сусветнай гісторыі.
    У сваёй педагагічнай дзейнасці Еўфрасіння абапіралася на мудрасць народнай дыдактыкі: «На всяк же день учаше сестры своа: старыя же учаше тръпению и воздръжанию, юныя же учаше чистоте душевной и бестрастию телесному, говению образному, ступанию кротку, гласу смирену, слову благочестну, ядению и питию безмолвну, при старейших молчати, мудрейших послушати, къ старейшим покорением, къ точным <роўным> и меншим любовь без лицемерна, мало вещати, а много разумети».
    Аўтар «Жыццяпісу» быў малодшым сучаснікам асветніцы, магчыма, нават, яе вучнем. Пададзеныя ім фрагменты павучальных словаў Еўфрасінні, мяркуючы па ўсім, маюць рэальную аснову. Вучні і насельнікі манастыроў атрымлівалі ад ігуменні
    30
    «ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
    • Паверыўшы крыжоваму цалаванню ворагаў, Усяслаў Чарадзей з сынамі пераязджае праз Дняпро і трапляе ў кіеўскую вязніцу.
    Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу.
    •	Поверив крестному целованию врагов, Всеслав Чародей с сыновьями переправляется через Днепр и попадает в киевскую темницу. Миниатюра Радзивилловской летописи.
    выдатныя ўрокі красамоўства. «Се собрах вы, яко кокошь <квактуха> птенца, под крыле свои и в паствину свою, яко овца, — прамаўляе яна да сясцёр. — Да пасецеся въ заповедех божиих! Да и аз <я> веселым сердцем подвизаюся учити вас, видящи плоды ваша трудный и толико дождь проливаю къ вам, а нивы ваша въ едину меру стоят нерастуще, ни поступающе горе. А год приспевает свершению, и лопата на гумне лежить. Но боюся, егда будеть плен <пустазелле> въ вас. Подщитеся, чада моя, убежати того всего! Но сотворите ся пшеница и осмелитесь въ жерновах смирением...» Уражваюць багатая вобразнасць гэтага ўрыўка і яе празрыстасць, цесная сувязь метафар і параўнанняў з жыццём простата чалавека. Тут, як і ў іншых фрагментах «Жыццяпісу», відаць несумнеўныя прамоўніцкія здольнасці асветніцы.
    Кніжніца Еўфрасіння не магла не звярнуць увагі на зме
    31
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    6«ем»К£ППА0 &у€МЬваЙМЦЛНаб^МЛН(Мў(ТТТГІН . сгпа бллдоу сьфл ячсрнпсов гя . нпьлоа^ньбмюци^коАо
    •	Кіяне ў часе паўстання 1068 года вызваляюць Усяслава Полацкага з вязніцы. Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу.
    •	Киевляне во время восстания 1068 года освобождают Всеслава Полоцкого из заточения.
    Миниатюра Радзивилловской летописи.
    шчаны ў «Ізборніку» Святаслава 1073 года трактат пра паэтыку «Об образех», дзе на прыкладах (у тым ліку з «Іліяды» і «Адысеі») тлумачылася значэнне розных тропаў — алегорый, гіпербал, метафар. 3 вучнямі полацкіх школ, прынамсі, з найбольш здатнымі, праводзіліся заняткі і па паэтыцы.
    Школы Еўфрасінні Полацкай былі перадавымі для свайго часу і праграмаю навучання, і складам вучняў, значная частка якіх набіралася з дзяцей простых гараджан.
    Сёстрыманашкі
    Памочніцамі і апірышчам Еўфрасінні ў шматлікіх клопатах і пачынаннях сталі яе сёстры: родная Гардзіслава (у манастве Еўдакія) і стрыечная Звеніслава (Еўпраксія). Але трапілі яны ў манастырскія сцены парознаму.
    Заснаваўшы Спасаўскі манастыр, маладая ігумення папрасіла
    32
    «ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
    бацьку прыслаць да яе сястру ў навучанне грамаце. Еўфрасіння «съ прилежанием учаше о спасении души, а она (Гардзіслава. — У. А.) съ прилежанием учашесь и приимаше, яко нива плодовита, умякчивши сердце свое». Затым «Жыццяпіс» паведамляе, што ігумення таемна пастрыгла сястру ў манашкі, выклікаўшы гэтым у бацькі вялікі гнеў. «И узьярився на преподобную Ефросинию, сердцем горя. И приеха къ монастырю, глаголя: «Чадо мое милое, что се сотворила еси? Приложи сетование къ сетованию души моей, и печаль къ печали». Аднак, знайшоўшы шлях да сэрца сястры, асветніца здолела суцешыць Божым словам і бацькоў.