Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Іаан паставіў перад сабой задачу стварыць кампазіцыю, якая імкнецца ў неба, і бліскуча справіўся з ёю. Размешчаная на беразе Палаты і цудоўна ўштукаваная ў ландшафт, Спасаўская царква і цяпер, пасля праведзенай у XIX стагоддзі частковай перабудовы, пакідае надзвычай моцнае ўражанне завершанасці і суладнасці.
Для Еўфрасінні і яе сучаснікаў кожны храм быў вобразам і мадэллю Су свету. У храмах увасабляліся ідэалы прыгажосці і гармоніі. Думаецца, што пачуцці асветніцы, калі яна ўпершыню ўбачыла новы сабор без рыштаванняў, былі сугучныя пачуццям Міхаіла Псела, які ў сваёй «Хранаграфіі» пісаў пра храмы: «Вока нельга адвесці не толькі ад невыказнай прыгажосці цэлага, з цудоўных частак сплеценага, але і ад кожнай часткі паасобку, і хоць ад іх можна атрымліваць асалоду бясконца, ніводнаю не ўдаецца налюбавацца дасхочу, бо позірк да сябе прыцягвае кожная...»
Беларускі гісторык Георгі Штыхаў і шэраг іншых даследчыкаў лічаць, што Спасаўскі сабор збудаваны паміж 1152 і 1159 гадамі.
Заканчэнне будаўніцтва і асвячэнне храма полацкім епіскапам колькі дзён святкаваў увесь горад. Аўтар «Жыццяпісу» паведамляе: «Преподобная же Еуфросиния, видевши церковь совръшенную, возрадавася душею. И бысть священие и велиа радость всем крестьяном. И собрашась князи и силнии мужи, черноризици и черноризци, и простие людие. И бысть радость велиа. И праздноваша дни мнози».
Падтрыманыя асветніцай наватарскія ідэі Іаана пачалі хутка пашырацца не толькі на радзіме, але і ў суседніх княствах. Гэтаму спрыяла праца полацкіх майстроў у іншых усходнеславянскіх землях. У канцы 80х — пачатку 90х гадоў XII стагод
38
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
дзя хтосьці з полацкіх дойлідаў узвёў у Смаленску княскі палацавы сабор архангела Міхаіла і гэтым заклаў асновы смаленскай архітэктурнай школы. Прыкладна ў той самы час палачане пабудавалі на Сінічай гары ў Ноўгарадзе царкву Пятра і Паўла. У Наваградку полацкія дойліды ў другой палове XII стагоддзя збудавалі з плінфы галерэю трохапсіднага храма, які знаходзіўся на месцы сучаснай Барысаглебаўскай царквы.
Спасаўскі сабор захаваўся да нашых дзён, але яму быў наканаваны нялёгкі лёс. 3 1581 года (з невялікім перапынкам у 16541667 гадах, калі горад быў заняты расейскімі войскамі) храм належаў ордэну езуітаў, якія ператварылі яго ў касцёл. Пасля выгнання езуітаў з Полацка царква разам з манастыром, як ужо адзначалася, перайшла да ордэна піяраў, а ў 1832 годзе яе перадалі праваслаўным. Са жніўня наступнага года там аднавілася набажэнства. У часе пачатага тады рамонту царкву часткова перабудавалі (архітэктар А. Порта). У выніку геніяльны твор дойліда Іаана істотна змяніў сваё аблічча: на месцы пазакамарнага пакрыцця з’явіўся трохсхільны дах, шаломападобны купал ператварыўся ў «цыбуліну»... У наш час спецыялісты «Белрэстаўрацыі» распрацавалі праект аднаўлення першапачатковага выгляду храма.
Старажытныя вобразы
У фондах Рускага музея ў Пецярбургу захоўваецца старажытны абраз Божае Маці, вядомы пад назваю Адзігітрыя Полацкая. Гэты жывапісны твор XII стагоддзя мае вельмі цікавую гісторыю.
Яна пачынаецца з намеру Еўфрасінні аздобіць сабор, пабудаваны ў заснаваным ёю Багародзіцкім мужчынскім манастыры. 3 «Жыццяпісу» мы даведваемся, што знакамітая палачанка паслала слугу Міхаіла ў Царгорад (Канстанцінопаль) да візантыйскага імператара Мануіла Камніна і патрыярха Лукі Хрысаверга. Пасланец вёз багатыя дарункі і просьбу Еўфрасінні прыслаць ёй абраз Багародзіцы Эфескай, адзін з трох, што, паводле візантыйскае традыцыі, яшчэ пры жыцці Дзевы Марыі намаляваў з яе першы іканапісец апостал Лука, які з гэтае прычыны ў сераднявеччы лічыўся апекуном мастакоў.
Імператар паставіўся да просьбы полацкай сваячкі з разу
39
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
• Адзігітрыя Полацкая.
• Одигитрия Полоцкая.
меннем. Адпраўленыя ім у Эфес сто воінаў прынеслі абраз у Канстанцінопаль, адкуль пасля багаславення патрыярхам у храме святой Сафіі рэліквію паслалі Еўфрасінні. «Она же, — чытаем у «Жыццяпісе», — внесше въ церковь святей Богородицы и постави ю<яе>... и украси ю златом и камением многоценным».
Трэба сказаць, што нямала даследчыкаў, у тым ліку і царкоўныя гісторыкі, выказваюць слушныя сумневы, што ў Полацк трапіў арыгінал старажытнага твора. Сапраўды, навошта было патрыярху багаслаўляць абраз, намаляваны апосталам і ўслаўлены шматлікімі дзівосамі? Калі ж гэта была копія, патрыярхавы дзеянні выглядаюць цалкам лагічна. Прычым гаворку
больш слушна будзе весці пра копію не з Эфескага, а з Царгародскага абраза Адзігітрыі.
Адны рэдакцыі «Жыццяпісу» паведамляюць, што прысланая Еўфрасінні рэліквія захоўвалася ў храме Спаса, іншыя — што ў царкве Багародзіцы. Такая разбежнасць звестак, напэўна, тлумачыцца тагачасным звычаем насіць Адзігітрыю (у перакладзе з грэцкае — Пуцяводную) па ўсіх полацкіх бажніцах. Пры гэтым найдаўжэй яна магла затрымлівацца якраз у двух манастырскіх саборах. Выносілі абраз па аўторках — як і Адзігітрыю Царгародскую ў Канстанцінопалі.
Ёсць сведчанні, што ў 1239 годзе абраз перанеслі з Полацка ў горад Тарапец і перадалі ў тамтэйшую Уваскрасенскую царкву. Прычынаю шчодрага ахвяравання было вянчанне ў гэтым храме дачкі полацкага князя Брачыслава князёўны Параскевы з роду Рагвалодавічаў і князя Аляксандра Яраславіча, пазней
40
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
названага Неўскім. Паводле іншае версіі, Полацкая Адзігітрыя трапіла ў Тарапец падчас Лівонскае вайны ў XVI стагоддзі разам з чарніцамі СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра, што ратаваліся ад «православнейшего» манарха Івана IV Жахлівага.
У нашым стагоддзі рэліквія «пераехала» ў пецярбургскі музей.
Зрэшты, гэтыя версіі адказваюць не на ўсе пытанні.
У 1663 годзе, у часе цяжкай вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, яшчэ адзін выдатны палачанін — пісьменнік, педагог, царкоўны дзеяч Сімяон Полацкі піша верш «Апрнль 27. Взенто образ насвентшэй Богородзицы з Полоцка до Москвы». Ён звяртаецца да святой Еўфрасінні з малітваю аб вяртанні ў Полацк забранага расейцамі цудатворнага абраза Багародзіцы:
Ты еси мати, о Еуфросиние, Жытелем града всим удобрение. Яже потщася икону святую Внести здалеча в страну Полоцкую. От Цариграда або из Иефесе Цар благоверны всечестна прынесе, Твоего ради зельна прошения, Россыйских дело стран украшения. Прыподи к ногам небесного цара, Да не лишыт нас толикаго дара. Потшыся паки возврашченей быти, Иконе святей Полоцк украсити.
Отчынный град твой, в нем же бы трудися, Христу жениху си уневестися.
Ибо толико град нам украшает Девыя образ ы всюду вславляет. Якое ест слонцем небо украшенно, Светлыми звезды дивно упестренно. Пол отеки граду бе утвержение, Столп, стена, помошч ы отражение. Нине без него како нам пребыти? — Аки без слонца не удобно жыти. Убо, о Мати, прыпади за нами Господу Богу твоими рабами, Да возвратил бы нам икону святую Просветил землю Белороссыйскую
41
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Пра які ж абраз кажа паэт?
Пра той, што трапіў у Полацк з Візантыі ў XII стагоддзі? (Звернем увагу на радок: «От Цариграда або из Иефесе», які можа быць ускосным сведчаннем, што візантыйскія майстры знялі копію з намаляванага апосталам Лукой Царгародскага абраза. Прынамсі, Сімяон Полацкі дакладна не ведае, адкуль трапіла святыня ў яго родны горад.)
Пра копію, якую зрабілі полацкія мастакі перад тым, як абраз Адзігітрыі, якому малілася калісьці найпадобнейшая Еўфрасіння, быў адпраўлены ў Тарапец?
Адзігітрыя Полацкая — самы ранні ўзор гэтага іканаграфічнага тыпу на ўсходнеславянскіх землях. Такія помнікі маюць надзвычай вялікае значэнне, бо з іх звычайна пачынаецца мастацкая традыцыя. Мабыць, невыпадкова выява Адзігітрыі — адзін з самых улюбёных сюжэтаў беларускіх іканапісцаў.
Абраз уражвае сваёй ганарыстай наставай, бездакорнымі прапорцыямі. На плечы Багародзіцы ўрачыста спадае мафорый (жаночы галаўны ўбор) з памайстэрску намаляванымі складкамі.
Сапраўдная Полацкая Адзігітрыя сёння схаваная пад больш познімі фарбамі, аднак уяўленне пра першапачатковую выяву дае фотаздымак, зроблены электроннааптычнымі прыборамі ў інфрачырвоным спектры. Даследчык старажытнага твора Віктар Шматаў піша пра яго чыстыя і звонкія фарбы, спакойнае высакародства і чысціню вобраза святой, пра спагадлівы ветлы выраз крыху наіўнага прыгожага твару і пяшчоту ў шырока расплюшчаных вачах.
Вучоны дапускае, што абраз з фондаў Рускага музея мог быць створаны не ў Візантыі, а ў самім Полацку паводле прысланага імператарам Мануілам грэцкага ўзору, які да нашых дзён не захаваўся. Пэўныя падставы для гэтай гіпотэзы дае стылёвае падабенства Полацкай Маці Божай з манументальным жывапісам Спасаўскай царквы.
Як вядома, замоўцаю фрэсак у пабудаваным Іаанам храме была Еўфрасіння. Тут яна зноў выступае як збіральніца і апякунка талентаў.
Спасаўская царква — адзіны на Беларусі храм, дзе фрэскавыя размалёўкі XII стагоддзя захаваліся амаль цалкам. Размешчаныя ярусамі фрэскі ўпрыгожвалі сцены, слупы і купал, з вышыні якога багаслаўляў вернікаў Збавіцель. Шматфігурныя
42
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
кампазіцыі чаргаваліся з аднафігурнымі. Старажытныя выявы і цяпер хвалююць сваёй адухоўленасцю, стрыманай, але багатаю гамай, у якой спалучаюцца брунатныя, чырвоныя, жоўтыя, сінія, смарагдавазялёныя кодеры і адценні.
Першыя спробы расчысціць схаваныя пад алейнымі фарбамі XIX стагоддзя полацкія фрэскі былі зробленыя ў 1929 годзе экспедыцыяй Цэнтральнай дзяржаўнай рэстаўрацыйнай майстэрні (Масква), у склад якой уваходзіў вядомы жывапісец і мастацтвазнаўца I. Грабар. У 80я гады фрэскі вывучала экспедыцыя сектара старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Грунтоўны іх аналіз зроблены В. Церашчатавай у яе кнізе «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XIXVIII стагоддзяў», а таксама А. Сяліцкім у манаграфіі «Живопись Полоцкой земли XIXIII веков». Дадамо, што ўжо некалькі гадоў у царкве працуюць мастакірэстаўратары, і гэта дае надзею ўбачыць унікальныя размалёўкі ў іх спрадвечным харастве.
Ці не самым цікавым адкрыццём апошняга часу сталі фрагменты размалёвак у келлі самой Еўфрасінні. Прастору сцен яе малельні займалі кампазіцыі сяміфігурнага «Дэісуса», «Звеставання», «Укрыжавання», «Грамніц» і іншыя. Адметныя рысы гэтых фрэсак — іхняя камернасць і маляўнічасць. Тут захавалася выява Дзевы Марыі, тонкія дасканалыя лініі твару якой нагадваюць найлепшыя грэцкія ўзоры.