Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Між іншым, сустрэча Еўфрасінні з імператарам Мануілам дае пэўныя падставы паставіць пад сумнеў прынятую згодна з «Жыццяпісам» дату паломніцтва і смерці святой (1173). Згаданы візантыйскі кесар апошні раз ваяваў з уграмі ў 1167 годзе, прычым вырушыў у паход на Вялікдзень, 8 красавіка. Прыкладна ў той самы час абшараў ягонае дзяржавы павінны былі дапясці і полацкія паломнікі.
48
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
• План Канстанцінопаля. Сераднявечная гравюра.
• План Константинополя. Средневековая гравюра.
Звернем увагу яшчэ і на тое, што Еўфрасінніных пляменніц пастрыгаў у манастыр епіскап Дыянісій, які заняў полацкую катэдру пасля 1166 года. На падставе гэтых фактаў царкоўны гісторык Леў Гарошка, Аляксей Мельнікаў і іншыя даследчыкі прапанавалі адмовіцца ад агульнапрынятае даты, якая ўвайшла ў некаторыя энцыклапедыі, і лічыць годам смерці святой Еўфрасінні 1167ы. Менавіта гэтую, удакладненую дату называв сучасная «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі».
У канцы красавіка ігумення і яе спадарожнікі прыйшлі да старажытных ерусалімскіх муроў. Паводле «Жыццяпісу», Еўфрасіння наслала свайго слугу Міхаіла да патрыярха прасіць, каб ёй адчынілі Хрыстовую браму. Пэўна, маецца на ўвазе Залатая брама, праз якую з боку Элеонскае гары Хрыстос увайшоў у Ерусалім у Вербную нядзелю.
49
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
• План Ерусаліма. Сераднявечная гравюра.
• План Иерусалима. Средневековая гравюра.
Падчас паломніцтва найпадобнейшай князёўныігуменні Ерусалім належаў крыжакам, а валадарыў у ім кароль Амальрых I. Цікава, што тэты манарх, на думку некаторых гісторыкаў, таксама быў у сваяцтве з Еўфрасінняю — праз жонку французскага караля Генрыха I Ганну, якая была дачкою Яраслава Мудрага, сына княгіні Рагнеды Рагвалодаўны. Апрача таго, Амальрых I быў жанаты з пляменніцаю імператара Мануіла Камніна.
У сё гэта, відаць, спрыяла атрыманню дазволу. Еўфрасіння ўвайшла ў горад праз Хрыстовую браму і пайшла да Труны Гасподняй, дзе шчыра малілася і кадзіла з залатой кадзільніцы дарагімі фіміямамі. Пасяліўшыся ў манастыры святой Багародзіцы, полацкая паломніца прыходзіла да Труны тры дні запар. На трэці дзень яна пакінула там набытую ў Царгорадзе кадзільніцу і іншыя залатыя дарункі, а таксама шматлікія
50
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
фіміямы і звярнулася да Госпада з малітваю, у якой прасіла, каб дазволіў ёй памерці ў святым горадзе, дзе адбылося збаўленне роду чалавечага.
У хуткім часе найпадобнейшая Еўфрасіння захварэла. Гэта не дазволіла ёй самой схадзіць на раку Іярдан, і яна выправіла туды брата з сястрою і слугаў. Тыя прынеслі гаспадыні іярданскае вады, і паломніца, падняўшыся з ложка, напілася і акрапіла сябе ёю, а потым зноў легла, просячы Госпада хутчэй узяць да сябе яе душу.
«Жыццяпіс» апавядае, што Усявышні паслаў да Еўфрасінні анёла, які паведаміў, што яе малітвы пачутыя і на небе ўжо чакаюць сустрэчы з ёю. Відаць, наследуючы Еўфрасінні Александрыйскай, якая пад выглядам мужчыны жыла і была пахаваная ў мужчынскім манастыры, полацкая ігумення выправіла слугу прасіць месца на пахаванне да архімандрыта ерусалімскага манастыра святога Савы. Адказ быў ветлівы, але адмоўны: статут манастыра, паводле волі свайго святога, забараняў хаваць жанчын. Архімандрыт параіў звярнуцца ў Феадосіеў манастыр св. Багародзіцы, дзе спачывалі парэшткі мацярок святых Савы і Феадосія ды святых бяссрэбнікаў Казьмы і Даміяна. Еўфрасіння прыняла параду і купіла сабе там месца і дамавіну.
На дваццаць чацвёрты дзень хваробы яна адчула хуткі скон, паклікала святара і, паспавядаўшыся і прыняўшы прычасце, аддала сваю душу Усявышняму. «Давыд же и Евпраксия и с прочими спряташа тело ея честно».
У сціхірах* у гонар Еўфрасінні (спіс канца XVI стагоддзя) пяецца:
Яко винограде Рускои земли Полтеску граду, насадив бого преже тебе, ныне же принесе и преложи в землю обетованную, преподобная Ефросиние, мнихомо удобрение.
Умертвивоши тело и душу оживила еси, из земли отеческыя Полотскаго града, воздвигоши во Сионе преиде и всего своего богатества раздала еси, и тамо приемоши небесеная.
* С ц і х і р а — царкоўны спеў ў гонар свята або святога.
51
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Мошчы і цуды князёўныігуменні
Неўзабаве пасля смерці знакамітай полацкай паломніцы Святой Зямлі пачалі пагражаць магаметане. У 1187 годзе, рыхтуючыся да прыступу Ерусаліма, султан Саладзін за выкуп дазволіў хрысціянам пакінуць горад разам са сваімі рэліквіямі. Як велізарны скарб у сходнее лавянскія манахі везлі з сабою раку* з нятленнымі парэшткамі Еўфрасінні.
Калі верыць паданню, манахі меліся перанесці святыню адразу ў Полацк, але гэтаму перашкодзіла адвечная варожасць кіеўскіх і полацкіх князёў. Моіпчы паклалі ў дальніх пячорах Кіеўскага Пячорскага манастыра ў надземным храме Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы, дзе рэліквіі давялося спачываць болей за сем стагоддзяў. На радзіме грымелі войны, занепадаў і зноў адраджаўся Спасаўскі манастыр, а тут панаваў вечны спакой. Вечка срэбнай ракі было адчыненае і прымацаванае да сцяны, астанкі найпадобнейшай Еўфрасінні — закрытый покрывам; у галавах вісеў абраз святой і гарэла непагасная лампадка.
Першыя вядомыя нам спробы перанесці мошчы нябеснай заступніцы Беларусі ў яе родны горад адбыліся ў цараванне імператара Аляксандра II. Пра тэта спачатку хадайнічалі жыхары Полацка, потым, у 1864 годзе, ад імя насельніцтва трынаццаці воласцяў Полацкага павета і, ведама ж, са сваімі мэтамі душыцель нацыянальнавызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага граф М. МураўёўВешальнік. Пасля трэцяга хадайніцтва полацкага епіскапа Савы ў 1871 годзе з дазволу Свяцейшага Сіноду вярнулася і 23 траўня ст. стылю, на дзень памяці святой, была ўрачыста перанесеная ў Спасаўскі манастыр невялікая частка мошчаў — сярэдні палец правай рукі.
Наступныя просьбы Пецярбург нязменна адхіляў, а за Аляксандрам III палачанам наогул забаранілі звяртацца з гэтай нагоды ў вышэйшыя інстанцыі. Духоўная і свецкая ўлады ведалі, што паводле векавой традыцыі Еўфрасінню Полацкую шанавал! як сваю святую і прыхільнікі гвалтоўна скасаванай рускім царызмам Уніі, і баяліся вяртаннем рэліквіі стварыць прычыны для росту «сепаратызму».
Тым не менш, просьбы аб пераносе мошчаў найпадобнейшай
* Р а к а — своеасаблівы куфар, дзе захоўваюцца святыя мошчы.
52
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
• Від Ерусаліма. Сераднявечная гравюра.
• Вид Иерусалима. Средневековая гравюра.
Еўфрасінні працягвалі ісці як з Полацка, так і з іншых гарадоў беларускіх губерняў. Два даклады на гэтую тэму былі прачытаныя ў 1908 годзе на Усерасійскім місіянерскім з’ездзе ў Кіеве. З’езд, удзельнікамі якога былі 30 праваслаўных іерархаў і блізу 300 святароў, прыняў рэзалюцыю аб неабходнасці вяртання святыні ў Полацк. Аналагічныя пастановы пачалі прымацца на з’ездах вернікаў і духавенства па ўсёй Беларусі. Свяцейшы Сінод стварыў адмысловую камісію, якая нарэшце прыняла станоўчае рашэнне. Відаць, гэтаму ў нейкай меры паспрыяў і тагачасны дырэктар канцылярыі оберпракурора Сінода нараджэнец Полацкай епархіі В. Яцкевіч, які вывучаў жыццё і духоўныя подзвігі Еўфрасінні і выступіў з дакладам.
Мікалай II згадзіўся даць аўгусцейшы дазвол, але, відавочна, не без асцярогі. I цар, і Сінод цудоўна разумелі, што маюць справу з «нябеснаю апякункаю Беларусі». Так Еўфрасінню часам! называла расейская прэса, хоць сама назва «Беларусь» у афіцыйных дакументах паводле царскага ўказа была яшчэ ў 1840м (праз год пасля знішчэння Уніі) забароненая і замененая на «СевероЗападный край». У друку чуліся галасы пратэсту праваслаўнарускіх патрыётаў. «Труды Киевской Духовной Академии» тады, у прыватнасці, пісалі: «Католікі, як вядома з
53
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Полоцкь. Часовня по дорог! въ СпасоЕвфросйніевскій монастырь.
• Капліца па дарозе ў СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр.
• Часовня по дороге в СпасоЕвфросиниевский монастырь.
гісторыі, схільныя прызнаць найпадобнейшую Еўфрасінню святою свае царквы. Таму можна нават баяцца, каб праз планаваны перанос мошчаў... з Кіева ў Полацк не прычыніліся вялікія непрыемнасці і шкоды праваслаўю».
Адразу пасля дазволу вярнуць нятленныя парэшткі пачалася прапагандысцкая кампанія, скіраваная на тое, каб будучая ўрачыстасць паслужыла «ўмацаванню праваслаўя ў Полацкім краі і барацьбе з каталіцызмам».
19 красавіка 1910 года, на другі дзень Вялікадня, у пячорным храме Звеставання, дзе спачывалі мошчы святой, адбылося ўсяночнае набажэнства. Назаўтра ў новай кіпарысавай рацы святыню вынеслі з пячоры да багамольцаў, якіх у Лаўры сабралася болей за 20 тысяч. 22 красавіка Кіеў развітваўся з полацкай князёўнаю. Газеты паведамлялі, што жыхары горада запоўнілі вуліцы і схілы пагоркаў, галубцы і дахі дамоў. Па дарозе з Лаўры да Дняпра стаялі вайсковыя шыхты.
На перавоз мошчаў былі прызначаныя дзяржаўныя параходы: «Галавачоў» — для самой рэліквіі, «Кіеў» і «Аляксандраўск» — для суправаджэнцаў. У насавой частцы аздобленага квет
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
кам!, маем і сцягамі флагмана гэтай флатыліі стаяла капліца з люстранымі вокнамі, абапал яе — дзве залатыя харугвы. Раку з мошчамі паставілі на карме сляпуча белага карабля пад пола
гам.
Пад спевы трапара* ў гонар Еўфрасінні караблі адышлі ад берага і началі сваё ўрачыстае падарожжа. (Варта зазначыць,
што ў КіеваПячорскай лаўры засталася сімвалічная частка
парэшткаў святой. Яна захоўваецца на старым месцы ў падземнай царкве і цяпер, паранейшаму прывабліваючы праваслаўных паломнікаў. Але тэты факт, безумоўна, не дае падставаў сцвярджаць, што мошчы святой Еўфрасінні Полацкай спачываюць у Кіеве, як паведамляюць некаторыя ўкраінскія публікацыі. На жаль, такую памылку зрабіла і «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі».)
Флатылія з мошчамі прайшла па Дняпры ад Кіева да Воршы 695 вёрстаў, паўсюль сустраканая сціжмамі верні
• Кіеў развітваецца з мошчамі нябеснай заступніцы Беларусі. 1910 год.
• Киев прощается с мощами небесной покровительницы Беларуси. 1910 год.
каў. Асабліва маляўніча гэта выглядала ўначы, калі на берагах, ля самае вады, гарэлі зыркія вогнішчы, параходы мігцелі сотням! агеньчыкаў свечак, якія адбіваліся ў люстрах капліцы, а на вяршыні фокслямгі флагманскага карабля ззяў крыж.