Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
У нямецкую акупацыю, калі зноў былі адчыненыя храмы і адноўленыя манастыры, віцябляне перанеслі нятленныя парэшткі з музея ў СвятаПакроўскую царкву. 23 кастрычніка 1943 года яны ўрачыста вярнуліся ў Полацк. Рабілася гэта з дазволу і з дапамогаю акупацыйных уладаў: рэліквію суправаджаў прадстаўнік штандарткамендатуры, у дзень прыбыцця цягніка з мошчамі ў горадзе адмянілі каменданцкую гадзіну. (Было б, вядома, наіўна казаць, што акупанты клапаціліся пра беларускую культуру — яны мелі свой разлік.) Мошчы прабылі першую ноч у Сафійскім саборы, а потым хросны ход палачан перанёс іх у храм Спаса, дзе з таго часу і зберагаецца святыня.
Патронка Беларусі
Ужо неўзабаве пасля смерці найпадобнейшай Еўфрасінні ў гонар яе былі складзеныя трапар і сціхіра. Канцом таго самага XII стагоддзя датуецца і стварэнне «Жыццяпісу». Гэта магло адбыцца толькі пры ўмове далучэння полацкай ігуменні да ліку святых.
Палачане прызналі сваю асветніцу святой і пачалі шанаваць яе восем стагоддзяў таму. Тымі часамі кананізацыя на ўсходнеславянскіх землях, як і наогул у праваслаўі, адбывалася досыць проста і залежала найперш ад мясцовага епіскапа. У гэтым акце ўвасаблялася агульная думка кліра і вернікаў. Няма сумневу, што ацэнка палачанамі жыцця і подзвігаў Еўфрасінні была аднадушнаю. Аўтар «Жыццяпісу», сам палачанін, выказаў яе ў натхнёным хваласпеве, якім скончыў свой твор: «Якою мовай, братове, уславіць мне светлую памяць найблажэннейшай
62 Я
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
нявесты Хрыстовай Еўфрасінні! Была яна памочніца пакрыўджаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведванне ці, проста кажучы, — для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння сэрца сваё ўспойвала Божаю мудрасцю. Еўфрасіння — неўвядальная кветка райскага саду. Еўфрасіння — apo л, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліўшы зямлю Полацкую. Тым жа, братове, пахваляецца Селунь аб святым Дзімітрыі, а Вышгарад — пакутнікамі Барысам і Глебам; я ж пахваляюся: шчасны ты, горадзе Полацку, што ўзрасціў парастак такі — найпадобнейшую Еўфрасінню».
Прызнанне святасці князёўныігуменні магло адбыцца ўжо пры полацкім епіскапе Дыянісіі (каля 11661182). За святую ўважалі Еўфрасінню і ў Ерусаліме. Невыпадкова ж, ратуючыся ад сарацынаў, праваслаўныя манахі вынеслі з сабою са Святой Зямлі і мошчы славутай палачанкі.
Цягам колькіх стагоддзяў найпадобнейшая Еўфрасіння лічылася мясцовай святой. Але Полацк да сярэдзіны XVI стагоддзя быў галоўным духоўным асяродкам беларускіх земляў, і культ князёўныігуменні пашыраўся па ўсёй Беларусі. Паступова святая Еўфрасіння зрабілася ў свядомасці вернікаў нябеснаю заступніцай — патронкаю не толькі Полацка, але і ўсёй Бацькаўшчыны.
Вызначыць час, калі тэта адбылося, наўрад ці магчыма. Аднак неабходна зазначыць, што на ролю патронаў Беларусі прэтэндавалі і іншыя святыя — Казімір (сын вялікага князя літоўскага Казіміра IV), Параскева Полацкая. Культ св. Казіміра сёння пашыраны пераважна сярод беларусаўкатолікаў на Віленшчыне і ў прылеглых раёнах Рэспублікі Беларусь. Што да шанавання святой Параскевы Полацкай, дык пасля скасавання Уніі яе культ намаганнямі Расейскай праваслаўнай царквы быў перанесены на святую Параскеву Пятніцу. Польскія ўлады да 1939 года спрыялі пашырэнню на заходнебеларускіх землях культу святога пакутніка Андрэя Баболі — каталіцкага місіянера, закатаванага у 1657 годзе царскімі казакамі ў Беларусі.
На сцверджанне полацкай асветніцы як нябеснай апякункі Бацькаўшчыны паўплывала нацыянальнае адраджэнне пачатку XX стагоддзя. Газета «Крывічанін» у 1918 годзе пісала: «Ня ўсім ведама, што патронкай Беларусі зьяўляецца сьв. ЕўфрасіньняПрадслава княжна Полацкая, ігуменя манастыра сьв. Спаса...»
63
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Менавіта нацыянальнай прыналежнасцю найпадобнейшай Еўфрасінні тлумачыцца, чаму яе доўга не шанавалі як святую суседнія з беларусамі народы. Нягледзячы на тое, што ў КіеваПячорскай лаўры спачывалі ейныя мошчы, культ Еўфрасінні быў амаль невядомы і на Украіне. Полацкую падзвіжніцу прыгадвалі адно ў агульным набажэнстве 28 жніўня і на другім тыдні вялікага посту разам з іншымі святымі, мошчы якіх былі ў дальний Феадосіевай пячоры.
У Маскоўскай дзяржаве ніякага культу святой Еўфрасінні да XVI стагоддзя не існавала, бо на гэтых землях яна ўспрымалася як чужая. Святасць полацкай ігуменні прызнаная толькі на Маскоўскім саборы 1547 года, калі яе жыццяпіс ўпісалі ў «ЧэцціМінеі» на 23 траўня. Гэта было зроблена, відаць, найперш таму, што Масковія ўзмацняла свае агрэсіўныя дзеянні на заходняй мяжы і стварала ім ідэалагічнае забеспячэнне.
Адмысловую адправу расейскага ўкладу ў гонар св. Еўфрасінні зацвердзілі толькі ў 1893 годзе, а праз сем гадоў іераманах Нікадзім напісаў акафіст*. Позняе пашырэнне культу полацкай святой у Расейскай праваслаўнай царкве звязанае з тым, што, як ужо адзначалася, найпадобнейшую Еўфрасінню шанавалі ўніяты. Варожасцю царскіх уладаў да Уніі, якая захоўвала нацыянальную самабытнасць беларусаў, тлумачыцца, пэўна, і знікненне створанага ў 1839 годзе беларускім мастаком Токаравым з Бешанковічаў абраза Еўфрасінні, прызначанага для полацкага Сафійскага сабора. На абразе, які апісвае ў сваёй выдадзенай у 1949 годзе ў Парыжы кнізе «Сьв. ЕўфрасіняПрадслава ігуменя манастыра сьв. Спаса ў Полацку патронка Беларусі» айцец Леў Гарошка, святая была намаляваная на поўны рост, у левай руцэ трымала крыж, а праваю паказвала на карону і мантыю — знакі княскае ўлады.
Дарэчы, сёння, акрамя шматлікіх праваслаўных абразоў полацкай падзвіжніцы, яе выявы можна ўбачыць на размалёўках падземнай царквы Звеставання ў КіеваПячорскай лаўры, а таксама на фрэсках кіеўскага Уладзімірскага сабора (аўтар В. Васняцоў). У 1997 годзе ў Новасібірску быў асвечаны намаляваны ў мясцовых традыцыях абраз найпадобнейшай Еўфрасінні, якая цяпер лічыцца і патронкаю беларусаў усёй Сібіры.
*Акафіст — малітоўнаўсхвальны спеў ў гонар Хрыста, Багародзіцы і святых, які ўсе прысутныя выконваюць стоячы.
64
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
Прамільгнулыя ў друку на пачатку нашага стагоддзя звесткі, што Еўфрасіння Полацкая была кананізаваная папам Грыгорыем X на другім Ліёнскім саборы ў 1274 годзе, не пацвярджаюцца дакументальна. Тым не меней, паводле векавое традыцыі, Еўфрасінню ўважае святою і каталіцкая царква. У сучасных літургічных выданнях для католікаў усходняга абраду (уніятаў) яна ўпісаная ў календарь! на сваім месцы.
Такім чынам, сёння найпадобнейшую Еўфрасінню разам з праваслаўнымі беларусамі глыбока шануюць іхнія братыкатолікі. Патронка Беларусі дае духоўную падтрымку і нашым суайчыннікам далёка за межамі Бацькаўшчыны.
У 1946 годзе беларусы, што апынуліся ў лагеры перамешчаных асобаў у нямецкім горадзе Рэгенсбургу, практычна за адзін месяц збу
• Мікалаеўскі (св. Стэфана) сабор у Полацку. Зруйнаваны ў сярэдзіне 60х гадоў XX ст.
• Николаевский (св. Стефана) собор в Полоцке. Уничтожен в середине 60х годов XX в.
давалі сабе праваслаўны храм, прысвяціўшы яго святой Еўфрасінні Полацкай. Пры царкве быў створаны хор, якім кіраваў выдатны кампазітар, аўтар музыкі да беларускага духоўнага гімна «Магутны Божа» Мікола Равенскі.
Першым беларускім праваслаўным храмам у Паўночнай Амерыцы стала царква Еўфрасінні Полацкай у канадыйскім горадзе Таронта. Набажэнства ў ёй ўпершыню адбылося 25 сакавіка 1950 года, у дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Паблізу НьюЁрка, у горадзе СаўтРывэр, штат НьюДжэрсі, знаходзіцца яшчэ адна беларуская царква ў гонар Еўфрасінні. Яна стаіць на ўзгорку каля аўтамагістралі.
65
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Кожную нядзелю і ў святы з блізкага і далёкага наваколля з’язджаюцца туды старыя, маладыя і зусім маленькія беларусы, каб памаліцца, пачуць роднае слова і адчуць сябе часцінкаю Бацькаўшчыны.
Беларуская дыяспара годна адзначыла 800годдзе завяршэння зямнога шляху полацкай ігуменні. Мастак А. Махнюк намаляваў абраз святой, выдадзены потым літаграфічным спосабам, а вядомы венгерскі скульптар П. Вінчы стварыў на заказ нашых суайчыннікаў прысвечаны Еўфрасінні вытанчаны металёвы абразок.
Беларускі праваслаўны прыход св. Еўфрасінні Полацкай існуе і ў Лондане.
Сёння, калі паміж католікамі і праваслаўнымі на Беларусі часам узнікаюць непаразуменні, агульная для вернікаў гэтых канфесій святая — Еўфрасіння Полацкая як бы закліканая паяднаць іх, прынесці ўсім мір, згоду і ўзаемапавагу. У Малітве за Беларускі Народ гаворыцца: «Цябе, Прачыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: прычыніся за намі, а Ты, сьвятая Еўфрасіньня Полацкая — патронка Беларусі ды ўсе сьвятыя заступнікі Беларускага Народу, апякуйцеся намі, каб мы сталіся народам сьвятым, што выконвае Волю Божую і сваё пасланство, каб прычыніліся да агульнага дабра тут, на зямлі, а ў прышлым жыцьці атрымалі вечнае шчасьце, і Табе, прадвечнаму Валадару, прыносілі славу, чэсць і наклон на векі вечныя. Амін».
У 1984 годзе найпадобнейшая Еўфрасіння прылічаная да Сабора Беларускіх Святых.
Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай святкуецца 23 траўня (5 чэрвеня н. стылю).
Натхняе подзвіг асветніцы
Незвычайны лёс Еўфрасінні, яе духоўныя подзвігі і самаадданае служэнне роднай зямлі, якія ўзнялі знакамітую палачанку над сваёй эпохай, зрабіўшы яе святой патронкаю Беларусі, ужо не адно дзесяцігоддзе прыцягваюць увагу гісторыкаў, літаратараў, мастакоў, кампазітараў...
Пісьменніца Вольга Іпатава стварыла вобраз асветніцы ў гістарычнай аповесці «Прадслава», дзе жыццё нашай суай
66
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
чынніцы паказана на асноведзі яе драматычнага часу.
3 полацкай князёўнайігуменняй сустракаюцца і чытачы рамана Таісы Бондар «Спакуса». Цікавы экскурс у Полацк XII стагоддзя зрабіў у рамане «Святыя грэшнікі» Алесь Асіпенка. Еўфрасінні і яе сучаснікам, дойліду Іаану і майструювеліру Лазару Богшу, прысвяцілі свае вершы, паэмы, апавяданні Лариса Геніюш, Наталля Арсениева, Алесь Разанаў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Ірына Багдановіч, Сяргей СокалаўВоюш, Алег Мінкін, Леанід ДранькоМайсюк, Пятро Ламан, Навум Гальпяровіч, Сяргей Тарасаў...
Свецкая іканаграфія Еўфрасінні налічвае ўжо колькі дзесяткаў твораў. Сярод іх вылучаюцца палотны вядомых беларускіх жывапісцаў Аляксея Марачкіна і Нінэль