Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
ЖИВОТВОРНЫЙ
Дж
Яо
символ
отчизны
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
ЖИВОТВОРНЫЙ СИМВОЛ отчизны
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
ЖИВОТВОРНЫЙ символ отчизны
История Креста святой Евфросинии Полоцкой
Мінск «Асар» 1998
УДК 947.6
ББК 63.3(4Беи)
Ж 82
Аўтарукладальнік
Уладзімір Арлоў
Раздзел «Адраджэнне святыні» («Возрождение святыни») напісаны пры ўдзеле
Ганны Сурмач і Барыса Стука.
Пераклад на рускую мову
Уладзімір Арлоў
Тэкст «Жыція святой Еўфрасінні Полацкай» падрыхтаваў да друку на старажытнарускай мове і пераклаў на беларускую мову
Аляксей Мельнікаў
Навуковы рэдактар — доктар гістарычных навук Георгі Штыхаў
Кніга выдадзена па заказу Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» на сродкі, ахвяраваныя пры арганізацыйным спрыянні сяброў Згуртавання генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства «Сибдорсервис» (г. Сургут) Анатоля Сілівончыка і старшыні праўлення сумеснага прадпрыемства «Міжнародны цэнтр прадпрымальнікаў беларускай дыяспары» Барыса Стука.
ISBN 9856070562
© У.А. Арлоў. Укладанне, 1998
© У.А. Арлоў, A.А. Мельнікаў. Пераклад, 1998
© Г. I. Мацур. Афармленне і арыгіналмакет, 1998
Малітва да сьвятой Еўфрасіньні
О, съвятая й слаўная апякунка й асьветніца Беларускага народу, Маці нашая, Еўфрасіньня! Глянь ласкавым вокам сваім на братоў і сёстраў Тваіх, што зъ любоўю й надзеяй вочы душаў сваіх да Цябе падымаюцъ. Ты не асудзіла нас, што мы ў няволг сваёй доўгі час не маглі славіць у сьвятынях сваіх сьвятога імені Твайго. Бо мы ведаем, што гэта Ты сьвятымі малітвамі сваймі выпрасіла нам ласку Збаўцы нашага, і мы цяпер у сьвятых цэрквах сваіх можам аддавацъ хвалу Трыадзінаму Богу й Табе, апякунцы нашай. Таму і ўдзячныя сэрцы нашы, поўныя любові й падзякі да Цябе, у захапленьні сьпяваюць: РАДУЙСЯ!
Радуйся, заступніца, апякунка й малельніца наша! Радуйся, радаваньне Полацкай і ўсёй зямлі нашай! Радуйся, дзеваў чысьціня й зъзянъне! Радуйся, праменъ Веры нашае! Радуйся, асьвячэньне любае Беларусі нашае! Радуйся, пашыральніца дабра, праўды, красы й згоды ў краіне нашай! Радуйся, памочніца пакрыўджаных, сумных пацяшэнъне! Радуйся, удоваў і сіротаў заступніца! Радуйся, кветка з райскага саду нясъмягнучая! Радуйся, у веры нашай на выгнаньні і ў пакутах падтрыманъне! Радуйся, хворых і памграючых пацеха й выздараўленьне! Радуйся, да магілы Хрыстовай зъ сьвятымі духмянасьцямі прыходзячая! Радуйся, усё Хрысту ахвяраваўшая! Радуйся, съвятых угоднгкаў Божых краіны нашае зъзянъне, веліч і слава! Радуйся, съвятая Маці нашая, Еўфрасіньня!
Прыймі, заступніца нашая, гэ?пую малітву братоў і сёстраў Тваіх, як нашую невымоўную падзяку, любоў і хвалу Табе — надзея, слава й пацеха нашая! Усе мы з радасъцю аддаем сябе пад сьвятую апеку Тваю. Маліся і далей за шматпакутны народ наш перад пасадам Усявышняга, каб мы сталгся верным і набожным выбраным народам Ягоным! Каб Ён Духам Сваім Сьвятым узмацняў і прасьвятляў душы й сэрцы нашых пастыраў і правадыроў, пацяшаў і радаваў нашых удоваў і сіротаў, а ўсім нам паслаў спакой і радасъцъ на чужыне, і прывёў нас на вольную зямелъку нашу, каб мы ўсе разам там маглі славіць Цябе, і пяяцъ хвалу Яму, Збаўцу нашаму, ды цешыцца й радавацца ў Валадарстве славы Ягонай на вякі вякоў. Амін.
Праваслаўны малітоўнік.Таронта, 1990
5
Малітва Крыжу
Да воскреснет Бог, и расточатся врази Его, и да бежит от лица Его ненавидящий Его. Яко исчезает дым, да исчезнут; яко тает воск от лица огня, тако да погибнут беси от лица любящих Бога, и знаменующихся крестным знамением, и в веселии глаголющих: радуйся, Пречестный и Животворящий Кресте Господень, прогоняяй бесы силою на тебе пропятаго Господа нашего Иисуса Христа, во ад сшедшаго и поправшаго силу диаволю, и даровавшего нам тебе, Крест Свой Честный, на прогнание всякаго врага и супостата. О Пречестный и Животворящий Кресте Господень! Помогай ми со Святою Госпожею Девою Богородицею и со всеми святыми во веки. Аминь.
6
«ЯКО ЛУЧА
СОЛНЕЧНАЯ...»
Асветніца з роду Усяслава
Еўфрасіння Полацкая. Без гэтага імя немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеславянскіх землях у XII стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі. Князёўна, унучка славутага Усяслава Чарадзея, ігумення, выдатная асветніца, пра якую «Жыццяпіс» кажа, што яна — «небопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луча солнечная, просветивши всю землю Полоцкую», святая Еўфрасіння пакінула па сабе вечную памяць у душы народа.
Паміж намі і часам, калі жыла знакамітая палачанка, ляжыць больш за восем стагоддзяў. Не дзіва, што гісторыя захавала пра яе не надта багатыя звесткі, але і яны дазваляюць убачыць агульнаеўрапейскую значнасць асобы гэтай жанчыныпадзвіжніцы. Ахвярная праца святой Еўфрасінні, як і яе славутых сучаснікаў Кірылы Тураўскага і Клімента Смаляціча, абумовіла высок! культурны ўздым на зямлі нашых продкаў.
Ужо ў юнацтве Еўфрасіння перапісвала і перакладала з іншых моваў кнігі. Заснаваўшы ў Полацку два манастыры, яна надала пашырэнню пісьмовага слова вялікі размах. Гісторыкі звязваюць з яе імем полацкае летапісанне і збіранне бібліятэкі Сафійскага сабора. Князёўнаігумення рупілася, каб вучні манастырскіх школ разам з граматаю навучаліся «чистоте душевней и бестрастию телесному».
7
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАІДЬКАЎШЧЫНЫ
• Найпадобнейшая Еўфрасіння, ігумення Полацкая.
3 гравюры XIX стагоддзя.
• Преподобная Евфросиния, игуменья Полоцкая.
С гравюры XIX века.
Мудрасць Еўфрасінні выявілася і ў тым, што яна не стала на шлях барацьбы са старымі мясцовымі традыцыямі, а імкнулася асвяціць усё, што магло служыць хрысціянству.
Знаходзячыся ў цэнтры духоўнага жыцця Полацкага княства, яна нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, зрабілася нашай першаю мецэнаткай. На яе заказ дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, якую лічаць дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Асветніца спрыяла стварэнню ўнікальных фрэскавых размалёвак Спасаўскага храма. Полацкі майстарювелір Лазар Богша зрабіў для Еўфрасінні свой слынны крыж — нашу неацэнную нацыянальную рэліквію, гісторыі якой прысвечаная гэта кніга.
Вялікім быў уплыў ігуменні на палітыку Полацка. Падзвіжніца ўздымала голас супроць княскіх усобіц, папярэджвала, што братазабойчыя войны могуць прывесці Бацькаўшчыну да гібелі.
Багаты плён яе працы высока падымаў аўтарытэт Полацкага княства — першай дзяржавы нашых продкаў — у вачах Візантыі і іншых краін. Прыклад Еўфрасінні натхняў яе землякоў і наступнікаў: першадрукара і перакладчыка Бібліі на зразумелую народу мову Францішка Скарыну, перакладчыка і выдаўца беларускага Евангелля Васіля Цяпінскага, паэта і асветніка Сімяона Полацкага...
Пабожнае жыццё Еўфрасінні, яе бязмежнае самаадрачэнне
8
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
прычыніліся да росквіту ў беларускім народзе хрысціянскіх цнотаў.
Еўфрасіння Полацкая стала адной з першых кананізаваных жанчын на ўсходнеславянскіх землях. Зразумела, што ў перыяд панавання «ваяўнічага атэізму» дзейнасць святой замоўчвалася або малявалася ў скажоным святле. Вядомы ў той час прафесар, аўтар падручніка для сярэдняй школы Л. Абэцэдарскі ў 70я гады дазваляў сабе ў лекцыях і «навуковых» публікацыях называць выдатную асветніцу «цемрашалкай». Маўчала пра Еўфрасінню нават пяцітамовая акадэмічная «Гісторыя БССР».
У апошнія два дзесяцігоддзі беларускія гісторыкі, пісьменнікі, мастакі, журналісты разам з царквою нямала зрабілі, каб сарваць з імя Еўфрасінні зняважлівыя ярлыкі і вярнуць яго натай свядомасці. Наогул жа, літаратура, дзе падаюцца звесткі пра жыццё і подзвігі святой, налічвае каля 200 назваў на беларускай, лацінскай, польскай, нямецкай, украінскай, расейскай і царкоўнаславянскай мовах.
Асноўная крыніца біяграфічных сведчанняў пра асветніцу — яе «Жыццяпіс», адзін з найкаштоўнейшых помнікаў старажытнабеларускай літаратуры, створаны ў канцы XII стагоддзя ў Полацку невядомым аўтарам. Ім мог быць малодшы сучаснік Еўфрасінні, манах або ігумен аднаго з полацкіх манастыроў.
«Жыццяпіс Еўфрасінні Полацкай» дайшоў да нас, прынамсі, у шасці рэдакцыях, прадстаўленых болей чым сотняю спісаў, самы даўні з якіх належыць да XVI стагоддзя. Шэраг гэтых спісаў захоўваецца ў Бібліятэцы імя СалтыковаШчадрына ў СанктПецярбургу.
«Жыццяпіс» створаны на царкоўнаславянскай мове ў яго старажытнарускай рэдакцыі. Ён пачынаецца рытарычным уступам, потым ідзе аповед пра жыццёвы шлях святой як пра яе духоўнае ўзыходжанне. Каштоўная асаблівасць твора — спроба аўтара паказаць характар асветніцы. Апавяданне грунтуецца на сапраўдных гістарычных фактах, прычым падзеі падаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. Змешчаныя ў тэксце маналог! і дыялогі дазваляюць раскрыць унутраны свет полацкай ігуменні. 3 гісторыкамастацкай біяграфіяй спалучаюцца іншыя літаратурныя жанры: хаджэнне — апісанне падарожжа ў Святую Зямлю і пахвала. Самая пашыраная рэдакцыя «Жыццяпісу» — чацвёртая, дзе падаецца генеалогія роду Еўфрасінні.
Аўтар «Жыццяпісу» ў адпаведнасці з канонам! жанру не
9
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
меў мэты падрабязна і дакладна распавесці пра жыццё святой. Яго найбольш прываблівалі моманты, непасрэдна звязаныя з хрысціянскай мараллю і адпаведным тыпам паводзін. Таму больш поўна ўзнавіць асноўныя вехі зямнога шляху святой Еўфрасінні ды іхнія даты можна, толькі супастаўляючы апісанне яе жыцця з усходнеславянскімі летапісамі, візантыйскімі хронікамі, іншымі гістарычнымі крыніцамі. Цікавыя звесткі пра асветніцу і яе светапогляд ёсць у прысвечаным ёй спеўным цыкле XII стагоддзя.
Як хрысцілася Полацкае княства
Гаворачы пра нашу першую святую, мы ніяк не абмінём пытания, калі і як прынялі хрысціянства Полацк ды іншыя беларускія землі.
Афіцыйная гістарыяграфія з яе міфамі, створанымі стагоддзі таму, але патрэбнымі дзеля імперскае палітыкі і сёння, абвяшчае Полацкае княства часткаю Кіеўскай Русі. Адсюль як бы само сабою зразу мела, што хрышчэнне нашых земляў нічым не адрознівалася ад гэткай падзеі ў Кіеве ці ў Ноўгарадзе і адбылося дзякуючы князю Уладзіміру Святаславічу. Як вядома, кіянаў Уладзімір загадаў хрысціць у Дняпры, сказаўшы пры гэтым: «Хто не са мною, той супроць мяне». У Ноўгарадзе разыгралася крывавая драма: там кіеўскія ваяводы Дабрыня і Пуцята хрысцілі агнём і мячом.