• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    Кожны адукаваны чалавек павінен быў ведаць гісторыю свайго народа і суседзяў. Значыцца, полацкая ігумення вывучала Нестараву «Аповесць мінулых гадоў», якая ўводзіла ўсходняе славянства ў кантэкст сусветнай гісторыі. Цалкам верагодна,
    * Пад гэтым тэрмінам мы разумеем літаратуру, створаную на ўсім усходнеславянскім абшары.
    **Апокрыфы — апавяданні аб персанажах біблійнае гісторыі, якія сюжэтна адрозніваюцца ад тых, што змешчаны ў кананічных кнігах Бібліі.
    21
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    што разам з айчыннымі летапісамі асветніца чытала і папулярныя тады візантыйскія хронікі, што праз дынастычныя сувязі маглі трапляць у Полацк непасрэдна з Візантыі. Адна з такіх кніг, «Хроніка Георгія Амартола», пачыналася ад стварэння свету, затым падавала біблійную гісторыю, гісторыю вавілонскіх і персідскіх цароў, апавядала пра рымскіх і канстанцінопальскіх імператараў. Гэты твор дапаўняла «Хроніка Іаана Малалы».
    Яе аўтар прызначаў сваю
    •	Пячатка князя Ізяслава Полацкага.
    •	Печать князя Изяслава Полоцкого.
    працу шырокім колам пісьменных людзей, а таму пісаў немудрагеліста і цікава. Чытаючы 18 кніг названай хронікі, можна было, у прыватнасці, пазнаёміцца з антыч
    нымі міфамі і з падзеямі Траянскай вайны, з жыццяпісамі персідскіх цароў, Ромула і Рэ
    ма, першых рымскіх валадароў. Не пазней пачатку XII стагоддзя на землях усходніх славян з’явіўся пераклад «Гісторыі Юдэйскай вайны» Іосіфа Флавія, у цэнтры якой адна з найадметнейшых падзеяў сусветнай гісторыі — паўстанне насельніцтва Юдэі супраць рымскага ўладарання, захоп і разбурэнне Ерусаліма. Гістарычныя хронікі мелі шматлікія мініяцюры, якія часта адлюстроўвалі рэальных асоб і рэальныя падзеі. У адным з перакладаў кнігі Георгія Амартола быў, напрыклад, малюнак «Вывяржэнне Везувія».
    Гістарычныя веды, усведамленне ўлучанасці сваёй зямлі ў агульначалавечы гістарычны працэс умацоўвалі ў Еўфрасінні і ў яе сучаснікаў ідэі патрыятызму, служэння Бацькаўшчыне.
    Уяўленне пра светабудову адукаваным людзям давалі творы візантыйскай навуковай думкі. Візантыйскія вучоныя лічылі свет наглядным сведчаннем мудрасці яго Творцы. Паводле іх, прыродныя з’явы, звычкі звяроў і птушак, нават уласцівасці мінералаў — усё гэта ўвасобленыя ў жывых істотах і матэрыяльных вобразах нейкія вечныя ісціны або паняцці.
    Еўфрасіння чытала так званыя «Шасцідзёны». Гэтыя кнігі дапаўнялі і тлумачылі біблійны аповед пра тое, як за шэсць дзён (адсюль і назва) Бог стварыў неба, зямлю, свяцілы, расліны, жывых істот і чалавека. «Шасцідзёны» — зводы ўсіх вядомых на той час візантыйскай навуцы звестак пра жывую і
    22
    «ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
    нежывую прыроду. Найбольш пашыраны быў «Шасцідзён» балгарскага экзарха (намесніка канстанцінопальскага патрыярха) Іаана. У ім гучала натуральнае захапленне ўсемагутнасцю Бога, які стварыў такі шматстайны, цудоўны і разумна ўладкаваны свет.
    Прыродазнаўчы характар меў і такі помнік эпохі Еўфрасінні, як «Фізіялог». У адрозненне ад «Шасцідзёнаў», што апавядалі аб прыродзе ў цэлым, тут гаворка ішла пераважна пра жывыя стварэнні, у ліку якіх побач з рэальнымі сустракаліся міфічныя: кентаўры, сірэны, неўміручая птушка Фенікс. «Фізіялог» паведамляў пра ўласцівасці нейкай істоты і даваў іх сімвалічнае тлумачэнне, што павінна было знайсці аналогію паміж гэтымі ўласцівасцямі і адным з багаслоўскіх паняццяў. Як прыклад можна прывесці аповед пра льва. Калі верыць «Фізіялогу», ільвіца нараджае нежывое дзіцянё, а потым, праз тры дні, леўбацька, дыхнуўшы на ільвяня, ажыўляе яго — пэўная аналогія з увасабленнем, смерцю і ўваскрэсеннем Хрыста.
    3 разважаннямі пра будову Су свету можна было пазнаёміцца, чытаючы «Хрысціянскую тапаграфію» Касмы Індыкаплова, купца, які каля 530 года зрабіў падарожжа па краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Індыкаплоў сцвярджае, што Зямля — плоская; яе і неба ён параўноўвае з залаю, якая мае скляпеністую столь. Неба, што бачаць людзі, складаецца з вады, але над ім ёсць яшчэ адно — невідочнае. Атмасфернымі з’явамі і рухам свяцілаў кіруюць адмысловыя анёлы.
    «Жыццяпіс» і іншыя нешматлікія крыніцы не даюць нам дастатковых звестак, каб з усёй пэўнасцю ахарактарызаваць погляды святой Еўфрасінні на ўзаемадачыненні чалавека і навакольнага свету, але адну выснову мы можам зрабіць. Грунтуючыся на біблійным вучэнні, патрыстычная літаратура называла чалавека «мікракосмам» (малым сусветам), а прыроду — «макракосмам». Гэтым падкрэслівалася арганічнае адзінства, у якім павінны існаваць названыя сусветы. Ужо ў раннім сераднявеччы на ўсходнеславянскіх землях была выказаная думка, што прырода — храм, дзе чалавек здзяйсняе сваё творчае служэнне. Так, відавочна, лічыла і Еўфрасіння Полацкая.
    Да рук асветніцы, відаць, траплялі і творы, што ўступалі ў пэўную супярэчнасць з тагачаснымі багаслоўскімі поглядамі на чалавека і прыроду. Візантыйскі філосаф, пісьменнік і дзяржаўны дзеяч Міхаіл Псел (101890я гады XI стагоддзя) у сваіх
    23
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    трактатах, напрыклад, высмейваў веру ў цуды, даводзіў, што кожная з’ява прыроды мае натуральную прычыну. Прырода ў Псела — гэта рассеяны паўсюль, нябачны, але спасцігальны розумам пачатак. Этычныя погляды вучонага вылучаліся памяркоўнасцю і былі накіраваныя супроць празмернага манаскага аскетызму. Сучаснікі абвінавачвалі Псела ў прыхільнасці да паганскае філасофіі, асабліва да Платона.
    Вучэнне Міхаіла Псела развіваў ягоны паслядоўнік Іаан Італ. Ён лічыў матэрыю вечнай, адмаўляў пасмяротнае існаванне душы і схіляўся да таго, каб прызнаць або магчымасць яе перасялення, або поўнае знікненне пасля смерці. Італ дайшоў да адкрытага канфлікту з хрысціянствам. На загад імператара Аляксея I Камніна (магчыма, жанатага з цёткаю Еўфрасінні) вучэнне філосафа разгледзеў і аддаў анафеме царкоўны сабор 1082 года.
    Ці чытала святая Еўфрасіння працы Арыстоцеля, Платона і іншых антычных аўтараў? Пытанне застаецца адкрытым, але на яго можна даць і станоўчы адказ, бо сучаснік асветніцы Клімент Смаляціч у сваім «Пасланні Фаме прасвітару» зарэкамендаваў сябе знаўцам антычных філосафаў.
    Гаворачы пра грамадскія погляды полацкай ігуменні, спашлёмся на пецярбургскага вучонага Наталлю Сярогіну. Тэкст спеўнага цыклу XII стагоддзя пра Еўфрасінню прывёў яго даследчыцу да думкі: там сцвярджаюцца тыя самыя ідэі, што і ў «Слове пра паход Ігаравы» — палымяны пратэст супроць братазабойчых усобіц, неабходнасць яднання ўсходнеславянскіх княстваў перад знешняю пагрозаю. У прысвечаным Еўфрасінні Полацкай каноне* гаворыцца: «Князем сродником друг на друга дерзающе подъяти мечь возбранила еси, яко оружие обоюдоостро словесем божим устрашающем». Н. Сярогіна мяркуе, што невядомы аўтар «Слова» і знакамітая палачанка — людзі аднаго кола, якія мелі блізкія перакананні і светапогляд, а магчыма, і былі знаёмыя. Гэтая выснова добра стасуецца з версіяй, паводле якой аўтар «Слова пра паход Ігаравы» быў нараджэнцам або жыхаром беларускіх земляў.
    Мы не маем непасрэдных звестак, як ігумення Еўфрасіння ставілася да сялян і іншага залежнага люду, але, думаецца, яна не магла не падзяляць поглядаў Кірылы Тураўскага, які ў ад
    * К а н о н — царкоўны спеў у гонар святога або свята.
    24
    «ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
    ным са «Словаў» абураўся тым, што валадары «неміласэрныя да рабоў сваіх і да рабынь, не даюць ім досыць ежы і адзення, і працаю знясільваюць і іншымі злыбедамі, і б’юць ні за што». На Еўфрасінню мог уплываць і згаданы вышэй Міхаіл Псел, што ў сваёй «Хранаграфіі» асуджаў паўстанні народных нізоў, але выкрываў дэспатызм імператара і выступаў супроць празмерных выдаткаў двара.
    Як ставілася асветніца да паганства? Ужо адзначалася, што яго пазіцыі ў Полацкім княстве і пасля прыняцця хрысціянства заставаліся даволі моцнымі не толькі сярод простага люду. Паганскія вешчуны («волхвы») мелі доступ у вялікакняскі палац. Гэта пацвярджаецца летапісным паведамленнем, што князь Усяслаў Брачыславіч Чарадзей нарадзіўся ад «волхвованйя». Думаецца, невыпадкова гістарычныя крыніцы не падаюць звестак пра якінебудзь пераслед паганцаў і іхніх ідэолагаўвешчуноў у Полацкай зямлі. Святая Еўфрасіння, вядомая як міратворца, наўрад ці магла быць прыхільніцай жорсткіх захадаў супроць суайчыннікаўіншаверцаў.
    Аднак вернемся да юнай Хрыстовай нявесты і паспрабуем прайсці побач з ёю па прыступках яе духоўнага ўзыходжання.
    Схіліўшыся над пергаменам
    Пражыўшы нейкі час у посце і малітвах за манастырскімі сценамі ці ў манастырскай слабодцы пры адным з полацкіх храмаў, Еўфрасіння вырашыла, што яна ўжо падрыхтавалася да самастойнага падзвіжніцтва. Князёўначарніца звярнулася да полацкага епіскапа Іллі з просьбаю пасяліцца ў Сафійскім саборы. Магчыма, яна наследавала сваёй нябеснай апякунцы Еўфрасінні Александрыйскай або самой Багародзіцы, якая некалі жыла пры храме ў Ерусаліме. Але найпершаю прычынаю звароту да ўладыкі ўяўляецца імкненне быць бліжэй да кніг, да саборнае бібліятэкі, пра якую асветніца потым усё жыццё клапацілася.
    Атрымаўшы ад Іллі дазвол, Еўфрасіння памяняла сваё ранейшае жытло на келлюгалубніцу ў Сафіі і «нача кнйгы пйсатй своими руками».
    Працэс пісьма ў тыя часы быў вельмі складаны і марудны. Кнігі пісалі на пергамене ўставам — буйным і прамым, без на
    25
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    • Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу, якая, на думку некаторых гісторыкаў, адлюстроўвае асвячэнне Сафійскага сабора ў Полацку ў прысутнасці князя Усяслава Чарадзея.
    • Миниатюра Радзивилловской летописи, изображающая, по мнению некоторых историков, освящение Софийского собора в Полоцке в присутствии князя Всеслава Чародея.
    хілу, почыркам, у якім кожная літара аддзялялася ад суседняй І, можна лічыць, не пісалася, а малявалася (злітнае пісьмо з’явілася толькі ў XV стагоддзі). Каб тэкст хутчэй высыхаў, яго прысыпалі пяском. Атрамант рабілі з адмысловых арэхаў, з адвару дубовай ці альховай кары, з жалезнай іржы, вішнёвага клею. Перапісчыку мала добра ведаць грамату — неабходна мець і мастацкія здольнасці, бо пачатковыя літары і загалоўкі раздзелаў трэба аздабляць жывёльным ці раслінным арнаментам.
    Апрача ўсяго іншага, перапісванне кніг было нялёгкаю фізічнаю працай. Тагачасны перапісчык часта пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якую падпіраў локцем аб калена. Гэтай працаю займаліся амаль выключна мужчыны. Ужо адно тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая жанчына, было подзвігам.