Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
Фрэскі Спасаўскай царквы ўражваюць псіхалагічнай глыбінёю, эмацыянальнасцю, духоўнай актыўнасцю вобразаў. Полацкія майстры былі добра знаёмыя з класічнай візантыйскаю манерай жывапісу той эпохі, а таксама з прыёмамі раманскага мастацтва. Некалькі манер малявання (абліччы з буйнымі рысамі, суровым змрочным выразам, з павялічанымі вачыма на адных фрэсках і амаль партрэтныя выявы на іншых) наводзяць на думку, што тут працавалі некалькі жывапісцаў.
Найбольш індывідуалізаваныя ў храме Спаса — жаночыя вобразы. На такі жыццёва верагодны паказ не адважваліся ні кіеўскія, ні наўгародскія мастакі. Самае моцнае ўражанне пакідае святая на паўночназаходнім гранёным слупе, які падтрымлівае хоры. Твар з дугападобнымі бровамі і асабліва вочы намаляваныя настолькі пранікнёна, з такой жыццёвай пераканаўчасцю, што міжволі ўзнікае думка: перад намі не святая, а рэальная зямная жанчына. Дапытлівы і цвёрды позірк яе глы
43
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
бокіх вачэй кажа пра багатае і напружанае духоўнае жыццё, наводзіць на роздум аб годнасці чалавека, сэнсе ягонага існавання. Няма нічога дзіўнага ў тым, што некаторыя даследчыкі ўжо даўно называюць тэты фрагмент партрэтам самой Еўфрасінні Полацкай. Ва ўсякім разе, на мастака не магла не ўплываць цялесная і духоўная прыгажосць асветніцы і яе сясцёр.
3 імем найпадобнейшай Еўфрасінні навечна звязана і стварэнне полацкім майстрам Лазарам Богшам славутага Крыжа — шэдэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва, якому наканавана было зрабіцца нашай нацыянальнай святыняй. Пра загадкавы і драматычны лёс Крыжа святой Еўфрасінні і падзвіжніцкую працу дзеля яго ўзнаўлення ў нашы дні пойдзе гаворка ў наступных раздзелах кнігі. Пакуль жа прадоўжым апавяданне пра зямны шлях полацкай ігуменні і прызнанне яе святасці.
Пра што маўчыць «Жыццяпіс»
Еўфрасіння, як і іншыя ўсходнеславянскія падзвіжнікі, ніколі не губляла сувязяў з народам, была яму настаўніцай і суддзёй.
Створаны паводле канонаў свайго жанру, «Жыццяпіс» маўчыць пра драматычныя падзеі, якія ў той час адбываліся на зямлі нашых продкаў. Але асветніца, несумнеўна, была іх чыннай удзельніцаю і амаль паўстагоддзя істотна ўплывала на палітыку Полацка.
Незалежнае Полацкае княства ў XII стагоддзі ўступіла ў заканамерны працэс феадальнага драблення на паасобныя ўдзелы: Менскі, Друцкі, Ізяслаўскі, Віцебскі, Лагойскі... У іх валадарылі сыны Усяслава Брачыславіча Чарадзея і іхнія нашчадкі, якія вялі між сабою зацятую барацьбу за полацкі пасад. Сярод іх вылучаўся менскі князь Глеб Усяславіч, што працяглы час даволі паспяхова ваяваў з Уладзімірам Манамахам, але ўсё ж быў пераможаны і ў 1119 годзе памёр (відаць, быў атручаны) у Кіеве.
У маладосці Еўфрасіння была сведкаю паходу на Полацкую зямлю, арганізаванага наступнікам Манамаха вялікім кіеўскім князем Мсціславам. Тады, у 1127 годзе, аб’яднаныя сілы васьмі князёў да Полацка не дайшлі, але палачане выму
44
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
шаныя былі прагнаць свайго князя Давыда з сынамі і прыняць, напэўна, больш дагоднага Кіеву Барыса Усяславіча. Праз два гады пасля гэтага Рагвалодавічы адмаўляюцца ісці на полаўцаў, і Мсціслаў адпраўляе непакорлівых князёў у Візантыю.
Падчас высылкі Рагвалодавічаў ігумення Еўфрасіння заставалася, магчыма, адзінаю прадстаўніцаю полацкай дынастыі на радзіме. Кіеўскія стаўленікі рабавалі краіну, падрываючы эканамічную базу Полацкай зямлі, хадзілі паходам! на яе даннікаў, распраўляліся з прыхільнікамі адпраўленых у Візантыю князёў. Укрыўшыся за манастырскімі сценамі, асветніца была своеасаблівым сцягам змагання палачан за незалежнасць.
Цяжка меркаваць, ці брала Еўфрасіння непасрэдны ўдзел у вечавых сходах, але яе ўздзеянне на веча было вельмі значным. Праз яго ігумення ўплывала не толькі на запрашэнне ў Полацк князёў,
• Пячатка Еўфрасінні.
• Печать Евфросинии.
але і на прызначэнне епіскапаў, бо веча павінна было ўхваліць прапанаваную кіеўскім мітрапалітам кандыдатуру.
Думаецца, менавіта са згоды Еўфрасінні, а можа, і за яе наказам у 1132 годзе жыхары Полацка выгналі прысланага з Кіева Святаполка Мсціславіча і абвясцілі сваім князем Васільку Святаславіча з дынастыі Рагвалодавічаў, які таемна вярнуўся з Візантыі або нейкім чынам здолеў пазбегнуць высылкі. «Полочане же рекше: «лишается нас» и выгнаша Святополка, а Василка
45
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
посадиша Святославича», — паведамляе пра гэтыя падзеі летапіс.
У якасці міратворыцы магла выступіць князёўнаігумення і ў 1137 годзе, калі паўз Полацк праходзіў з дружынаю на Пскоў асуджаны наўгародцамі на выгнанне князь Усевал ад Мсціславіч, сын таго самага Мсціслава, што высылаў Рагвалодавічаў у Візантыю. Полацкі валадар Васілька меў дастаткова сілаў, каб паквітацца з сынам за жорсткасць бацькі, але замест гэтага зычліва правёў Усевалада праз свае воласці і прысягнуў забыцца на даўнюю варажнечу. Наўрад ці без удзелу Еўфрасінні, якая імкнулася спыніць спадчынную варожасць Рагвалодавічаў і нашчадкаў Яраслава Мудрага, абышоўся і шлюб дачкі полацкага князя Васількі і сына прыязна прынятага ім Усевалада.
Надзеленая не толькі ясным розу мам, але і моцнай воляю й рашучасцю, Еўфрасіння мела вялікую вагу ў вырашэнні палітычных пытанняў і надалей. Яна не магла стаяць убаку ад падзеяў 1151 года, калі полацкае веча адмовіла ў даверы князю РагвалодуВасілю і запрасіла з Менска Расціслава Глебавіча. Праз восем гадоў палачане зноў прынялі да сябе Рагвалода, што пачаў барацьбу з менскімі Глебавічамі. Пра гэта падрабязна апавядае Кіеўскі летапіс. Мы даведваемся, што ў Полацку «бысть мятеж велик... мнози бо хотяху Рогволода». У горадзе ўзнікла змова супроць Расціслава. «Князе нашь, — пісалі палачане да Рагвалода, — согрешили есмь к Богу и к тебе, оже вестахом на тя без вины и жизнь твою всю разграбихом и твоея дружины, а самого емше выдахом тя Глебовичем на великую муку. Да еще ныне помянеши всего того, иже створихом своим безумием, и хрест к нам целуеши, то мы людие твое, а ты еси нашь князь, а Ростислава ти емше вдамы в руче <захапіўшы, аддамо табе ў рукі>, а еже хощеши, то створиши ему...»
Замах на Расціслава прызначылі на дзень святога Пятра, калі князя можна было выклікаць на братчыну ля царквы (старой) Багародзіцы. Аднак папярэджаны некім князь прыехаў, апрануўшы пад святочнае адзенне кальчугу і ўзяўшы з сабой вялікую ахову. На наступны дзень ягоных прыхільнікаў пазбівалі на вечы, а сам Расціслаў з дружынаю ўцёк і «многа зла створи волости Полотьской, воюя и скоты и челядь».
Аўтарытэт, што мела тады князёўнаігумення, дазваляе прылічыць яе да магчымых аўтараў ліста князю РагвалодуВасілю.
46
«ЯКО ЛУЧА СОЛНЕЧНАЯ...»
У тагачаснай складанай палітычнай сітуацыі Полацк спачатку ўваходзіць у саюз са Смаленскам, потым змагаецца супроць нядаўніх хаўруснікаў з дапамогаю Чарнігава. Усобіцы працягваюцца з пераменным поспехам. Вялікіх ахвяраў каштавала ў 1162 годзе бітва Рагвалода з Валадарам. Пад 1167 годам летапіс паведамляе, што менскаму князю Валадару ўдалося ненадоўга захапіць Полацк.
Патрыётка сваёй зямлі, Еўфрасіння не магла не прымаць яе нягодаў блізка да сэрца. «Жыццяпіс» кажа, што яна «ни хотяше видети никого же которающася <у стане варожасці>: ні князя со князем, ни бояри с боярином, ни служанина со служанином — но всех хотяше имети, яко едийу душю».
У апошнія гады жыцця асветніцы ў Полацку княжыў Усяслаў Васількавіч. Еўфрасіння параўноўвала гэтага князя са сваім славутым дзедам, ягоным аднайменнікам. Лёгка здагадацца, што параўнанне было не на карысць Усяслава II. I ўсё ж яму, пэўна, не без дапамогі князёўныігуменні ўдаецца прыцішыць міжусобныя спрэчкі Рагвалодавічаў (у канцы княжання Усяслава Васількавіча шэсць полацкіх князёў бралі ўдзел у паходзе на Друцак, дзе сядзеў смаленскі стаўленік). Магчыма, адносны спакой у Полацкай зямлі таксама паўплываў на рашэнне Еўфрасінні зрабіць падарожжа ў Ерусалім.
Асветніца добра разумела, што замірэнне гэтае — часовае і на змену яму прыйдуць новыя братазабойчыя войны, вынікі якіх могуць быць катастрафічнымі. Мы ўжо адзначалі тоеснасць ідэй знакамітай палачанкі і аўтара «Слова пра паход Ігаравы».
Князевы міжусобіцы — згуба для нас ад паганых. Казаць стаў брат брату: гэта маё і тое ж маё!
Яраслаўле і ўсе ўнукі Усяслаўлевы!
Апусціце ўжо сцягі свае!
Пахавайце мячы свае пашчарбаныя!
Вы бо сваімі нязгодамі пачалі наводзіць паганых на Рускую зямлю, на надзел Усяслава, ад чаго і насілле пайшло ад зямлі Палавецкай*.
* Празаічны пераклад Янкі Купалы.
47
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Паміж смерцю асветніцы і нараджэннем выдатнага твора нашай старажытнай літаратуры мінулася каля дваццаці гадоў, але мы маем поўнае права сцвярджаць, што такія думкі маглі належаць і Еўфрасінні.
Апошняя дарога
На схіле жыцця Еўфрасіння вырашыла здзейсніць духоўны чын паломніцтва ў Святую Зямлю. Брат Вячаслаў з іншымі сваякамі і ўсе жыхары Полацка, сабраўшыся ў Спасаўскім манастыры, прасілі ігуменню не пакідаць іх. Найпадобнейшая суцешыла землякоў, што паедзе маліцца за іх і за родную зямлю. Як мы ўжо ведаем, у тыя дні Еўфрасіння зрабіла Хрыстовымі нявестамі дзвюх сваіх пляменніц — Вольту і Кірыану.
Перадаўшы ігуменства малодшай сястры Еўдакіі, сама Еўфрасіння начала рыхтавацца да ад’езду. У той час у далёкія вандраванні выпраўляліся зазвычай — каб запабегчы бездарожжа — на пачатку зімы або раннім летам. Выехаўшы з Полацка неўзабаве па Калядах, увесну можна было дасягнуць межаў Візантыі. Відаць, адсвяткаваўшы Нараджэнне Хрыстова, вырушылі ў дарогу і полацкія паломнікі.
Еўфрасінню суправаджалі стрыечная сястра Еўпраксія і брат Давыд. Спачатку падарожнікі, напэўна, ехалі па рэках на санях, а потым часткова сухазем’ем, часткова вадою, пераадольваючы за дзень 3040 вёрстаў. Паўсюль ва ўсходнеславянскіх княствах славутую палачанку чакала гасціннае прыняццё. На сваім шляху яна мела сустрэчу з візантыйскім імператарам Мануілам Камнінам, які ішоў вайною на уграў. Кесар прыняў сваячку вельмі прыязна і «съ великою честью посла ю<яе> въ Царьград». Там паломнікі наведалі сабор св. Сафіі, набылі залатую кадзільніцу, дарагія фіміямы і іншыя неабходныя ў Святых Мясцінах рэчы і, атрымаўшы ад патрыярха багаславенне, паехалі далей.