Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Асар
Памер: 328с.
Мінск 1998
I калі ўведаў усё тое бацька яе, адразу ж пайшоў у манастыр і ў роспачы рваў на сабе валасы, і цалаваў дачку замілавана, і казаў: «Гора мне, дзіця маё! Што ж учыніла ты мне, прынёсшы душы маёй смутак! Што ж раней не сказала ты мне намеру свайго? Дзіця маё салодкае, жаль агортвае сэрца маё! О гора мне, дзіця маё мілае! Як абміне тваё хараство спакусы варожыя? Ужо трэба мне плакаць душою маёю аструпянелай да Госпада Бога майго, каб увайшла ты ў Царства Яго!» I смуткаваў па ёй увесь дом яго. Найпадобнейшая ж Еўфрасіння не зважала на смутак бацькі свайго, але, як добры ваяр, узброілася супраць ворага свайго д’ябла, і стала жыць у манастыры ў паслушэнстве ігуменні і ўсім сёстрам, і ўсіх пераўзыходзіла ў посце, малітвах, чуйнаванні начным. I з тога часу яшчэ руплівейшаю стала, збіраючы дабрачынныя думкі ў сэрцы сваім, як пчала — мёд у соты.
Так жыла яна нейкі час у манастыры, а пасля папрасіла епіскапа Іллю, што кіраваў пасадам Святой Сафіі ў Полацку, каб той дазволіў ёй жыць у царкве Святой Сафіі ў мураванай келлі. I ён дазволіў ёй жыць там. I яна ўвайшла туды, і ўчыніла
292
ЖЫЦЦЯШС СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
найпадзвіжнейшы подзвіг посту, і пачала пісаць кнігі сваімі рукам!, і прыбытак ад продажу іх аддавала тым, хто папросіць.
Так жыла яна там пэўны час. I ў адну ноч легла яна адпачыць пасля доўгіх стаянняў на малітве да Бога, і ўбачыла праяву: узяў яе ангел і павёў туды, дзе была цэркаўка Святога Спаса, метохія Святой Сафіі, што людзі завуць Сяльцом. I паказаў яе ангел Госпадавы, кажучы так: «Еўфрасіння! Тут належыць быць табе!» Яна ж, абудзіўшыся, вельмі здзівілася, кажучы: «ТІТто гэта значыць?» I ў тую ж ноч бачыла гэтае тройчы. I, абудзіўшыся ад сну, узнялася са страхам, славячы Бога й гаворачы: «Слава Табе, Божа, слава Табе, што даў мне ў гэтую ноч бачыць светлае аблічча ангелава!» I пачала пасля чытаць псалом: «Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё! Зноў да Цябе прыбягаю ад чэрава маці маёй! Ты — Бог мой; паводле жадання Свайго ўчыні мне, рабе Сваёй!» I скончыла ютрань.
Той жа ночы з’явіўся той ангел епіскапу Іллю, кажучы: «Увядзі рабу Божую Еўфрасінню ў цэркаўку Святога Спаса на святым месцы, званым Сяльцом, бо яна вартая Царства нябеснага; як духмянае міра, узыходзіць да Госпада малітва яе, як вянец на галаве царавай, спачывае на ёй Дух Святы, і як сонца ззяе над усёю зямлёю, так праззяе жыццё яе прад Божымі ангелам!!» Епіскап жа ўзняўся хутка са страхам і трымценнем і прыйшоў да Еўфрасінні. Тая ж, пабачыўшы епіскапа, пакланілася яму 1 сказала: «Багаславі, святы ўладыка!» Ён жа адказвае: «Бог няхай багаславіць цябе, дзіця, і надасць табе цярпення і сілы на ўсіх ворагаў відочных і невідочных!» Яна ж пакланілася і сказала: «Амін. Хай учыніцца мне паводле слова твайго, святы ўладыка!» I села.
Адкрыў жа той шчасны епіскап вусны свае і пачаў з ёю гутарыць пра ратунак душы. Шчасная ж Еўфрасіння прымала словы яго ў жытніцу душы сваёй, быццам насенне, якое радзіла: адно — 30, другое ж — 60 альбо 100. I доўга гутарыў з ёю епіскап, і пасля сказаў так: «Дачка! Хачу слова мовіць табе; ты ж прымі з любоўю яго!» Яна ж кажа: «3 радасцю, найпадобнейшы ойча, прыму слова тваё, быццам дар шматкаштоўны!» I гаворыць епіскап: «Ведаеш, дзіця, што царква, дзе жывеш ты, — саборная; тут усе людзі збіраюцца, і нядобра табе быць тут. Але ж ёсць цэркаўка Святога Спаса ў Сяльцы, дзе брація наша ляжыць — епіскапы, што былі да нас. Калі Бог успаможа, дык малітвамі іх і працай тваёю ўзвялічыцца гэнае месца!»
293
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Еўфрасіння, пачуўшы словы епіскапа, узрадавалася душою і ўзвесялілася сэрцам, веры даўшы з’яўленню ангела і таму, што бачыла і чула ад яго. I прамовіла да епіскапа: «Хай паможа мне Бог тваімі святымі малітвамі, ойча!»
I паклікаў тады епіскап князя Барыса, дзядзьку яе, і бацьку яе Георгія, і найпадобнейшую Еўфрасінню, і пачэсных мужоў і, зрабіўшы іх сведкамі, мовіў: «Вось, аддаю Еўфрасінні месца Святога Спаса пры вас, каб пасля маёй смерці ніхто не судзіўся за гэты дарунак мой». I чулі гэта абодва князі і баяры ўсе ад епіскапа, і пакланіліся яму, кажучы гэтак: «Сапраўды, уладыка святы: сам Бог уклаў у тваё сэрца клопат апекавацца над гэтай дзяўчынаю». Еўфрасінні ж казалі: «Ідзі і паслухай епіскапа, учыні, што ён табе скажа, бо ён усім нам бацька, і трэба слухаць яго». Еўфрасіння ж, узняўшы з усмешкаю твар да іх, мовіла: «Іду з радасцю; як Бог мне накажа, так і будзе; хай будзе на мне воля Госпада!»
Князі ж і баяры ўсе, пачуўшы словы найпадобнейшае Еўфрасінні, узрадаваліся і, атрымаўшы багаславенне епіскапа, пакланіліся Еўфрасінні, пацалавалі з любоўю яе і раз’ехаліся па дамах. А Еўфрасіння, памаліўшыся ў Святой Сафіі, атрымаўшы багаславенне епіскапа, тае ж ночы ўзнялася і, узяўшы з сабою адну манашку, прыйшла на месца, званае Сяльцом, дзе стаяла царква Святога Спаса. I ўвайшла ў царкву, і пакланілася, і прамовіла так: «Ты, Госпадзе, даючы святым Сваім апосталам запавет, казаў: «Не насіце з сабою нічога, апрача посаха. Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла на гэтае месца, нічога не ўзяўшы з сабою, маючы ў сабе толькі слова Тваё: Госпадзе, памілуй! А з маёмасці ўсяе ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і ўзвесяляецца сэрца. I, апрача трох хлябоў, больш не маю нічога, толькі Цябе, успаможніка і карміцеля. Бо Ты — бацька ўбогім, адзенне распранутым, памочнік пакрыўджаным, надзея расчараваным. Хай жа пахвалена будзе імя Тваё на рабе Тваёй Еўфрасінні ад сёння й давеку! Амін». Сказаўшы гэта, пайшла з царквы і пачала руплівейшай быць на малітву да Бога.
Пажыўшы тут пэўны час, паслала яна да бацькі свайго з такімі словамі: «Пусці да мяне сястру маю Градзіславу, — так назвалі яе бацькі, — каб навучылася грамаце». I пусціў яе бацька. I Еўфрасіння рупна вучыла яе ратаванню душы, а тая рупна прымала, нібы ўрадлівая ніва, памякчыўшы сэрца сваё і кажучы гэтак: «Госпад Бог хай наставіць мяне на ратунак душы тваімі
294
ЖЫЦЦЯПІС СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
святымі малітвамі, панна!» Так казала яна, найпадобнейшая ж Еўфрасіння, прывёўшы яе ў царкву, наказала іерэю, каб, абвясціўшы, апрануў яе ў рызы манаскія, і дала ёй імя Еўдакія. Праз колькі дзён прыслаў па яе бацька, кажучы: «Адпусці ўжо сястру да мяне». Тая ж так адказала: «Не навучылася яшчэ ўсёй грамаце».
Бацька ж, даведаўшыся, што ад яго ўпотай пастрыгла сястру, раз’юшыўся на найпадобнейшую Еўфрасінню, і, палаючы сэрцам, прыехаў да манастыра, і казаў: «Дзіця маё, што ты ўчыніла! Дадала ты сэрцу майму жалю да жалю і смутку да смутку!» I так мовіў ён ад гаротнага сэрца свайго, і рэкі слёзаў ліліся з вачэй яго. I казаў ён, з любоўю абдымаючы Еўдакію: «Дзеці мае! Ці ж дзеля гэтага вас нарадзіў я, ці ж на тое ўзгадавала вас маці? Дзеля чаго шлюб вам рыхтаваў? I няўжо палац і шлюбныя шаты вашыя ператворацца ў гора маё? Дзеці мае любасныя, што вы мне ўчынілі? Заместа радасці сэрца маё вы напоўнілі горкім смуткам!» I ўсе баяры, чуўшы жаль князя свайго, горка плакалі аб яго марным смутку. Шчасная ж Еўфрасіння адказвала бацьку: «Што турбуешся ты пра нас? Маем бо мы заступніка і ўспаможніка адзінага — Бога!» Але мала суцешаны гэтымі словамі найпадобнейшае Еўфрасінні, паехаў бацька яе да свайго дому. А Еўдакія жыла ў манастыры сястры сваёй у паслушэнстве. Шчасная ж Еўфрасіння нястомна малілася Богу, каб зладзіў Ён тое месца.
Была ж у месце Полацкім князёўна Звеніслава Барысаўна, якая прынесла аднойчы ўсе свае рэчы залатыя і шматкаштоўныя шаты да Еўфрасінні і сказала: «Панна і сястра! Не патрэбная мне гожасць гэтага свету. Аддаю ўсё Святому Спасу, а сама хачу схіліць галаву сваю пад Хрыстова ярмо!» Яна ж прыняла сястру з радасцю і наказала іерэю пастрыгчы яе, і назвала яе Еўпраксіяй. I пачала тая жыць у манастыры ў малітвах, з адзінаю думкай пра Бога. I былі яны як адна душа ў двух целах. Пасля ж гэтага паставіла Еўфрасіння царкву каменную Святога Спаса, і збудавалі тую царкву за 30 тыдняў.
I тут хачу вам, братове, расказаць пра дзіва. Быў муж Іван, прыстаўнік над майстрамі царкоўнымі. I колькі разоў на досвітку чуў голас ён, які прамаўляў: «О Іване! Узрушся, ідзі на будоўлю царквы Уседзяржыцеля Спаса!» I аднойчы ён узняўся, і прыйшоў да шчаснае Еўфрасінні, і сказаў ёй: «Ці не ты, панна, па мяне пасылаеш, каб я ўзяўся за працу?» А яна адказвае:
295
ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
«Не». Але, падумаўшы, кажа яму шчасная тая жанчына: «Нават калі і не я цябе ўзрушваю, усё адно паслухай шчыра і ўважліва тога, хто цябе кліча на гэтую працу». I скажу вам яшчэ пра адно дзіва, добрыя слухачы. Ужо збудаваная была царква тая, але крыху не хапіла плінфаў, і не было чым скончыцць верх. I шукалі, але не знайшлі нічога. I зажурылася Еўфрасіння, і, уздыхаючы, мовіла: «Слава Табе, Уладару Уседзяржыцель і чалавекалюбча! Ты, Хто даў нам вялікае ўсё, дай і меншае, каб завяршылася царква Твая!» Так яна памалілася, а назаўтра па Божай волі знайшліся плінфы ў печы, і ў той самы дзень скончаная была царква і ўзнесены крыж.
Найпадобнейшая ж Еўфрасіння, угледзеўшы завершаную царкву, узрадавалася душою. I асвяцілі царкву, і была радасць вялікая ўсім хрысціянам. I сабраліся князі, і ўладарныя мужы, і інакі з інакінямі, і просты люд, і адбылося вялікае свята, і святкавалі яго шмат дзён, а пасля разышліся. I бачыла шчасная, што выканаў Бог жаданне сэрца яе, і ўвайшла ў царкву, і ўпала ніцма на зямлю, і ўздыхнула ад глыбіні душы, і свой твар зрасіла слязамі, і начала мовіць: «Ты, Госпадзе сэрцазнаўча, дабрадзею, Божа багам, міласцівы Госпадзе! Зірні на храм Свой, што паставіла я ў імя Тваё! Як Саламон кажа: Усявышні не ў рукатворных цэрквах жыве. Ты, Госпадзе, зірні на мяне, рабу Тваю Еўфрасінню, і на рабынь Тваіх, якіх тут сабрала ў імя Тваё, каб, усклаўшы ярмо Тваё лёгкае на шыі свае, пайшлі следам за Табою! Учыні іх авечкамі двара Твайго і будзь ім пастырам і вартаўніком, каб ніводную з іх не ўкраў воўк — згубнік д’ябал. Будзь ім, Госпадзе, зброяю і забралам, каб не сышло на іх зло, каб раны не закранулі цел нашых; не загубі нас з нашымі беззакониям!, бо на Цябе ўскладаем надзеі свае — на Бога тых, хто Цябе вызнае, і Цябе мы ўсхваляем да апошняга нашага ўздыху! Давеку — амін!» Сёстраў жа так павучала: «Вось сабрала вас, нібы птушанятаў, пад крылы свае і на пашы, нібы авечак, каб вы пасвіліся ў Божых наказах. Аяз лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашай працы, і такі дождж вучэння на вас праліваю! Але ж вашыя нівы стаяць, не ўзыходзячы і не ўзрастаючы ўгору, а год ужо завяршаецца, і лапата ляжыць на гумне. I баюся, што будзеце вы пустазеллем, і аддадуць вас агню непагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць яго, і ўчыніце сябе вы пшаніцаю чыстай, і змяліцеся ў жорнах уміранасцю, малітвамі, постам, каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу