• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай Уладзімір Арлоў

    Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны

    Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай
    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Асар
    Памер: 328с.
    Мінск 1998
    157.65 МБ
    296
    ЖЫЦЦЯПІС СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
    Хрыстову!» Так яна павучала нястомна, нібы дзеталюбная маці дзяцей.
    Але ж вернемся да ранейшага. Бачыла найпадобнейшая Еўфрасіння манастыр свой аздоблены і поўны ўсялякага дабра, і задумала паставіць другую царкву мураваную, Святой Багародзіцы. I, завяршыўшы яе, аздобіла абразамі, асвяціла і аддала манахам; і быў там вялікі манастыр. I ўбачыла шчасная два ўзведзеныя манастыры, вельмі вялікія і багатыя, і сказала ў сабе: «Слава Табе, У л адару, дзякуй Табе, Святы! Што хацела я — даў мне і спраўдзіў, Госпадзе, жаданне сэрца майго!» I зноў мовіла: «Памілуй мяне, Госпадзе, спраўдзі прашэнне маё, каб жа бачыла я Найсвяцейшую Багародзіцу Адзігітрыю ў гэтай святой царкве!»
    I паслала слугу свайго Міхаіла ў Царгорад да цара Ману іла і да патрыярха Лукі з дарамі каштоўнымі, просячы ў іх абраза Святой Багародзіцы. Напісаў жа евангеліст Лука тры абразы яшчэ пры жыцці Святой Багародзіцы і паставіў адзін у Іерусаліме, другі — у Царгорадзе, а трэці — у Эфесе. Яна ж прасіла Эфескі абраз святой Багародзіцы. I бачыў цар любоў яе, і паслаў у Іерусалім семсот вояў сваіх. I тыя пайшлі і прынеслі абраз Святой Багародзіцы ў Царгорад. Патрыярх жа Лука сабраў епіскапаў і ўвесь сабор у Святую Сафію і, багаславіўшы, аддаў той абраз слузе найпадобнейшае Еўфрасінні. Ён жа з радасцю ўзяў і прынёс той абраз Еўфрасінні. А яна, унёсшы ў царкву Святой Багародзіцы, паставіла яго і, узняўшы рукі, мовіла: «Слава Табе, Госпадзе, слава Табе, Уладару, што даў сёння мне бачыць аблічча Маці Сваёй!» I, сказаўшы так, аздобіла яго золатам і самацветамі, і ўстанавіла насіць яго кожны аўторак па святых цэрквах. I аздобіла ўсю зямлю Полацкую сваімі багалепнымі манастырамі.
    I, бачачы, як прасвятліў Бог манастыры яе, пажадала, молячыся: «Каб жа дайсці мне да святога горада Іерусаліма і пакланіцца гробу Госпадаву і ўсім мясцінам святым, бачыць іх і цалаваць, і там скончыць жыццё сваё!» Гледзячы ж на супольнае мноства статку Божых авечак, радавалася яму, як свайму ўратаванню, і кожны дзень навучала сёстраў сваіх: старых вучыла цярпенню і ўстрыманню, юных — душэўнай чысціні і цялеснаму супакаенню, гавенню чэснаму, хаджэнню рахманаму, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму; пры старэйшых маўчаць, мудрых слухаць; да старэйшых —
    297
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    пакоры, да роўных і меншых — любові некрывадушнай; мала казаць, а больш разумець. Такі ж мела дар шчасная Еўфрасіння ад Бога: калі хто спытае яе пра штонебудзь, — яна давала адказ, і хто слухаў яе — атрымліваў даброты ўсялякія. I не хацела яна бачыць, каб хто варагаваў: ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваім сябрам, але ўсіх жадала бачыць адзінадушнымі.
    I паслала да ўсіх братоў сваіх, распавядаючы ім сваю думку, што вырашыла яна ісці ў Іерусалім. Тыя ж, чуючы гэтую вестку, адусюль з’ехаліся з вялікім смуткам да шчаснае Еўфрасінні і малілі яе са слязамі, каб сіротамі іх не пакінула. Яна ж іх суцяшала разважліва, як маці дзяцей сваіх мілых. I любасны брат Еўфрасінні Вячаслаў прыехаў да сястры сваёй з княгіняй і дзецьмі сваімі. I, прыйшоўшы, пакланіўся і мовіў: «Панна мая, маці і сястра! Што пакідаеш мяне, уладарка душы маёй і святло маіх вачэй!» I горка плакаў. Шчасная ж Еўфрасіння наказала яму ісці дадому, дзяцей жа ягоных загадала пакінуць у сястры сваёй Еўдакіі. Бо быў дадзены шчаснай той Еўфрасінні дар ад Бога: на каго зірне вачыма сваімі — разумее, які чалавек будзе абраны ёмішчам Божым. Калі ж убачыла шчасная Еўфрасіння пляменніц сваіх, сказала ім: «Хачу вас заручыць з Жаніхом несмяротным і ўвесці ў палаты Царства Яго!» Тыя ж пачулі, і ўсцешыліся іх душы словамі найшчаснейпіае Еўфрасінні больш чым мядовымі сотамі. I ўпалі яны да яе ног, кажучы ёй: «Хай будзе воля Госпада і твая святая малітва! Як хочаш, так і ўчыні нам, панна!» Найпадобнейшая ж Еўфрасіння паслала па епіскапа Дыянісія, які кіраваў пасадам Святой Сафіі, і ўвяла іх у царкву, і загадала пастрыгчы іх, і назвала Кірыану Агаф’яй, а Вольгу — Яўфіміяй. I багаславіла іх багаславеннем святых айцоў. Сама ж шчасная Еўфрасіння, уладзіўшы свае манастыры з братамі і сёстрамі, дала ўладарыць і кіраваць імі сястры сваёй Еўдакіі. Сама ж, пакланіўшыся ў царкве Святога Спаса і Святой Багародзіцы, мовіла: «Госпадзе сэрцазнаўча! Вось пакідаю Твой дом не зачынены нікому, і Ты, Госпадзе, не зачыні перад намі нябеснага Свайго Царства!»
    I пайшла Еўфрасіння ў Іерусалім, узяўшы з сабою брата свайго Давіда і сястру сваю Еўпраксію. Уся ж брація плакала горка дзеля адыходу панны сваёй. I ўсе месцічы выйшлі правесці яе: старыя плакалі, нібы юніцы, наракаючы: «Гора нам, павадыр старасці нашае, апірышча немачы нашай!» А маладыя
    298
    ЖЫЦЦЯПІС СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
    казалі:«Куды заходзіш, святло вачэй нашых? Хто наша юнацтва ўзмоцніць, устрыманне нашае маладосці? Не пакідай нас сіротамі і ў малітвах сваіх не забывай нас!» Яна ж, цалаваўшы ўсіх, багаславіла і, паглядзеўшы на неба, прамовіла: «Ты, Госпадзе сэрцазнаўча, Які хадзіў з Аўраамам, ідзі і з намі, рабамі Тваімі — з Еўфрасінняю, і з Давідам, і з Еўпраксіяй!» I так пайшлі ўсе, хто быў з ёю.
    О дзіўны цуд! Не была яна раней ні ў якой старане: ні ў горадзе, ні ў сяле; цяпер жа з нежаночаю сілай прайшла ўсе гарады і ўладанні, прымаючы ад усіх князёў пашану вялікую. Так прайшла яна ўсе краіны. I сустрэў яе цар, што ішоў вайною на уграў, і паслаў яе з вялікай пашанай у Царгорад. Яна ж, прыйшоўшы туды, увайшла ў вялікую царкву Святой Сафіі, пакланілася ёй і ўсім святым цэрквам, і прыняла багаславенне ад патрыярха. I, купіўшы разнастайныя фіміямы і залатое кадзіла, пайшла ў Іерусалім.
    Прыйшоўшы ж у Іерусалім, наслала слугу свайго Міхаіла да патрыярха, кажучы: «Уладыка святы! Зрабі мне міласць: скажы, каб адчынілі мне браму Хрыстову!» I ён загадаў учыніць па прашэнні яе. Тады прыйшла яна да брамы і ўпала на зямлю, кажучы: «Госпадзе Іісусе Хрысце! Не залічы мне за грэх, што хаджу па Тваіх слядах, уваходзячы ў горад святы!» I цалавала браму з усімі, хто з ёю быў. I ўвайшла ў горад, і пайшла да гроба Госпадава. I прыйшла, і пакланілася, і цалавала гроб Госпадавы яна і ўсе, хто быў з ёю. I пакадзіла гроб залатым кадзілам, размаітымі фіміямамі. Потым пайшла ў Рускі манастыр Святой Багародзіцы і жыла там. А на другі дзень зноў пайшла да гроба Госпадава, і зноў пакланілася, і цалавала яго, і, пакадзіўшы, адышла. I на трэці дзень тое зрабіла, і, даўшы шмат золата, узняла свае вочы да неба, і рукі ўзняла, і са слязамі ўздыхнула з глыбіні сэрца, і мовіла: «Госпадзе Іісусе Хрысце, Сыне Божы, Які нарадзіўся ад Вечнадзевы Марыі дзеля нашага паратунку! Ты казаў: Прасіце і атрымаеце. Я ж, грэшная, што прасіла, атрымлівала ад Цябе, Уладару. Вось жа яшчэ прашу ў Цябе, Міласцівы, і на гэтым скончу прашэнні свае: прымі дух мой ад мяне ў святым горадзе Іерусаліме, перасялі мяне ў Нябесны Твой Іерусалім, супакой мяне на ўлонні патрыярха Аўраама з усімі, хто Табе дагадзіў! Амін».
    Так сказаўшы, пайшла яна ў раней згаданы манастыр Святой Багародзіцы, дзе жыла. I тут Божым наканаваннем заняду
    299
    ЖЫВАТВОРНЫ СІМВАЛ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    жала і пачала хварэць. I, лежачы на пасцелі, казала: «Слава Табе, Уладару: што схацеў, тое мне і ўчыніў, рабе Сваёй!» I праз тую хваробу не змагла пайсці да Іардану, а пайшлі брат яе Давід і сястра яе Еўпраксія, і тыя, хто з імі быў. Яна ж, лежачы на пасцелі сваёй, славячы Бога, казала: «Госпадзе, зірні на рабу Сваю Еўфрасінню і памілуй мяне!» I вярнуліся тыя, хто быў на Іардане, і прынеслі вады Іарданскай. Яна ж з радасцю ўзнялася, прыняла і піла, і абліла ўсё цела сваё, і, лёгшы на ложак, прамовіла: «Нахвалены Бог, які прасвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у свет! Заўжды малюся чалавекалюбнаму Богу, раўнуючы Пятроваму пакаянню, калі той не ўпаў у роспач пасля адрачэння свайго, але плакаў горка. Госпадзе! Калі Ты прыняў пакаянне ягонае, дык прымі і мяне, нявартую рабу Сваю Еўфрасінню, што моліцца, каб вораг яе д’ябал нічога перад Табою, Госпадзе, не сказаў супроць яе на Страшным Судзе Тваім, бо яна наступіла на змяіную галаву гэтага злога раба і процістаяла дзёрзкасці яго акаяннай, спадзеючыся на Тваё, Госпадзе, чалавекалюбства!»
    I пачуў Бог малітву яе, і паслаў да яе Свайго ангела, які казаў: «Шчасная ты сярод жанчын і шчасная праца твая! Вось ужо расчынілася райская брама, і сабраліся ангелы, трымаючы свечкі і чакаючы сустрэчы з табою. Дар жа, які просіш у Бога, дадзены будзе табе!» Так ангел прамовіў і адышоў ад яе. Шчасная ж Еўфрасіння ўзрадавалася душою і хутка паслала ў лаўру Святога Савы, кажучы: «Вось ужо надышла часіна, калі мяне Бог супакоіць. Ці прымеце мяне, каб я легла ў царкве Святога Савы?» Адказвалі ж манахі, што былі там: «Забараніў святы Сава нам прымаць тут жанчын. Але ёсць паблізу манастыр Святой Багародзіцы Феадосіеў агульнабытны, дзе пахаваны святыя жанчыны: маці святога Савы і маці святога Феадосія; і маці святых бяссрэбранікаў Казьмы і Даміана імем Феадоція, і шмат якія святыя; тут і табе легчы належыць». I вярнуўся яе пасланец, і абвясціў тое ўсё Еўфрасінні. Тая ж уславіла Бога, і паслала купіць сабе дамавіну ў камары Святой Багародзіцы. I ляжала, хварэючы, 24 дні, і, даведаўшыся пра сваю смерць, сказала: «Паклічце да мяне прэсвітэра, каб даў мне прычасць тайнотаў святых, бо звястун стаіць ужо блізка, чакаючы наказу Уладара». I прыйшоў прэсвітэр,несучы прычасць. Еўфрасіння ж узнялася, і пакланілася тройчы, і прыняла найчысцейшае цела і кроў святую Хрыстову, і легла на ложак свой, і аддала душу ў
    300
    ЖЫЦЦЯПІС СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
    рукі Бога Жывога 24 траўня і ўвайшла ў пакоі нябесныя. Давід жа з Еўпраксіяй і з іншымі пахавалі святое цела яе.
    Якою мовай, братове, належыць уславіць светлую памяць найшчаснейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасінні! Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем зажураным, распранутым — адзеннем, хворым — наведаннем ці, проста кажучы, — для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння сэрца сваё паіла Божаю мудрасцю. Еўфрасіння — незвядальны квет райскага саду. Еўфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як промень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Вось, братове, Селунь хваліцца святым Дзімітрыем, Вышгарад — пакутнікамі Барысам і Глебам; я ж хвалюся: шчаснае ты, места Полацкае, што ўзрасціла такі парастак — найпадобнейшую Еўфрасінню! Шчасны люд, што жыве ў месце тым! Шчасныя бацькі яе; шчаснае ўлонне, з якога выйшла найпадобнейшая панна Еўфрасіння! Шчаснае нараджэнне яе, шчаснае гадаванне, шчаснае і ўзрастанне найпачэснейшай Еўфрасінні! Шчасная праца яе і подзвігі дзеля Бога! Шчасны і манастыр, шчасныя і насельнікі манастыроў Святога Спаса і Святой Багародзіцы! Шчасны люд, што табе паслугаваў! Але, о найшчаснейшая нявеста Хрыста, Бога нашага, маліся да Бога аб статку сваім, які ты спалучыла ў Хрысце, Якому належыць усялякая слава, гонар і пакланенне з Айцом і Святым Духам цяпер і заўжды і давеку! Амін.