• Газеты, часопісы і г.д.
  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

    100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі


    Выдавец: Звязда
    Памер: 80с.
    Мінск 1993
    53.68 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У выніку гэтых працэсаў, паводле перапісу 1897 года, палякамі запісалася 12 працэнтаў насельніцтва Беларусі. Гэтаксама, згодна з дадзенымі Кракаўскага статыстычнага камітэта, у 1912 годзе сярод жыхароў Гарадзенскай губерні было 10,07 працэнтаў палякаў, а ў Віленскай яшчэ меней — 8,17 працэнтаў.
    У Заходняй Беларусі ў часе яе знаходжання ў складзе Польскай дзяржавы ў 20—30-х гадах праводзілася дзяржаўная палітыка апалячвання, якая суправаджалася пераследамі ўсяго беларускага. Польскія ўлады маніпулявалі статыстычнымі дадзенымі, штучна завышаючы лік польскага насельніцтва. He абмяжоўваючыся гэтым, яны праводзілі палітыку прамой каланізацыі, перасяліўшы блізу 300 тысяч чалавек гэтак званых асаднікаў у Заходнюю Беларусь з этнічнай Польшчы.
    На тэрыторыі Усходняй Беларусі (БССР) палякі тады складалі не больш за 3 працэнты насельніцтва, або 97,5 тысячы чалавек (дадзеныя 1926 года).
    Пасля далучэння Заходняй Беларусі, у 1940 годзе, у выніку сталінскіх рэпрэсіяў блізу 600 тысяч чалавек каталіцкага вера-
    вызнання (у іх ліку практычна ўсе асаднікі) былі высланыя ў Сібір.
    Пасля другой сусветнай вайны, у 40— 50-х гадах лік польскага насельніцтва ў Беларусі яшчэ болей зменшыўся. У выніку польска-савецкіх міждзяржаўных пагадненняў каля 500 тысяч каталікоў (пераважна сялян, што ўцякалі ад калгасаў) выехапа на сталае жыхарства ў Польскую Народную Рэспубліку.
    Як ні парадаксальна, але і пасля гэтага ў БССР, паводле перапісу 1989 года, жыло 418 тысяч палякаў, з якіх 13,3 працэнта лічылі роднай мовай польскую. Дык адкуль жа яны ўзяліся? Мы ж ведаем, што на працягу ўсёй нашай гісторыі значнага перасялення палякаў на нашыя земпі не было (за вылучэннем з'явы асадніцтва, якое, аднак, не пакінула на сабе этнадэмаграфічнага следу).
    Значыць, яны «прадукуюцца» тут, на Беларусі. I «прадукуе» іх, без сумнення, польскі каталіцкі касцёл. Менавіта ён сёння, як і дзвесце гадоў назад, робіць палякаў з беларусаў-каталікоў, прышчапляючы ім польскую нацыянальную Свядомасць.
    Усё гэта пацвярджаецца і дадзенымі антрапалогіі, вывучэннем мовы і культурных традыцыяў польскай меншасці ў нашай рэспубліцы. Яны пераканаўча сведчаць, што пераважная колькасць тых, хто лічыць тут сябе палякамі,— беларусы паводле свайго паходжання.
    Такім чынам, не адмаўляючы наяўнасці на Беларусі этнічных палякаў, даводзіцца прызнаць: у абсалютнай большасці мясцовыя папякі, як, дарэчы, і тыя, што жывуць на Віленшчыне,— гэта апалячаныя беларусы.
    70.	Хто такі Браніслаў Эпімах-Шыпіла?
    Браніслава Эпімаха-Шыпілу (1859— 1934) справядліваназываюць патрыярхам беларускага Адраджэння. Ен пераняў эстафету ад свайго сучасніка Францішка Багушэвіча — стваральніка беларускай нацыянальнай ідэалогіі — і ахвяраваў сябе цалкам дзеля рэалізацыі гэтых ідэяў, паставіўшы справу нашага Адраджэння на практычны грунт.
    Нарадзіўся ён у шляхецкай сям'і ў фальварку Будзькаўшчына Лепельскага павета (цяпер Полацкі раён). У 1880 годзе скончыў Рыжскую гімназію, у 1885 годзе — Пецярбургскі ўніверсітэт, дзе праз два гады абараніў кандыдацкую дысертацыю. Быў высокаадукаваным вучоным, дасканала ведаў болей за 20 моваў, у тым ліку санскрыт, лаціну, старагрэцкую. У 1891
    Браніслаў Эпімах-Шыпіла
    годзе ўладкаваўся на пасаду памочніка бібліятэкара (г. зн. намесніка дырэктара) бібліятэкі Пецярбургскага ўніверсітэта.
    Немалыя ўласныя сродкі Б. ЭпімахШыпіла ахвяраваў на выданне беларускіх кніг. Ён быў адным з заснавальнікаў выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» (1906—1914 гады), якая складае цэлую эпоху ў адраджэнні беларусаў. Ягоная пецярбургская кватэра на Васілеўскім востраве была не толькі сядзібаю гэтай суполкі, але па сутнасці цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця ў тагачаснай сталіцы Расейскай імперыі. У 1912 годзе Б. Эпімах-Шыпіла ўзначаліў створаны ім у Пецярбургскім універсітэце Беларускі навукова-літаратурны гурток; ён быў клапатлівым настаўнікам і апекуном студэнтаў-беларусаў.
    Невымерная заслуга Б. Эпімаха-Шыпілы перад нашай гісторыяй — у згуртаванні і выхаванні сведамай моладзі. 3 яе асяроддзя выраслі буйныя дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху, намаганнямі якіх беларускі народ аднавіў сваю дзяржаўнасць. Сярод іх Янка Купала, Тамаш Грыб, Язэп Варонка, Лявон Заяц, Браніслаў Тарашкевіч, Зміцер Жылуновіч, Клаўдусь Душэўскі.
    Працуючы выкладчыкам Пецярбургскай рымска-каталіцкайдухоўнай акадэміі,
    Б. Эпімах-Шыпіла ўзгадаваў плеяду беларускіх святароў, якія пачалі адраджаць нацыянальны касцёл (Аляксандр Астрамовіч, Адам Станкевіч, Казімір Стаповіч, Фабіян Абрантовіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Андрэй Цікота, Віктар Шутовіч, Францішак Будзька, Францішак Грынкевічды інш.).
    Б. Эпімах-Шыпіла склаў першую хрэстаматыю з беларускай літаратуры, уратаваўшы ад нябыту шмат якія творы пачынальнікаў нашага новага пісьменства. Намерваўся ён стварыць і Беларускі нацыянальны музей. Дзеля гэтага на Полаччыне ўжо быў пабудаваны дом і нават размешчаныя некаторыя экспанаты, але пажар перакрэсліў гэтую задуму.
    Неўзабаве пасля стварэння БССР, у 1924 годзе, Б. Эпімах-Шыпіла быў абраны правадзейным сябрам Інстытута беларускай культуры і, пераехаўшы ў Менск, працаваў рэдактарам, а затым дырэктарам Камісіі Інбелкульту па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. Перадаў Беларускай акадэміі навук сваю ўнікальную бібліятэку — больш за 5000 тамоў. Пры канцы 20-х гадоў, з пачаткам бальшавіцкіх рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, быў высланы за межы БССР. Змушаны вярнуцца ў Пецярбург, дзе неўзабаве памёр у галечы, не маючы нават сталага прытулку.
    71.	Калі паўстала першая беларуская палітычная партыя?
    Увосень 1902 года група студэнтаўбеларусаў (В. іваноўскі, А. Пашкевічанка, I. Луцкевіч І Інш.) пачала ствараць у Пецярбурзе падпольную арганізацыю пад назвай Беларуская Рэвалюцыйная Партыя. Узімку 1902/03 года адбыўся з'езд прадстаўнікоў студэнцкіх і вучнёўскіх гурткоў Менска, Вільні і Пецярбурга, на якім была ўтвораная Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, пазней перайменаваная ў Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Да ліку заснавальнікаў БСГ акрамя названых асобаў належалі А. Луцкевіч, А. Бурбіс, К. Кастравіцкі, А. Уласаў, В. Ластоўскі і інш. Сваёй найбліжэйшай задачай БСГ ставіла звяржэнне самаўладдзя і заваёву дэмакратычных свабодаў у хаўрусе з іншымі народамі Расейскага гаспадарства, а канцовай мэтай — пабудову сацыялізму. Па нацыянальным пытанні ў першай праграме (1903 год) выказалася за стварэнне незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, а ў другой (1906 год) — за дзяржаўную аўтаномію Беларусі з Соймам у Вільні (у складзе Ра-
    сейскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі) і культурна-нацыянальную аўтаномію для нацыянальных меншасцяў.
    Лідэры БСГ прычыніліся да заснавання выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбурзе і першых легальных газет на беларускай мове — «Нашай Долі» і «Нашай Нівы», якія выдаваліся ў Вільні. Пасля паразы першай расейскай рэвалюцыі БСГ фактычна спыніла дзейнасць і як партыя часова перастала існаваць. Яе актыў засяродзіўся вакол «Нашае Нівы», якая сталася цэнтрам згуртавання і выхавання нацыянальна сведамай інтэлігенцыі і нацыянальнакультурнага адраджэння народа.
    Пасля акупацыі Вільні кайзераўскімі войскамі (1915 год) частка лідэраў БСГ (браты Луцкевічы, В. Ластоўскі) узначаліла «Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны» і выступіла з ідэяй адраджэння Вялікага Княства Літоўскага з Соймам у Вільні.
    На тэрыторыі Беларусі, што знаходзілася пад уладай Расеі, БСГ аднавілася
    адразу пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Яна была галоўным арганізатарам з'езда прадстаўнікоў нацыянальных арганізацый у Менску ў сакавіку 1917 года, на якім былі прынятыя рашэнні аб стварэнні краёвай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расейскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Аднак Часовы расейскі ўрад адклаў развязанне гэтага пытання да Устаноўчага сходу.
    Улетку 1917 года БСГ значна вырасла. Акрамя Беларусі яе арганізацыі дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Кіеве, Адэсе, Саратаве, Казані, Гельсінгфорсе і іншых гарадах. Лідэрамі яе ў гэтым часе былі В. Адамовіч, П. Бадунова, Я. Варонка, Я. Дыла, 3. Жылуновіч, А. Прушынскі, С. Рак-Міхайпоўскі, А. Смоліч, Б. Тарашкевіч, А. Чарвякоў. Тады яна была найбольш масавай і ўплывовай партыяй у беларускім нацыянальным руху.
    БСГ была адным з галоўных арганізатараў Першага Усебеларускага кангрэса ў Менску. Пасля яго разгону дзеячы нацыянальна-дэмакратычнага кірунку зрабілі высновы аб немагчымасці дзяржаўна-палітычнага развязання беларускага пытання ў хаўрусе з бальшавікамі і ўзялі ўдзел у стварэнні незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі (абвешчаная 25 сакавіка 1918 года), арыентуючыся на падтрымку спачатку Германіі, а пазней — Антанты. У сярэдзіне 1918 года з гэтага крыла БСГ аформіліся Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя і Партыя беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
    Дзеячы левага кірунку на чале з А. Чарвяковым і 3. Жылуновічам, выказаўшы пратэст супраць разгону Усебе-
    •НашаДаля» — першаялегальная беларуская дэмакратычная газета
    ларускага кангрэса, усё ж пайшлі на супрацоўніцтва з бальшавіцкімі ўладамі і настойліва пераконвалі іх у неабходнасці стварэння беларускай аўтаноміі на савецкай платформе ў рамках РСФСР. 3 гэтага крыла БСГ, якое складалі ў асноўным арганізацыі беларусаў-бежанцаў, рабочых, вайскоўцаў, інтэлігентаў, што жылі і працавалі ў Савецкай Расеі, увесну 1918 года пачалі ўтварацца беларускія секцыі РСДРП(б), якія групаваліся вакол Беларускага нацыянальнага камісарыята пры Наркамнацы РСФСР. Такім чынам, да лета 1918 года БСГ канчаткова распалася.
    72.	Хто такія Іван / Антон Луцкевічы?
    У гісторыі беларускай культуры і нацыянальна-вызваленчага руху неаднойчы здаралася, што плячом да пляча ў шэрагі змагароў станавіліся браты: Аляксандр і Іван Цвікевічы, Якуб Колас і Антон Галіна, Язэп і Антон Лёсікі... Гэтак і браты Луцкевічы.
    Іван Герман Луцкевіч (нарадзіўся 28 траўня 1881 года) быў паводле адукацыі археолагам. 3 дзяцінства цікавіўся гісторыяй Беларусі. Сабраў вялікую калекцыю помнікаў беларускай культуры, у якой былі ўнікальныя зборы слуцкіх паясоў, нясвіжскіх дываноў, старажытных пячатак, манет, медалёў, рыцарскай зброі, карціны старых майстроў, граматы і старадрукі. Сярод найкаштоўнейшых экспанатаў — ілюстраванае Жухавіцкае евангелле XIV стагоддзя, першае выданне